Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Варианты свадебной обрядности

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 9.11.2024

35. Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.

ВЯСЕЛЛЕ, комплекс абрадаў і звы-аяў у спалучэнні са шматлікімі фальклорнымі элементамі (песні, музыка, танцы, гульні, прыгаворы і інш.), якія суправаджаюць урачыстасць заключэн ня шлюбу і з'яўляюцца няпісаным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям'і. Жывучасць вясельнай абрад- насці тлумачыцца вял. важнасцю сям'і, звязанай з асноўнай умовай існавання народа — яго ўзнаўленнем. Згодна з паслядоўнасцю абрадавых дзеянняў традыцыйнае бел. В. падзяляецца, хоць і не заўсёды выразна, на тры асноўныя часткі: давясельную, або падрыхтоўчую (выглядзіны, даведкі, сватанне, запоины, аглядзіны, заручыны); уласна вясель- ную (суборная субота, каравай, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой. шлюб, нераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой, падзел каравая, адорванне маладых); паслявясельную (цыганы, пярэзвы). У некаторых мясцовасцях суборную суботу і выпечку каравая лічаць падрыхтоўчай часткай В. У агульным цыкле В. значэнне гэтых частак неаднолькавае. Давясельная частка мае пераважна фармальна-бытавы характар, у час яе афармляецца па- гадненне паміж бацькамі маладых пра заключэнне шлюбу. На гэтым этапе ра зам з побытавымі выконваюцца нека- торын традыцыйныя звычаі і абрады, без якіх пагадненне і інш. падрыхтоў- чыя акты не маюць неабходнай сілы. Паводле паходжання звычаі і абрады падрыхтоўчай часткі, як і сама пад- рыхтоўчая частка, належаць да параў- налыіа позніх састаўных элементаў бел. вясельнай абраднасці. Уласна В. займае галоўнае месца ў традыцыйнай вясель- най абраднасці і характарызуецца багаццем цырымоній, якія адбываюцца ў гэты час. Цэнтр. абрадам, уласна В., з'яўляецца звядзенне маладых, якое за- мацоўвае іх шлюб і злучае на ўсё жыц- цё. Заключная частка вясельнага цыкла мае пераважна гульнёвы характар.

Беларускае В. даволі поўна захоўвае стараж. слав. элементы, якія атрымалі ў ім сваё далейшае развіццё. Тлума- чыцца гэта

ў першую чаргу развітым у беларусаў культам продкаў, а таксама ў значнай ступені існаваннем розных веравызнанняў і абыякавасцю сялян да царквы.

У сялянскім жыцці шлюб адбываўся даволі рана: хлопец жаніўся ва ўзросце 19 — 20 год, дзяўчына выходзіла замуж у 17 — 18 год. Такі ранні шлюб тлумачыцца ўмовамі сялянскага жыцця. У большасці выпадкаў пры шлюбе не ўлічваліся ўзаемныя пачуцці маладых. Бацькі выбіралі нявесту для сына, атрымаўшы згоду толькі яе бацькоў.

В. з яго абрадамі, паэтычнай, му зычнай і харэаграфічнай творчасцю выяўляе рысы нацыянальнага характару, адлюстроўвае развіццё розных грамадскіх уяўленняў, паняццяў, светапогляду і ідэалаў народа. Падобна драма- тычнаму твору, яно мае завязку, кульмінацыю і развязку. Як і драма, вясельны сцэнарый падзяляецца на асобныя акты (этапы), сцэны (абрада- выя дзеянні). У вяселыіым прадстаў- ленні кожны ўдзельнік (дзейная асоба) выконвае сваю ролю і толькі так, як патрабуюць таго нар. светапогляд, тра- дыцыя і этыкет. Кожнаму прысутнаму на В. адводзена пэўная роля з адпавед- най абрадавай назвай (маладая, або княгіня, малады, або князь, сват і свацця, дружка, запарожцы і г. д). Тэрміналогія дзейных асоб вель- мі складаная і мае лакальныя адрозненні. Спецыяльныя назвы маюць таксама розныя абрадавыя рэаліі і дзеянні.

Самая актыўная роля ў В. належыць маці, брату, дзядзьку з боку маці (свату) маладых.

Характэрная рыса бел. В. — наяўнасць у ім стараж. рэлігійна-абрадавых і сацыяльна-бытавых элементаў, якія ўзыходзяць да эпохі матрыярхату і захоўваюць перажыткі і водгукі татэмістычных вераванняў і культаў. Ад эпохі родаплемяннога побыту вялі сваё паходжанне дзве стараж. формы заключэння шлюбу — выкраданне і купля-продаж нявесты, якія пазней былі заменены шлюбам на дамоўленасці. Выкраданне маладой (некалі «драма жыцця») з цягам часу ператварылася ў традыцыйную абрадавую гульню.

Асобныя кампаненты структуры В. (слова, пластыка, музыка) развіваліся нераўнамерна. Абрадавае дзеянне ўзнікла раней, чым мастацкія элементы. У праславянскі перыяд абрад В. складаўся з адносна невялікай колькасці магічных дзеянняў, сэнс якіх раскры- валі кароткія песні заклікальнага і эратычнага зместу. Пасля 14 ст. над уздзеяннем гіст. умоў жыцця бел. на- рода складваўся і стылістычна афарм- ляўся вобразна-тэматычны пласт асноў- нага фонду бел. вясельнай паэзіі. На пач. 17 ст. В. ўяўляла сабой шмат- састаўны абрад з элементамі стараж. магіі, складанае драматычнае дзеянне з шэрагам разнастайных сцэн, мноствам дзейных асоб і яшчэ большай колькасцю гледачоў. Стварэнне розных відаў вя- сельнай абраднасці, яе функцыяналь- ная перабудова і ўскладненне адбыва- лася адначасова з развіццём побыту, сацыяльна-эканам. умоў жыцця бел. на- рода, грамадскай самасвядомасці і мы- слення. Разлажэнне патрыярхальнай абшчыны і ўзмацненне класавай ды- ферэнцыяцыі, змяненне ў сувязі з гэтым светапогляду народа прывяло да паслаб- лення некаторых практычных функцый вясельнага абраду, страты перша- пачатковага значэння асобных яго ры- туалаў, магічных дзеянняў або іх пера асэнсавання і адпаведных трансфарма- цый у песенным складзе. На вяселыіы абрад уплывалі свецкія і рэлігійныя традыцыі. У 19 ст. з развіццём капі- талістычнага спосабу вытворчасці і рас- падам патрыярхальнай сям'і ў бел. В. паявіліся новыя матывы: павышаная ўвага да пасагу, нязгода маладых з існуючым сямейным укладам і г. д. В. набыло і нямала эстэтычных улас- цівасцей, якія паступова ў працэсе гіст. развіцця пашыраліся па меры страты абрадам сувязей са стараж. формай жыцця. Відовішчны бок вясельнага аб- раду меў для народа не меншае значэнне, чым гаспадарча-эканамічны або абрадава-магічны. Адпаведна і паэтыч- ныя творы, што суправаджалі вясель- ны абрад, вызначаліся разнастайнасцю зместу і формы. Пры гэтым многае ў іх, адлюстроўваючы рэальнае жыццё, выконвала абавязковую сцэну абрада- вага дзеяння з яго магічнай традыцый- най зададзенасцю. Усім элементам вя- сельнага дзеяння характэрна дэталёва распрацаваная сімволіка.

Сучаснае бел. В. захавала лепшыя нар. традыцыі і звычаі, пазбавілася рэ- лігійных элементаў і ўстарэлых абра- даў. В. стала грамадзянскім святам на- раджэння новай сям'і, якая грунтуецца на ўзаемным каханні, сацыялыіым і юрыдычным раўнапраўі мужчыны і жанчыны. У першыя гады Сав. улады паявіліся «чырвоныя» вяселлі. Але яны не прывіліся, таму што не мелі глыбокай эмацыянальнай насычанасці, цалкам адмаўлялі старую абраднасць. У наш час папулярызуецца камсамольскае В. Многія элементы традыцыйнага В. вы- палі, а само яно набыло пераважна гульнёвы характар. Урачыста адбыва- ецца рэгістрацыя шлюбу ў сельсавеце, Доме ці Палацы шлюбу. В. часта спраў- ляецца ў рэстаране з аркестрам. Ма- ладыя едуць у ЗАГС (сельсавет) на лег- кавых машынах, упрыгожаных стужка- мі, лялькамі і г. д. Сваты перавя- заны традыцыйнымі ручнікамі. Некато- рыя этапы традыцыйнага В. захоўваюц- ца, але ў рознай мясцовасці не ў ад- нолькавай ступені. Бываюць і ў наш час заручыны, суборная субота, прыезд ма- ладога да маладой, гулянне ў хаце маладой, велічанне, адорванне, пераезд да маладога, гулянне ў яго хаце, дзя- ленне каравая (торга), «цыганы», пя- рэзвы. Паўсюдна захоўваюцца сустрэча маладых бацькамі хлебам-соллю і абрад выпечкі каравая. Склаліся новыя цыры- маніялы, якія суправаджаюць В.,— ускладанне маладымі кветак да Вечнага агню, номнікаў сав. воінам і парты- занам.




1. Конструкции и расчёт объёмных гидромашин и элементов гидропривода
2. Беларусь незалежная дзяржава
3. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата медичних наук Одеса 1999.
4. Отчет по лабораторной работе 2 по дисциплине Моделирование процесса формирования качества в производств
5. Петербург 2003 Цель работы
6. Знаходження кусково-постійних конфігурацій множин
7. Тема- Зміст виховання
8. чуда лежит государственное регулирование и планирование экономического развития Длительное время эко
9. МЕТОДИЧЕСКИЕ РЕКОМЕНДАЦИИ ПО ОЦЕНКЕ ЭФФЕКТИВНОСТИ ИНВЕСТИЦИОННЫХ ПРОЕКТОВ И ИХ ОТБОРУ ДЛЯ ФИНАНСИРОВАНИЯ
10. Приемы самовоспитания воли в юношеском возрасте
11. Сельскохозяйственное водоснабжение и гидравлика
12. Строение вещества
13. Внешняя политика России в царствование Александра III (1881-1894 гг
14. ТЕМА УПРАВЛІННЯ ІННОВАЦІЙНИМИ ПРОЦЕСАМИ В ЗАГАЛЬНІЙ СЕРЕДНІЙ ОСВІТІ РЕГІОНУ 13
15. Тема 7 питання 1
16. Індивідуально-психологічні особливості робітника з професії касир банку, Характер та його структура
17. Они определяют смещение относительно текущей ячейки
18. Тема 1. ПОНЯТИЕ ПРЕДМЕТ МЕТОДЫ ЗАДАЧИ УГОЛОВНОГО ПРАВА.
19. Обломов длится 12 лет
20. Hot summer nights mid July Жаркие летние ночи в середине июля When you nd I were forever wild