Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Запытаўся сёння я ў мянялы.

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 25.11.2024

PAGE  7

Мікола МІШЧАНЧУК

У вершы Сяргея Ясеніна "Запытаўся сёння я ў мянялы..." з цыкла "Персідскія матывы" вандроўнік з поўначы запытаўся ў паўднёвага жыхара, якімі словамі ў іх выказваюць пачуцці да каханай, і атрымаў вельмі дакладны адказ: пра каханне, пацалунак і іншыя інтымныя рэчы не гавораць, адно толькі "ўздыхаюць крадком", пачуццё гэтае пазначана "чырвонай ружай" і, нарэшце, выяўляецца ў шчырым дзе-янні:

"Ты - мая" прамовіць могуць рукі, Што зрываюць чорную чадру*.

Каханне было і павінна быць патаемным, чароўна-казачным, незалежным (ці малазалежным) ад слоў, ад лю-дзей пабочных (можа, таму Пімен Панчанка ў вершы "Вясне так хочацца прысесці..." стараўся не перашкодзіць яму ў пару, калі адбываецца "каштанаў факельнае шэсце", і абыходзіў яго асцярож-на, старонкай?), ад грамадства, якое імкнецца ўсяляк накіраваць яго ў рэчышча выпрацаваных нарматываў паводзінаў, этыкету. Каханне вышэй за каноны. Яно — над імі ў шэкспіраўскім творы "Рамэо і Джульета", у рыцарскіх раманах Сярэднявечча, у купалаўскай паэ-ме "Яна і я". Каханне не прадаецца і не купляецца. А калі прадаецца і купляецца, дык адбываецца трагедыя разбурэння, распаду Чалавека, Асобы, трагедыя Смерці і выгнання з цыганскага табару, як у паэме Цыганы А. Пушкіна. Каханне здольнае радыкальна памяняць свет і чалавека, адно ацалець, як у "Доктары Жывага" Б. Пастарнака. Яно — вышэй, мацней за смерць, якая адчувае сябе (усёмагутная!) ніякавата ў паэме "Дзяў-чына і смерць" М. Горкага. Яно — ратунак і "чалавечы знак" (гаворачы словамі А. Вярцінскага).

У адным з Танкавых вершаў ёсць радкі лірычнага героя (аўтара), пасланыя каханай з гэтага, светлага берага на другі, змрочны: калі цяжка табе ТАМ, пакліч толькі адтуль, дзе цішыня, — і "стану кладкай. Пера-ходзь на бераг мой".

Вечнае, як само жыццё, Каханне не любіць "жангліравання" словамі, штучнасці выказван- ня, паказу ненатуральных учын-каў. Вершы, яму прысвечаныя, кранаюць толькі ў тым выпадку, калі сатканыя з ледзь улоўных нюансаў, адценняў, з мяккіх, вы-светленых знутры фарбаў, склада-юцца не з крыклівых выказванняў і просталінейных дэкларацый, а з роздумных, задуменных, праніклівых радкоў. 3 іх і створаны Броўкаў верш "П ахне чабор"-шэдэўр лірьікі пра каханне. І не толькі ён. Ёсць у паэта шмат па-добных твораў. Праўда, не такіх, не ідэнтычных, а толькі падобных шчырасцю, нягучнасцю выказвання і пачуцця, лагоднасцю стаўлення да тых, што вабяць і чаруюць сэрца паэта. Адзін з лепшых у гэтых адносінах — верш "Д з я ў ч о".

Працытуем твор поўнасцю. Услухаемся ў гучанне. Ацэнім пазіцыю аўтара. Пастараемся сваё ўспрыманне вывесці з тэксту, з яго міні-вобраз-насці, рытміка-інтанацыйнай структуры:

Яна бянтэжыцца на людзях, На вечарынцы — што ў гасцях, І хоць узгорачкі на грудзях — Не то дзяўчо, не тодзіця. Яно зусім яшчэ малое — Спалоханы птушыны зрок. І сэрца крохкае такое, Як першы восеньскі лядок.

Твор глыбока псіхалагічны. Паводзіны не то дзіцяці, не то дзяўчыны перададзены дакладна: "Яна бянтэжыцца на людзях", у яе "спалоха-ны птушыны зрок" (выразная мастацкая дэ-таль, яскравыя, характэрныя эпітэты для пе-радачы ўзбуджанага духоўнага стану чалавека). Але гэтага паэту аказалася мала, і ён узяў са-мую высокую ноту, узвёў сардэчнае перажыван-не на ўзровень недасяжнасці, параўнаўшы яго з крохкасцю "першага восеньскага лядку". Воб-раз даволі нечаканы — для нас, чытачоў. Але не для аўтара, які, відаць, меў ужо чулую да чужых перажыванняў душу. Ён разумеў псіха-логію істоты, якая толькі-толькі настройваецца на даросласць. У канву шчырых разважанняў пісьменніка ўпісваецца і эратычная, боская ў кантэксце ска-занага дэталь: згадванне пра "ўзгорачкі на гру-дзях". Гэтая дэталь прамільгнула і знікла, бо ўсё далейшае апісанне мастака скіраванае на параўнанне дзяўчыны са спалоханай птушкай.

Як бачым, верш задуменна-элегічны, некрыклівы, роздумны. Як і паэзія П. Броўкі той пары ў цэлым: яна страціла адычную пафаснасць і набыла рысы строгага элегізму.

Пафас радка вызначаецца трыма складнікамі: здзіўленнем, улюбёнасцю і трывогай. Гуманізм твора — вынік іх сінтэзу.

Стыль верша — выразна рэалістычны, класічна-суразмерны: нічога лішняга, ніякіх слоўных упрыгожанняў, дакладнасць у перадачы знеш-няй сітуацыі і ўнутранага стану дзяўчыны. Паэт не стаяў збоку і проста фіксаваў з'яву, а ставіў сябе на месца гераіні, якая ўпершыню сутыкну-лася з позіркамі дарослых, выйшла на агледзі-ны. Яна пакуль што адзінокая, бездапаможная -вакол людзі вопытныя, зведалі жыццё. I таму такая дарагая і блізкая паэту. Ён разумее дзявочую ўстрывожанасць, палахлівасць. Тут, да-рэчы, вельмі прыдатным аказваецца пушкінскае "як лань лясная палахлівая". Беларускі паэт знайшоў свой адпаведнік гэтаму вобразу - пуд-лівая птушка з крохкім, як першы восеньскі лядок,сэрцам.

Калі твор "цягне" на шэдэўр, набліжаецца да класікі, напрошваецца безліч паралеляў. Адна з іх звязвае яго напрамую з вершам Мікалая Забалоцкага "Непрыгожая дзяўчынка". Рускі паэт, назіраючы за дзяўчынкай-падлеткам, уба-чыў і замілавана перадаў у яе абліччы (яшчэ не зусім складным і гарманічным) рысы будучай Мадонны і - больш за тое — выйшаў на філа-софскае пытанне: што ж такое прыгажосць, чаму яе абагаўляюць людзі - "Сасуд яна, у якім пус-тата, ці агонь, што свеціцца ў сасудзе?". Згад-ваецца і Максім Багдановіч, яго вясковая дзяў чынка, якая бярэ на сябе выкананне місіі МАЦІ, ЖАНЧЫНЫ, хоць знаходзіцца ў памежнай сіту-ацыі: дзяцінства і даросласці. Пятрусь Броўка вельмі тонка адчуў гэтую сітуацыю і перадаў яе ў дасканалым вершы.

Да падобнага твора паэт прыйшоў не адразу. У 1920-я гг. біліся ў яго грудзях "звоны сэрца" — юнацкага, шчырага, падуладнага хмелю няў-рымслівага і гарачага пачуцця. Хмель гэты п'я-ніў, прыродаапісанне адпавядала палымянаму на-строю, капіявала стан душы закаханых. Пачуццё паўставала ўзнёслае, але агульнаабстрактнае, афармлялася адпаведнымі лексічнымі сродкамі, тропамі, набывала шырокія абсягі, але ніяк не "вертыкальны зрэз...". У вершы "3 в о н ы с э р -ц а" (апублікаваны ў 1927 г.) гэтыя рысы бачныя як на далоні. Звернем увагу не толькі на абстрактнасць перажыванняў паэта, але і на не-адпаведную сітуацыі нячуласць да слова, абыя-кавасць стаўлення да выказвання, рытарычную гучнасць голасу. Пра каханне гавораць часцей шэптам, рухам вуснаў і рук (як у ясенінскім "За-пытаўся сёння я ў мянялы..."), а тут - цэлы вадаспад слоў да месца і не да месца. І вобразы-дэталі абстрактна, агульна характарызуюць пры-роду {"вечар чароўны", "пазвісалі зялёныя клёны I Галавою віхрастай к зямлі", "Спяць аўсы ў патаемным шаптанні", "На абрус сіні высы-пяць зоры", "У пералівах звіняць каласы","Ужо за лесам згараюць заранкі, / Пацалункі пакі-нуць зямле"). Ёсць сярод гэтых вобразаў-дэта-ляў і болып-менш удалыя знаходкі (напрыклад, пра пераліўны звон каласоў ці пацалункі, пакінутыя зямлі зарой). Што датычыцца паказу па-чуцця кахання, дынамікі яго развіцця, дык усё гэта адбываецца з дапамогай абстрактных формулаў ды лозунгаў: "На спатканне пайду я да любай, I Сэрца вымачу ў хвалях надзей"; "Ой, ці прыйдзе туды альбо не..."\ "Гэтак весела там і так добра / Прасядзець удваіх да світання""0, як хочацца тамраспластацца, / Песні пець на ўсе поле і шыр...".

Падобную агулыпчыну, ойканне і оканне мож-на спісаць на маладосць, на маладнякоўскую за-хопленасць радасцямі жыцця (паэт як раз на той час быў у "Маладняку"). Але ж А. Куляшоў на-пісаў сваю "Алесю" амаль у той самы час, буду-чы маладзейшым. І напісаў выдатна. Маладому П. Броўку не хапала эстзтычнага густу, чуйнасці і чуласці да слова, да выражанага ім пачуцця. Таму і выглядаюць у тэксце ледзь не парадыйна вымаклае ў "хвалях надзей" сэрца, распластван-не лірычнага героя на прасторах дзеля таго, каб пець песні "на ўсё поле і шыр...".

Не хапіла паэту псіхалагізму і далікатнасці ў выражэнні пачуцця да сімпатыі (цяжка назваць гераіню каханай, а героя-гарманіста закаханым) і ў вершы "3 д р а д а", які датуецца 1935 го-дам. Паэт у стылі даваеннай спрошчанасці трак-таваў узаемаадносІны маладых людзей вуснамі вясковага музыкі: ён "ад рэўнасці глыбокай" націскае на басы, ды так, што "дрыжаць мяхІ з адчаю" на ягоным гармоніку, сумуе, што мінуў час, калі дзяўчына гаварыла яму кампліменты {"Лепш няма маіх вачэй"), абяцае выправіцца -лепш працаваць, не хадзіць на спатканні "пад хмелем". Словы ролевага героя перасьгааны пра-стамоўямі: "А цяпер ты ходзіш з Янкам... / Чым я горшы ад яго?", "пайшла гуляць", "разоў пяць", "не пасуе аніяк", "дзеўкі".

Інтанацыя прыпеўкі абумоўлена чатырохстоп-ным харэем. У цэлым ствараецца ўражанне аб-легчанага, спрошчанага, нават крыху вульга-рызаванага паказу кахання, якое павінна быць светлым (святым!). Кахання, уласна кажучы, і няма, ёсць толькі шаблонная гісторыя пра пакі-нутага дзяўчынай вясковага гарманіста, падробка пад народныя прыпеўкі.

Верш "На полі першая раса" (1936) сведчыць пра паступовае пераадольванне паэтам схем і трафарэтаў, пра ягонае імкненне надаць інтымнаму пачуццю мяккасць, глыбей зазірнуць у сэрцыі душы закаханых. Менавіта з гэтага вер- ша можна лічыць пачатак працэсу абагаўлення інтымнага пачуцця. Паэт нікому не перадавяраў сваіх думак, ашчадна ставіўся да слова — шукаў меладычнага, "цёплага" , а не гучна-рытарычнага, такіх сама слоўна-выяўлеячых сродкаў-тро-паў. Падобная творчая ўстаноўка і нарадзіла шчырыя, пранікнёныя радкі — простыя, гарманічныя, светлыя:

Ну што нам лепшага яшчэ -Вучыцца, жыць, спяваць,

расці...

Тваярука ў маёй руцэ, Як добра нам з табой ісці!

Паэт асцерагаўся рыто-рыкі, сам сябе стрымліваў ад яе, пра што сведчаць сло-вы: "Я не скажу, што во-чы - зоры, I Але як водбліскі яны". Гадоў дзесяць таму сказаў бы: вочы каханай — зоры, азеры, мора, але ця-пер не прымаў штампаў, шу-каўсваіх, болып адметных, не зацяганых вобразаў. І знаходзіў, адзначаю-чы, што вочы каханай глядзяць "задумліва — глыбока" (а не абыякава) на свет, праўдзіва, што ў іх, бывае, і гнеў "адзінока, / Як небам хмарка, праплывае". Падкрэсленае параўнан-не ў кантэксце гарманічнага разважання пра светлае пачуццё выяўляе таленавітасць маста-ка, яго пераборлівасць у выбары сродкаў вы-разнага пісьма.

Не выпадкова выбраны "аб'ектам адлюстра-вання" (калі ўжыць навуковы тэрмін) вочы дзяў-чыны: верхняя апазіцыя, якая засведчыла ўзнёс-ласць пачуцця сама сабой і выключыла неаб-ходнасць карыстання высокай лексікай. Не вы-падкова і тое, што закаханыя крочаць не по-лем, а веснім садам, сярод квітнеючых яблынь. Сад — традыцыйна — сімвал іншага, чым рэаль-нае, святлейшага, болып чароўнага жыцця, як у А. Блока. Менавіта ў садзе выяўляюцца па-чуцці маладых людзей.

У вершы паказана не застылае, а рухомае, зменлівае пачуццё: мяняюцца вочы каханай, знікаюць з іх хмаркі гневу і з'яўляюцца смя-шынкі, закаханыя крочаць (а не сядзяць неру-хомыя, застылыя ў абмежаванай прасторы), над імі ўсплываюць зоры. Рух — дынаміка жыцця -дынаміка пачуцця — такая формула быцця ча-лавечага (яго інтымнай грані) створана паэтам у вершы.

Яшчэ болын актыўна каханне ўпісана ў рух жыцця ў вершы "М я ц е л і ц а" (1940). Перад вайной паэт пачаў выходзіць з крызісу, пера-адольваць запраграмаванасць на вытворчую тэ-матыку, адкрыў сэрца сваё "шляхам баравым", прыродзе, пачаў "пошукі героя" (назвы зборні-каў засведчылі гэты працэс — "Шляхамі баравы-мі", "Прыход героя")- Адбывалася паглыблен-не ў сутнасць з'яваў, апісальнасць "надточвала-ся" медытацыйнасцю, актывізоўвалася дзеяннем. Такі працэс пазітыўна паўплываў і на інтымную лірыку паэта, і на згаданы намі верш... I ў мяце-ліцу, якая, нібы жывая істота, "гойкае, кружыць, спявае", "скача, бялеючы белай сарочкаю", б'е ў шыбы "сыпучымі пырскамі", упісаныя актыў-ная гераіня, якая не спіць у мяцельную ноч, сэр-ца якой "гукае" каханага, "ходвіць дарогамі", і каханы, што вяртаецца з "граніцы далёкае" з думкамі пра любую, ды з такімі светлымі, ак-тыўнымі, што яны — адпаведна прыроднай сты-хіі — "сняжынкамі рояцца" Паказаўшы мяцеліцу, прыраўняў-шы да яе дынамічныя пачуцці геро-яў, аўтар пераадолеў апісальнасць, скамянеласць, статычнасць адлю-стравання з'яваў.

Увогуле Броўкава песня кахання неўяўляльная без прыроды - яе вечнай спадарожніцы і спачувальніцы, як у адной з найвыдатнейшых балад ваен-най пары - "Надзя-Надзейка" (1943). У баладзе бярозка, нібы маці, сыпле горкія слёзы, бо не змагла захаваць, зберагчы жыццё дзяўчыны. Настроенае толькі на высокі гнеў сэрца паэта, не бу-дучы скіраванае адначасна і на любоў, не магло б падказаць яму такія магіч-ныя (што ад фальклору, ад народных звычаяў) вобразы, якімі заканчваецца балада:

Цзеўчыну ўславім,

Голлерасправім,

Травы абсыплем чыстай слязою,

Чыстай слязою,

Быццам расою.

— Надзя! Надзейка!.. — кліча жалейка.

Так пры паказе высокага і светлага пачуцця, раструшчанага вайной, паэт паставіў побач два фальклорныя вобразы — чыстую слязу і спеў жалейкі. І не трэба гучных слоў пра вялікую бяду звычайных людзей. Двума гэтымі вобра-замі выяўлена нявыказанае гора.

Пераадолеўшы пасляваенныя ўстаноўкі на бесканфліктнае адлюстраванне рэчаіснасці, П. Броўка змог напісаць у канцы 1950-х — 1970-я гг. шэраг твораў на інтымную тэматыку: "Ты мая пчолк а", "П р а в о ч ы", "X о ц ь часу перажыта многа...", "А л е к с а н д р ы н а", "Белы рамона к", "Першая запіск а", "Т ы д л я м я н е", "К а ж у табе..." і інш. У іх паэт паўстаў радасным і сумным, але сум нейкі прасветлены, каханая — таксама розная, але зноў-такі светлы пачатак у яе абліччы пераважае. Вершы стано-вяцца медытацыямі-ўспамінамі пра перажытае, пра тое, што ніколі не вернецца. Каханне паэта - рыцарскае, не зацемрана злосцю. Стыль тво-раў — празрысты і чысты, словы — светлыя, пяшчотныя. Знікае мнагаслоўнасць, з'яўляец-ца афарыстычнасць. Адпавядае журботна-восень-скаму настрою вобразнасць. Вось некаторыя з іх, якія хочацца цытаваць бясконца: "Лісцікам лягу, I Сярод акіяна ўратую"; "Стану расінкай, I Каб смагу збыла, наталіла"; "Стану скалою, I Цябе прыхаваю ад буры" ("Ты мая пчол-ка" — пачуццё рыцарскай вернасці); "Ты для мяне — I Зямля і неба, / Святпло і морак, / Цзень і ноч!" ("Ты для мяне" — клятва ў вер-насці, тройчы паўтораная з пэўнымі зменамі ў вершы); "Ты. аддала руку другому, / Адны пакупгы толькі мне" ("Калі руку на развітан-не..." - афарыстычна, дакладна перададзены боль параненага здрадай сэрца).

Як малітва, гучыць верш паэта "К а л і з табою што я к о е...", малітва да каханай звяртацца па дапамогу. Як клятва, што дзяў-чына ў любы момант можа на яго абаперціся, папрасіць яго дапамогі, гучыць Броўкаў верш.

Інтымная лірыка Петруся Броўкі адлюстроўвае агульную эвалюцыю яго стылю: ад апісальнага і дэкларацыйнага пісьма, ад паэзіі факта і агульных выказванняў да шчырасці, спавядальнасці, філасафічнасці, псіхалагізму. Менавіта гэты пласт лірыкі абараніў яго творчасць ад канчатковага растварэння ў лозунгавасці, у агулынчыне.1

 

Майскім раннем я вас пакідаў, Аксамітна-зялёныя ўзмежкі, Майскім раннем цябе сустракаў 3 незабыўнай ласкавай усмешкай.

Мы лярэчкі хадзілі з табой, А было гэта ўчора, здаецца, Ой ты, рэчка і смутак ты мой, Як мне хочацца з вамі сустрэцца!

1926

АБ САБЕ

Бярозкі!..

Любыя бярозкі,

вы зноў хістаеце чупрынай

там на палёх

радзімай вёскі

у шэпце ветраў

ля даліны.

Вы зноў

вітаеце прыгожасць

вясны з вішнёваю усмешкай,

аяў жыццёвым карагодзе

згубіў да поля

свайго сцежкі.

А я адзін

вось тут стаю

на гэтай

гораду панелі

і патаемны шум лаўлю

будынкаў хмурых,

пасівелых.

Ітутя...

Першы пакахаў

зірк незнаёмае дзяўчыны.

Ісэрца гнецца далавах,

кіпіць ў нязнанай гарачыні.

Яе...

Вось тут я пакахаў,

а пра яе

зусім не знаю.

У кветках залатога дня

сваё ёй сэрца расхлістаю.

Мама!

Ты, можа, думаеш, шшо я

забыў цябе

і ўжо пакінуў.

Цык знай шы, родная мая,

што ты заўсёды ў сэрцы сына.

Я думаю

вось тут цяпер

аб тэй чарнявенькай дзяўчыне,

ароем думкі ў галаве

ткуць залацістыя тканіны.

Ты выйдзеш, мама, на дарожку,

дзе слёзы

сыпала мне ўслед,

і будзеш доўга сшаяць моўчкі

з пяшчотнай думкай аба мне.

Матуляродная,

ты ў слёзах

дзён шчасця будзеш марыць мне

і сына роднага прыгожым

не раз

убачыш ува сне.

А каб я мог

табе, матуля,

пра ўсё жыццё сваё сказаць,

ты б знала, як сыночка туліць

тых неабсяжных вуліц гладзь.

Ты б знала мо,

чаму я кінуў

палі

і гушчы стромкіх сосен,

і ты. мне, родная, сказала б

спяяць мо песеньку на ростань.

1927

АБ ЧЫМ ЗВІНІЦЬ ДУША

А дні ляцяць... мяняецца аблічча. Іна душы не так звініць струна. І тую, ля якой калісьці гнуўся ніцам, Цяпер гатоў зусім не дакранаць.

Штодзень ўсё новыя і новыя усплёскі. Іначай сэрца б'е і зірк вачэй гарыць. Ітую, што кахаў калісьці ў роднай вёсцы, Не помню сам, з якое ўжо пары...

Ах, што са мной? Душа, скажы, скажы мне! Чаму мяняецца каханне? Для чаго?.. Нераз казаў, што вочы тыя сінія Я не запомню ў тысячах гадоў.

Чаму ж цяпер іначай гавару я, Што чорных воч няма і прыгажэй. І песню з палкіх слоў складаю залатую. Ўсё ёй адной... Адной... Адной.

Ці можа гэта быць? Ці можа гэта стацца, Што я другой пачну зноў варажыць, Што прыйдзецца калі мо развітацца, Не дачакаўшы пробліскаў зары?

Не! Не! Ўжо болей не хачу я... Каго любіць?.. І што за чалавек, Каб кінуцца каханнем ўрассыпную, Як ліпа ў ліпені кідае жоўты цвет?

Адной пяю і аб адной я мару І болей не хачу ніколі нікаго. Вазьму сваю бясструнную гітару І напяваць пайду ў даль за сяло.

І там, дзе так шумяць старыя ліпы Праз сцень гадоў карункамі лістоў, Я голасам такім пакорным, сціплым Зноў запяю... Пра што? - ўсё' пра любоў.

А травы слухаць будуць мяне, знаю, Мяне ж ніколі ім не зразумець. Шаптацца таямніцай будуць з гаем, Я ж буду пець, і пець, і пець...

Але прыйдзе адна, адна, што зразумее, Яна у свеце цэлым прыгажэй. І на вачох яе стамлёны жар замлее 3 уздыхам палкім з песенных грудзей.

Таму пяю, таму і не сумую І так упэўнена дарогаю іду, Што не патрачу свежасць маладую, Што не патрачу светлакрылых дум.

"Асабліва ярка паэтычны талент П.Броўкі разгарнуўся ў 60—70-я гады, якія сталі надзвычай важным і плённым этапам у яго творчасці. Гэты час аказаўся ўраджайным на кнігі паэзіі — выйшлі ў свет зборнікі "Пахне чабор" (1959), "Далёка ад дому" (1960), "Між чырвоных рабін" (1969), "Калі ласка" (1972) і інш. Прыметна пашырыліся абсягі творчага выяўлення паэта, узмацшўся гуманістычны пафас яго паэзіі. У 60-я гады паэтаў голас пацішэў, зрабіўся задушэўна-цёплым, мяккім, сапраўды прывабным. Хоць паэт працягваў сплочваць даніну грамадска-палітычным тэмам, тым не менш верх у яго творчасці ўзяў лірызм, тэма душы, тэма лірычных настрояў.

 аў і перажыванняў" [1, с.  28—29],  — адзначае даследчык эеларускай паэзіі прафесар А.Бельскі.

Прыкладам лепшых узораў высокай паэзіі П.Броўкі Ь'яўляюцца пейзажныя і інтымныя вершы "Пахне ча-рор...", "Александрына", "Ты мне здавалася адзінай...", гПамылка", "Калі руку на развітанне...". Мілагучнасць, рчымлівая пяшчота, светлае задушэўнае пачуццё, глыбі-ря чалавечай душы выяўляюцца ў пералічаных вершах.

Ціха гучыць песня "Александрына" (верш П.Броўкі, музы-УМулявіна). Пад яе вучні чытаюць вершы пра каханне.

9-ы   чытальнік.

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:

— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...

Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла. Александрына, помніш, якою ты была?

Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.

Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, — сцюдзёная ж яна.

Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!.. Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.

Мінула часу многа. Мне навявалі сны, Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.

Прайшла вясна, і лета, і восень, і зіма... Александрына, дзе ты? Шукаю я — няма!

"Александрына"

10-ы   чытальнік.

Вось які выпадак стаўся: Я ў нядзелю закахаўся.

Да яе —

майго кахання — Ў панядзелак слаў прызнанне.

У аўторак нерваваўся — На адказ я спадзяваўся.

Серадою ліст дзяўчыны Я чакаў, ну, штохвіліны.

Меў надзею і ў чацвер, Можа, выслала цяпер?..

Пятніца прыйшла.

Чакаю, Бо яшчэ надзею маю.

Не канчаліся турботы — Ліст чакаў я і ў суботу.

Скрынка пошты і ў нядзелю. Пусткаю нямой глядзела...

У дзяўчыны ж, мной каханай, Ліст ляжаў непрачытаны.

"Пакуты аднаго закаханага"

11-ы   чытальнік.

Якое моцнае каханне —

З'яднае двух, не разлучыць.

Адзінства дум,

Адны жаданні,

Інакш яны не могуць жыць.

Няхай свой выгляд мае кожны.

Ды за жыццёвыя гады

Зліюцца так,

ТТТто не адрозніш,

Як кропля з кропляю вады.

"Якое моцнае каханне..."

У выкананні   вучняў   гучыць   песня   "Пахне   чабор-(верш П.Броўкі, музыка Ю.Талесніка).

Настаўнік: Найбольш распаўсюджанай жанравай формаймай у лірыцы  П.Броўкі  60—70-х  гадоў  становіцца споведзь, верш-медытацыя, лірычная імпрэсія. Паэта турбуюць духоўныя якасці чалавека — высакародства, сумленнасць, душэўная чысціня, этычны максімалізм. На думку крытыка В.Максімовіча, размова з чытачом у вер-шах звычайна праходзіць у рэчышчы спакойнай, удумлі-вай бацькоўскай развагі [2, с. 3—4]. Крытэрыі чалавеч-насці ў паэзіі П.Броўкі маюць не абстрактна-адцягнены характар — яны прапушчаны праз сэрца паэта.

12-ы   чытальнік.

3 гадамі перажыта многа. Успамінаеш між падзей: Жыццё — няроўная дарога Паміж няроўных і людзей.

Найболей добрых,  адным словам, — Ці ясны шлях, ці то бяздонь, — 3 якімі ты заўжды гатовы Хоць у ваду, хоць у агонь...

Ты вучышся ў праўдзівых, мужных, I прад табой яснее даль... Але нямала й крывадушных Мне сустракалася, на жаль.

Глядзіць ласкавымі вачамі, А ў міг у процьму штурхане... Ад іх — хачу прасіць часамі — Ты, памяць, вызвалі мяне!

Хачу я ўспамінаць харобрых, Адважных, сэрцу дарагіх... А можа быць, каб бачыць добрых, Дык варта й помніць пра благіх?

"3 гадамі перажыта многа..."

Вядучы. Адзін з найважнейшых крытэрыяў чалавеч-насці, на думку паэта, — уменне рабіць дабро. Броўка пе-ракананы ў тым, што дабро можа рабіць чалавек з чыс-тым  сумленнем  і  светлай душой,  рабіць  бескарысліва,   нечакаючы падзякі ці адплаты. У яго вершах — асновы на-роднай этыкі, светаадчуванне беларускага народа.

13-ы   чытальнік.

Дабро зрабіў — не гойкай пеўнем. Дарунак — большая краса, Дары, як колас дорыць зерне, Як вільгаць — летняя раса.

Як раніца — святло з усходу, Як кветка непрыкметна — мёд, Як рэчка дорыць прахалоду, Як дрэва дорыць кісларод.

"Дабро"

Вядучы. Даследчык творчасці П.Броўкі М.Ярош у ма-награфіі "Пятрусь Броўка" пісаў, што "лад народных ду-мак, крытэрыі маральных ацэнак, своесаблівасць светаад-чування, непаўторнасць звычаяў, вышыня народнага эстэ-тычнага ідэалу — усё гэта, успрынятае яшчэ па-дзіцяча-му стыхійна і напаўсвядома, адчутае на парозе чалавечай сталасці, асэнсаванае праз гады творчай працы, увайшло ў мастацкі набытак Броўкі, склала важную частку яго жыццёвага і духоўнага вопыту" [3, с. 80].

14-ы   чытальнік.

Дарог у свеце вельмі многа, А ты, між іх, сваю знайдзі. Няхай нялёгкая дарога. А ты ідзі, А ты ідзі!..

Няхай цябе віхор збівае, Няхай трывожна даль гудзіць, Няхай сцяжыну замятае, А ты ідзі, А ты ідзі!..

Няхай звісаюць цемрай ночы, А ты на зорку ўдаль глядзі,

Няхай пясок і золь у вочы,

А ты ідзі,

А ты ідзі!..

Няхай, абы ты верыў прагна,

Няхай жуда, няхай адзін,

Няхай каменне твань і багна.

А ты ідзі,

А ты ідзі!..

"А ты ідзі!"

1 На старонках нашага часопіса змяшчаліся літаратуразнаўчыя артыкулы, прысвечаныя творам Петруся Броўкі, — «Гонар і слава народа (пра верш П. Броўкі "Кастусь Каліноўскі")» Міколы Арочкі (1988, № 1), «"Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы...": Верш Петруся Броўкі "Пахне чабор"» Валерыя Максімовіча (1995, № 6); метадычныя распрацоўкі «"Будзьце пільнымі!": Пятрусь Броўка "Голас сэрца"» Галіны Курачкінай (1990, № 3), «"Мне запала песня ў сэрца": Сцэнар літаратурна-музычнага вечара» Маргрыты Яфімавай (1990, № 6), «Боль памяці: Літаратурна-музычная кампазіцыя паводле серыі карцін М.Савіцкага "Лічбы на сэрцы" і паэмы П. Броўкі "Голас сэрца"» Таісы Чарэшкі (1991, № 7-8); культуралагічныя матэрыялы: «"І я ўстаю насустрач песні...": Пра песні паводле твораў Петруся Броўкі» Міхаіла Пратасевіча (1995, № 6), «"А я ж у сэрцы не змяніўся...": Пра вакальны цыкл Анатоля Багатырова на вершы Петруся Броўкі» Таццяны Ляшчэні (2003, № 8), «"І нехта ўспомніць пра мяне": Канцэпцыя новай экспазіцыі Літаратурнага музея Петруся Броўкі» Міхаіла Пратасевіча (2004, № 6), а таксама вершы, песні на словы паэта (1994, № 1; 1995, №№ 3, 4, 6, 9; 1996, №№ 3, 4; 2000, № 6; 2001, №№1,12; 2002, №7)




1. Совершенствование политики распределения предприятия 001
2. На тему- ldquo;Вивчення центрального удару кульrdquo; Виконав- ст
3. Разработка информационной системы учета работы строительного предприятия
4. Идеи Докучаева и территориальная охрана степей
5. ЭКРАН
6. ~леуметтік нары~ экономикасы атты кітабында X
7. Отчет о прибылях и убытках, анализ финансовых результатов
8. Выбираем ленточный магнитопровод из стали Э42; толщина ленты 035 мм
9. Курсовая работа- Затраты на предприятии
10. тема. Фізіологічні механізми сну
11. ru Все книги автора Эта же книга в других форматах Приятного чтения Дэниел Киз Множественные ум
12. Тема 3 Контроль у сфері майнового оподаткування Лекція 2 1 год
13. Доклад- Гемобартонеллез, или инфекционная анемия кошек
14. Возбудители бактериальных инфекций человека
15. Сучасний стан транспортного флоту України
16. Физические величины характеризующие поля ионизирующих излучений
17. Валеология для студентов 2го курса з-о СПФ Понятие о валеологии ее связь с другими дисциплинами.html
18. Критерии оценки результатов проектной деятельности учащихся
19. Рынок долговых инструментов России
20. Социальная политика