Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

еўрапейскім часавым поясе- GМТ2 гадзіны

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 2.6.2024

Беларусь на карце свету

 Беларусь знаходзіцца ў цэнтральна-еўрапейскім часавым поясе: GМТ+2 гадзіны.

Рэспубліка Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы  Еўропы і з'яўляецца як бы звяном паміж Расіяй і астатняй Еўропай. Яна мяжуе з Літвой і Латвіяй на поўначы, з Украінай на поўдні, з Расійскай Федэрацыяй на ўсходзе і з Польшчай на захадзе. Агульная даўжыня граніцы складае 2969 км. Краіна мае стратэгічнае становішча для зносін захаду і ўсходу, поўначы і поўдня. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. 

Тэрыторыя краіны характарызуецца ўнутранай згуртаванасць і кампактнасцю. Тэрыторыя займае 207.6 тыс. кв.км. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 560 км (350 міль), з усходу на захад - 650 км (460 міль). Беларусь большая за Аўстрыю, Ірландыю, Партугалію і Грэцыю. Сталіца Рэспублікі Беларусь - горад Мінск. Размешчаны ён прыблізна на той жа шыраце, што Гамбург і Дублін. Самым нізкім месцам з’яўляецца Нёманская даліна ў Гродзенскай вобласці (80-90 метраў над узроўнем мора).

Геаграфічны цэнтр Еўропы размешчаны ў Віцебскай вобласці. Знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы" размешчаны ў Полацку. Крайні паўночны пункт Беларусі знаходзіцца на мяжы з Латвіяй і Расійскай Федэрацыей. Геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава  Пухавіцкага раёна.

Беларусь знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. У яе межах вылучаюцца ўзвышшы (абсалютная вышыня больш 200 м), раўніны (150-200 м) і нізіны (да 150 м). Найбольш прыпаднятая цэнтральная частка Беларусі — Беларуская града. Тут размешчана Мінскае ўзвышша, на якім знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская (345 м). Самы нізкі пункт — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 90 м над узроўнем мора.

Асаблівасці рэльефу Беларусі цесна звязаныя з геалагічнай будовай тэрыторыі. Да прыпаднятых участкаў крышталічнага падмурка прымеркаваныя ўзвышшы. Тэрыторыі з глыбокім заляганнем крышталічнага падмурка звычайна занятыя нізінамі.

Вырашальным  фактарам фарміравання рэльефу Беларусі сталі ледавікі. На працягу апошніх 500-600 тыс. гадоў тэрыторыя Беларусі выпрабавала не менш 5 злядненняў. Ледавікі насоўваліся на тэрыторыю Беларусі, галоўным чынам, са Скандынавіі. Найбольш працяглым было Дняпроўскае злядненне, якое пакрывала ўсю тэрыторыю Беларусі. Апошняе злядненне — Паазерскае; ледавік, які пакінуў тэрыторыю Беларусі каля 10 тыс. гадоў назад, займаў толькі поўнач Беларусі.

У Беларусі ўмераны клімат, мяккая і вільготная зіма, цёплае і вільготнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзені  складае -6 градусаў па Цэльсію, а ў ліпені +18 градусаў па Цэльсію. За год выпадае 550-700 мм ападкаў. Клімат Беларусі фарміруецца пад дзеяннем фактараў, якія ўплываюць на клімат усёй Усходне-Еўрапейскай раўніны. Галоўныя з іх - геаграфічнае становішча (у першую чаргу - геаграфічная шырата) і рэльеф. Асаблівасці клімату Беларусі тлумачацца яе размяшчэннем ва ўмераных шыротах, параўнальнай блізкасцю да Атлантычнага акіяна, адсутнасцю прыродных бар'ераў на шляху паветраных мас: марскіх — з захаду і кантынентальных — з усходу і паўднёвага ўсходу. На Беларусі пераважаюць заходнія вятры. З захаду на ўсход павялічваецца кантынентальнасць клімату. 

Самая доўгая рака на тэрыторыі Беларусі – Днепр (працягласць – 690 км). Азёр  у Беларусі налічваецца каля 11 тыс. Самае глыбокае возера – Нарач (максімальная глыбіня – 24,8 м, плошча – 79,6 км2). Сярод штучных азёр найбольшае Вілейскае вадасховішча. Тэрыторыя краіны багатая на балоты. Найбольш багаты балотамі

рэгіён — Палессе.

 Лясы займаюць 36% тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, дуб, ясень, ліпа, клён, граб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая. Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70% тэрыторыі. Колькасць відаў раслін сягае 12000. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі:

  1.  Бярэзінскі біясферны запаведнік,
  2.  Нацыянальны парк Белавежская пушча,
  3.  Нацыянальны парк Браслаўскія азёры,
  4.  Нарачанскі нацыянальны парк,
  5.  Прыпяцкі нацыянальны парк.

Жывёльны свет Беларусі налічвае 457 відаў пазваночных (у тым ліку 73 віды млекакормячых, 290 відаў птушак, прыблізна 60 відаў рыб) і больш за 20 тысяч беспазваночных жывёл. Важнае гаспадарчае значэнне маюць промыслава-паляўнічыя віды жывёл – лісіца, куніца, заяц, выдра, тхор, гарнастай, а таксама лось і дзік. Больш за 180 відаў жывёл ахоўваецца дзяржавай.

 На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: нафта і спадарожны газкаменная і калійныя солібуры вугаль,гаручыя сланцыдаламітыторфмергелісапрапелігліны, будаўнічыя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, жалезныя руды і інш.

Беларусь мае 6 абласцей з цэнтрамі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Кожная вобласць падзяляецца на раёны, гарады і іншыя тэрытарыяльныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі.  Агульны лік раёнаў ва ўсіх абласцях складае 118, а гарадоў абласнога падпарадкавання — 12. У Беларусі размешчана больш як 100 гарадоў.

На 1 лістапада 2013 г. насельніцтва Беларусі складала 9 467,2 тыс. чалавек.

Больш за 70% насельніцтва Беларусі жыве ў гарадах. Колькасць насельнiцтва ў 14 гарадах Беларусi перасягае 100 тыс. чалавек (Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст і інш.)

Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі:

 беларусы (81,3%), рускія (11,3%), палякі (3,9%), украінцы (2,3%), іншыя (1,2%). Паводле ацэнак, 60–70% жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15–20% каталікамі, 5–10% пратэстантамі, уніятамі. Пашыраны атэізм.

У дзясятым - пачатку трынаццатага стагоддзях на землях Беларусі існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў, з якіх найбольш значнымі былі Полацкае, Тураўскае, Наўгародскае і інш. Першапачаткова гэтыя княствы ўваходзілі у склад Кіеўскай Русі .

З сярэдзіны 13-га ст. да канца 18-га ст. землі Беларусі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У сваім дзяржаўна-палітычным развіцці яно прайшло два асноўныя этапы: з сярэдзіны 13 ст. да 1569 г., калі ВКЛ існавала як фактычна незалежная суверэнная дзяржава, пасля Крэўскай уніі 1385 г. да канца 18 ст. – у складзе Рэчы Паспалітай як адна з дзвюх асноўных састаўных частак гэтай своеасаблівай федэрацыі.

З рэтраспектыўнага пункту гледжання дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы 16–18 стст. - пачатковая форма саслоўнай (шляхецкай) дэмакратыі, першы крок на шляху да грамадзянскага супольнасці.

Пасля ўключэння ў склад Расійскай Імперыі Беларусь не мела дзяржаўнага статусу. Гэта адлюстравана ў яе афіцыйнай назве: з 1840 г. – "Северо-Западный край". Адносна Беларусі не было выдадзена спецыяльных законаў, якія вылучалі б яе як рэгіён, які знаходзіўся ў асобным прававым становішчы. Этнічная тэрыторыя беларусаў з 1801 года ўваходзіла ў склад Мінскай, Магілеўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў.

25 сакавіка 1918 года ва ўмовах акупацыі Беларусі германскімі войскамі ў ходзе першай сусветнай вайны была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка – нацыянальная буржуазна-дэмакратычная дзяржава. Аднак паўнацэннай дзяржавай яна не стала: не мела Канстытуцыі, у ёй адсутнічалі дзяржаўныя граніцы, уласныя ўзброеныя сілы, фінансы і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці.

1 студзеня 1919 года была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, у якой арганізацыя палітычнага і эканамічнага жыцця праходзіла пад кантролем цэнтральных улад. Некамуністычныя партыі і арганізацыі былі забаронены, а кіруючыя функцыі сканцэнтраваны ў руках партыйнага апарату. Разам з тым Канстытуцыя БССР абвяшчала, што ўся ўлада ў рэспубліцы належыць Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. З 1937 па 1996 гады вышэйшым органам дзяржаўнай улады з’яўляўся Вярхоўны Савет.

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі.

 Рэспубліка Беларусь  унітарная дзяржава, форма кіравання  прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка 1994 з моманту яе апублікавання.

24 лістапада 1996 года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў рэферэндуму. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

17 кастрычніка 2004 года на рэферэндуме з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У Палаце прадстаўнікоў 110дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8 членаў Савета Рэспублікі. 8 членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64 чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4 года.

Судовая ўлада ажыццяўляецца Вярхоўным Судом, Вышэйшым Гаспадарчым Судом і Канстытуцыйным Судом.

У 1991 былі прынятыя дзяржаўныя сцяг (бел-чырвона-белы) і герб («Пагоня»), аднак па выніках рэферэндума (1995) былі змененыя на сучасныя чырвона-зялёны сцяг і герб, асновай якому паслужыў герб БССР.

Музыка гімна Беларусі напісаная Н. Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР 1955 г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, перапрацаваны ў 2002 г. У. Карызнам.

 Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі: машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць. Таксама развіты паліўная прамысловасць і электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Прыблізна 100 буйных прадпрыемстваў складаюць аснову беларускай прамысловасці. Сярод іх Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, завод па вытворчасці халадзільнікаў «Атлант», завод па вытворчасці тэлевізараў «Гарызонт», Наваполацкі іМазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы, «Беларуськалій» — найбуйнейшы ў свеце вытворца калійных угнаенняў і іншыя.

У Беларусі вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба.

Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

На Беларусі найбольшае значэнне мае чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны транспарт. На асобных рэках існуе суднаходства. Дзейнічае Нацыянальны аэрапорт Мінск і інш.

Працягласць чыгуначных пуцей – 5511 км, у т.л. электрыфікаваных – 897 км. Аўтамабільных дарог – 85,7 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём – 74,3 тыс. км. Агульная працягласць нафтаправодаў – 2984 км, нафтапрадуктаправодаў – 1107 км, газаправодаў – 7421 км (2008).

Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС.

Па выніках 2006 у краіны ЕС было экспартавана 45,5% прадукцыі, у Расію - 43,6%. Акрамя Расіі экспарт у вялікіх аб'ёмах адбываўся ў Нідэрланды — 17,7%,Вялікабрытанію — 7,5%, Украіну — 6,3%, Польшчу — 5,2%, Германію — 3,8%.

Большая частка імпарту (58,6%) ажыццяўлялася з Расіі; іншыя важнеёшыя партнёры: Германія - 7,5%, Украіна - 6,3%, Польшча - 3,4%, Кітай — 2,5%. У імпарце пераважалі: паліва і мінеральная сыравіна (33,4%), машыны і абсталяванне (16,1%), металы і вырабы з іх (11,7%).Увогуле, тавараабарот адбываўся больш як са 130 краінамі. Аб'ём імпарту быў большы за аб'ём экспарту.

Размяшчэнне нашай краіны спрыяе развіццю гандлёвых сувязей Беларусі з рознымі краінамі, яе інтэграцыі ў супольнасць еўрапейскіх дзяржаў. Эканамічна – геаграфічнае становішча Беларусі спрыяе развіццю ў яе межах камунікацый для забеспячэння сувязей паміж рознымі краінамі, міжнароднага турызму.

 Беларусь - прыгожая краіна. Багатая прырода, чыстыя гарады, выдатныя людзі . Беларусь славіцца прыродным багаццем, багаццем вырабаў шматлікіх заводаў і фабрык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.




1. Гравіметричний (ваговий) аналіз
2. Пятидесятая параллель по технике пешеходного туризма в закрытых помещениях 1
3. Виды конструкторских документов
4. 1814 Фихте ' немецкий философ представитель немецкого классического идеализма
5. Пояснительная записка Рабочая программа составлена на основе Федерального Государственного стандарта
6. на тему- Мовна культура людини це дзеркало її духовної культури
7. Дюк Эллингтон
8. Персоносфера русской культуры
9. Курсовая работа- Строение и принцип действия переносчиков
10. На тему Методы исследования дыхательной системы Выполнил студент II курса группы 322 Провер
11. Реферат- Экология и менеджмен
12. это Время необходимое для сбора данных; Время к которому относятся собираемые данные; Вре
13. Объясняется это тем что люди судят по себе не только о других людях но и о всех других вещах и так как после
14.  Теоретические положения психоанализа при понимании роли эмоций и аффектов в развитии личности
15. Витоки українського народу та його державності
16. Product Grouping vs Function Grouping
17. Мораль и её функции
18. . Философия первоначально понималась как в любовь к мудрости 2
19. Проектирование гидропривода цикловой автоматики
20. Книга- Знакомство дошкольников с родным городом