Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Старажытнасць тысячагоддзі існавання вуснай народнай творчасці ~ літаратура Старажытнага свету ~ да ІУ ~

Работа добавлена на сайт samzan.net:


14.Вылучаюць асобныя эпохі / перыяды /стадыі ў развіцці сусветнай / беларускай / інанацыянальнай літаратуры.

1. Старажытнасць (тысячагоддзі існавання вуснай народнай творчасці – літаратура Старажытнага свету – да ІУ – УІ стст. н.э.)

2.Сярэднявечча і Адраджэнне: ад У – УІ ст. да пач. ХУІІ ст.(Ранняе Сярэднявечча – да Х / ХІ ст., Сталае – да ХІУ / ХУ ст., Позняе – ХУІ –пач.ХУІІ ст.). Адраджэнне – пераходны перыяд гісторыі сусветнай літаратуры і мастацтва (ХІУ – ХУІ стст.).

3.ХУІІ і ХУІІІ стст. (літаратуры барока і класіцызму – ХУІІ ст., Асветніцтва – ХУІІІ ст.).

4.Класіка ХІХ ст.: рамантызм і рэалізм.

5.Літаратура апошняй трэці ХІХ—пач.ХХ ст. (з развіццём рэалізму і нерэалістычных напрамкаў).

6.Літаратура першай паловы ХХ ст.: рэвалюцыйны, мадэрнісцкі перыяд (процістаянне рэалізму і авангардызму).

7.Літаратура 2-й паловы ХХ ст.: постмадэрнісцкі, пострэвалюцыйны (развіваюцца літаратура мадэрнізму і немадэрнізму).

  Гэта перыядызацыя звязана з вывучэннем літаратуры ў гісторыка-культурным кантэксце, што адпавядала канцэпцыі гістарызму ў развіцці сацыяльна-палітычных фармацый. Таму асноўныя перыядамі былі літаратуры Старажытнасці, Сярэдніх оўАдраджэнне, Новага часу і Найноўшага часу. Паміж т.зв. “чыстымі” даследчыкі (М.І.Конрад) вылучалі “пераходныя перыяды”: элінізм, Адраджэнне, перыяд рэвалюцый 1830/1848 гг. і Парыжскай камуны. Сярод іншых пунктаў гледжання на перыядызацыю сусветнага літаратурнага працэсу можна назваць канцэпцыю В.П.Рагойшы, які прапануе вылучаць наступныя літаратурныя (культурныя) эпохі:

1.   Вялікіх усходніх цывілізацый               

2.   Антычнасці

3.   Сярэднявечча (У ст. – ХШ ст.)  

4.   Адраджэння (ХІУ ст. – ХУІ ст.)

5.   Барока і Асветніцтва (ХУІІ—ХУШ стст.)

6.   Рамантызму (каля ХУШ ст.—сяр.ХІХ ст.)

7.   Пазітывізму (з сяр. ХІХ ст.).

У развіцці беларускай літаратуры звычайна вылучаюць 2 галоўныя эпохі: 1) старабеларуская л-ра (ХІ ст. – канец ХУШ ст.) і 2) новая беларуская л-ра (з канца ХУШ ст.). Кожная з эпох мае свае перыяды:

1. Старабеларуская літаратура: а) агульнаўсходнеславянскі (старажытна-рускі, ХІ—ХШ стст.), б) перададраджэнскі (Х—ХУ стст.), в) Адраджэнне (ХУІ—1-я пал.ХУІІ ст.), г) Барока і Асветніцтва (2-я пал.ХУІІ—ХУШ стст.).

2. Новую беларускую л-ру падзяляюць на літаратуру ХІХ ст. і ХХ  ст.

У кожным з гэтых стагоддзяў свая перыядызацыя. Л-ра ХІХ ст.: а) канец ХУШ ст. – 1840-ыя гг., б) сярэдзіна ХІХ ст., в) парэформеннае 40-годдзе. Л-ра ХХ ст.: а) 1-я трэць ХХ ст., б) канец 1920-х – 1-я пал.1950-х гг., в) 2-я пал.1950-х – 1-я трэць 1980-х гг., г) 2-я пал.1980-х – па наш час. Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. У антычнай літаратуры адбылося зараджэнне і станаўленне трох літаратурных родаў: эпасу, лірыкі і драмы. Эпас прадстаўлены творамі старагрэцкага аэда Гамера (“Іліяда”, “Адысея”), старарымскага паэта Вергілія (“Энеіда”) і інш. У антычнай літаратуры аформіліся 2 віды мастацкага слова – проза і паэзія. З яе бяруць свой пачатак розныя жанры паэзіі і прозы, прычым вершаваная форма лічыцца больш старажытнай, чым празаічная. Паняцце “лірыка” можна вызначыць адным словам – “пачуццё”, паколькі менавіта свет пачуццяў з’яўляецца асноўным ў гэтым відзе мастацкага слова. Старагрэцкая лірыка развівалася ў дзвюх формах (УІІ — УІ стст. да н.э.): мелікі (мелічнай паэзіі) – песні пад акампанемент ліры або кіфары, і ў формах элегіі і ямба – дэкламацыі твора пад акампанемент флейты. У старагрэцкай лірыцы пашыраны формы элегіі і ямба.

15. Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога грамадства (напр., эпас пра Гільгамэша – помнік вавілона-асірыйскай літаратуры, паэмы Гамера “Іліяда” і “Адысея”) і гераічны эпас эпохі феадалізму. Вывучэнне эпасу як аднаго з ключавых паняццяў гісторыі і тэорыі літаратуры мае асаблівае значэнне, паколькі з ім звязана станаўленне ўласна мастацкай літаратуры і яе надзвычай плённае развіццё ў форме разгалінаванай сістэмы жанраў. Кельцкі эпас, ірландскія сагі-прысутнічае вобраз народнага героя Кухуліна. Так, Кухулін – гістарычная асоба. Ён быў правадыром аднаго з племені гуладаў і жыў на мяжы 1 ст.да н.э. – 1 ст.н.э. Паралельна з аналізам працэсу міфалагізацыі акрэслім парадыгму эпічна маладога героя. 1)Паэтызацыя гістарычнай асобы – вобраз Кухуліна прысутнічае ў многіх кельцкіх сагах. Гэтаму этапу міфалагізацыі адпавядае першы ўзровень стварэння парадыгмы эпічна маладога героя: нараджэнне героя. Сага “Нараджэнне Кухуліна” – адзіная з кельцкіх саг, перакладзеная на беларускую мову. Тут прысутнічаюць асноўныя прыкметы эпасу: незвычайнасць падзеі, наяўнасць элементаў калектыўнай уласнасці, натуральнай гаспадаркі, групавога шлюбу і інш.2)Узровень гераізацыі вобраза ілюструюць прыклады подзвігаў героя. Такім ён выступае як адзіны абаронца свайго племені. Як правіла, імя героя невыпадковае. Ён вельмі хутка сталее: першы подзвіг здзейсніў у 6 год. Мае выключную фізічную сілу і, як правіла, эпічна малады герой – неўтаймаваны. 3)Ідэалізацыя вобраза эпічнага героя прасочваецца ва ўспрыманні Кухуліна як народнага героя. Прыкмета язычніцкіх уяўленняў – выключная фізічная сіла. Ён выступае як гераічны і эстэтычны ідэал старажытных кельтаў. Прычым эстэтычнае падпарадкавана гераічнаму.4)Кананізацыя – вобраз Кухуліна пераствараецца згодна з канонам (або менавіта гэты вобраз таксама спрыяе фарміраванню канона) эпічна маладога героя. Дужэйшы за ўсіх, ён валодае выключнай фізічнай сілай – змагаецца з сабакам каваля. Адметная якасць – неўтаймаванасць эпічна маладога героя раскрываецца ў сцэне  забойства сабакі каваля (парушае табу). 5)У эпасе прысутнічаюць таксама матывы выкрадання нявесты, парушэння табу (як прычына смерці героя) і інш. І смерць Кухулін прымае як герой.6)Міфалагізацыя вобраза асабліва выразна праступае ў знешнім выглядзе: ён мае сем зрэнкаў у вачах, па сем пальцаў на кожнай назе і руцэ. Такім чынам, у кельцкіх гераічных сагах, звязаных з вобразам Кухуліна, можна таксама выявіць названы алгарытм, якім акрэслена заканамернасць стварэння мастацкага вобраза на аснове гістарычнай рэаліі. Прычым гэты вобраз развіваецца, ускладняецца згодна з ходам гістарычнага часу і асаблівасцямі паэтычнай свядомасці калектыўнага аўтара.




1. Обмен веществ и энергии является основой жизнедеятельности организмов и принадлежит к числу важнейших спе.html
2. Методические рекомендации применения метода пульсометрии В целях контроля обеспечения оздоровительн
3. Painting in our Life
4. Позиция профсоюзов по обеспечению достойной оплаты труда работнико
5. Стоимость всякого товара а следо вательно и товара из которого сост
6. Философия феминизма и культура
7. Тема-Б~ртекле культуралар солы.
8. Теорема о касательной и уравнение касательной
9. Шпоры по экономичекой теории
10. Тема Догляд за хворими з пошкодженням черевної стінки і захворюваннями шлунку та кишківника
11. Властивості сприймання До основних властивостей сприймання відносять константність предметність ціліс
12. Курсовая работа- Использование корреляционных связей в комплексе с ядерно-геофизическими методами
13. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата філософських наук.3
14. КУБАНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ФГБОУ ВПО КубГУ Кафедра международного туризма и менеджме
15. финансовой стратегии предприятия и методов их оптимизации
16. Варианты ответа- 1 2 3 4 п
17.  Предназначение языка SQL Язык SQL предназначен для построения баз данных и управления ими а также для создан
18. Это как начать жизнь заново на более высоком уровне без всего этого хаоса ума Вдруг ум успокаивается ты зна.
19. Отечественная война 1812г
20. Царебожников Признаки оформившейся ереси