У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

.У. Мінск 2013 Літаратурны часопіс ~ гэта часопіс прысвечаны літаратурнай крытыцы і ў якім публ

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-03-13

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 27.4.2025

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Філалагічны факультэт

Рэферат на тэму:

“Гісторыя і значэнне літаратурнага часопіса “Люмір”

Выканала студэнтка 3 курса

Славянскай філалогіі (13групы)

Гук Алеся

Выкладчыккандыдат філалагічных навук, дацэнт Вострыкава А.У.

Мінск, 2013

Літаратурны часопіс – гэта часопіс, прысвечаны літаратурнай крытыцы і ў якім  публікуюцца творы мастацкай літаратуры. Вылучаюць як агульналітаратурныя, так і тыя, якія прадстаўляюць пэўны літаратурны кірунак.

Белетрыстычны штотыднёвік “Люмір” быў заснаваны ў 1851 годзе Фердынандам Бржэціславам Мікаўцам. Ён паспрабаваў падняць чэшскую літаратуру на сусветны узровень пры дапамозе публікацый перакладаў вядомых замежных твораў і публікацый арыгінальных твораў, аўтары якіх натхняліся замежнымі ўзорамі. Так  адзіны чэшскі белетрыстычны часопіс падчас абсалютызму эпохі Баха прыўнёс вершы, раманы, апавяданні, эсэ і фельетоны як пісьменнікаў чэшскага нацыянальнага Адраджэння (K.Й. Эрбен, В. Б. Нябесны, Й. В. Фрыч, В. Ганка, Я. Нэруда, К. Светлая), так і еўрапейскіх аўтараў (А. Міцкевіч, А. С. Пушкін, М. Ю. Лермантаў, В. М. Гюго, Ч. Дыкенс).

Культавы чэшскі літаратурны часопіс выходзіў у 1870 – 1930 -х. Яго назва “Люмір” узыходзіла да назвы калісьці самага вядомага славянскага часопіса, названага, у сваю чаргу, у гонар міфалагічнага спевака старажытных славян Люміра. Гэта імя ўпершыню з'явілася ў старадаўніх чэшскіх рукапісах, “Краледворскім”  і “Зеленагорскім”, якія ў пачатку 19-га стагоддзя нібыта выявілі ў архівах чэшскія нацыянальныя Будзіцелі Вацлаў Ганка і Язэп Лінда. Пазней, праўда, высветлілася, што гэтыя сенсацыйныя старажытныя рукапісы былі падробкамі, створанымі самім Ганкай і Ліндай.

Ініцыятарамі стварэння новага “Люміра” ў 1873 годзе сталі вядомыя паэты “маяўцы” – Ян Нэруда і Віцезслаў Галек.

У 1877 годзе за часопіс узяўся паэт і перакладчык Язэп Вацлаў Сладэк. Ён прыдумаў падзагаловак – “Часопіс для забавыі заклікаў да супрацоўніцтва лепшых літаратараў свайго пакалення. Неўзабаве часопіс набыў такую ​​папулярнасць, што ўсё пакаленне, звязанае з ім, называюць пакаленнем люміраўцаў”.

Галоўнай зоркай Люміра стаў універсальны паэт і перакладчык Яраслаў Врхліцкі, прозвішча якога ў Чэхіі стала амаль сінонімам слова паэт.

Сам галоўны рэдактарСладэкправёў некалькі гадоў у Амерыцы, дзе напісаў шмат сваіх лепшых вершаў і перавёў на чэшскую мову шэдэўры англійскай і амерыканскай літаратуры, у тым ліку Роберта Бэрнса і Вільяма Шэкспіра.

У творчасці люміраўцаў” шчыры патрыятызм, імкненне падняць і удасканаліць чэшскую мову і культуру пастаянна перапляталіся з касмапалітызмам, з марай паведаць свет, іншыя краіны. Таму кожны “люміравец” правёў пэўны тэрмін за мяжой Чэхіі.

Яраслаў Врхліцкі засяродзіў сваю ўвагу на формах вершаў, якія былі уласцівы замежным літаратурам, і спрабаваў іх увесці ў чэшскую культуру.

Святаплук Чэх увесь час спрабаваў стварыць чэшскі “ўзнёслы” стыль, стыль од і гімнаў, і, адначасова, у сваіх сатырычных апавяданнях і раманах нярэдка іранізаваў над самім сабой і над сваім стылем. Тое ж можна сказаць і пра яго сатырычны раман “Экскурсія спадара Броучка на Месяц”, у якім абмежаваны пражскі мешчанін Мацей Броўчэк у сне трапляе на Месяц, дзе жывуць адныя паэты, якія выказваюцца выключна ”ўзнёслымі” вершамі.

Самым касмапалітычным аўтарам і адначасова самым шчырым чэшскім патрыётам быў, безумоўна, Юліус Зэйер. Ён усё жыццё пісаў гістарычныя апавяданні і раманы, і таксама эпічную паэзію, перш за ўсё балады і паэмы – своеасаблівыя эпасы, натхнёныя чэшскай і еўрапейскай гісторыяй. Акрамя сюжэтаў запазычаных са старажытна-французскай гісторыі, ён таксама апрацаваў некалькі рускіх легенд, напрыклад, “Песню пра гора добрага юнака Рамана Васільевіча”, таксама выйшаў яго першы раман пра часы праўлення царэўны Кацярыны Вялікай “Андрэй Чарнышоў” .

Часопіс “Люмір” працягваў выдавацца да канца 30-ых гадоў 20-га стагоддзя, аднак самую значную ролю ў чэшскай культуры ён адыграў у перыяд выдання альманаха “Рух” – з 1868- га па 1898 гады. У гэты час, дарэчы, “Люмір” быў адзіным літаратурным часопісам, які выдаваўся ў Чэхіі.

Параўнальная характарыстыка дзвюх супрацьлеглых напрамкаў

Ruchovci

(“рухаўцы”)

Lumírovci

(“люміраўцы”)

-         národní zaměření (snaží se řešit aktuální problémy národní a sociální).

(Нацыянальная арыентацыя: спрабавалі вырашыць бягучыя пытанні нацыянальнага і сацыяльнага).

-         kosmopolitní zaměření (chtějí se svou tvorbou přiblížit světu a pocitům moderního člověka) .

(Касмапалітычная арыентацыя:

Пры дапамозе сваёй творчасці хацелі наблізіцца да Свету і да пачуццяў сучаснага чалавека).

-         název podle almanachu Ruch (vydán 1868 na počest položení základního kamene ND).

(Назва паводле альманаха “Рух” (выдадзены ў гонар закладкі першага каменя ND).

-         název podle časopisu Lumír.

(Назва паводле часопіса “Люмір”).

-         navazují na národní obrození, často píší díla s tematikou historickou, vlasteneckou, mají zájem o selství.

(Працягвалі традыцыю Нацыянальнага адраджэння, пісалі творы на гістарычную, патрыятучную і сельскую тэматыку).

-         hojná překladatelská činnost i vlastní tvorba čerpající podněty z literatury světové.

(Багатая перакладчыцкая дзейнасць і ўласнае стварэнне твораў, імпульс якому надавала сусветная літаратура.  

Прадстаўнікі:

-         Svatopluk Čech, Josef Václav Sládek (přispěl do Ruchu, ale později se přiklání spíš k lumírovcům), Eliška Krásnohorská, Alois Jirásek.

Прадстаўнікі:

-         Jaroslav Vrchlický, Josef Václav Sládek, Julius Zeyer.

-         motto (дэвіз): „Umění pro národ“. (“Мастацтва для народа”).

-         motto (дэвіз): „Umění pro umění“ (požadavek umělecké svobody a čistého umění). (“Мастацтва дзеля мастацтва”). (Патрабаванне свабоды творчасці і чыстага мастацтва).

Лідэры “люміраўскай школы”, у піку ранейшым патрыётам, славянафілам і каталікам - асветнікам, заяўлялі касмапалітычныя і атэістычныя каштоўнасці, сцвярджалі права на індывідуальныя свабоды і называлі сябе “неарамантыкамі”.

Гэтыя прагрэсіўныя светапоглядныя ўстаноўкі, зразумела, не гарантавалі якасці тэкстаў. Да таго ж у Люмір, як у адзіны чэшскі літаратурны часопіс, непазбежна сцякаліся тэксты аўтараў самых розных школ і напрамкаўад фалькларыстаў і сімвалістаў да пралетарскіх паэтаў. Наступнае пакаленне літаратараў крытыкавала часопіс за паўсядзённасць і моднасць”.

Тым не менш, часопіс у пэўны час (1868-1898) быў вельмі папулярным у асяроддзі інтэлектуалаў. Яго асаблівая заслуга заключалася перш за ўсё ў знаёмстве чэхаў са скарбніцай сусветнай культуры. У Люміры” ўпершыню на чэшскай мове была апублікавана вялікая літаратура еўрапейскага Адраджэння і вялікая літаратура еўрапейскага Новага часу. Сама ж арыгінальная чэшская сучасная літаратура ўзбагацілася, дзякуючы гэтым дакрананням, новай строфікай і ашаламляльна пашырыла тэматыку.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1.  Hadvičáková O. Almanach Ruch, časopis Lumír a jejich představitelé. Frýdek-místek, 2010.
  2.  История литератур западных и южных славян. М., 1997. Т.I-II
  3.  Гид по литературе Чехии
    http://www.wkzinfo.ru/1880-1890_kosmopol/lyumir.shtml




1. Доверительное управление имуществом в зарубежном и российском праве
2. темах. На других языках эта отрасль называется
3. Вариант 1 Дана функция
4. I. Общие положения II
5. ШевролеБлейзер в рамках проекта
6. Введение Маркетинг ~ вид человеческой деятельности направленной на удовлетворение нужд и потребностей
7. а и атомами и тем самым разрешить проблему излучения черного тела.
8. September m ersten September ~ первого сентября m 20
9.  73 Организационная структура и организационная культура
10. БЖД Цель- приобретение теор знаний и навыков в выявлении оценке контроле и опасности окр