Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

.Этымалогія тэрміна нумізматыка

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 9.11.2024

НУМІЗМАТЫКА (канспект лекцыйнага матэрыяла)

Раздзел 1 Агульная нумізматыка

Тэма 1 Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі. Уласцівасці і функцыі тавару і грошай

1.Этымалогія тэрміна нумізматыка. Вызначэнне нумізматыкі як навуковай дысцыпліны. Прадмет, задачы, крынiцы нумізматыкі.

2.Гістарыяграфічны агляд развіцця нумізматыкі. Яе станаўленне і развіццё ў Беларусі. Буйнейшыя нумізматычныя зборы ў музеях замежжа і на тэрыторыі Беларусі.

3.Тавар. Уласцівасці тавару. Таварагрошы.

4.Функцыі грошай.

 1.Нумізматыка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, вывучаючая гісторыю грашовых сістэм і грашовага абарачэння.

Асобныя яе раздзелы вывучаюць даманетныя сродкі пляцяжу і рыначнага абарачэння (таварагрошы) і папяровыя грошы (баністыка).

 Numismaticanomismaticos (новагрэч. прыметнік – манетны) – nomisma (стар.грэч. назоўнік – манета) – nomos (стар. грэч. назоўнік – звычай, права, закон, плацёжны сродак).

Прадмет вывучэння – манеты, скарбы, даманетныя сродкі плацяжу, папяровыя грошы.

Задачы нумізматыкі – вывучэнне гісторыі грашовых сістэм і грашовага абарачэння. Сучасная нумізматыка мае сваёй асноўнай задачай комплекснае даследаванне, накіраванае на выяўленне пэўных падзей гісторыі, якія знайшлі ў ёй свае адлюстраванне. Нумізматычнае даследаванне ўяўляе сабой не толькі элементарнае вывучэнне манет, але і вызначэнне пробы, аналіз штэмпеляў, статыстычныя падлікі і г.д.

Нумізматычныя крыніцы – 2 групы:

1.Асноўныя (адначасова гэта і нумізматычныя помнікі) – манеты і манетныя скарбы, матэрыялы і прылады манетнай чаканкі, разнавагі (для праверкі масы манет);

2.Дапаможныя нумізматычныя крыніцы – таварагрошы, узнагародныя знакі, пячаткі, папяровыя грошы, пісьмовыя крыніцы, звязаныя з манетным правам (дакументацыя манетных двароў, пастановы па рэформам манетнай справы і грашовага абарачэння, гандлёвыя дакументы, мытныя кнігі, тэстаменты, прыхода-выдатковыя кнігі, судовыя дакументацыя).

Метады нумізматычнага даследавання – тапаграфічны аналіз, статыстычны аналіз, кампаратыўны аналіз (параўнальны).

У нумізматыцы пры аналізе якасці манет выкарыстоўваюцца фізічныя метады даследавання, ізатопнае і гама-выпраменьванне.

Сувязь нумізматыкі з іншымі гістарычнымі дысцыплінамі – археалогіяй, музеязнаўствам, этнаграфіяй, сфрагістыкай, фалерыстыкай, метралогіяй, храналогіяй, палеаграфіяй, эпіграфікай і інш.

 2.Станаўленню нумізматыкі як навукі папярэднічаў перыяд назапашвання фактычнага матэрыялу. Традыцыя калекцыяніравання манет складалася з антычных часоў, калі манеты разглядаліся з эстэтычнага пункту гледжання, а не як сродкі грашовага абарачэння.

Асновы навуковай нумізматыкі ў канцы XVШ ст. былі закладзены прафесарам Венскага універсітэта І. Эккелем.

У Расіі пытаннямі фіксацыі нумізматычных помнікаў займалася Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцяў (1804), Рускае археалагічнае таварыства (1846), Імператарская Археалагічная камісія (1859).

У СССР фіксацыяй і навуковай апрацоўкай помнікаў нумізматыкі займаліся музейныя і акадэмічныя ўстановы.

У Беларусі на працягу ХVІ – ХХ стст. былі вядомы нумізматычныя калекцыі прадстаўнікоў рода Радзівілаў, Сапег, М. Румянцава, Я. і К. Тышкевічаў, І. і Ф. Паскевічаў, Е. Раманава, В. Федаровіча, А. Брадоўскага і інш.

Заснавальнікі беларускай навуковай нумізматыкі – П. Харламповіч і М. Шчыкаціхін. Навуковая дзейнайсць В.Н.Рабцэвіча.

У другой палове ХІХ – ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі складаюцца нумізматычныя калекцыі Віленскага музея старажытнасцяў, музеяў пры губернскіх статыстыстычных камітэтах, царкоўна–археалагічных музеяў, Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музей імя І. Луцкевіча, Беларускага Дзяржаўнага музея, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, нумізматычнага кабінета Белдзяржуніверсітэта, музея Нацыянальнга Банка Рэспублікі Беларусь.

Музейныя нумізматычныя калекцыі ў Еўропе і ЗША – Брытанскі музей, Аддзел медалёў і старажытнасцеў Парыжскай Нацыянальнай бібліятэкі, Берлінскі мінцкабінет, Венскі мінцкабінет, Нацыянальны музей у Празе, Музей амерыканскага нумізматычнага таварыства (Нью-Іорк). Нацыянальны нумізматычны сход (Вашынгтон, музей гісторыі і тэхналогіі Смітсонаўскага інстытута), Нацыянальны музей (Варшава), Нацыянальны музей (Кракаў), Аддзел нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква), Аддзел нумізматыкі Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург).

 3.Тавар – прадукт чалавечай працы, зроблены на продаж ці адмен на іншы тавар.

Тавар мае тры асноўныя ўласцівасці.

Спажывецкая вартасць (тавар здольны задаволіць канкрэтныя патрэбы чалавека). Спажывецкая вартасць падзяляе тавары па якасці, яна мае пэўную стабільнасць і какрэтнасць. Прыклады.

Менавая вартасць паказвае колькасныя адносіны, ў якіх адзін тавар можа быць абменены на другі. Менавая вартасць падзяляе тавары колькасна. Менш стабільнае і больш абстрактнае паняцце ў параўнанні са спажывецкай вартасццю. Прыклады.

Вартасць – здольнасць тавара матэрыяльна ўвасобіць укладзеную ў яго працу. Прыклады.

З развіццём гандлёвых сувязяў вартасць шэрагу тавараў пачынае прыраўнівацца да вартасці якога-небудзь аднаго тавара, які меў вялікае значэнне і распаўсюджанасць у пэўным рэгіёне.

Такім чынам, з масы тавараў вылучаюцца таварагрошы (дастаткова распаўсюджаны, маюць высокую і стабільную вартасць).

У народаў, што займаліся скатаводствам, такім таварам – усеагульнай мерай вартасці – стаў скот. У далейшым у якасці таварагрошай выкарыстоўваюцца разнастайныя металічныя вырабы.

4. Грошы – спецыфічны від тавара і народжаны ім.

Матэрыял для грошай павінны быў мець:

1.Больш стабільную менавую, але абмежаваную спажывецкую вартасць.

2.Захоўваць якасці пры драбленні і зліцці.

3.Кампактнасць.

4.Фізічнае даўгалецце.

Гэтым патрабаванням адпавядалі металы і металічныя сплавы. Такім чынам, каштоўныя металы (золата, срэбра, плаціна) маюць абмежаваную спажывецкую вартасць (вельмі вузкая сфера выкарыстання) і высокую менавую вартасць.Функцыі грошаў:

1.Мера вартасці (здольнасць грошаў вымяраць менавыя вартасці любых тавараў). Прыклады.

2.Сродак абарачэння (грошы – пасрэднікі пры адмене аднаго тавара на другі). Прыклады.

3.Сродак плацяжу (здольнасць грошаў функцыянаваць ў адрыве ад таварнага абарачэння). Прыклады.

4.Стварэнне скарбаў (сродак назапашвання грашовых запасаў, якія часова не ўдзельнічаюць у абарачэнні). Прыклады.

5.Сусветныя грошы (вольнае абарачэнне грошай з высакародных металаў на межамі сваіх краін).

Тэма 2 Манета. Матэрыяльныя і знешнія характарыстыкі. Манета ў нумізматычным зборы. Тэхніка манетнай вытворчасці

1.Этымалогія тэрміна манета. Манета як аснова нумізматычнага даследвання. Першыя манеты (Старажытны Кітай, Лідзія, Эгіна).

2.Матэрыяльныя характарыстыкі манеты. Знешнія характарыстыкі манеты.

3.Манеты нерэгулярных эмісій.

4.Правядзенне чысткі і кансервацыі манет. Сістэма вызначэння калекцыйнай вартасці і ступені рэдкасці манет.

5.Агульная характарыстка тэхнікі ручной чаканкі манет

 1.Аснова нумізматычнага даследавання – манета. Паданне аб аб пераносе манетнага двара ў храм Юноны-Манеты.

Выкарыстанне слова “манета” на старажытнарымскіх манетах (1 ст. да н.э.), заходнееўрапейскіх (ХІ ст.), у Польшчы (Х1V ст.), у Вялікім Княстве Літоўскім (1492), у Расіі (1701).

Найстаражытныя манеты – Старажытна Кітай (ХІІ ст. да н.э.). Ксенафан з Калафона, Герадот – меркаванне, што 1-я манеты чаканены ў Лідзіі (захад Малазійскай п-пы) у VП ст. да н.э., пазней іх вытворчасць засвоіла Эгіна.

Кожная дзяржава мае сваю грашовую сістэму, заснаваную на канкрэтнай манетнай адзінке (рубель, даляр, франк...) у выглядзе пэўнай колькасці грашовага металу. Манета ў адну грашовую адзінку – асноўная, у две ці некалькі – зборная, у частку грашовай адзінкі – дробная.

 2.Манета характарызуецца двумя асноўнымі групамі прыкмет.

Матэрыяльныя (метал, маса, манетная стапа, проба).

Манетна стапа – дакладна вызначаная колькасць экзэмпляраў манет аднаго і таго ж намінала, якія павінны быць адчаканены з дакладнай вагавай адзінкі метала. Выкарыстанне правіла манетнай стапы дазваляла вытрымліваць сярэднюю масу манеты. Прыклады.

Проба – утрыманне чыстага высакароднага металу ў сплаве, з якога зроблена манета ці ювелірны выраб. Існуе чатыры сістэмы проб: метрычная, каратная, залатніковая, лотавая.

Знешнія (форма, поле манеты, выявы, ліцевы, адваротны бакі, гурт, апушка, легенда, тып манеты, намінал).

Аверс (Av), рэверс (Rv). На аверсах звычайны знаходзіцца выява ці надпіс, якія сведчаць пра дзяржаўную прыналежнасць ці партрэтная выява вядомай асобы.

Гурт – бакавы зрэз манетнага кружка. З 1570-х гг. на многіх еўрапейскіх манетах з’яўляецца спецыяльна апрацаваны гурт з насечкай, малюнкамі, надпісамі. Можа быць рубчаты, снуравідны, сетчаты, узорчаты, з надпісамі.

Легенда – гэта надпіс.

Чатыры разнастайнасці легенд – радковая, кругавая, камбінаваная, гуртавая.

Па зместу легенда можа складацца з наступных частак: імя эмітэнта, тытул эмітэнта, дэвізы і выказванні, дата, імя манетнага майстра, назва манетнага двара, эмісійны знак і інш.

3.Манеты ў асноўным вырабляюцца для масавага выкарыстання. Але есць манеты, якія адрозніваюцца ад стандартных.

Памятныя (мемарыяльныя) прысвечанныя памятным падзеям.

Пробныя – для ацэнкі манетным сеньёрам новага штэмпеля перад масавым выпускам.

Данатыўныя манеты выкарыстоўваліся для падарункаў.

Манеты надзвычайных абставін. Асаблівасці – у большасці з некаштоўных металаў, разнастайная форма, прызначаюцца часам для разлікаў з наёмнікамі, гандлярамі.

Наваробная манета – выраблена захаваўшыміся сапраўднымі штэмпелямі ў больш познія часы з таго ж металу. Магло ставіцца спецыяльнае кляймо.

Антыкварныя падробкі з’явіліся ў Х1V ст. Выраблялі такія падробкі прыватныя майстры для падману калекцыянераў тэхнікай адліўкі, шляхам выраблення новага штэмпелю ці стварэння гальванапластычнай копіі.

Прыватныя грошы з некаштоўных металаў выраблялі прыватныя прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемства, гарадскія муніцыпалітэты. У Расіі яны называліся боны ці маркі, у Англіі – токены.

Памятныя жэтоны адрозніваюцца ад медалёў меншымі памерамі, выкарыстоўваліся як падарункі да святаў. Каранацыйныя жэтоны звычайна чаканілі з высакародных маталаў.

Разнастайнасць жэтонаў – маркі тэатральныя (на права ўваходу ў тэатр), на права ўезда ў горад, цэхавыя (прыналежнасць да пэўнага цэху).

Фальшывыя манеты (не блытаць з антыкварнымі падробкамі) – незаконна вырабленныя манеты з метай пуска іх у абарачэнне. Знешне практычна не адрозніваюцца ад сапраўдных. У іх больш нізкая проба, таныя матэрыялы і выкарыстанне пазалоты ці срабрэння. Прымяняўся шлях адліўкі ці ствараўся новы штэмпель.

Манеты – перайманні адрозніваюцца ад фальшывых тым, што пераймаўся манетны тып, а не манетная стапа. Прычына – імкненне манетных сеньёраў да забеспячэння актыўнага і выгоднага выкарыстання сваёй манеты ў краіне і за мяжой. Узорамі становяцца папулярныя манеты.

 4.Манеты, паступаючыя ў музейныя калекцыі зачастую пакрыты карозіяй (слаямі розных вокіслаў).

Чыстка манеты праходзіць некалькі этапаў (вызначэнне метала, увільгатненне, хімічная, механічная чыстка, кансервацыя).

Для вызначэння калекцыйнай вартасці манеты істотнае значэнне мае вызначэнне яе захаваннасці і рэдкасці.

 5.Манета – прадмет масавай спачатку рамеснай, а потым – машынай вытворчасці – помнік гісторыі тэхнічнай думкі. Веданне працэсу вырабу манет аказвае дапамогу ў іх вызначэнні.

У антычнасці выкарыстоўвалася тэхніка ліцця (вырабленне ліцейнай формы, ліцікі, спецыфіка літых манетных кружкоў, чаканка з дапамогай аднаго ніжняга штэмпеля).

Тэхніка еўрапейскай чаканкі – 5 этапаў:

1. – падрыхтоўчыя работы,

2. – вырабленне манетных пласцін,

3. – вырабленне штэмпелей,

4 – чаканка манет,

5. – верыфікацыя манет.

1. Работы металургічнага характара (ачышчэнне і плаўленне , цаны).

2. Плюшчэнне цанаў малаткамі, плюшчыльны стан. Вырабленне ручным спосабам манетных пласцін, кліпы.

3-4. Штэмпелі (стальныя ці бронзавыя стрыжні). На тарцах штэмпеляў гравіраваліся ці выбіваліся пуансонамі негатыўныя выявы і надпісы. Штемпелі манет ХІ – ХІІ стст. з нескладанай выявай вырабляліся за 15–30 хвілін, складаная выява з высокім рэльефам выраблялася за 2–3 дні.

5. Верыфікацыя (юсціроўка, паверка манет) – знешні агляд, праверка памераў, выбарачная праверка масы.

Спецыфіка тэхнікі рускай ручной чаканкі

Асаблівасці тэхнікі выраблення брактэятаў. Прызначаліся для абарачэння на невялікай тэрыторыі.

Спецыфіка захоўвання брактэятаў у нумізматычнай калекцыі.

Механізацыя працэсаў выраблення манеты.

Тэхніка вальцверка. У 1570-я гг. тэхніка вальцверка знайшла некаторае распаўсюджанне ў Еўропе, у Расіі ў ХVІІ ст. зафіксаваны адзіны выпадак яе выкарыстання.

Тэхніка выраблення гурта.

Далейшы прагрэс тэхнікі манетнай вытворчасці звязаны з выкарыстаннем конскай цягі, магутнасці вады, з вынаходніцтвам паравога рухавіка, электрычнасці.

Скіфатныя манеты – асаблівая форма манет, абумоўленая тэхнічнымі прыёмамі пад час чаканкі.

Хібнасці пры вырабленні манет ручным спосабам.

Блізка да перачанкі стаіць надчаканка (контрамаркіраванне), пры якой на манеце ставіцца невялікій знак, літары, выявы. Яна санкцыяніруе выкарыстанне іншаземнай манеты ці змену вартасці. Прыклады.

Тэма 3 Скарбы – помнікі гісторыі і культуры. Манета ў побыце, звычаях і вераваннях

1.Скарбы – матэрыяльныя сведчанні шырока распаўсюджанага да XIX ст. звычая захавання каштоўнасцей, прычыны яго ўзнікнення. Скарбы як рэгулятары грашовага абарачэння.

2.Класіфікацыя скарбаў.

3.Знаходкі грашовых і грашова-рэчавых скарбаў на тэрыторыі Беларусі.

4.Тэма скарбаў у фальклоры. Манета ў побыце, звычаях і вераваннях.

1.Скарб – комплекс манет, характэрны для пэўнай тэрыторыі і часу сваім складам, спосабам захоўвання і інш.

Грашовыя сховішча знаходзяць, як правіла, самым празаічным чынам – пры с/гаспадарчых, будаўнічых работах. Часам, гэта адбываецца і пры надзвычайных абставінах, калі старадаўнія скарбы адкрываюць прадстаўнікі фаўны ці прыродная стыхія.

Скарбы – матэрыяльныя сведчанні шырока (літаральна да XIX ст.) распаўсюджанага звычая захоўвання каштоўнасцеў, звычайнасць якого дэманструецца складам і характарам манетных захаванняў.

Абсалютная большасць скарбаў – вельмі сціплыя для свайго часу зберажэнні, што сведчыць аб прыналежнасці іх шырокім незаможным слаям насельніцтва.

 – Дэпазіты, як правіла, вельмі добра ўпакаваны.

 – Звычайна скарб знаходзіцца на невялікай (0,20,5м) глыбіні, радзейбольш глыбока (11,5 м)..

  У XVI ст. сфарміравалася асобая отрасль ганчарнага рамёства па вырабу разнастайных па аб’ёму і форме начынняў для скарбаў. 

Цяжкія абставіны вымушалі людзей частей, чым звычайна, перадаваць свае зберажэнні зямлі. Узмацненне тэзаўрыравання грашовых сродкаў, як следства бурлівых падзей, незаўсёды можа характарызаваць цэлы перыяд таварна-грашовага абарачэння, з’яўляясь толькі яго эпізодам.

Насуперак бытуючым уяўленням, скарбы зусім не адносяцца да рэдкіх помнікаў даўніны.

Агульная грашовая сума, якая патрабуецца для нармальнага функцыянавання рыначных механізмаў – велічыня непастаяная. У залежнасці ад ваганняў масштабаў таварнага абарачэння і інтэнсіўнасці працэсаў куплі-продажу, яна будучы дастатковай сёння, можа аказацца недастатковай ці, насупраць, занадта значнай заўтра.

Гэты дысбаланс знікае пры пападанні грошай у рэзервныя фонды, якія ў залежнасцці ад рыначнай кан’юктуры, застаюцца стабільнымі, павялічваюцца ці памяншаюцца. Так узнікаюць рэгулятары грашовага абарачэння – скарбы.

Працэс даследавання скарба складаецца з двух этапаў – атрыбуцыя кожнай манеты (дзяржаўная прыналежнасць, эмітэнт, манетны двор, намінал, дата чаканкі, метралагічныя і якасныя характарыстыкі) і ўстанаўленне часа захавання.

Апошняя задача часта становіцца найбольш складанай – відавочна, што скарб можа быць захаваны не раней года чаканкі малодшай з манет, але пры вырашэнні пытання – прыходзіцца ўлічваць шэраг дадатковых фактараў:

Часам састаў скарба і асаблівасці захавання дазваляюць меркаваць не толькі аб сацыяльным статусе гаспадара, але і аб характары яго штодзённай дзейнасці, а таксама аб канкрэтнай прычыне тэзаўрацыі.

Адзін ці некалькі скарбаў не ў стане выразіць усю складанасць і шматграннасць таварна-грашовых адносінаў рынка, помнікамі якога яны з’яўляюцца. Больш таго, асобныя манетныя скарбы складаюцца з выпадковых, нехарактэрных для дадзенага рэгіёна манет. Таму ў нумізматычных даследаваннях эфектывен толькі метад, заснаваны на аналізе многіх дзесяткаў і сотняў скарбаў, іх тапаграфаванне ў спалучэнні з дадзенымі пісьмовых крыніц і археалогіі.

Манетныя скарбы – вельмі спецыфічныя і змястоўныя помнікі, якія непрадузята адлюстроўваюць склад і заканамернасці ўнутраных і міжнародных, палітычных і культурных сувязяў той ці іншай краіны ў пэўны перыяд.

Састаў манетных скарбаў дае ўяўленне аб грашовых сістэмах краін, якія вывозілі ці ўвозілі манеты. Кожны скарб дазваляе дастаткова дакладна датаваць начынне і рэчы, што знаходзіліся разам з манетамі.

У адрозненні ад археалагічных артэфактаў, якія адкрываюць шляхам планамерных раскопак, пераўтварэнне скарба ў знаходку – вынік супадзення шэрагу выпадковасцей.

Выпадкова тое, што ў свой час начынне з манетамі было захавана менавіта ў гэтым, а не ў іншым месцы; выпадкова тое, што яе ўладальнік не змог выкарыстаць назапашаныя грошы; выпадкова, нарэшце, тое, што лемех рала, коўш экскаватара ці рыдлёўка землякопа вывярнулі менавіта той пласт зямлі, які ужо раней быў патурбаваны пры захаванні скарба.

Менавіта таму неабходны асабліва беражлівыя адносіны да гэтых выбітных помнікаў, кожны з якіх па асобнаму ўнікален.

2.Класіфікацыя скарбаў. Грашовыя і грашова-рэчавыя скарбы прадстаўлены некалькімі катэгорыямі:

Страчаныя.

Зваротныя.

Незваротныя.

Кароткатэрміновага назапашвання.

Доўгатэрміновага назапашвання.

Надзвычайных абставінаў.

Скарбы фальшывых манет.

3.Знаходкі грашовых і грашова-рэчавых скарбаў на тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі зафіксавана (з ХІХ ст.) па розным прыблізным падлікам ад 1000 да 2000 манетных і манетна-рэчавых скарбаў. Знаходчыкамі скарбаў маглі стаць прадстаўнікі фаўны ці прыродная стыхія.

Знакамітыя скарбы.

  в. Казянкі Полацкага р-на, правы бераг Заходняй Дзвіны. 1973. Скарб завёрнуты ў бяросту. Вядома 7711 дзірхамаў Арабскага Халіфата. Разбойніч’я казна на шляху “з вараг у грэкі”. Час захавання – 944-945.

  в. Вішчын Рагачоўскага р-на. 1979. Археалагічная экспедыцыя БДУ –грашова-рэчавы комплекс –грыўні трох тыпаў – літоўскі, кіеўскі, наўгародскі і жаночыя ўпрыгажэнні.

Скарб надзвычайных абставінаў. Час захавання – канец 1 трэці XIII ст. 

  г. Полацк. 1997. Вядома 14 манет – медныя (некаторыяз адбіткамі лужэння), білоныя, 1 бронзавая, 1 высокапробнага срэбра – паўфабрыкаты для будучых фальшывак. Час захаванняпаміж 1540 и 1550.

– г. Рогачев. 1971. Больш за 1000 медных манет, часткова з адбіткамі лужэння, загорнутых у тканіну. Вядома 485 экз. прымітыўных фальсіфікатаў – 1/12 талера Прусіі 1766 г., 10-грашовікаў Каралеўства Польшчы ў складзе Расійскай імперыі 18301831 гг. і 10-грашовікаў 1831 г., чаканеных у Варшаве ў часы Польскага паўстання 1830 – 1831 гг. Аналалаў у свеце няма. Час захавання 1831 – пач. 1832.

– г. Мінск. 1988. 547 срэбраных прадметаў (13 кг) – посуд, падсвечнікі – 25, Георгіеўскія крыжы (31) і медалі (30, манеты Расіі і Германіі – 461 (кан. ХІХ – пач. ХХ ст.).

4.Скарбы ў народным фальклоры падзяляюцца на злыя (замоўленыя) і добрыя.

Скарбавыя сюжеты фальклора – люстэркавае адлюстраванне рэальнай рэчаіснасці, расквечанай народнай фантазіяй.

У хаце грошы захоўваліся ў куфэрках і іншых спецыяльных патаемных месцах.

Манеты выкарыстоўваліся ў вясельных святах, клаліся пад рог падмурка ці ў куты вянца драўлянай пабудовы, упрыгожвалі абразы, служылі падарункам парадзіхе, клаліся нябожчыку пры пахаванні, ахвяраваліся вышэйшым сілам, манетамі рабіліся падарункі на святы.

Раздзел 2 Гісторыя грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі ў канцы І ст. – пачатку XXI ст.

Тэма 4 Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Перыяд рымскага дэнарыя (антычны) (канец I ст. – 1-я трэць III ст.). Перыяд куфічнага дырхама (IX ст. – 80-я гг. X ст.)

 1.Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

 2.Асноўныя наміналы перыяду рымскага дэнарыя (дэнарыі, аўрэўсы, сестэрцыі).

 3.Куфічны дзірхам. Паходжанне тэрмінаў куфічны, дзірхам. Дзірхамы – першыя рэальная грошы на тэрыторыі Беларусі. Грашовая тэрміналогія.

4.Вызначэнне і характарыстыка асаблівасцяў асобных этапаў у перыядзе куфічнага дзірхама (IX ст. – 833; 833 – 900; 900 – 938; 938 – 980-я гг.).

1.Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі распрацавана ў работах В.Н.Рябцэвіча на падставе аналіза тапаграіі знаходак асобных манет і манетных скарбаў.

1.Перыяд Рымскага дэнарыя (канец I ст. н.э. – 1-я трэць III ст. н.э.).

2.Безманетны перыяд (1-я трэць III – пач. IX ст.).

3.Перыяд куфічнага дзірхама (пач. IX ст. – 80-я гг. X ст.).

4.Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя (канец X – 60-я гг. XI ст.).

5.Безманетны перыяд (60-я гг. XI ст. – XIII ст.).

6.Перыяд Пражскага гроша (XIVXV стст.).

7.Грашовае абарачэнне ў Беларусі (канец XV – сярэдзіна XVII ст.).

8.Грашовае абарачэнне ў Беларусі ў др. пал. XVIIXVIII ст.

9.Грашовае абарачэнне ў Беларусі з канца XVIII ст. па кастрычнік/лістапад/ 1917 г.

10.Савецкі перыяд (кастрычнік/лістапад/ 1917 – снежань 1991г.).

11.Грашовае абарачэнне ў Рэспубліцы Беларусь (1991-2011).

2.Перыяд Рымскага дэнарыя (антычны) прадстаўлены 3 наміналамі:

Дэнарыі – срэбныя манеты (маса 2,6—2,7 г) са стандартным афармленнем.

Паходжанне тэрміна дэнарый (лац. denarius –ад “deni” – “па дзесяць” – на дэнарый прыходзілася 10 медных асаў.

Av. – профільны партрэт імператара і колавая легенда.

Rv. – боская ці міфалагічная выява і колавая легенда.

Залатыя аўрэўсы (маса – 6,5 г), стандартны тып афармлення.

Паходжанне тэраміна аўрэўс – ад лац. aurum – золата.

Бронзавыя ці медныя сестэрцыі (маса – да 20 г). Стандартны тып афармлення – На Rv. – літары SC (“па рашэнню Сената”).

Паходжанне тэраміна сестэрцый – ад лац. semis tertius – “два з паловай” – на сестерцый прыходзілася адпаведная колькасць асаў.

Аналіз тапаграфіі знаходак рымскіх манет на тэрыторыі Беларусі паказвае, что большасць іх канцэнтруецца на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай вобласцяў, што звязана з праходжаннем праз Польшчу “бурштыннага шляху”, які звязваў Рым і Балтыю.

З падзеннем Рыма – вываз манет спыняецца.

Гэтыя манеты выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі не як грошы, а як дзіковінны тавар.

Менавіна рымскія манеты далі мясцоваму насельніцтву ўяўленне аб грошах.

Скарб – 1993 г. – вв. Малеч і Кабакі Брэсцкай вобл. – 380 манет I ст. – пач. III ст. Захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі.

З 1-я трэці ІІІ ст. па пачатак ІХ ст. на тэрыторыі Беларусі разгортваецца безманетны перыяд (першы на тэрыторыі Усходней Еўропы).

Развіваецца таварная вытворчасць, традыцый манетнай вытворчасці няма.

 3.Куфічны дзірхам – срэбная манета Арабскага Халіфата (маса – 3,2 – 3,6 г., дыяметр – 22-32 мм).

Дзірхам (араб. ад гр. “драхма” – горсць, кісць рукі, пруты, якія змяшцаюцца ў горсці.

“Куфічны” – іракскі горад Ал-Куфа, дзе распрацавалі складанае геаметрычнае напісанне літараў, што выкарыстоўвалася для напісання легенд на манетах Арабскага Халіфата.

Стандартны выгляд – аверс і рэверс– легенда радковая і колавая.

У легендзе – цытаты з Карана, імя халіфа ці эміра, дата, месца чэканкі і г.д.

Дзірхам – монаэпіграфная манета.

Прыклад легенды:

Аверс – Няма бога, акрамя Аллаха адзінага. Няма яму сатаварышчаў. Аллаху належыць ўлада заўседы і потым настане яго час, калі прававерныя ўзрадуюцца трыўмфу Алаха. Ва славу Алаха чаканен сей дзірхам у Аш-Шашы ў годзе 9 і 90 і 200 (299 х.=911/912 н.э.).

Рэверс – У імя Алаха Мухаммад пасланік Алаха Ал-Муктадір білах Ахмад ібн Ісмаіл Мухамад пасланнік Алаха паслаў яго з кіраўніцтвам і сапраўднаю верай, каб мог ён здзейсніць перамогу над усімі іншымі вераваннямі, калі навад супраціўляюцца гэтаму язычнікі.

Дзірхамы – па сутнасці – першыя сапраўдныя грошы на тэрыторыі Беларусі.

Дзірхам – звычайны сродак плацяжу і накаплення.

Фрагменты – ½, ¼ рабіліся рэзаннем нажніцамі.

Пісьмовая фіксацыя дзірхамаў.

Нагата – 2 дзірхама (“нагд” ад арабскага – паўнавартасны).

Куна – 1 дырхам (“куніца”).

Рэзана – ½ дзірхама, (“рэзаць”).

Векша (“веверіца” – ваверка) – самая дробная адзінка, дакладных звестак няма.

Дзірхамы – першыя рэальная грошы на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Беларусі яны выконвалі ўсе пяць функцый грошай.

4. Вызначаюць 4 этапы.

Пачатак ІХ ст. – 833; 833 – 900; 900 – 938; 938 – 980-е гг.

1.Пачатак ІХ ст. – 833 гг.

Вызначаюцца 3 характэрныя асаблівасці.

Перавалодвае чаканка 2-х дынастый – Умайадаў і Абасідаў.

Перавалодваюць дзірхамы, чаканеныя на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі.

У скарбах маюцца манеты Ірана (у канцы VII ст. увайшоў у склад Арабскага Халіфата) дынастыі Сасанідаў – драхмы.

2.833 – 900 гг.

Пераважаюць дзірхамы халіфаў Абасідаў.

З’яўляюцца дзірхамы эмірскіх чэканак.

3.900 – 938 гг.

Памяньшаецца колькасць манет халіфскай чаканкі.

Павялічваецца колькасць манет эмірскіх манетных двароў (у большасці найбольш магутнага на той час рода Саманідаў – манетныя двары – Бухара, Самарканд, Аш-Шаш).

4.938 – 980-е гг.

У скарбах павялічваецца колькасць саманідскай і іншых эмірскіх чаканак.

Самы малады скарб дзірхамаў на тэрыторыі Беларусі 90-я гг. ХІХ ст. – в. Красная Міерскага р-на Віцебскай вобл., схаваны прыблізна ў 986-987 гг.

У канцы пярыяду ў сувязі з унутранымі палітычнымі і эканамічнымі прычынамі сістэматычнае паступленне дзірхамаў паступова спыняецца (скарачэнне аб’емаў вырабу срэбра, феадальныя ўсобіцы).

У скарбах, у жаночых пахаваннях сустракаюцца дзірхамы з дзірачкамі ці вушкамі.

Аналіз тапаграфіі знаходак дзірхамаў на тэрыторыі Беларусі паказвае іх канцэнтрацыю ў Падняпроўі і Паддзвінні – адрэзак знакамітага гандлёвага шляху “з вараг у грэкі”, які абслугоўваўся арабскай манетай.

Каз’янкаўскі манетны скарб (1972) – самы значны скарб дзірхамаў Х ст. на тэрыторыі Беларусі – 7711 экз.

Тэма 5 Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя (канец X ст. – 60-я гг. XI ст.). Безманетны перыяд (60-я гг. XI ст. – XIII ст.)

1.Заходнееўрапейскія дэнарыі. Аналіз тапаграфіі знаходак заходнееўрапейскіх дэнарыяў на тэрыторыі Беларусі.

2.Першыя манеты Русі – златнікі і срэбранікі.

3.Выкарыстанне ў грашовым абарачэнні зліткаў. Аналіз тапаграфіі знаходак зліткаў на тэрыторыі Беларусі.

4.Грашова-вагавая сістэма. Грыўня як вагавая адзінка для срэбра. Узгадванне грашовых тэрмінаў у пісьмовых крыніцах.

 1.Дэнарый – заходнееўрапейская срэбраная манета (маса – 1-1,5г, дыяметр – 16-22 мм).

Дэнарый – агульная назва еўрапейскай манеты гэтага часу.

Скарбы дэнарыяў да сярэдзіны ХІ ст маюць прыкладна пораўну англа-саксонскіх дэнарыяў і дэнарыяў Германскай імпэрыі з дадаткамі дэнарыяў іншых дзяржаў. У далейшым у скарбах пераважаюць германскія дэнарыі.

Скарачэнне і спыненне прытока дэнарыяў на тэрыторыю Беларусі – феадальныя ўсобіцы, узнікненне новых гарадоў, узрастанне ўнутраных патрэб ў еўрапейскіх краінах і інш.

Першы вядомы скарб з заходнееўрапейскімі манетамі на тэрыторыі Беларусі быў знойдзены ў 1926 г. у в.Стары Дзядзін Мсціслаўскага р-на Магілеўскай вобл. (захаваны каля 979 г.).

Склад скарба – 201 дырхам, 1 срэбная візантыйская манета, 2 срэбныя дэнарыі Германскай імперыі.

У абарачэнні прысутнічала візантыйская чаканка Х – ХІ стст. – залатыя намісмы, срэбныя міліярысіі, медныя фолісы.

 2.У абарачэнні прысутнічалі першыя манеты Русі – златнікі і срэбранікі.

Златнікі чаканіліся ў Кіеве князям Уладзімірам Святаславічам (маса – прыкладна 4,2 г.), існуюць 2 разнастайнасці.

1.Верагодна прымеркавана да хрышчэння Русі і жаніцьбе Уладзіміра на візантыйскай прынцэсе Ганне.

Аверс – сідзячы князь, над левым плячом – знак Рурыкавічаў – трызубец і кірілічная легенда – “Владимир на столе”.

Рэверс – пагрудная выява Ісуса Хрыста і кірылічная легенда – “Исус Христос”.

2.Чаканены не пазней за Х ст., адрозніваецца аверснай легендай – “Владимир, а се его злато”.

Вядома 11 златнікаў (адзін з іх – страчаны), 10 захоўваюцца ў музеях розных краін.

Срэбранікі маюць наступныя тыпы.

1 тып. Срэбранікі Уладзіміра – 4 разнастайнасці.

1-я разнастайнасць.

Аверс – сідзячы князь з трызубцам над левым плячом і легенда – “Владимир на столе” ці “Владимир, а се его сребро”.

Рэверс – пагрудная выява Ісуса Хрыста і легенда – “Исус Христос” ці “ИС ХС”.

2–4 разнастайнасці.

Аверс – выява князя на прыстоле.

Рэверс – знак Рурыкавічаў у выглядзе трызубца і кірылічная легенда “А се его сребро» ці “Святога Василя” (хрысціянскі патрон Уладзіміра).

Выраблены са срэбра, маса – 2,2-3,38г.

2 тып. Срэбранікі пляменніка Уладзіміра князя тураўскага Святаполка Яраполчыча, які будучы на кіеўскім прэстоле выпускае 3 разнастайнасці срэбраніка.

1-я разнастайнасць.

Аверс – выява князя на прыстоле і кірылічная легенда “Святополк на столе”.

Рэверс – радавы знак Рурыкавічаў у выглядзе трызубца і кірылічная легенда – “А се его сребро”.

Выраблены з білону, маса – 2,3-4,2г.

2-я разнастайнасць.

Аверс – паясная выява апостала Пятра (хрысціянскае імя Святаполка) і кірылічная легенда ПЕТРОС (двойчы).

Рэверс – двузубец і кірылічная легенда ОГЕОС (скаженае грэч. Огіос – святы) ПЕТРОС.

3-я разнастайнасць.

Аверс – выява князя на прэстоле і кірылічная легенда ПЕТОР (далее нечытаемае слова).

Рэверс – двузубец і нечытаемая легенда.

3 тып. Сребранікі князя Яраслаў Уладзіміравіч.

Аверс – выява святога Георгія (патрон Яраполка) і грэчаская легенда – ГЕОРГИОС (чытаецца не полнасццю).

Рэверс – трыцубец і кірылічная легеда ЯРОСЛАВЛЕ СРЕБРО АМНN. Вырабляліся са срэбра, маса – 3,24—3,8г.

Вядома больш за 700 срэбранікаў. Тройчы яны знойдзены на тэрыторыі Беларусі.

1873 г.– курганны могільнік у р-не маёнтка Вотня Быхаўскага р-на Магілеўскай вобл.

1886 г.– у скарбе з в. Парэчча Талачынскага р-на Віцебскай вобл.

2004 г. – у курганным Мохаўкім могільніку Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

2009 г. – п. Усходні Магілёўскага р-на.

 3.Выкарыстанне ў грашовым абарачэнні сваеасаблівых грошай – срэбных (зрэдку – залатых) зліткаў пэўнай масы і формы – грыўняў, рублёў.

Матэрыял – запасы дзірхамаў і дэнарыяў, а таксама срэбра, якое паступала праз Ноўгарад.

Зліткі не адразу выціснулі з абарачэння манеты – скарбы ХІІІ ст. часткова ўтрымліваюць і папярэднія манеты.

Арэал знаходак грыўняў супадает з арэалам распраўсюджанасці дэнарыя (Верхняе Падняпроъе і Паддзвінне).

Зліткі ў выглядзе скарбаў – часцей, чым адзінкавыя, выкарыстоўваліся для значных плацяжоў.

Існуе тры асноўных тыпа грыўняў – кіеўскі, наўгародскі, літоўскі (заходнерускі, “ізрой”).

У Беларусі часцей сустракаюцца ўсе віды зліткаў –

кіеўскі (140-165г),

літоўскі (100-110 г),

наўгародскі (190-210г).

Вішчынскі скарб (1979, Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл.), грашова-рэчавы скарб ХІІІ ст.

Грыўня ў ХІІ ст. выкарыстоўвалася і як вагавая адзінка для срэбра (204 г).

 4.Складаная грашова-вагавая сістэма. Пісьмовыя крыніцы працягваюць ўзгадванне грашовых тэрмінаў, якія ўзніклі яшчэ ў Х-ХІ стст. для вызначэння дзірхамаў, іх частак і дэнарыяў – нагата, куна, рэзана, векша.

Сведчанні пісьмовых крыніц.

“Златаструй” (ХІІ ст.) – “Вельмі ўбог ёсть, яко і двою векш не мае”.

“Мітропалічча правасуддзе” (ХІІІ ст.) – памеры штрафу за крадзеж – “...парася – 1 нагата, голуб – 9 кун, гусь – 30 кун, лебедзь – 30 кун, карова – 40 кун, кабыла – 60 кун, жэрабя – грыўна, кошка – 3 грыўны, сабака – 3 грыўны, вол – 3 грыўны”.

Слова “куны” яшчэ ў ХІ ст. выкарыстоўвалася ў сэнсе “грошы”, а ў ХШ ст. – нараўне са словам “срэбра”.

Дробныя зделкі адбываліся з дапамогай “футравых” грошай – скуркамі пушных звяроў (“куна”, “векша”).

“Слова аб палку Ігараве” – “Язычники сами, нападая … на землю рускую, брали дань па белке со двора”...

У якасці грошай маглі выкарыстоўваць тавары са стабільнай вартасццю – прасліцы з Овруча, ці ракушкі каўры.

Памылковасць тэорыі “скураных грошай”.

Тэма 6 Перыяд пражскага гроша (XIVXV стст.). Грашовае абарачэнне ў канцы XV ст. – сярэдзіне XVII ст.

1.Пражскі грош.

2.Фарміраванне манетнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага.

3.Уніфікацыя манетнай сістэмы па рэформе Стэфана Баторыя (1578–1580).

4.Талер. Мясцовая тэрміналогія.

5.Расійская грашовая сістэма XVXVII стст.

 1.Пражскі грош чаканіўся з 1300 г. у Кутнай Горы (Чэхія).

Манета стала пануючым наміналам ў Еўропе і асноўным у Вялікім Княстве Літоўскім да канца ХV ст.

Эмісію пражскіх грошаў здзейснялі – Вацлаў ІІ Пржэмыславіч (1278-1305) – чаканка 1300-1305; Ян І Люксембург (1310-1346); Карл І Люксембург (1346-1378); Вацлаў IV Люксембург (1378-1419); Георгій Падэбрад (1457-1471).

Пражскія грошы ў пісьмовых крыніцах мелі наступныя назвы – “шырокі”, “добры”, “прагскі”, “чэскі”.

Склад беларускіх скарбаў практычна аднастаен – 96% – эмісіі Вацлава ІV, іншыя эмітэнты – 4%.

Асноўны шлях пранікнавення гроша на тэрыторыю Беларусі – праз паўдневую Польшчу, Галіцыю, Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну.

Арэал распаўсюджвання пражскага гроша на тэрыторыі Беларусі – Падняпроў’е.

У грашовым абарачэнні былі і іншыя наміналы – срэбныя шылінгі (соліды) Лівонскага Ордэна, срэбныя і медныя пулы Залатой Арды, дукаты (вугорскія), ангельскія ноблі, кракаўскія грошы, галандскія дэнарыі, медныя сярэднеазіяцкія манеты Цімура, турэцкі медны мангыр.

 2.З ХШ ст. выкарыстоўваліся грашова-лічбывыя паняцці – грыўня, рубель, паўціна.

Грыўня – вагавая адзінка срэбра.

Лічбавыя паняцці – капа (60), паўкапы (30), рубель (100), паўціна (50).

Тэрмін “гатавізна” – вызначэнне сумы ў рэальнай манеце, а не ў таварах.

У другой палове ХІV ст. слова “пенезь” мела значэнне “грошы”.

У апошняй чверці ХІV ст. чаканяцца першыя агульнадзяржаўныя манеты Вялікага Княства Літоўскага – маленькія срэбныя манеты – літоўскія дэнарыі (пенязі, пенезі).

Час пачатка чаканкі літоўскага дэнарыя – умоўна 1387.

У ХVІ ст. адбылося канчатковае фарміраванне манетнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага. Чаканяцца ўласныя варыянты асноўных еўрапейскіх наміналаў – грош (1535), дукат – (1547), талер – (1564).

 3.Спробы ўніфікацыі манетнай сістэмы.

Па рэформе Стэфана Баторыя (1578-1580) практычна створана адзіная польскі-літоўская манетная сістэма.

Традыцыйна захоўваецца ўлік на літоўскія і польскія грошы (польскі=8 дэнарыям, літоўскі=10 дэнарыям).

Польскі грош называлі – асмак, лядскі, польскі, сужоны. Літоўскі – літоўскім.

Манетныя двары ВКЛ – Віленскі з канца 1492, Тыкоцынскі – з 1566 г.

Лічбавыя паняцці – злоты (30 польскіх грошаў), копа (60 літоўскіх грошаў), рубель (100 літоўскіх грошаў).

 4.Вышэйшы срэбны намінал – талер.

Першыя таляры з’явіліся ў 1518 г. у Іоахімстале (Чэхія).

У беларускіх пісьмовых крыніцах паходжанне таляраў вызначалася наступным чынам – ріксдаальдзеры Паўночных Нідзерландаў называліся палашнікі, лёвендаальдзеры Паўночнанідзерландскіх Правінцый – леўкі, таляры ляўковыя, левікі, патагоны Гішпанскіх Нідзерландаў – крыжовыя, 8 рэалаў Гішпаніі – реелы, реелавыя, рыялавыя.

Сваеасаблівай групай у грашовым абарачэнні сталі гішпана-неапалітанскія манеты – піліпкі – таляры (дукатоны) і паўталяры Піліпа ІІ і паўталеры Карла 5.

Абарачэнне іх на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага было ўзаконена – круглай кантрамаркай – вензель SA і дата 1564, мелі афіцыйна ўзаконены завышаны курс – талер – па 60 грошаў польскіх (реальна – 33,5 польскага гроша), паўталеры – па 30 грошаў (рэальна – па 16,75 гроша польскага). Гэта – першыя крэдытная грошы ў краіне.

Знаходкі піліпкоў на тэрыторыі Беларусі.

У абарачэнні былі таксама шылінгі Лівонскага Ордэна; драйпёлькеры (1,5 гроша) Прусіі; медныя манеты Шатландыі – торнеры (падвоеныя пені) 1632-1633гг. (у беларускіх скарбах 1640-1650 гг., даты на іх няма, выява чартапалоха і легенда “ніхто не дакранецца да мяне без пакарання”, – для дробных разлікаў – піянеры меднаграшовага абарачэння Вялікага Княства Літоўскага); дукаты – большасць – заходняеўрапейская чаканка, яны не адрозніваліся ў рэальных вартасцях, таму пісьмовыя крыніцы не ўказваюць на іх паходжанне, выключэнне для венгерскай чаканкі – “вугорскія”.

 5.Расійскае грашовае абарачэнне ХV– ХVП стст. не ведала ўласных залатых манет (выключэнне – 1610-1613 гг.)

Замежныя залатыя манеты паступалі на расійскі рынак і выкарыстоўваліся не як плацежны сродкі, а як тавар. Залатыя манеты збіраліся ў царскіх і царкоўных сховішчах.

Скарбы залатых манет ХV–ХVП ст., столь значныя ў Украіне і ў Беларусі, на тэрыторыі Расіі невядомы. Золата паступала ў выглядзе дукатаў, двайных, трайных дукатаў, карабельнікаў, партугалаў.

Да пачатку ХVП ст. денга была асноўным наміналам.

Пасля рэформы Алены Глінскай (1534) – па ўсей тэрыторыі ў абарачэнні знаходзіліся срэбныя манеты:

– наўгародка (капейка),

– маскоўка (дзенга=1/2 капейкі),

– палушка (палова дзенгі ,1/4 капейкі).

Да пачатку ХVП ст. наўгародка-капейка захоўвала перашапачатковую масу – каля 0,68 г.

На працягу ХVП ст. – маса і памер паменшыліся да 0,28 г. У другой палове ХVП ст. – большы дыяметр 7-8мм.

Назвы наўгародка і маскоўка – агульнадзяржаўныя назвы.

Замежныя манеты ў абарачэнне не дапускаліся, уся маса замежных срэбных манет пераплаўлялася для манетнай і ювелірнай справы.

Непапулярнасць ў Беларусі капеяк – нязручны і да таго існавала забарона на вываз срэбра з Расіі. Выкарыстоўваліся на ювелірныя вырабы.

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) прывяла да з’яўлення на мясцовых рынках расійскага срэбра.

Пасля грашовай рэформы Аляксея Міхайлавіча 1654-1663 гг. у абарачэнні на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца наступныя наміналы:

Срэбра:

– рубель 1654 г.,

– паўпалціна (чацвертак) – чэканілась з 1654 г. на цэлых і разрубленых на 4 часткі талярах з папярэднім знішчэннем выяў,

– яфімкі і паўяфімкі з “прызнакам” – на цэлых разрубленых на палову талерах са збітай выявай – кантрамаркіраваліся двума клеймамі – круглым і прамакутным.

Рублёвікі і яфімкі ўспрымаліся ў Беларусі як звычайныя талеры.

Медзь:

– капейка, дзенга, грош (2 капейкі), алтын, палцінік.

У Беларусі медную манету байкатавалі.

Лічбавыя паняцці – алтын (3 кап.), грывеннік (10 кап.), палціна (50 кап.), рубель (100 кап.).

Тэма 7 Грашовае абарачэнне ў 2-й палове XVIIXVIII ст.

1.Манетныя двары Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. 

2.Рэформа Яна Казіміра Вазы (1659–1666).

3.Грашовыя рэформы 1752, 1766, 1787, 1794 гг. у Рэчы Паспалітай.

4.Грашовая рэформа Петра І (1700–1704).

 1.Манетныя двары Вялікага Княства Літоўскага – Віленскі – 1492, Тыкоцынскі – 1566, Гродненскі – 1706, Ковенскі – (1655 – 1666).

Манетныя двары Польшчы – у Быдгошчы, Варшаве, Кракаве, Льве, Гданьске і іш.

Літоўскія эмісіі – соліды (білон і потым медзь – шэлегі), срэбра – 3,6-грашовікі, орты (ням. чверць нейкай манеты, у дадзеным выпадку – таляра, маса прыкладна 7 г, на ортах ХVІІ–ХVШ стст. стаіць “18” – гэта значыць – 18 грошаў), золата – палова дуката, дукаты.

Польскія эмісіі – соліды (білон і потым медзь), білон – 1,5 грашовікі, 30-грашовікі, срэбра – 3,6-грашовікі, орты, таляры, золата – палова дуката, дукаты, двайныя дукаты, партугалы.

Солід – першапачаткова – залатая рымская манеты, з ХVП ст. – размены намінал з білона, медзі. Мяцовая назва – “шэлегі”(”ні шэлега няма”). Падробныя шэлегі называлі – “клепочы”, “злыя шелегі”.

 2.Грашовая рэформа Яна Казіміра Вазы (1659-1666), яе прычыны. У абарачэнні з’явіліся медныя соліды і білоныя 30-грашовікі.

Ініцыятар з’яўлення меднага соліда – Ціт Лівій Бораціні. Вядомы ў Еўропе навуковец, архітэктар, займаўся горнай справай, фізікай, оптыкай, механікай, метралогіяй (прыдумаў адзіную сістэму мер для Еўропы), гравер па медзі, стварыў ва Уяздаўскім замку пад Варшавай буйную абсэрваторыю, прыдумаў складаную гідраўлічную машыну, зрабіў вагі, якія ўзважывалі волас, мадель летальнага апарату.

У Рэчы Паспалітай ён звярнуйся да фінансаў, арэндаваў Кракаўскі манетны двор і атрымаў права на чаканку залатых і срэбных манет, але іх намінальная вартасць на 25% вышэй у срэбраных і на 37,5 % вышэй ў білоных – выпуск непаўнавартасных манет.

1659 г. распрацаваў новы план – эмісія медных солідаў з афіцыяльным курсам ранейшых білоных солідаў, гэта значыць – па кошту 1/3 срэбнага гроша.

Эмісія медных солідаў вызначана сумай у 2 млн. злотых (па 1 млн. для Польшчы і Вялікага княства Літоўскага). Агульны наклад – 180 млн экз. (1 зл.=30гр., 1гр.=3 солідам, 1 зл=90 солідам). Рэальная вартасць соліда = 15% ад намінальнай [з 1 фунта медзі=15 гр (45 солідаў) = 100гр. (300 сол.); 300--100%, 45 – х, х=4500:300=15%].

Выбіта не на 2, а на 4 млн. злотых . З сярэдзіны 1663 г. – відавочны крызіс праекта па выпуску шелегаў.

Тымф – 30 грашовая манеты, нізкапробнае срэбра, па сутнасці білон (50 на 50%). Маса – 6,72 г (срэбра = 3,36 г).

Праект братоў Анджэя (Андрэй) і Томаса (Фама) Тымфаў – выпуск монеты ў 1 злоты (злотувка) – у 30 срэбраных грошаў. Выпускам займаліся Львоўскі манетны двор, Быдгошч, магчыма, Кракаў. Замацавалася назва тымф.

У легендзе – “30 грошай”, у рэчаіснасці – срэбра на 12 грошаў – рэальны кошт – 40% ад намінальнага (30гр.–100%, 12гр.–х%, х = 12х100:30=40%). Наклад – 9 млн. У якасці кампенсацыі на аверсе легенда – “жаданне выратаваць Бацкаўшчыну – перавышае сапраўдны кошт металу”. Папулярнасці няма. Сваеасаблівая расшыфроўка манаграмы ICRInitium calamitatis Regni – пачатак пагібелі дзяржавы. Будучы непаўнавартаснымі грашыма, барацінкі і тымфы сталі матэрыяльным увасабленнем ускосных падаткаў для насельніцтва.

На рынках існавала дзве паралельныя сістэмы – медная і срэбраная. Паняцце “наддача” вызначала дадатковую суму пры вяртанні меддзю ўзятых срэбрам грошаў. З другой паловы ХVІІ ст. знікае практыка ліка грошаў на літоўскія і польскія.

3.Эканамічныя праблемы. Пошукі выйсця з фінансавага тупіка. З сярэдзіны XVII ст. польская манета пачынае чаканіцца ў Саксоніі. З 1749 г. меднаграшовыя эмісіі чаканяцца на манетных дварах Дрэздэна, Грюнталя, з 1752 г. срэбраная, білоная, залатая манета чаканяцца ў Лейпцыгу.

1752 – грашовая рэформа – навацыі – набліжэнне па якасці і метралогіі польскага талера з саксонскім+ новыя манеты – медны грош, срэбныя 8 грошай, залаты аўгустдор (5 талераў), паўаўгустдор (2,5 талера), двайны аўгустдор (10 талераў).

У 1753 г. прускі кароль Фрыдрых ІІ арганізаваў у Кёнігсбергу, Брэславе, Шчэціне чаканку нізкапробных манет штэмпелямі, падобнымі на лейпцыгскія.

У 1756 г. пачалася Семігадовая вайна (1756 – 1763), Прусія захапіла абсталяванне Лейпыгскага манетнага двара – для фабрыкацыі фальшывых манет – даручана берлінскім банкірам Эфраіму, Ізаону і Іцыку (чаканілі непаўнавартасныя залатыя, срэбныя і медныя манеты) – іх назва “эфраімкі” – знайшлі распаўсюджванне ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім.

1765 – адкрыццё Варшаўскага манетнага двара – цэнтр грашовай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай (працягвалі працаваць гарадскія манетныя двары – Торунь, Гданьск).

1766 – грашовая рэформа – упарадкаванне грашовай сістэмы (1. паніжэнне курса дуката – 18 да 163/4 злотага – і высокая проба срэбраных манет прывялі да вывазу срэбра за межы краіны; 2. павышэнне кошта імпартуемай медзі, золата і срэбра павысілі кошт прадукцыі Варшаўскага манетнага двара).

1787 – грашовая рэформа – імкненне да удасканалення грашовай сістэмы.

1791 – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай – на буржуазны шлях. Супраць –Таргавіцкая прарасійская канфедэрацыя.

У 1793 – на Гродзенскім манетным двары – маланакладны выпуск талера (6 – 10 тыс.) – талер Таргавіцкай канфедэрацыі.

Аверс – “Грамадзянам, якіх любоў да Бацькаўшчыны прывяла да аднаўлення разбуранай і пахаванай замовай дня 3 траўня 1791 [года] свабоды Рэчы Паспалітай, якая аднаўляецца. Удзячнасць грамадзянам – прыклад нашчаткам”.

Рэверс – “Дэкрэтам Рэчы Паспалітай, якая ўмацаванна вузамі канфедэрацыі, дня 5 снежня 1792 [года]– у кіраванне Станіслава Аўгуста. 10 7/16 [штукі] з маркі чыстай кёльнскай. 1793 [год].

1794 – паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Фінансы перададзены пад начала Вышэйшай Народнай Рады (галоўны выканаўчы орган).

8.06.1794 – Рада – Маніфест аб грашовай рэформе (зніжана проба талера, скасаваны медныя манеты і паўталеры) +новыя манеты – білоны 6 грашовік, залатыя станіслаўдоры (3 дуката), паўстаніслаўдоры (1,5 дуката).

1794, жнівень – выпуск папяровых грошай на 74 млн. злотых – казначэйскія білеты – 5,10,25,50,100,500,1000 злотых і разменныя наміналы – 5,10 грошай і 1,4 злотых.

У 1794 г., лістапад – папяровыя грошы абвешчаны па-за законам.

1795 – Варшаўскі манетны двор закрываецца (часова).

 4.Рэформа Петра І (1700-1704):

1700 – медзь – денга, палушка, паўпалушка;

1701 – срэбра – палцінік, паўпалціннік, грывеннік, дзесяць грошаў (5 капеяк), золата – чырвонец (3,4г). і двайны чырвонец.

1704 – медзь – капейка, срэбра – рубель, алтын.

Уведзена ўпершыню ў свеце дзесяцірычная грашова-вагавая сістэма (не ўкладаўся толькі алтын).

Пасля завершэння рэформы з’явіліся круглыя срэбраныя капейкі (1713-1714, 1718), медныя пяцікапеечнік (1723), грош (2 капейкі, 1724), залаты двухрублевік (з 1718 г., каля 4 г).

Пасляпятроўскі час – найбольшыя навацыі – срэбны 15-капеечнік (пяціалтынны) і 20-капеечнік (двугрівенны) – з 1760 г., залаты пяцірублевік і дзесяцірублевік – з 1755 г.

Чаканка меднай і срэбнай капеяк (з 1813) у 1718 г. часова была спынена.

Лічыльныя паняцці – злоты (30), капа (60), рубель (100).

Тэма 8 Грашовае абарачэнне з канца XVIII ст. па кастрычнік /лістапад/ 1917 г.

1.Спецыфіка грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

2.Грашовая рэформа Я.Ф. Канкрына (1839–1843). 

3.Грашовая рэформа С.Ю. Віттэ (1895–1897).

4.Дзейнасць Часовага ўрада ў галіне грашовага абарачэння. Асаблівасці грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Першай Сусветнай вайны.

 1.Працяг абарачэння польскіх, літоўскіх і заходнееўрапейскіх манет, згасае прыток нідзерландскіх манет, да 1830-х гг. працягваецца прыток талераў Прусіі, паступае медзь і срэбра герацагства Варшаўскага.

У 1828г. – указ аб чаканцы манеты з плаціны. Указы 1829 і 1830 г. уводзяць ў абарачэнне плацінавыя 3, 6, 12-рублевікі. У 1845 г. працінавая чаканка спыняецца.

З 1768 г. пачынаецца патаемная чаканка залатой манеты, імітуючай галандскі дукат.

На тэрыторыі Беларусі шырока выкарыстоўваліся манеты Варшаўскага манетнага двара, чаканеныя для Каралеўства Польскага.

Медзь – грошы, 3-грошы, білон – 5-грошаў, 10 – грошаў, срэбра – злотыя, двайныя злотыя, 5-ці златоўкі, 10-ці златоўкі, золата – 25-златоўкі і 50-ці златоўкі.

Легенды – на польскай мове.

Да 1835 г. на медных і білоных манетах змяшчаўся дзяржаўны герб Расіі – двуглавы арол з аднаглавым польскім на шчытку на грудзях.

З 1835 г. польскі арол быў заменены св. Георгіем.

Hа срэбных і залатых манетах – выява Александра І (захоўвалася на некаторых выпусках часоў Мікалая І).

У 1831–1832 гг. – на рынках Беларусі з’яўляюцца манеты Польскага паўстання 1830–1831 гг. Пасля падаўлення паўстання яны былі выціснуты з абарачэння.

Рагачоўскі манетны скарб 1971 г.

1832 г. (Варшаўскі і Пецярбургскі манетныя двары) – чаканка русско-польскіх манет, вызначэнне намінала на рускай (у капейках і рублях) і польскай (грошы і злотыя) мовах. Усе гэтыя манеты на аверсе мелі выяву расійскага арла. Чаканка спынена ў 1850 г.

З 1769 г. у Расіі пачынаюць выпускацца папяровыя грошы – асігнацыі (“грашовыя абавязкі”) у 25, 50, 75, 100 руб.

Асігнацыі атрымалі права на вольнае абарачэнне і на размен меднай манетай ў спецыяльных асігнацыйных банках Пецярбурга і Масквы.

Умова захавання пакупнічай здольнасці папяровых грошаў – адпаведнасць іх масы колькасці паўнавартасных грошай, неабходных для функцыянавання рынка.

У канцы XVIII ст. рубель у асігнацыях ці меднай манеце, каштаваў 68 капеяк срэбрам. У краіне існавалі дзве грашовыя сістэмы – асігнацыйная і срэбная.

 2.Меры па рэарганізацыі фінансаў. У 1839 г. – маніфест аб будучай фінансавай рэформе і абвешчэнне аб увядзенні срэбнага монаметалізма.

Монаметалізм – грашовая сістэма, пры якой адзін з высакародных металаў становіцца ўсеагульным эквівалентам і асновай грашовага абарачэння. Срэбны монаметалізм у Расіі з 1843 па 1852гг.

Правядзенне грашовай рэформы было даручана міністру фінансаў Ягору Францавічу Канкрыну.

З 1839 г. па 1848 г. – чаканка больш важкай меднай манеты – для забеспячэння ўстойлівасці папяровага рубля.

На серыі гэтых манет ад 1/4 да 3 кап. у вызначэнні намінала ўключана слова “срэбра” (напрыклад, “¼ капейкі срэбрам”).

У 1843г з’явіліся “депазітныя (крэдітныя) білеты” і спецыяльны аддзелы банкаў, што разменівалі іх на залатую і срэбную манеты. Праз некалькі год было абвешчана, што старыя асігнацыі і крэдітныя білеты аб’ядноўваюцца ў адзіную дзяржаўную пазыку і абменіваюцца на крэдытныя білеты новага ўзору. Аперацыя завершана у 1849 г.

Рэформа перавяла грашовую сістэму Расіі на срэбную аснову, пры якой ролю ўсеагульнага эквівалента адыгрывае срэбны рубель.

Урад вырашыў две задачы – умацаванне фінансаў і атрыманне значнага прыбытку за кошт папярова-грашовых эмісій.

У гэты час фонд грашовага абарачэння Беларусі па сутнасці не адрозніваўся ад агульнарасійскага.

З 1876 г. адзіным цэнтрам манетнай вытворчасці становіцца Пецярбургскі манетны двор.

З 1860-х гг. урад звяртаецца да чаканкі манет за мяжой. У 1861 г. разменыя наміналы (10, 15, 20 кап.) чаканяцца ў Парыжы і Страсбургу. У 1896 г. у Парыжы чаканяцца 25, 50 кап. і рубель. У 1896-97 гг. у Бірменгеме чаканяцца медныя 1/4, 1/2, 1, 2, 3 кап. У 1897-99 гг. – палціннікі і рублі чаканяцца ў Брусэлі і Парыжы.

Спыненне выпуска “вядомай манеты” у 1868 г.

3.У 1895–1897 гг. міністр фінансаў Сяргей Юльевіч Віттэ праводзіць новую грашоваю рэформу па ўвядзенню ў краіне залатога монаметалізма.

Умова нармальнага функцыянавання залатога монаметалізма:  1.Свабодная чэканка залатых манет пры фіксаваным залатым утрыманні грашовых адзінак.

2.Свабодны размен знакаў вартасці на залатыя манеты. 3.Свабодны вываз золата за мяжу.

Віттэ ўсталяваў свабодны размен крэдытных білетаў (выпуск быў абмежаваны) на залатую манету з разліку адзін папяровы рубель на 1 рубель у золаце. Адначасова было зменшана ўтрыманне золата ў рублі на 1/3.

У выніку гэтага імперыялы і паўімперыялы папярэдніх гадоў, а таксама новыя выпускі ў старой масе сталі раўны адпаведна – 15 і 7,5 рублям.

Са спыненнем чаканкі манет (1914 г. – срэбных 50 капеяк, 1915 г. – білоных 5 капеяк і срэбных 1 рубля, 1916 г. – медных 1/4, 1/2, 1,2,3,5 капеяк, 1917 г. (выпускаліся ў 1916г з датай 1917) – білоных 10, 15, 20 капеяк) урад пускае ў абарачэнне розныя папяровыя грашовыя сурагаты.

Пастановай Савета Міністраў ад 25 верасня 1915 г. у сувязі з недахопам разменнай манеты прымаецца рашэнне аб эмісіі паштовых марок, надрукаваных на тоўстай паперы клішэ юбілейнай (да 300-годдзя дома Раманавых) серыі.

4.Войны пачатку ХХ ст. прывялі Расію да дэстабілізацыі эканомікі краіны.

Гэты перыяд характарызуецца актыўным развіццём крызісных з’яў – узрастаюць знешнія пазыкі, павялічваецца прыток замежнага капітала, спыняецца абмен банкамі папяровых грошай на золата (з 27 ліпеня 1914), з абарачэння знікаюць не толька залатыя і срэбрныя, але і білоныя і медныя манеты.

Часовы ўрад працягнуў актыўны выпуск інфляцыйных папяровых грошай, а таксама «паштовых» марак-грошай.

27 сакавіка 1917 г. з’яўляюцца аблігацыі доўгатэрміновага ўнутранага «Займа свабоды».

У верасні – кастрычніку 1917 г. друкуюцца крэдытныя білеты ў 250 рублёў, а ў чэрвені – 1000 рублёў –  «думскія білеты». У верасне – кастрычніку таго ж года ў абарачэнне пускаюцца казначейскія знакі ў 20 і 40 рублёў, названыя “керанкамі».

Першая Сусветная вайна прынесла на тэрыторыю Беларусі прадукцыю манетных двароў Германіі і Аўстра-Венгрыі пфенігі, маркі, акупацыйныя «острублі» і манетавідныя боны (наміналам у 1,2,3 капейкі) занялі значнае месца ў грашовым абарачэнні рэгіёна.

Акупацыйныя германскія ўлады здзейснялі меры па ўсталяванню на тэрыторыі Беларусі грашовай сістэмы па германскаму ўзору.

Тэма 9 Савецкі перыяд (кастрычнік /лістапад/ 1917 – снежань 1991 г.) Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)

1.Папяровыя грошы РСФСР 1919–1921 гг. (саўзнакі). Рэформа 1922–1924 гг.

2.Грашовае абарачэнне ў канцы 1920-х – 1930-я гг.

3.Грашовая рэформа 1947 г. Змена маштаба цен у 1961г. Мемарыяльныя манеты.

4.Разліковыя білеты Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь узору 1992–1999 гг. Памятныя манеты.

 1.Студзень 1918 г.– стварэнне Народнага банка РСФСР (меньш ½ залатога фонда Часовага урада).

Вясна 1918 г.– у краіне – “грашовы голад” – урад вымушаны пусціць у абарачэнне аблігацыі “Займа свабоды”, крэдытныя білеты Часовага ўрада – думскія білеты, казначэйскія знакі ў 20,40 рублёў – керанкі, маркі – такім чынам, аднавіць масавыя папяровы эмісіі клішэ манархічнай і буржуазнай Расіі (каля 100 разнастайнасцяў). Уся гэтая маса знаходзілася ў абарачэнні па снежань 1921г.

З сакавіка 1919 г. выпускаюцца недатаваныя купюры у 1, 2, 3 рубля з надпісам – “Расчетный знак РСФСР”, гербам РСФСР і лозунгам – “Пролетарии всех стран, соединяйтесь!”, памерам 34 х 43 мм, у неразрэзаных аркушах па 25 штук.

У побыту і афіцыйных дакументах усе гэтыя разліковыя знакі РСФСР называліся “саўзнакі”. Яны прадстаўлены наміналамі ад 1 да 100000 рублёў.

Рэформа 1922-24 гг.

Дэкрет лістапада 1921 г.:

1.новыя грашовыя знакі пад назвай “Государственные денежные знаки РСФСР образца 1922г.”

2.рубль прыраўніваецца да 10 тысяч рублёў крэдытных білетаў, разліковых знакаў і абявязкаў.

3.новыя знакі выпускаюцца вартасццю ў 50 кап., 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 250, 500, 1000 рублёў.

4.Дзяржаўныя грашовыя знакі ўзору 1922 г. маюць хаждзенне нараўне з крэдытнымі білетамі, разліковымі знакамі, абавязкамі. Пазней выпускаюцца дадаткова купюры ў 5000 і 10000 рублёў.

Ліпень 1922 г. Дзяржбанку надаецца права эмісіі банкаўскіх білетаў, вартасць іх павінна была выражацца ў парытэтных залатому 10-рублевіку царскай Расіі чырвонцах. Выпушчаны купюры ў 1, 3, 5, 10, 25 чырвонцаў.

Канец 1923 г. выпускаюцца першыя папяровыя грошы СССР – 10000, 15000 рублёў. З гэтага часу Дзяржбанк РСФСР перадае функцыі Дзяржбанку СССР.

Люты 1924 г. адбыўся выпуск прывязаных да чырвонца казначэйскіх білетаў у 1, 3, 5 рублёў золатам.

Дэкрет ад 14.02.24 г. адбылося спыненне эмісій саўзнакаў, яны выкупаюцца ў насельніцтва.

З 1921 г. паўстала пытанне аб чаканцы срэбных манет.

Са жніўня 1921 па 1925 г. (з датамі 1921-1923 гг.) чаканяцца білоныя 20, пазней 10 і 15 кап., срэбныя 50 кап., 1 рубель.

Аверс – герб РСФСР і лозунг.

Рэверс – у дробных – намінал, у вялікіх (50 і 1 рубель) – зорка ў вянку, намінал і дата.

У 1923 г. адбыўся выпуск залатога чырвонца (у асноўным для разлікаў з іншымі дзяржавамі). Аверс – герб РСФСР і лозунг, рэверс – селянін-сейбіт, надпіс – “Один червонец” і дата. Колькасць золата раўнялася 10 дарэвалюцыйным разліковым залатым рублям.

У 1924 г. пачаўся выпуск срэбных і медных манет СССР.

Рубель (1924) і палцінік (1924-27) мелі агульны аверс – Дзяржаўны герб СССР і вызначэнне намінала – “Один рубль”, “Один полтинник”, па колу – лозунг. Рэверс рубля – рабочый абдымае селяніна і ўказвае яму шлях на ўзыходзячае сонца, на рэверсе палцінніка – каваль.

Знешні выгляд манет у 10, 15, 20 кап. – аверс – герб СССР, рэверс – намінал, дата і абрамленне каласоў.

Медныя манеты – 2, 3, 5 кап. (чаканіліся толькі ў 1924, 1 капейка – чаканка ў 1924-25гг.) – паўтор тыпу разменых наміналаў.

З 1925 г. вялася чаканка меднай манеты ў палову капейкі. Аверс – СССР, па колу – дэвіз. Рэверс – намінал (“полкопейки”) і дата.

 3. Рубель набывае высокую пакупнічую здольнасць. Для другой паловы 1920-х – канца 1930-х гг. характэрны навацыі – білеты, вызначэнне намінала якіх не мела слова “золатам” (у 1925 – 3 і 5 рублёў, у 1927 – 1, 3, 5 рублёў новага ўзору).

У 1927 г. выпускаюцца банкаўскія білеты ў 1 чырвонец (узору 1926 г.), у 1928 г. – 2 і 5 чырвонцаў, у 1932 г. – 3 чырвонца (узору 1928 г.).

У 1938 г. выпускаюцца купюры ў 1, 3, 5, 10 чырвонцаў (узору 1937 г.). На іх адсутнічае тэкст “Банковский билет подлежит размену золотом”, упершыню з’яўляецца партрэт В.І. Леніна, знікаюць подпісы адказных асоб Дзяржбанка і Наркамфіна.

З 1926 г.– у мэтах эканоміі медзі дробныя наміналы чаканіліся ў бронзе. Толькі палова капейкі, якая выпускалася да 1928 г. – у медзі.

У 1931 г. – адмова ад срэбра і 10, 15, 20 кап. выпускаліся з нікеля (пускаюцца ў абарачэнне з 1932 г.). Аверс – такой жа як у срэбных, рэверс – рабочый з молатам, абапіраецца на шчыт з вызначэннем намінала і поўнай назвай краіны.

У 1935 г.– знешні выгляд зменены. Нікелевыя і бронзавыя наміналы той жа вартасці, але на аверсе – няма лозунга. Выявы на рэверсах бронзавых манетах папярэднія, на нікелевых – у квадраце з усечанымі вугламі (вакол колас і галінка дуба) змешчаны намінал, знізу дата.

Тып манет, устаноўлены ў 1935 г., заставаўся нязменным да 1961 г. Па меры змянення колькасці саюзных рэспублік у гербе зменялась колькасць віткоў стужкі.

 4.Падчас вайны – манетны двор пераязджае ў Краснакамск Пермскай воб. Вытворчасць ордэнаў, медалёў, манеты – невялікімі тыражамі – 10, 15, 20 кап. увесь час, 1, 3, 5 кап. не чаканіліся ў 1942 і 1944 гг., у 1943 – толькі 3 і 5 кап.

1947 г. – грашовая рэформа ўводзіць новыя папяровы грошы. Манеты захаваліся.

Грашовыя купюры новага ўзору – двух катэгорый – казначэйскія білеты ў 1, 3, 5 рублёў і банкаўскія білеты ў 10, 25, 50, 100 рублёў. Выкуп у адносінах 10 да 1.

З 1 студзеня 1961 г.– змена маштаба цен у 10 раз (1 рубель новымі замест 10 рублёў старымі). Уводзіліся грошы новага ўзору. Манеты ў 1, 2, 3, 5 капеяк абмену не падлягалі.

Уведзены новыя манеты большых наміналаў – белы медна-нікелевы сплаў – 10, 15, 20 і новыя 50 кап. і 1 рубель.

 Юбілейные манеты з’яўляюцца ў 1965 г. – “20 лет Перамогі”, 1967 – серыя ў 10, 15, 20, 50 кап. і 1 рубль з нагоды 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, 1970 – у гонар 100-годдзя Леніна, 1975 – у гонар 30 годдзя Перамогі і г.д.

1991-1992 гг.– апошнія грашовыя эмісіі ад імя СССР.

 5.Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Самастойныя грашовыя сродкі Рэспублікі Беларусь – Разліковыя білеты Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь узору 1992–1999 гг.

Дэнамінацыя разліковых білетаў Нацыянальнага Банка ў 2000 г. Білеты Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 г.

Памятныя манеты 1996–20011 гг.

З чэрвеня 1992 г.– самастойныя грашовыя сродкі Рэспублікі Беларусь – разліковыя білеты Нацыянальнага Банка.




1. реферату- Історія української державностіРозділ- Політологія Історія української державності З кінця IX с
2. Тема 7 Инфляция и антиинфляционная политика Задача 11 Домохозяйка
3. кинематика прямолинейного движения материальной точки.html
4. Методы исследования социально-экономических и политических процессов
5. религиозной системы было сложным и длительным процессом
6. . Модель расходов и доходов 1.
7. Topics Moscow The history of Moscow begn in 1147 nd since then Moscow hs lwys hd leding position in the life of the whole country
8. Волгоградский Государственный Аграрный Университет Кафедра- Менеджмент Дисциплина- Финансовый мен
9. Штат Аризона
10. Єпіфанія явищеабоТеофаніяБогоявлення.html
11. Высшее и послевузовское профессиональное образование
12. Как привлечь собственный поток клиентов, пользуясь исключительно ресурсами
13. РЕФЕРАТ дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата медичних наук.4
14. РЕФЕРАТ дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата юридичних наук ХАРКІВ ~2
15. КПИ факультет приборостроительный кафедра приборостроения бакалавр 20092013 г.
16. требования и требования пользователей
17. Определение местного и транзитного грузооборота новой железной дороги с обоснованием категории норм ее проектирования
18. СЗТТ Трансформтаоры тока ТК20; ТК40; Т066; ТШ066 ТОП066; ТШП066
19. Мартин Боруля Комедія в 5 діях ДІЄВІ ЛЮДЕ Мартин Боруля багатий шляхтич чиншовик
20. тема курса Правоохранительные органы