Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і Яна па сутнасці стала той асновай на якой вырасла сучасная еўрапейская культура

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 2.11.2024

Лекцыя 4. Кніга ў антычным грамадстве

Антычная культура – унікальная з’ява ў гісторыі сусветнай цывілізацыі. Яна, па сутнасці, стала той асновай, на якой вырасла сучасная еўрапейская культура. “Духоўная Еўропа мае месца нараджэння. – пісаў нямецкі філосаф Эдмунд Гусерль. – Я маю на ўвазе не геаграфічнае, у адной з краін, хаця і гэта таксама правільна, але духоўнае нараджэнне ў адной з нацый, і, адпаведна, у асобных людзях і групах, якія належалі гэтай нацыі. Гэта старажытнагрэчаская нацыя VIІ і VI ст. да Н.Х. У ёй сфарміравана новая ўстаноўка індывіда ў адносінах да навакольнага свету”.

Чалавек антычнага свету – гэта чалавек, які не проста ўспрымае думкі, якія з’явіліся дзякуючы боскаму пачатку, але і чалавек, які сам мысліць. Узнікае патрэбнасць у развіцці навукі, ва ўспрыняцці яе і як сукупнасці ведаў, і як працэса атрымання новых ведаў.

У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме атрымалі росквіті навукі: матэматыка, астраномія, медыцына, геаграфія, гісторыя. Прынцыпы рымскага права леглі ў аснову заканадаўства многіх еўрапейскіх краін. Помнікі антычнага мастацтва і сёння захоўваюць сваю каштоўнасць. Да антычнасці ўзыходзяць амаль усе жанры еўрапейскай літаратуры.

Антычнасць адкрыла таксама новую старонку і ў гісторыі кнігі. Дзякуючы алфавіту, мастацтва пісьма стала амаль агульнадаступным. Змяніліся адносіны да яго. Калі на Усходзе пісцы складалі прывілеяваную касту, то ў Старажытным Рыме іх залічвалі да рамеснікаў, а іх шэрагі маглі папаўняцца нават з ліку рабоў. Грамадства патрабавала адукаваных людзей. Антычная сістэма адукацыі забяспечыла кнізе шырокую аўдыторыю і таму значна мацней, чым у Старажытным Усходзе, стымулявала развіццё кнігі.

Грэцыя. Першыя помнікі пісьменнасці на тэрыторыі Грэцыі адносяцца да эпохі росквіту крыцка-мікенскай культуры (ХХІ – XVI стст. да н. ч.). Для таго часу характэрным было піктаграфічнае пісьмо і іерогліфы.

У XVI – XI стст. да н. ч. распаўсюджваюцца лінейнае, а пазней і сілабічнае (складовае) пісьмо.

Пачатакі фанетычнага пісьма ў Грэцыі адносяцца да IX – VIII cтст. да н. ч., калі грэкі прынялі фінікійскі алфавіт і кірунак яго пісьма (справа налева).

Да VIII – VII стст. да н. ч. адносяцца першыя запісы з выкарыстаннем грэчаскага алфавіта. Пераходным звяном у пісьме быў “бустрафедон” (паварот быка, які арэ), калі чаргавалася напісанне радкоў справа налева, а потым злева направа і так далей.

Не пазней VIIVI ст. да н. ч. з’яўляюцца першыя запісы міфаў, эпічных твораў Гамера “Іліяда”, “Адысея”, філасофскіх прац, заканадаўчых дакументаў.

У V ст. у грэчаскім алфавіце з’яўляюцца знакі для галосных літар, а ў IV ст. да н. ч. яны пераходзяць на пісьмо злева направа.

Старажытнейшы захаваны скрутак на грэчаскай мове – паэма Цімафея Мілецкага “Персы” ( знойдзеная ў 1903 г.) адносіцца да першай паловы IV ст. да н. ч. Большасць вядомых твораў, выкананых на папірусе, захаваліся ў выглядзе ўрыўкаў.

Росквіт антычнай культуры і рабаўладальніцкага грамадства ў Грэцыі прыпадае на V ст. да н. ч., калі да яе набыткаў маглі далучыцца ўсе свабодныя грамадзяне. Цэнтрам грэчаскай культуры была Афінская рабаўладальніцкая рэспубліка са сталіцай у Афінах, дзе жылі знакамітыя грэчаскія дзеячы: трагікі – Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, камедыёграф – Арыстафан (да нашага часу дайшло 11 яго п’ес). У развіццё грэчаскай навукі і культуры вялікі ўклад зрабілі філосафы-матэрыялісты Фалес, Анаксагор, Геракліт, Дэмакрыт; сафісты – Протагор, Горгій; ідэалісты – Сакрат, Платон, Арыстоцель, Піфагор. У Афінскай рэспубліцы, як і ў іншых грэчаскіх гарадах-дзяржавах, народная адукацыя стаяла на значнай вышыні – дзеці ўсіх грамадзян навучаліся ў школе. У Афінах існавалі таксама дзве вышэйшыя школы, дзе юнакі вывучалі навукі пад кіраўніцтвам настаўнікаў-філосафаў. Найбольш вядомымі з філасофскіх школ былі дзве: школа Платона, заснаваная паблізу Афін у садах у гонар памяці героя Акадэма (ад гэтага ўласнага імя і паходзіць слова “акадэмія”), і школа Арыстоцеля. Калі вучэнне Платона было абстрактным, то выкладанне Арыстоцеля засноўвалася пераважна на назіранні з’яў прыроды. Ён чытаў свае лекцыі вучням у час прагулак. Некаторыя з твораў Арыстоцеля, якія дайшлі да нашага часу з’яўляюцца запісамі яго лекцый, зробленымі вучнямі.

Адной з вышэйшых праяў элінскага творчага генія было тэатральнае мастацтва. У перыяд росквіту афінскай культуры былі створаны выдатнейшыя трагедыі і камедыі.

Неабходна адзначыць, што рэлігія ў жыцці антычнага грамадства адыгрывала значна меншую ролю, чым ва ўсходнім рабаўладальніцкім грамадстве і нават ў больш познім – феадальным. Новыя рысы свецкасці грэчаскай культуры асабліва праяўляюцца ў эпоху элінізма (ІІІ – ІІ стст. да н. ч.): развіваецца ваенная тэхніка, марская справа; высокага ўзроўню дасягаюць дакладныя навукі. Асаблівую ролю ў культурным жыцці элінізма мела Александрыя – сталіца эліністычнага Егіпта. Уладарыўшыя там Пталамеі, імкнучыся ўмацаваць свае пазіцыі ў Егіпце, заваяваць аўтарытэт у Грэцыі і надаць свайму цараванню арэол асветніцтва і культурнасці, шырока прыцягвалі ў Александрыю выдатных вучоных і пісьменнікаў. Навуковым цэнтрам Александрыі з’яўляўся створаны першымі Пталамеямі Александрыйскі Мусейон (уяўляў адначасова бібліятэку, навучальную і навуковую ўстанову). У бібліятэцы налічвалася да 700 000 скруткаў. Гэта была буйнейшая бібліятэка антычнасці.

Значнай ступені развіцця дасягае ў гэты час развіццё кніжнай справы. Галоўнымі матэрыяламі для пісьма ў антычнасці служылі папірус, пергамен і драўляныя дошкі.

Да з’яўлення папірусу ў Грэцыі карысталіся чарапком з гліны – астраконам (ст.-грэч. τ στρακον), які часцей быў чарапком ад глінянага посуду. У параўнанні з дарагім папірусам чарапкі з гліны былі даступнымі і служылі для запісаў, разлікаў, гаспадарчай перапіскі, кароткіх пісем. На астраконах вучні выконвалі школьныя дамашнія заданні. Тэкст на астраконах пісалі чарнілам або выдрэпвалі. Былі знойдзены цэлыя архівы астраконаў (напрыклад, «Архіў Ніканора»). У Афінах астраконы выкарыстоўваліся для галасавання ў працэдуры астракізму і таму з’яўляюцца каштоўнай крыніцай ведаў паўсядзённага і палітычнага жыцця. Астраконы вывучае папіралогія.

Матэрыялам для пісьма маглі служыць таксама пальмавыя лісты.

У VI – V стст. да н. ч. шырокае распаўсюджанне атрымліваюць драўляныя дошкі і васкаваныя таблічкі (выкарыстоўваліся для выканання школьных практыкаванняў, дзелавых запісаў, перапіскі). Некалькі таблічак ужо складалі кнігу – кодэкс (codex – абрубак дрэва, затым – змацаваныя, звязаныя адна з адной таблічкі праз зробленыя ў іх адтуліны). У залежнасці ад колькасці таблічак адрознівалі дыпціх (2 таблічкі) – diptycha, трыпціх (3) – triptycha, тэтрапціх (4) – tetraptycha і г. д. – поліптых (шмат) – poliptycha. Пры складанні кодэкса воскам пакрывалі ўнутраныя бакі крайніх дшчачак і атрымлівалася штосьці падобнае на сучасную вокладку. А вонкавыя бакі багатыя людзі ўпрыгожвалі золатам, касцянымі інкрустацыямі, больш бяднейшыя – выводзілі свае імёны. Інструментам для пісьма на васкаваных дошчачках служыў асобы грыфель – сцілус (сучасны выраз “літаратурны стыль”).

У V ст. да н. ч. распаўсюджанне атрымлівае папірус, які трапіў у Грэцыю не раней VII ст. У Александрыйскай бібліятэцы былі выпрацаваны асобыя правілы вытворчасці рукапісу, дакладна вызначаны памеры скрутка – вышыня ў 20 – 30 см (аднак вядомы скрутак у 37 см – трагедый Эўрыпіда; а таксама мініяцюрны – усяго 5 см – зборнік эпіграм на жанчын ІІ ст. да н. ч.). На папірусе і на пергамене пісалі ў асноўным завостранай камышовай палачкай – каламам (лат. сalamus).

Загаловак кнігі размяшчаўся ў канцы, або ў пачатку кнігі. Маглі таксама ўказвацца аўтар і першыя словы твора. Загалоўкі выдзяляліся чырвоным чарнілам (адсюль і “чырвоны радок”). У афармленні ўжывалася чарніла залатога і сярэбранага колераў. Скрутак са склееных аркушаў папіруса (звычайна не больш за 20) па-грэчаскі называўся tomos (сучаснае – “том”). Сярэдні аб’ём – 5–6 см, каб зручна было трымаць у руках. Тэкст пісалі слупкамі, вышыня якіх займала ад 2/3 да 5/6 вышыні скрутка. Да скрутка прымацоўвалі пергаменную стужку з скарочаным загалоўкам (titulus) або выпісвалі тытул на адваротным баку скрутка. Скруткі маглі захоўвацца пры добрым даглядзе да 200 гадоў. Каб падоўжыць жыццё папіруснай кнізе яе змазвалі кедравым алеям і захоўвалі ў пергаменным футурале. Багатыя людзі маглі дазволіць ўпрыгожанне футурала пупрурам, замаўлялі таксама спецыяльныя скрынкі – мембрану, у якіх захоўвалі ад 5 да 15 скруткаў. Для разгортвання скруткаў выкарыстоўваліся спецыяльныя драўляныя палачкі з галоўкай, якая таксама ўпрыгожвалася (разьбой, наканечнікамі, золатам, слановай косцю).

У хуткім часе на змену папірусу прыходзіць пергамен – матэрыял для пісьма са скуры жывёл, часцей – козаў, авечак, цялят, радзей – трусоў, зайцаў, кошак. Доўгі час папірус і пергамен суіснавалі паралельна і асноўнай формай пэўны час заставаўся скрутак. Напрыклад, Цыцэрон сцвярджаў, што бачыў тэкст усіх 24 песень “Іліяды”, перапісаны на такім тонкім пергамене, што ўвесь скрутак змяшчашся ў арэхавай шкарлупіне.

Хоць пергамен быў адначасова дарагім матэрыялам, бо на выраб нават адной кнігі трэба было забіць цэлы статак авечак ці козаў, аднак з ІІІ стст. да н. ч. з-за ўпадку вытворчасці папіруса ў Егіпце, ён выходзіць на першае месца і выцясняе папірус. Вываз папіруса з Егіпта перарываецца ў VIII ст. пасля заваявання яго арабамі, адначасова арабы прынеслі з сабой новы матэрыял для пісьма – паперу.

Ужыванне ж пергамену канчаткова зацвердзіла пераход на новую форму кнігі – кодэкс (вядомы ўжо ў V ст. да н. ч.). Старажытнейшыя з захаваных кодэксаў адносяцца, праўда, толькі да ІІІ ст. н. ч. З поспехам кодэкс стаў распаўсюджвацца сярод гандляроў. Гэта забясчвалася яго практычнасцю, даўгавечнасцю, зручнасцю карыстання. Кодэкс уяўляў з сябе сшыткі аб’ёмам у 4–36 старонак. Фармат яго быў розны, часцей –ін-кварта, ін-актава, у ІІІ – IV стст. з’яўляюцца і вялікія фарматы ін-фоліа – у аркуш. У кодэксе з’яўляюцца высунутыя ўлева радкі з павялічанай літарай; з’яўляецца пагінацыя (нумарацыя) старонак. Загаловак у кодэксе, як і ў скрутках, яшчэ доўгі час пісалі ў канцы кнігі – у калафоне. Аднак паступова загаловак замацоўваецца за пачаткам. Кодэксы багата ілюструюцца. У галіне кніжнай справы адбываецца падзел працы, узнікаюць новыя прафесіі: перапісчыка, рэдактара, карэктара, пераплётчыка.

Адпаведна развіваецца кніжны гандль і бібліяфільства (збіранне кніг), пашыраецца кола чытачоў. Так, у V ст. да н. ч. у Афінах можна было купіць кнігу, кошт якой залежаў ад аб’ёму, мастацтва афармлення кнігі, яе папулярнасці. У гэты час узнікаюць такія тэрміны, як “бібліяпола” (кнігагандляр), “бібліятэка” (першапачаткова так называліся кніжныя лаўкі). Знакамітымі збіральнікамі кніг былі Платон, Арыстоцель, Пталамеі. Рост колькасці кніг выклікаў да жыцця і першыя ідэі аб цэнзураванні кніг (Платон), а таксама першыя бібліяграфічныя працы “Pinakes” (“Пінакес”) Калімаха, каля 305–250 гг. да н. ч., у якой былі адлюстраваны найбольш каштоўныя кнігі з Александыйскай бібліятэкі.

Рым. Рання рымская культура развівалася пад уплывам грэчаскай культуры. У VIII ст. да н. ч. на заходнім беразе Апенінскага паўвострава ўзнікла грэчаская калонія Кумы, якая пераўтварылася ў буйны гандлёвы і культурны цэнтр. Адсюль прыйшло і грэчаскае пісьмо, якое перанялі этрускі – продкі рымлян (іх алфавіт складаўся з 19 літар). Да нашага часу дайшло больш за 8 тысяч помнікаў этрускай пісьменнасці, у асноўным гэта надпісы на пахавальных плітах (не расчытаны у сувязі са знікненнем этрускай мовы ў пачатку новай эры). Праз этрускаў грэчаскі алфавіт атрымаў распаўсюджанне сярод іншых італійскіх народаў. З цягам часу запазычаны алфавіт быў відазменены, галоўным чынам у графіцы літар, і прыняў прыкладна ў ІІ ст. да н. ч. новую лацінскую форму.

Старажытнейшымі рымскімі помнікамі пісьма на лацінскай мове з’яўляюцца надпісы на “чорным камені Ромула” і на “на залатой спражцы Пранесты”, якія адносяць да 600 г. да н. ч. У гэты час лацінскі алфавіт складаўся з 21 літары, пазней дадаліся яшчэ тры.

Значнае распаўсюджанне граматнасці ў эпоху Рымскай рэспублікі і ранняй імперыі садзейнічала развіццю кніжнай справы. Пра гэта сведчаць творы Марцыла, Святонія, Вітрувія і інш.

Для пісьма выкарыстоўваліся разнастайныя матэрыялы: гліна, пальмавыя лісты, ліпавы луб (лац. liber – “кніга” – луб), тканіна (“льняныя” кнігі). Адным з самых распаўсюджаных быў як і ў Грэцыі гліняны чарапок – астракон. На свінцовых рулонах запісвалі малітвы і загаворы, якія апускаліся ў магілу разам з пакойнікам. Для пісьма на пальмавых і свінцовых лістах выкарыстоўвалі металічныя інструменты.

Галоўным жа матэрыялам у антычнасці служыў папірус, пергамен, драўляныя васкаваныя дошчачкі. Рымскія дошчачкі (tabulae) ўжываліся вельмі шырока. Іх фарбавалі ў белы колер (адсюль слова “альбом” – “Album” – “белая дошка”), пакрываючы часцей цёмным воскам. Металічны інструмент для пісьма на васкаваных дошчачках таксама, як і грэкаў называўся стылем (адзін канец – завостраны для пісьма, другі – у выглядзе лапатачкі для зацірання непатрэбнага). Выкарыстанне такіх дошчачак таксама спрыяла распаўсюджанню кодэкса (2 звязаныя дошчачкі – duplieces, 3 – triplices, шмат – poliplieces). Прыкладна ў І ст. разам з ужываннем пергамена кніга набывае той выгляд, як і сучасная. Старажытнейшыя кодэксы, захаваныя да нашага часу, напісаны ў сярэдзіне IV ст. Аднак захаваліся і ўрыўкі кодэксаў ІІ ст., акрамя таго вядома эпіграма рымскага паэта Марцыла канца І ст. з апісаннем кнігі – паэмы Вергілія. З апісання відаць, што кніга мела форму не скрутка, а кодэкса. Такім чынам, не пазней чым каля 100 года да н. ч. (або ў ІІ ст.) кніжныя кодэксы ўжо вырабляліся і былі распаўсюджаны разам з папіруснымі і пергаменнымі скруткамі.

Разам з прамым, чатырохвугольным капітальным шрыфтам, які быў прыдатны для высякання на камені, у Рыме, як і ў Грэцыі, узнікае новы шрыфт – закруглены, больш гнуткі і вытанчаны, які атрымаў назву унцыял, а таксама распаўсюджваецца курсіў – скорапіс.

Уплыў грэчаскай культуры быў значным і ў развіцці кніжнага гандлю і бібліяфільства ў Рыме. Так, у І ст. да н. ч. кніжны гандаль лічыўся прыбытковай справай.

У Старажытным Рыме ўзнікнкае нават “выдавецкая” справа, пачныльнікам якой быў сябра Цыцэрона Ціт Пампей Атык (109 – 39 гг. да н. ч.), які ўвёў масавы выраб рукапісаў для продажу. Атык праславіўся выданнем першай ілюстраванай кнігі, якой былі “Партрэты” Тэрэнцыя Варона (116 – 27 гг. да н. ч.), укючаўшыя 700 біяграфій і выяў, якія былі выкананы ксілаграфічным спосабам, вытных рымлян і грэкаў.

Цэны на кнігі былі параўнальна невысокія. Напрыклад, Марцыял прадаваў свой твор “Ксеніі” (14 старонак спорным пісьмом) па 30 драхм (капеек). Імператарскі Рым быў горадам чытання, у якім жыло мноства вучоных і аматараў-кніжнікаў сярод арыстакратаў. У кожнага багатага рымляніна была бібліятэка. Знакамітым бібліяфілам быў Цыцэрон, які з любоўю гаварыў пра свае зборы кніг. Кнігі захоўваліся на паліцах, у пранумараваных футуралах, да якіх былі прымацаваны таблічкі з загалоўкамі. Па прыкладу грэкаў рымляне пачалі ствараць гарадскія бібліятэкі, якімі сталі публічныя бібліятэкі – цэнтры навукі, культуры і асветы. Па меры распаўсюджання новай рэлігіі ўзнікалі і хрысціянскія бібліятэкі. Кожная буйнейшая бібліятэка мела сваю майстэрню па перапісцы кніг, а таксама пасылала сваіх перапісчыкаў для зняцця копій у іншыя бібліятэкі. Традыцыйна рымскія бібліятэкі мелі два фонды – лацінскі і грэчаскі. У кожнай бібліятэцы існаваў каталог.

Кніжныя лаўкі таксама служылі месцам сустрэч аматараў літаратуры і мастацтва. Часцей за ўсё ў памяшканні кніжнай лаўкі займаліся таксама перапіскай і тыражыраваннем рукапісных твораў. Кнігі чыталі ўслых як ў кніжных лаўках, так і ў банях, за трапезай, на прагулках, у пасцелі. Праўда, кніга прыносіла прыбытак у асноўным гандлярам, боо аўтарскага права яшчэ не існавала. У перапісцы кніг і ў бібліятэчным абслугоўванні чытачоў шырока выкарыстоўвалася праца рабоў.

Часта кніга станавілася вострай зброяй у палітычнай палеміцы. Палеміка – як літаратурная, так і палітычная – вялася або вусна, або сродкам распаўсюджвання брашур. Урадавыя паведамленні для насельніцтва размяшчаліся прама на сценах, у найбольш бойкіх месцах. З такіх паведамленняў і нарадзіліся першыя прататыпы сучасных газет – “Аcta senatus” – “Сенацкая хроніка” (заснавана Цэзарам у 59 г. да н. ч.), “Аcta diurna urbis” – “Штодзённая рымская грамадская хроніка”. Гэта былі набеленыя дошкі, падобныя да сучасных афіш, развешаныя на слупах. Граматныя рабы перапісвалі гэтыя афіцыйныя ведамасці на васкаваныя таблічкі і разносілі рымскай знаці. “Хронікі” рассылаліся нават па пошце ва ўсе правінцыі Рымскай імперыі.

Рост выкарыстання пісьмовага слова ў IVIII стст. да н. ч. у палітычнай барацьбе прывёў і да яго ганення. Нават у старажытных Афінах творы філосафа-матэрыаліста Эпікура (342–270 гг. да н. ч.) былі ў значнай ступені знішчаны па абвінавачванні аўтара ў бязбожжы. У Рыме ў часы праўлення Аўгуста былі ганенні на кнігі, якія змяшчалі прароцтвы пра гібель краіны (было знішчана да 2 тысяч кніг). Імператар Нерон загадваў знішчаць кнігі, у якіх яго высмейвалі. Даміцыян прыгаварыў да пакарання не толькі гісторыка, які пісаў у духу не адпаведным імператару, але і ўсіх гандляроў, якія распаўсюджвалі гэтыя творы. Мяркуюць, што і творы Тацыта не дайшлі поўнасцю да нас, бо ён адкрыта выступаў супраць імператараў Нерона і Даміцыяна.

З таго моманту, як хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй, пачалася сапраўдная вайна супраць ерытыкоў, якімі з’яўляліся антычныя аўтары. Так, у пачатку IV ст. па загаду імператара Канстанціна былі знішчаны ўсе працы Арыя. Антычная кніга панесла значныя страты: дастаткова сказаць, што нам вядомы назвы трох тысяч грэчаскіх камедый і трагедый, а цалкам захаваліся тэксты толькі 44 з іх. Карыстаючыся эдыктам імператара Феадосія аб закрыцці паганскіх храмаў, архіепіскап Феафіл накіраваў свае сілы на знішчэнне Александрыйскай бібліятэкі.

Кнігі ў Рымскай імперыі гінулі і ад стыхійных бедстваў, якім было, напрыклад, вывяржэнне Везувія ў 79 г. (н. ч.!), якое прывяло да гібелі трох гарадоў – Пампеі, Геркуланума, Стабій і некалькіх невялікіх населеных пунктаў і віл. У працэсе раскопак (1748 г.) выявілася, што ў гарадах усё захавалася такім, якім было да вывяржэння, у тым ліку і скруткі кніг на паліцах. Страты былі нанесены кніжнай культуры Рыма захопамі готаў (410 г.), вандалаў (455 г.). Так, у адным са сведчанняў падзення Рыма – пісьме багаслова Іераніма ад 412 г. напісана: “…Горад, які захапіў увесь свет, сам аказаўся захопленым; больш за тое, голад папярэднічаў мячу, і толькі нямногія з гараджан ацалелі, каб стаць пленнікамі”.

Распад Рымскай імперыі ў V ст. стаў пачаткам ужо новай гістарычнай эпохі – Сярэднявечча, асноўнай дыпламатычнай мовай якога ў Еўропе становіцца латынь, а лацінскі шрыфт атрымлівае паступовае распаўсюджанне ў VIII ст. у Англіі і Германіі, у IX ст. – у Францыі, у ХІІІ ст. – у Чэхіі, у XIV ст. – у Польшчы, Венгрыі, Літве.

Літаратура

1. Владимиров, Л.И. Всеобщая история книги / Л.И. Владимиров. – М. : Книга, 1988. – С. 24–34.

2. Шомракова, И.А. Всеобщая история книги / И.А. Шомракова, И.Е. Баренбаум. – СПб. : Изд-во «Профессия», 2005. – С. 13–16.




1. социальнокультурная сфера
2. Предстартовые эмоциональные состояния
3. тема структура и порядок образования органов прокуратуры Акты прокурорского надзора Требования предъ
4. Организация рабочего времени, как фактор снижения стресса
5. ТКМ Билеты на контрольную работу
6. тема химических элементов Д1
7. Реферат- Гениальность и помешательство
8. а в цилиндре в который вставлен поршень
9. Конспект лекций по курсу
10. .2. Известны параметры стабилитрона Ucm; Icm min; Icm mx и сопротивление нагрузки RН.
11. Реферат- Пути разрешения кризисных ситуаций в условиях риска
12. Сатирическая проза 30-х годов
13. Варіанти- а. Процес пов~язаний з історією розвитку цивілізації- древній світ античний світ середньовіччя.
14. Развитие права в России вторая половина ХVI-ХVII в.html
15. Курсовая работа- Органы госбезопасности России (1917-1980-е годы)
16.  15 Закон электромагнитной индукции и его обобщение Согласно закону Фарадея в замкнутом проводнике поме
17. Реферат- Технология изготовления СВЧ элементов конструкций РЭС
18. Квантифицируя киберпанк
19. Контрольная работа 2 Вар
20. Нервы и подъязычная область шеи Характеристика органов шеи- гортань, щитовидка, глотка, пищевод