Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Лабараторная работа № 9. прырост дрэвастою
Мэты і задачы: Aзнаёміцца з класіфікацыяй бягучага (текущего) прыросту дрэвастоя і спосабамі ягонага вы-лічэння, апісаць тэхналогію палявых вымярэнняў і ка-меральных разлікаў, вызначыць прырост дрэвастоя роз-нымі метадамі і параўнаць атрыманыя звесткі.
Тэарэтычныя звесткі. Прырост дрэвастою зява, не зводная да сум прыростаў наяўных дрэваў, бо колькасць дрэваў ЭЛ зменная ў часе велічыня. Таму адрозні-ваюць бягучае змяненне запасу ΔMn і бягучы сярэднепе-рыядычны прырост ZMn, які ўключае адпад.
ΔMn = (MA MA n) / n (9.1)
ZMn = (MA MA n + Mадпn) / n (9.2)
дзе MA запас дрэвастою без кары ва узросце А; MA n запас дрэвастою без кары ва узросце А n; Mадпп запас адпаду без кары за n гадоў.
Вызначыць бягучы сярэднеперыядычны прырост па формуле (9.2) мы можам суцэльным высяканнем і абме-рам па складаных формулах усіх растучых ствалоў і ад-паду або шляхам перыядычных вымярэнняў на паста-янных пробных плошчах (стацыянарах), дзе ўсе ствалы пранумараваныя і нанесеныя на план. Для атрымання MAn, MA кожныя 35 гадоў выконваецца ўдакладненая таксацыя: дыяметры вымяраюцца да 0,1 см (як ся-рэднеарыфметычнае двух узаемнаперпендыкулярных вы-мярэнняў) на абазначанай рысай фарбы пастаяннай вышыні, для кожнага дрэва вышынямерам вызначаецца вышыня. Запас атрымліваюць як суму індывідуальна раз-лічаных абемаў усіх растучых ствалоў (па g, h, f, дзе f па мадэлі Атрошчанкі). Адпад спілоўваецца і Mадпп вымяра-ецца як сума абёмаў ствалоў па складаных формулах.
Для вызначэння бягучага прыросту па мадэльных дрэвах закладаецца звычайная ПП, выбіраюцца і сся-каюцца мадэлі па ступенях або класах таўшчыні, абёмы vm, А, vm, А n мадэляў разлічваюцца па складаных фор-мулах.
Σ vm, А G / gm = MА, (9.3)
Σ vm, А n G / gm + Mадпn Znaдn = MA , (9.4)
Σ vm, А G / gm Σ vm, А n G / gm = MА (MA n Mадпn +
+ Znaдn) = MA MA n + Mадпn Zaдnn, (9.5)
дзе gm плошча сечыва мадэлі, м2; G сума плошчаў се-чываў ступені таўшчыні м2; Zадпп прырост ствалоў адпа-ду за n гадоў, м3.
Падзяліўшы выраз (9.5) на n, можна вызначыць бягу-чы сярэднеперыядычны прырост, але без уліку прыросту дрэваў адпада, які складае ўсяго 23% ад поўнага зна-чэння. Гэты метад з-за ягонай аператыўнасці і высокай дакладнасці зяўляецца асноўным падчас збору матэры-ялаў для стварэння нарматываў (табліц) прыросту і ТХР.
Парадак выканання. Выкарыстоўваем тыя самыя 9 мадэляў, што былі па-дабраныя намі для ступеняў таў-шчыні сасновага дрэвастою ў табліцы 5.2. Інфармацыю аб vm, А, vm, А n выпісваем з табліцы дадаткаў практыкума па дыяметрах мадэляў. Вынікі разлікаў па формуле (9.5) паказаныя ў табліцы 9.1, а сярэднеперыядычны прырост яшчэ і ў п. 3 табліцы 9.6.
Менш працаёмкае вызначэнне бягучага сярэднепе-рыядычнага прыросту на часовых ПП па ўліковых дрэвах, якія не ссякаюцца, а ў іх свярдзёлам адбіраюцца керны для разліку сярэдняй шырыні гадавога слою і. Лепшы вынік забяспечвае выбар неабходных 2530 уліковых дрэваў з 35 цэнтральных ступеняў, адкідаючы самыя тонкія і самыя тоўстыя ствалы. Далей звычайна выкарыс-тоўваюць табліцы працэнтаў прыросту. PZ , абсалютны бягучы прырост без кары атрымліваюць па формуле
ZMn = MA PZ. / 100, м3/га, (9.6)
дзе МА запас дрэвастою з карой, м3/га.
Працэнт прыросту PZ падбіраюць па табліцах для пароды на перасячэнні радка дыяметра дрэвастою з карой і слупка шырыні гадавога слою і. Выкарыстоўва-ючы табліцы Труля, улічваюць яшчэ клас банітэту, табліцы Мінкевіча узрост дрэвастою, табліцы Анта-найціса клас банітэту і ўзрост. Для павелічэння даклад-насці PZ намі выконвалася інтэрпаляцыя да 0,05% па графічным варыянце ўсіх гэтых табліц.
Сярэднеперыядычны радыяльны прырост і намі вы-значаны ўмоўна, не па кернах ўліковых дрэў, а па дыяме-трах мадэляў без кары зараз dm, A і n гадоў таму dm, A n з табліцы Д28 дадаткаў практыкума па формуле.
i = (dm, A dm, A n) / 2, мм. (9.7)
У якасці сярэдняга і мэтазгодна прыняць сярэднеўз-важанае праз dm, A2 уліковых дрэваў, а намі ўзята значэнне і для ступені 32 (табліца 9.1). Іншыя неабходныя характа-рыстыкі сасновага дрэвастою прымаліся па матэрыялах табліцы 4.5, вынікі разлікаў пададзеныя ў табліцы 9.2.
Паводле Труля
ZMn = 253 · 2,25 / 100 = 5,69 (м3/га).
Акрамя табліц працэнтаў прыросту, можна выкон-ваць разлікі па формулах, улічваючых бакавую паверхню ствалоў дрэвастою. Намі ўжывалася раўнанне Загрэева, звесткі пра былую вышыню і дыяметр сасняка браліся з ТХР Багінскага адпаведнага банітэту. Ход вылічэнняў ад-люстраваны ў табліцы 9.3.
Дакладнасць спосабаў радыяльнага прыросту дазва-ляе ацэньваць эфектыўнасць гаспадарчых мерапрыемст-ваў для асобна ўзятага дрэвастою, прызначаць чаргу дрэ-вастоям пры складанні плана высечкі.
Яшчэ меншыя працоўныя затраты будуць пры вызна-чэнні прыросту так званымі камеральнымі метадамі, якія не прадугледжваюць дадатковых вымярэнняў у параўна-нні з тымі, што робяцца на звычайных ПП, і нават дазва-ляюць выкарыстоўваць толькі звесткі вокамернай і вока-мерна-вымяральнай таксацыі. З-за таго, что ў гэтым вы-падку не вымяраюцца фактычныя паказчыкі прыросту, а выкарыстоўваецца толькі сувязь прыросту з таксацый-нымі параметрамі, для асобна ўзятага дрэвастою магчы-мыя вельмі значныя памылкі, таму камеральныя метады прыдатныя толькі для ацэнкі памераў карыстання драў-нінай адносна сукупнасці дрэвастояў і агульнай характа-рыстыкі ляснога фонду.
Найперш існуюць спецыяльныя табліцы абсалютнага прыросту ў м3/га па пародах і банітэтах. Па табліцах Навуменкі або Загрэева бягучы прырост атрымліваюць на перасячэнні радка ўзросту і слупка адноснай паўнаты, па беларускіх табліцах Багінскага Церахавай на пера-сячэнні радка ўзросту і слупка абсалютнай паўнаты ў м2. Для павелічэння дакладнасці вынікаў па Навуменку і За-грэву адносную паўнату лічылі па стандартнай табліцы ЦНИИЛХа, ва ўсіх выпадках інтэрпалявалі па графічнай форме нарматываў. Неабходная інфармацыя размешчаная ў табліцы 9.4.
Бягучы сярэднеперыядычны прырост можна вызна-чыць па ТХР нармальных дрэвастояў з папраўкамі на паў-нату. У табліцы хода роста адпаведнай пароды і банітэ-ту па ўзросце свайго дрэвастою знаходзім нармальны бя-гучы cярэднегадовы прырост ZM, нармn, тады
ZMn = ZM, нармn КП Кд, м3/га, (9.8)
дзе КП каэфіцыент па Загрэеву, які адлюстроўвае сувязь прыросту з адноснай паўнатой, трохі большы за паўна-ту; Кд доля драўніны без кары па таварных табліцах, для сярэдняга дыяметра саснякоў 2428 см роўная 0,88.
Па ТХР Багінскага 2 банітэту з паўнатой 0,65 пры ўзросце 90 гадоў
ZMn = 7,7 · 0,66 · 0,88 = 4,47 (м3/га).
Вынікі даюцца ў табліцы 9.5, у т.л. і па ТХР Мірош-нікава, для павелічэння дакладнасці рабілася графічная ін-тэрпаляцыя на клас банітэту, адносная паўната разлічва-лася па адпаведных ТХР.
Бягучы прырост можна разлічваць і па рэгрэсійных раўнаннях сувязі прыросту з іншымі таксацыйнымі паказ-чыкамі, найперш з запасам і ўзростам. Намі зробленыя вылічэнні па формулах Гайчука і Сідзельніка, прадстаў-леных на бланку. Вынікі усіх разлікаў для аналізу зведзе-ныя ў табліцу 9.6.
Высновы: Намі выкананыя разлікі бягучага сярэдне-перыядычнага прыросту сасновага дрэвастою 2 класа ба-нітэту ва ўзросце 86 гадоў па 9 мадэлях для ступеняў таў-шчыні, па радыяльным прыросце 30 ўліковых дрэваў па табліцах працэнтаў прыросту і формуле бакавой паверхні ствала, камеральнымі метадамі па табліцах абсалютнага прыросту, ТХР і рэгрэсійных раўнаннях сувязі.
Мінімальныя адхіленні ад значэння прыросту па ма-дэльных дрэвах далі разлікі па табліцах працэнтаў пры-росту (асабліва па Трулю) і камеральныя разлікі па табліцах прыросту Навуменкі і рэгрэсіі Гайчука, якія далі адхіленні ў межах ±10%. Асабліва значная розніца, боль-шая за ±25%, атрымалася па ТХР Мірошнікава і табліцах Загрэева.
ХЗ: Курсіўны тэкст і патоўшчаныя формулы рыхта-ваць на апытанне!!!