У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

а Рыхтуючыся да выразнага чытання настаўнік вызначае галоўную думку эмацыянальны партэкст выбірае практы

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2015-07-10

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 4.2.2025

8.Назваць асаблівасці лірычнага верша і раскрыць методыку

работы над ім

Вершы выклікаюць у дзяцей адпаведныя перажыванні, фарміруюць правільныя адносіны да жыцця. Вершы характаразуюцца музычнасцю (рытм, рыфма). Рыхтуючыся да выразнага чытання настаўнік вызначае галоўную думку, эмацыянальны партэкст, выбірае практыкаванні для чытання ўслых.

Вершы падзяляюцца на: эпічныя і лірычныя

А) эпічныя (падобныя да апавядання + кампазіцыя і мова)

Б) лірычныя ( перадаюцца думкі, пачуцці герояў з дапамогай прыроды, воьразаў)

Лірычныя вершы падзяляюцца на:

  1.  Пейзажныя ( трэба разглядаць карціну, выкарыстоўваць дзіцячае назіранне, паслухаць музыку, стварыць адпаведны настрой)
  2.  Лірыка роздуму

У лірычных вершах перадаюцца думкі, пачуцщі, перажыванні паэта ці героя з дапамогай малюнка прыроды, вобраза, грамздянскай з'явы, факта. Для чытання ў пачатковых класах прапануюцца ў асноўным вершы пейзажнай лірыкі і лірыкі роздуму.

У метадычнай літаратуры  вызначаюцца ўмовы, якія спрыяюць паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вершаў пейзажнай лірыкі і творчаму аднаўленню ix вобразнага зместу. Гэта наяўнасць у дзяцей жыццёвых уяўленняў, блізкіх да aўтарскіх; развщцё ў вучняў увагі да перажыванняў, настрою, пачуццяў, якія перадаюцца ў творы; фарміраванне іх творчага ўзнаўляльнага ўяўлення.

Да успрымання пейзажнай лірыкі вучняў неабходна падрыхтаваць: разгледзець малюнак, рэпрадукцыю карціны, выкарыстаць дзіцячыя нпзіранні, уражанні ад экскурсіі, паслухаць музыку на адпаведную тэму, выклікаць пэўны настрой. Расказам пра пісьменніка неабходна дапамагчы вучням зразумець яго захапленне, радасць, сум, трывогу, што перадаюцца у вершы. Мэтазгоднасць выкарыстання карціны непасрэдна перад чытаннем верша ў многім залежыць ад та го, наколькі блізкія карціна i верш.

Вывучэнне пейзажнай лірыкі праводзіцца так, як і любога мастацкага твора:

СІНТЭЗ → АНАЛІЗ → СІНТЭЗ БОЛЬШ ВЫСОКАЙ ЯКАСЦІ

У такіх вершах прадметам аналізу бывае пейзажны вобраз, а не развіццё сюжэта і матывы паводзін герояў, як у апавяданнях. Чытанне і аналіз вершаў павінны дапамагчы вучням глыбока ўспрыняць маляўнічы вобраз, пададзены аўтарам ў творы. Пасля праверкі першага ўспрымання верша вучнямі пачынаецца раскладанне маляўнічага вобраза на асобныя састаўныя часткі — яго ўзаемазвязаныя кампаненты (Якімі вы ўяўлялі сабе рэчку, поле, дрэвы, кусты зімою, слуха ючы верш Я. Коласа «Зіма»?). Для таго каб вучні выразна i правільна уявілі малюнкі, пададзеныя паэтам настаўнік прапануе ім уважліва яшчэ раз лрачытаць верш i назвать, колькі асобных малюнкаў яны намалююць i пра што. Вучні чытаюць радкі верша у якіх апісаны адзін малюнак, i расказваюць, што яны ўявілі (вучні ўзнаўляюць славесны малюнак на аснове слоў аўтара).

Паўната пейзажнага вобраза ствараецца зрокавымі, слыхавымі і іншымі кампанентамі. Вучні заўсёды цікавяцца тым, што паэт бачыць і чуе. Пытаннямі, заданнямі, рознымі відамі заняткаў настаўнік дапамагае ім глыбока ўспрыняць мастацкі вобраз – адчуць настрой паэта, зразумець яго думкі і ўсвядоміць, якімі ён выражае гэты настрой, думкі, пачуцці.

Раскрыццё эмацыянальна-вобразнага зместу лірычнага верша магчыма толькі пры ўмове мэтанакіраванай работы з выяўленчымі сродкамі мовы. Ўсвядоміць ужыванне аўтарам таго ці іншага слова вучням дапамагае аналіз.

З выкарыстаннем пісьменнікамі выяўленчых сродкаў мовы вучні практычна ўжо знаёмы, таму пры аналізе гэтага верша яны без цяжкасці вызначаюць, якія словы, выразы паэт выбраў, каб стварыць яркі, паэтычны малюнак.

Лірыка роздуму адлюстроўвае ў паэтычнай форме лагічна разгаворную думку. Вершы прысвячаюцца галоўным чынам сацыяльна-палітычным тэмам, нашай сучаснасці, звернуты да розуму чытача, яго жыццёвага вопыту, ведаў, уздзейнічаючы адначасова і на пачуцці, і на інтэлект. Пры чытанні такіх вершаў значнае месца адводзіцца лагічнаму разбору, увага вучняў накіроўваецца на вывады, заклікі, якія ёсць у тэксте, вызначаецца галоўная думка кожнай часткі і ўсяго верша. Заключнае слова настаўніка дапамагае яшчэ глыбей усвядоміць задуму пісьменніка.




1. лекциями с высланными по эл
2. Стационар для овец на 500 мест Содержание курсовой работы- Введение 1
3. это попытка решения разработчиками языка С задач объектноориентированного программирования Object Oriented Progrmmi
4. Басманов Алексей Данилович
5. Демографическая проблема и деятельность ООН
6. Тема- Рынок- понятие функции
7. Агропромышленная интеграция
8. Тематика фестиваля- история культура традиционные горские игры Шотландии
9. Шахматная пара 25 октября 2013 г
10. Девять рассказов Джером Д