У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і Тэрмін філасофія паходзіць са старажытнагрэцкай мовы і ў перакладзе азначае любоў да мудрасці дзе ф

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024

  1.  Філасофія, яе эвалюцыя, праблематыка, функцыі.

Тэрмін філасофія паходзіць са старажытнагрэцкай мовы і ў перакладзе азначае любоў да мудрасці, дзе філіо -- любоў, сафія -- мудрасць. Словы любоў і мудрасць утрымліваюць некалькі істотных сэнсаў. Любоў – гэта:

а) імкненне да адзінства.

б) шчасце і прыхаваны страх згубіць яго.

Пагэтаму любоў у цэлым, у тым ліку і да мудрасці, адначасова утрымлівае і вялікую асалоду для душы і вялікія душэўныя пакуты і расчараванні.

 мудрасць--гэта:

а) дасканалыя веды – гэта не  нейкія прыватныя ісціны, а толькі тыя, якія закранаюць сусвет у цэлым, штосці агульнае.

б) мудрасцю надзелена толькі дасканалая асоба, якая не робіць каму--небудзь благога; пагэтаму  мудрым ніколі не бывае ліхі чалавек.

в) прыгажосць заўсёды прыцягвае і захапляе. Прыгажосць мудрасці - ўнутраная, духоўная чысціня і гармонія ў чалавека.

Такім чынам, мудрасць(Сафія) ёсць адзінства ісціны, дабра і прыгажосці. Мудрасць выратоўвае чалавека ад таго чаго ён баіцца і ў першую чаргу ад страху смерці. Пагэтаму мудрым з’яўляецца не толькі той хто задумваецца над сэнсам жыцця, але і разважае аб смерці і духоўна яе пераадольвае. Філасофія -- пастаноўка векавечных (метафізічных) праблем і магчымасць іх развязваць толькі праз разважанні, толькі праз духоўнасць чалавека. Значыць, філасофія – гэта спроба “разбудзіць” чалавека, змусіць яго думаць не толькі аб штодзённым, але і аб чымсці  непераходным (метафізічным) г. зн. аб тым што існуе ва ўсе часы, накшталт: безмежнасці, вечнасці, прыгажосці, справядлівасці, смерці, каханні і г. д. Носьбітам і распрацоўшчыкам  мудрасці, заўсёды з’яўляецца народ, як калектыўны розум. Людзі, якія  займаліся аналізам і сістэматызацыяй  мудрасці, яшчэ ў  антычнасці пачалі называцца філосафамі.Уяўленні аб мудрасці змяняліся ад культуры да культуры, ад эпохі да эпохі і як вынік змяняліся  і уяўленні аб філасофіі. Аўтарства тэрміна "філасофія" прыпісваецца  Піфагору, які і з’яўляецца яе пачынальнікам. Згодна еўрапейскай традыцыі  філасофія ўзнікае ў грэчаскім рабаўладальніцкім  полісе ў той час  калі адбываецца падзел грамадскай працы на фізічную і разумовую. Менавіта, ў межах апошняй паступова  ўзнікае група людзей, асноўным заняткам якіх была філасофія.

Эвалюцыя філасофіі.

Першапачаткова філасофія насіла элітарны характар г. зн. , што ёй цікавіліся і мелі да яе доступ нямногія, і як правіла, заможныя людзі. Яшчэ ў ранні перыяд сваёй гісторыі філасофія ўтрымлівала наступныя раздзелы: логіка, фізіка, матэматыка, астраномія, медыцына, паэтыка, юрыспрудэнцыя, псіхалогія і г. д. Нават такія прыкладныя і дакладныя пытанні як караблебудаванне ўваходзілі ў філасофскую сферу. Старажытнагрэчаскі філосаф Эпікур, прыводзіў тры аналогіі, якія вобразна ўяўлялі будову філасофіі. Ён параўноўваў філасофію з садам, у якім дрэвы і расліны -  гэта фізіка; плады -  этыка;  моцная і трывалая агароджа - логіка. Менавіта з філасофіі ў пазнейшыя часы ўзнікаюць выключна ўсе навукі. Першай навукай, якая адасобілася ад філасофіі была медыцына. Звязана гэта з тым, што філасофія з яе абстрактнасцю была не ў стане лякаваць чалавечае цела.  Негледзячы на аддзяленне   медыцыны ад філасофіі шчыльная сувязь паміж імі існуе і па сённяшні дзень. Медыцына ўспрымае чалавека толькі як пацыента, робіць яму  дыягностыку, лякаванне і г. д., а адказ на пытанне, што такое “чалавек” выконваецца толькі праз філасофскія развагі. Таксама ў  антычнасці з філасофіі вылучылася юрыспрудэнцыя. Яна развязвае нейкія прыватныя пытанні звязаныя з сям’ей, дзяржаваю, правамі, абавязкамі чалавека, а філасофія дае ім тлумачэнні абстрактнага характару, накшталт, што такое сям’я, грамадзянін, уласнасць, дзяржава, абавязак і г. д., у цэлым. З узнікненнем механікі (16--18)ст. адбываецца масавае адасабленне ўсіх  навук ад філасофіі. Праўда, І. Ньютан (1643-1727), як стваральнік класічнай і нябеснай механікі лічыў, што яна не з’яўляецца навукай, а толькі звычайным  раздзелам філасофіі. Механіцызм, як філасофскі напрамак, ля вытокаў якога быў  І.Ньютан, літаральна ўсё разглядае з пазіцый  механікі. Атрымлівалася, што не толькі прыродная, але і духоўная сфера чалавека(дабро, каханне і г. д.) мае механічныя параметры і выяўляецца праз іх. На мяжы 19 і 20ст.ст.  ўсе раздзелы філасофіі атрымалі статус самастойных  навук, але пры гэтым яны і зараз утрымліваюць  сувязь з філасофіяй. Ва ўласна філасофіі засталіся наступныя раздзелы: гісторыя філасофіі, логіка, этыка, эстэтыка, філасофія рэлігіі.

ФУНКЦЫІ ФІЛАСОФІІ.

1) светапоглядная. Ні адна навука не здольна выконваць гэтую функцыю ў поўным аб"ёме, так як усе навукі разглядаюць толькі нейкі абмежаваны бок рэальнасці ці асобны прадмет, і  не ў стане ахапіць сусвет у ягоным адзінству, суцэльнасці і супярэчнасці і толькі філасофія выконвае гэтую функцыю.Разглядаючы ці то сусвет у цэлым, ці то асобную з’яву, філасофія адкідвае ўсе прыватнасці і падрабязнасці і вылучае ў іх толькі найбольш агульнае і істотнае.

2)пазнавальная. Гэтая функцыя спрыяе адказу на пытанне ці здольны чалавек пры дапамозе розума ці пачуццяў(зроку,слыху..) пазнаваць прадметы і сусвет у цэлым. Гэта тэарэтычна-пазнавальнае пытанне дзеліць ўсіх філосафаў на г.зв.гнасіялагічных аптымістаў, якія не сумняваюцца ў магчымасцях чалавечага пазнання і на агностыкаў.

3)метадалагічная. Філасофія для  даследвання і ўспрыняцця прадметаў, з’яваў, прыроды, сусвету ў цэлым прапаноўвае два метады:  метафізічны, які адмаўляе развіццё і абсалютызуе статыку; дыялектычны, які прызнае  дынаміку развіцця, зменлівасць і супярэчнасць.

4)інтэгратыўная. Поруч з аддзяленнем навук ад філасофіі і іх дыферэнцыацыяй існуе і супрацьлеглая тэндэнцыя: імкненне разрозненных ведаў да інтэграцыі дзеля лепшага вывучэння сацыяльных і прыродных аб'ектаў. Узорам навуковай інтэграцыі выступае, напрыклад, матэматычная логіка, фізічная геаграфія, сацыяльная біялогія і г. д. Менавіта філасофія спрыяе гэтай інтэграцыі, так як яна абагульняе высновы ўсіх прыватных навук.

5)аксіялагічная. Любая філасофія не абмяжоўваецца вывучэннем і абгрунтаваннем сваіх палажэнняў. Філасофія ў практычным плане тлумачыць маральныя і эстэтычныя каштоўнасці .Напрыклад, яна ў абагуленай форме прапаноўвае чалавеку крытэрыі ў асэнсаванні свабоды, шчасця, ісціны, прыгажосці.

2) Прадмет і структура філасофіі.

Так як філасофія даследуе найбольш агульныя пытанні адносна прыроды, чалавека, чалавечай думкі, то неабходна зрабіць наступную дэфініцыю: філасофія - гэта сістэма агульных, тэарэтычных поглядаў на сусвет у цэлым, на чалавека і на ягонае месца ў гісторыі, ў прасторы і ў часе.У метафарычным плане філасофія вызначаецца як "нічыйная зямля рзмешчаная паміж рэлігіяй і навукай, і якія атакуюць яе з супрацьлеглых бакоў, але  ніколі не імкнуцца знішчыць гэтую зямлю, ў сілу таго што яны сілкуюцца з яе, ўзмацняюцца ад яе."

У еўрапейскай традыцыі прынята лічыць што існуюць тры цэнтры узнікнення  філасофіі якія і прадвызначылі  існаанне сучасных цывілізацыйных рэгіёнаў і  традыцый.

1)кітайская філасофія існуе толькі ў двуадзінству з рэлігіяй. Адсюль праблематычна вызначыць,  ці з'яўляецца, напрыклад, канфуцыянства філасофіяй ці рэлігіяй, так як у ім  ў якасці культавага элемента рэлігіі  прызнаюцца імператарскія дынастыі, як стваральнікі кітайскай гісторыі г.зн. нават палітычная улада абагаўляецца. А з другога боку канфуцыянствам адмаўляецца безсмяротнасць душы, (што неўласціва для рэлігіі) а пагэтаму і прыроду і зямноё жыццё і смерць чалавека яно  разглядае не з рэлігійнага а з  рацыянальна- філасофскіх падыходаў.

2)індыйская філасофія.(усходняя, ягіпецка--індыйская) тут прызнаецца што пачуццёвасць ўзвышаецца над рацыянальнасцю(розумам). Пагэтаму прадметы, прыроду, чалавека нельга зразумець розумам ці лагічна прааналізаваць, а іх можна толькі адчуваць ( філасофія іёгі).

3)еўрапейская філасофія  пачынаецца з  антычнай Грэцыі і Рыма і існуе самастойна без рэлігіі. Выключэннем  з’ўляецца толькі філасофія нэатамізму, як афіцыйнай дактрыны каталіцкай царквы. У нэатамізме спалучаюцца хрысціянскія каштоўнасці з палажэннямі філасофіі Арыстоцеля (384-322 да н. э.), якія дзівосным чынам аформіў сярэдневяковы філосаф - схаласт Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі 1226-1274) У еўрапейскай філасофі галоўным прызнаецца сіла чалавечага розуму, ягонай разважлівасці,   выкарыстоўваюцца  лагічныя законы і правілы ў пытаннях пошукаў ісціны. Таксама не адмаўляецца роля і значэнне пачуццёвасці ( зрокавай, слыхавай і г. д.) як асновы чалавечага інтэлекта і пазнання.

СТРУКТУРА ФІЛАСОФІІ.

Незалежна ад геаграфічнай прыналежнасці любая філасофія   мае наступную структуру:

1)анталогія.(ў перакл. з грэч.: слова аб быцці; вучэнне  аб існаванні). Тут разглядаюцца пытанні існавання ці неіснавання прадметаў, чалавека, сусвету; асэнсоўваюцца палажэнні ці існуе чалавек і сусвет вечна, ці часова , ці ёсць ў іх развіццё, а калі  ёсць то куды яно скіравана ,ці  мае яно сваіх творцаў.  Анталогія ставіць пытанні накшталт: што такое жыццё, смерць, прастора, час, космас, прырода, бог, душа, энэргія і г. д.  

2)гнасіялогія. (гнэзіс у перакл.з грэч.-- веды; пазнанне, разуменне).Яна асэнсоўвае магчымасці чалавечага пазнання г. зн. ці здольны чалавек пазнаваць, вывучаць, даследаваць прадметы, космас, іншага чалавека, ці сваё уласнае “Я”. У гісторыі філасофіі незаўсёды прызнавалася, што чалавек здольны да пазнання. Філосафы XVIIIст. немец  Імануіл Кант прынцыпова

адмаўляў здольнасць чалавека да пазнання. Прыкладна на такіх пазіцыях  знаходзіўся і англічанін Дэвід Юм. Такія філосафы называюцца агностыкамі, а  філасофскі падыход -агнастыцызм  ( гнэзіс--веды --"а" адмаўленне ведаў), г. зн. немагчымасць пазнання.

3)філасофская антрапалогія (антропас--чалавек; логас--слова;  вучэнне аб чалавеку). Тут даследуецца сутнасць чалавека, ягонае існаванне ў сусвеце; мэты і задачы чалавека, грамадства, дзяржавы ў сусветнай гісторыі.          

4)аксіялогія (духоўныя каштоўнасці) - гэта катэгорыі этычнага і эстэтычнага кшталту: шчасце, свабода, справядлівасць, каханне, адказнасць г. зн.пытанні звязаныя з духоўнасцю чалавека.

5)праксіялогія (практыка).Тут разглядаецца з выкарыстаннем філасофскага апарату практычнае жыццё чалавека, грамадства; адносіны паміж эпохамі, культурамі, народамі, цывілізацыямі.

3) Светапогляд: формы тлумачэння сусвету.  

Светапогляд-гэта сістэма абагуленых уяўленняў на сусвет і месца якое ў ім займае чалавек. Існуюць наступныя тыпы светапогляду:

1)міфалагічны.(міф-- у пер.з ст.грэч-- паданне.) У міфах  робіцца спроба адказаць на пытанні аб паходжанні  сусвету,  жыцця, адзінства прыроды і чалавека. Міфы існуюць ва ўсе часы, у тым ліку і ў сучаснасці, замяняючы адны другіх. У міфах  усе прыродныя і сацыяльныя з'явы тлумачацца з пазіцый чалавека, які яшчэ знаходзіўся на ранніх прыступках грамадзскага развіцця.У межах міфалогіі пачынаюць афармляцца элементы рэлігіі. Асноўным элементам міфалагічнага светапогляду выступаюць ўяўленні. 

2)рэлігійны светапогляд - ўзнікае на адносна высокім узроўні развіцця грамадства У адрозненні ад міфалогіі, рэлігія не толькі прызнае існаванне звышнатуральных сіл, але і прызнае панаванне іх над чалавекам. Рэлігія  раздвойвае свет на зямны, які ўспрымаецца  пачуццямі і нябесны які спасцігаецца верай. Асноўным элементам  рэлігіі выступае вера.

3)філасофскі светапогляд Тут, прырода, грамадства, чалавек робяцца прадметам лагічнага аналізу. Філасофія імкнецца асэнсоўваць выключна ўсё, нават, міфалагічную і рэлігійную праблематыку на лагічным узроўні. Асноўным у філасофіі  выступае розум у сукупнасці з уяўленнямі (гэта ад міфалогіі) і верай(гэта ад рэлігіі)

4)штодзённы (эмпірычны, звычайны). Ён прысутнічае ў аснове ўсіх вышэй ўзгаданых светапоглядах і грунтуюцца на штодзённым практычным вопыце чалавека і  дапамагае яму больш--меньш правільна арыентавацца ў штодзённасці. Праўда, ён адчувае цяжкасці, пры сутыкненні з складанымі праблемамі. Напрыклад, чалавек у штодзённым жыцці верыць у тое, што сонца ўзыходзіць і заходзіць. Пры такім поглядзе немагчыма зразумець ўсю складанасць астранамічнага малюнку свету.

філасофскія моманты разумення і тлумачэння сусвету

Філасофскае светаадчуванне,  можна выразіць, прыкладна, у двух момантах:

момант ўсеагульнага здзіўлення. Менавіта са здзіўлення пачынаюць ўзнікаць пытанні, якія і з'яўляюцца пачаткам пазнання. Усё незразумелае, невядомае, што ўтрымліваецца ў гэтым здзіўленні, неабходна разгадаць і такім чынам адказаць на ўзнікаючыя пытанні.

момант ўсеагульнай крытычнасці.  Чалавек на пытанне заўсёды стварае некалькі   адказаў, да якіх  можна ставіцца крытычна ці некрытычна. Але, нават,  калі і існуе некрытычнасць, то гэта не значыць, што ў далейшым да гэтага адказу не будуць ставіцца крытычна, ці наадварот.

формы філасофскай праблематыкі

Гістарычна філасофская праблематыка фармулявалася і на яе рабіліся тыя ці іншыя адказы ў наступных формах:

1)космацэнтрызм- разуменне сусвету, як нечага суцэльнага, а чалавек  разглядаецца як касмічная часцінка якой, як і ўсяму  космасу, ўласціва прыгажосць, загадкавасць і гармонія. 2)антропацэнтрызм (антропас--з ст.грэч. чалавек); прызнае што чалавек з'яўляецца цэнтрам космасу, і з пазіцый чалавечых поглядаў, адукаванасці, гістарычнага часу робяцца спробы пратлумачыць ўсе прыродныя і духоўныя з'явы. Прызнаецца, напрыклад, што прыгажосць і загадкавасць існуюць  ў космасе толькі таму, што   яны прысутнічаюць ў думках, поглядах чалавека, у ягоным целе, ў гармоніі розума і душы.

3)тэацэнтрызм (тэос-з стгрэч.-- Бог); стваральнікам сусвету прызнаецца  бог, як першапрычына  усяго існуючага і неіснуючага; прырода і чалавек-- гэта божае тварэнне, божы вынік.

4) Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.

Як ужо адзначалася, сувязь філасофіі з прыватнымі навукамі працягвае існаваць і на сённяшні дзень. Гэта праяўляецца ў тым што любая навука аперыруе цэлай сістэмай абстрактных паняццяў кшталту: лік, слова, форма, час, чалавек, космас, энэргія і г. д., а яны з’яўляюцца нічым іншым як філасофскімі паняццямі. Напрыклад, сувязь паміж філасофіяй і фізікай выяўляецца па наступнай схеме: філасофія імкнецца даваць тлумачэнне тэрміну “энэргія” у выключнай абстрактнасці, ў цэлым, а фізіка  і спецыяльныя навукі спрабуюць ўдакладніць тэрмін “энэргія” ў нейкіх формулах, прынцыпах, правілах, тэорыях якія з’яўляюцца характэрнымі для таго ці іншага часу, ў той ці іншай сферы.На працягу доўгага часу вядуцца спрэчкі ці з’яўляецца філасофія навукай і якія адносіны існуюць паміж філасофіяй і навукай? Ёсць наступныя варыянты адказаў на гэтыя пытанні:

1)філасофія ўключае ў сябе навуку. Гэты варыянт уласцівы Антычнасці, калі ўсе навукі з’яўляліся пэўнымі раздзеламі філасофіі.

2)філасофія ўваходзіць ў склад навукі.  Выразна гэта прысутнічае ў сучасных філасофскіх напрамках  нэапазітывізму, які  сцвярджае, што філасофія павінна рухацца за навукай і  толькі даваць тлумачэнні  навуковым адкрыццям і фенаменалогіі, якая разглядае філасофію як выключна  дакладную навуку кшталту фізікі, матэматыкі і г. д.

3)філасофія і навука – гэта розныя, але часткова супадаючыя веды.Філасофскія веды хоць і  адрозніваюцца ад навуковых, але адначасова зберагаюць з імі сувязь, якая праяўляецца ў “навукападобных” філасофскіх вучэннях. Напрыклад, філасофскія праблемы фізікі, хіміі, астраноміі. Адначасова значная частка філасофскіх ведаў не носіць навуковага характару і не ўваходзіць ў склад навукі, а існуе толькі як вольныя развагі, показкі, афарызмы, эсэ,дыскурс .. 4)філасофія і навука ніколі не супадаюць паміж сабой. Філасофія не з’яўляецца навукай і не павінна ёю быць, а яна  ёсць “больш чым навука”. Гэта не азначае  што філасофія ёсць лепш чым навука. Тут  лічыцца што філасофія асэнсоўваючы навуковыя дасягненні, прырошчвае і ўзмацняе іх сілай і глыбінёй  абстракцый, якую не здольна  здабываць навука.

У сучасны момант найбольш прызнаецца апошні варыянт, у якім сцвярджаецца што і філасофія і навука з’яўляюцца рацыянальнымі формамі пазнання прыроды і чалавека. Філасофія ўключае факты з  навукі ў шырокі кантэкст культурнага, гістарычнага і сацыяльнага развіцця. Яна спрыяе гуманізацыі грамадства і  навукі і іх маральнасці.

5) МАТЭРЫЯЛІЗМ  І  ІДЭАЛІЗМ.

Любая філасофія ці нейкія яе раздзелы ці палажэнні, ў любым выпадку, адносяцца да матэрыялізма ці да ідэалізма.Традыцыі такога падзелу існавалі ўжо ў антычнасці.

1)матэрыялізм. (матэрыя ў пер. з грэч.--рэчыва) -- прызнае першаснасць матэрыі, прыроды, а ўсё ідэальнае (свядомасць, дух, чалавечыя думкі і пачуцці) разглядае як штосьці другаснае, створанае, народжанае матэрыяльным. Ён адстойвае, што чалавечая думка, як ідэальнае ўтварэнне, не можа існаваць сама па сабе, без чалавека як носьбіта гэтай думкі. Матэрыялізм, як правіла, адмаўляе бога, і лічыць  што прыроду ніхто не стварае і што яна існуе сама сабой.

матэрыялізм бывае:

а)стыхійны. (наіўны) Тут ў якасці першаснага  прызнаецца пэўная прыродная стыхія, якая і з'яўляецца першапрычынай усяго існуючага. У антычнасці ў якасці першастыхій прызнаваліся: зямля, агонь, вада, паветра .Тыповыя прадстаўнікі:мілецкія(іянійскія) філосафы.

б)метафізічны.(да 18ст. тэрміны філасофія і метафізіка выкарыстоўваліся як сінонімы) У перакладзе з грэч. метафізіка-- ўсё тое, што знаходзіцца пасля фізікі. А так як фізіка разглядае ўсе прадметы, працэсы і з'явы дынамічна г. зн. ў развіцці і зменлівасці, то метафізіка, наадварот, разглядае ўсё статычна, толькі ў плане пакою, чым адмаўляе  прынцып развіцця. Метафізічны матэрыялізм калі і дапускае развіццё то прызнае яго толькі, як нейкую цыклічнасціь, як паўторнасць.. Напрыклад, метафізічная канцэпцыя катастрафізма дапускае што сусвет, прырода, чалавек з'яўляюцца нязменнымі, а калі і развіваюцца, то толькі цыклічна і кожны цыкл завяршаецца нейкай катастрофай, пасля чаго пачынаецца новы цыкл, як паўторнасць папярэдняга.

в)гістарычны і дыялектычны матэрыялізм -- гэта марксісцкая філасофія ў якой лічыцца, што асноўным  ў развіцці і прыроды і чалавека з'яўляюцца супярэчнасці і супрацьлегласці паміж  прыроднымі ці грамадскімі сіламі. Згодна марксізма і ў сусвета  у цэлым, і ў чалавека ёсць пэўныя ўзаемавыключныя крайнасці: поўдзень--поўнач; холад--цяпло; жыццё--смерць; дабро--ліха і г. д., а ў чалавечай гісторыі  барацьба паміж антаганістчнымі (супрацьлеглымі) класамі.

2)ідэалізм (ідэя  з старгрэч. – думка, штосці нематэрыяльнае)  прызнае першаснасць духу, ідэі, свядомасці, а прыроду, чалавека, матэрыю ў цэлым лічыць другаснымі, вытворнымі, залежнымі ад духоўнага, ад ідэальнага. Усё матэрыяльнае (зямля, прадметы,чалавек і г. д.) само па сабе ўзнікаць і  існаваць не можа, а ствараецца і падтрымліваецца нейкай ідэальнай сілай.

Ідэалізм бывае:

а)аб'ектыўны ідэалізм (аб'ект у перакл. з лац.-- аснова) прызнае ў якасці першаснага штосці ідэальнае , якое існуе рэальна і незалежна ад чалавека (напрыклад, лікі, ідэі, формы і.г.д.) Аб'ектыўныя ідэалісты  Піфагор, Платон, Гегель,  адпаведна прызнавалі у якасці першаснага лікі, ідэю, абсалютную ідэю. Прызнанне існуючых незалежна ад чалавека лікаў, ідэй, формаў і іншых ідэальных утварэнняў стварае бачнасць падабенства аб'ектыўнага ідэалізма да рэлігіі, але ён ні ў якім разе не ёсць рэлігія, а ёсць толькі напрамак у філасофіі.

 б)суб'ектыўны ідэалізм (суб'ект у перакл. з лац.--індывідуальнае, непаўторна існуючае).  Тут у якасці першаснага прызнаюцца непаўторныя, індывідуальныя погляды, пачуцці "Я"(суб’екта) праз якія успрымаецца ўсё існуючае: і сусвет і прадметы, і іншы чалавек, і свая самасць. Пагэтаму і ў прыродзе і ў грамадстве і ў чалавека нічога аб’ектыўнага няма, а ёсць толькі суб’ектыўныя погляды адносна іх. Атрымліваецца што са смерцю"Я" для яго памірае ўсё існуючае: сусвет, прадметы, людзі. Вяршыняй суб'ектыўнага ідэалізма з'яўляецца філасофія Джорджа Бэрклі(1685--1753). Суб'ектыўны ідэалізм заўсёды непасдядоўны і ў лагічна  завершанай форме, як правіла, не існуе. У тым выпадку калі ён даводзіцца да лагічнага завяршэння, то ён прымае форму саліпсізма г. зн.прызнаецца, што акрамя суб'екта(чалавека), акрамя "Я" нічога не існуе. Вытанчанасць суб'ектыўнага ідэалізма, праяўляецца ў глыбокай устаноўцы: быццё па-за "Я" ёсць нішто іншае як нейкае дапушчэнне, ў якое трэба паверыць.

 

6) Філасофія Піфагора.  

Прынята лічыць, што еўрапейская філасофія пачынаецца са спадчыны Піфагора (выспа Самос 2--я пал.VI-пач.Vст.д.н.э.) якому і прыпісваецца аўтарства тэрміна "філасофія". Яшчэ ў антычнасці былі сумненні, ці ўвогулле існаваў Піфагор, як гістарычная постаць, але ніхто не сумняваўся, што на працягу прыкладна трох стагоддзяў  існавала філасофска-містычная школа піфагарыйцаў. Філасофія піфагарыізма ўяўляе з сябе самы ранні варыянт  ідэалізма, пры тым у форме аб'ектыўнага. Піфагарыісты спрабавалі адасобіць сутнасць прадмета ад самога прадмета, вынесці сутнасць прадмета на паверхню і зрабіць яе зразумелай. Цэнтральным паняццем у філасофіі Піфагора прызнаюцца лікі, якія існуюць аб'ектыўна і рэальна г. зн. іх ніхто і нішто не стварае. Сярод мноства лікаў выдзяляюцца дзесяць першых,  пачынаючы ад 0 да 9, якія з'яўляюцца самадастатковымі. Гэта і ёсць ідэальны, першасны пачатак быцця, які існуе вечна, рэальна і аб'ектыўна  г. зн. яго ніхто і нішто не стварае. У сваю чаргу лікі(ўключна ад 0 да 9) ствараюць ўсе лікі пачынаючы з ліку 10 і гэтым самым твораць ўвесь бясконцы лікавы шэраг, а ён стварае літаральна ўсё матэрыяльнае і духоўнае. Палажэнне  Піфагора: "усё ёсць лікі", азначае што ўсе прадметы, ўсе прыродныя і духоўныя працэсы і з'явы ствараюцца лікамі. З гэтага вынікаюць чатыры моманты ў разуменні лікаў:

1)арыфметычнае: лікі выражаюць сутнасць любога прадмета, і прытым чым меншы лік, тым больш глыбінны пласт быцця ён выражае. Напрыклад, адзінкавы прадмет ці адзін чалавек утрымлівае значна болей непаўторных, індывідуальных характарыстык (інфармацый), чым цэлая супупнасць тых самых прадметаў ці людзей.  Немагчыма нават уявіць які-небудзь прадмет, які здольны заявіць аб сваім існаванні па-за якім-небудзь лікам ( па- за вагой, аб'ёмам, часам, памерамі, а ўсё гэта і выражаюцца праз лікі). Значыць,  ствараючы прадметы, толькі лікі і  з'яўляюцца сапраўдным быццём. Сапраўднасць быцця лікаў вынікае з таго, што яны заўсёды нязменныя, (ва ўсіх выпадках 2+2 = 4), а пагэтаму толькі лікі  надзелены рэальным існаваннем і вечнасцю. Несапраўднае быццё -- гэта ўсе прадметы і з'явы і ўсе яны   створаны лікамі, а значыць   прадметы, людзі, прыродныя з'явы і працэсы маюць момант свайго  нараджэння і смерці, а значыць яны нявечныя, а калі так то яны несапраўдныя і неісціныя.

2)геаметрычнае: піфагарыйцы кіраваліся прынцыпам: "умець тлумачыць ўсё геаметрыяй". Толькі пры дапамозе лікаў можна зразумець як з бязмежнай прасторы ўтвараюцца абмежаваныя прадметы і вобразы пэўнай формы г. зн. лікі  абмяжоўваюць бязмежную прастору ці вечны час тым самым і твораць абмежаваныя і часовыя прадметы і з'явы.

3)фізічнае: лікі заўсёды-- ідэальныя ўтварэнні, але тым не менш першыя 10 лікаў маюць параметры фізічных прадметаў. Піфагарыйцы ўяўлялі  0 як нішто; 1- кропка; 2- лінія; 3-плоскасць і г. д.  Менавіта лікі 1, 2 ,3 ствараюць існаванне рэальных кропак, ліній,плоскасцей і якія ў сваю чаргу  твораць ўсе прадметы, працэсы і з’явы.

4)тэалагічнае: лікі, як носьбіты пэўнай таямнічасці, ствараюць ўсе  прадметы, ўсе  прыродныя з'явы, тым самым закладваюць ў іх нейкі прыхаваны, неразгаданы, містычны змест.

Самымі галоўнымі, стваральнымі і таямнічымі  выступаюць дзесяць першых лікаў, яны і ўтвараюць паняцце дэкады. Дэкада--сума першых чатырох лікаў 1+2+3+4=10. Лікі дэкады народжваюць ўсе іншыя лікі і ўсе прадметы. Сусвет мае пад сабою дэкадычную аснову, а сама дэкада існуе вечна, дзякуючы сваім асноўным лікам: 1, 7, 10.

лік1 пераводзіць ўсё неіснуючае ў існуючае і наадварот  усё існуючае ў неіснуючае, ( пераводзіць нежыццё ў жыццё і  жыццё ў нежыццё) так як усё пачынаецца з ліку адзін. Таксама лік адзін стварае кожнае імгненне ў існаванні ці неіснаванні прадмета. Адзінка, дзякуючы сваёй стабільнасці і нязменнасці, з'яўляецца стваральнікам лікавага шэрагу і ёсць ўсюдыпрысутнай, так як яна знаходзіцца ва ўсіх без выключэння ліках. А значыць адзінка  з'яўляецца пачаткам нараджэння і пачаткам смерці ўсіх прадметаў.

лік 7 характарызуецца цнатлівасцю (дзявотствам) ў сілу таго, што пры дзяленні ліку 7 на іншы лік ён не народжвае новы лік без астатка, і адначасова  пры самаскладанні ён выходзіць за межы дэкады і разбурае яе. Сукупнасць гэтых двух   момантаў уласцівы толькі ліку 7 і больш ніякаму іншаму дэкадычнаму ліку. Напрыклад, лік 9 таксама пры самаскладанні разбурае дэкаду, але 9 у межах дэкады дзеліцца на тры без астатку. Лік 5 пры дзяленні не народжвае лік без астатка, але пры самаскладанні ён не разбурае дэкаду, а ўкладваецца ў яе.

лік 10 завяршае дэкаду і сам  з'яўляецца дэкадай, а з другога боку лік 10 пры дапамозе ліку 1 стварае аснову для ўзнікнення новай дэкады. Дзякуючы дэкадзе ўсе прадметы і працэсы  з'яўляюцца завершанымі і абмежаванымі і ў прасторы і ў часе. Адначасова пры дапамозе ліку 1 узнікае новая дэкада як пачатак і як завяршэнне новых прадметаў, з'яваў  і працэсаў.

 Разуменне прыгожага.Піфагор дапасоўваў  палажэнне "усе прадметы--ёсць лікі" і да сферы прыгожага. У аснове прыгожага і ў чалавека і ў сусвеце  прысутнічаюць геаметрычныя прапорцыі і слыхавыя інтэрвалы, як нейкая  "гармонія лікаў". Вывучыць і зразумець сусвет можна толькі праз пазнанне ягонай музыкальна-- лікавай структуры. Піфагарыйцы з'яўляюцца першымі тэарэтыкамі музыкі, якія абгрунтоўвалі, што ўсе музычныя інтэрвалы ёсць нішто іншае як суаднясенне лікаў паміж сабой: актава гэта суаднясенне 1 і 2; квінта  -- 2 і 3; кварта--3 і 4. Акустыка, як прыродная з'ява, ўзнікае і існуе дзякуючы суаднясенню лікаў.

7) Філасофія старажытнай Індыі.

Усходняя філасофія меней катэгарычная і больш неакрэсленая, чым заходняя. І гэта невыпадкова, так як у культуры Індыі выкарыстоўваецца логіка, у якой няма "закона выключэння трэцяга". Значыць, могуць ужывацца выказванні кшталту: чалавек і добры і благі адначасова. Індыйская філасофія звяртае ўвагу на індывідума, ў той час, як  кітайская  на грамадства ў цэлым.  Напрыклад, калі  канфуцыянства разглядае асобнага чалавека толькі выключна ўнутры грамадства, дзяржавы, то ў Індыі імкнуліся навучыць чалавека ізалявацца ад іх. Пачатак індыйскай філасофіі ідзе ад святых кніг, якія называюцца "Веды" (ІІ тыс. да н.э.). Веды -- звычкі, вераванні індаарыяў, якія  афармляюцца ў асобных гімнах. Веды дзеляцца на чатыры часткі, галоўная і самая старажытная з іх -- "Рыгведа" -- прысвечана тлумачэнню паходжання сусвету, багоў, душы. Самай філасофскай з усіх частак Ведаў з'яўляецца "Упанішады", у якой упершыню робіцца спроба філасофскімі сродкамі пранікнуць у мікракосмас (чалавека) і ў гэтак званы вялікі космас, які ў Індыі называўся  Брахман -- гэта быццё, гэты вышэйшы пачатак, гэта Абсалют. Упанішады (санскрыт -- сядзенне вакол настаўніка,) -- гэта тлумачэнне таемнага, унутраннага сэнса Ведаў.У індыйскай філасофіі вялікая ўвага надаецца душы, ў аснове якой прысутнічае дыханне, як сувязь паміж прыродным і духоўным. Чалавек атрымлівае любую інфармацыю   не падчас працы, вучобы ці сну, а толькі падчас безмяцежнасці, г.зн. калі чалавека нішто і ніхто не хвалюе, ён нічога не жадае, ён проста толькі дыхае, а значыць суглядае ўсё і адначасова нічога. У такія моманты чалавек здольны спасцігнуць ісціну праз злучэнне з брахманам (космасам). Задачай філасофіі з'яўляецца дасягненне чалавекам заспакоеннасці як пры жыцці так і пасля смерці. Каб дасягнуць гэтага, неабходна пазбавіцца ліха, а яно пакідае чалавека  тады, калі ён самазаглыбляецца і суглядае самога сябе. У гэтым выпадку чалавек здольны зразумець Брахму. Ідэі Ведаў нашлі сваё дальнейшае праяўленне ў буддызме  як адной з сусветных рэлігій. Буддызм зыходзіць з роўнасці ўсіх людзей у пакутах, а таксама ў роўнасці пазбавіцца ад пакутаў.  

Філасофскія школы Індыі:

1)Іёга(санскр. - парадак, развагі, сугляданне) -- гэта духоўны стан, калі душа злучаецца з Брахманам, з абсалютнай духоўнасцю. Іёга прадугледжвае тры шляхі вызвалення чалавека: а) працэс пазнання; б)эмацыянальнае далучэнне да Брахмана; в) актыўныя дзеянні .У практычным плане вызваленне адбываецца праз трэніроўку цела і душы. Тэхніка іёгі праяўляецца праз самаабмежаванне (аскетызм), сугляданне, развагі (медытацыя).

2)Чарвака -- матэрыялістычнае вучэнне ў індыйскай філасофіі. Сачыненні яе не зберагліся, ўзгадкі аб ёй ёсць толькі ў "Ведах". Чарвака адмаўляе ведыйскае палажэнне аб існаванні Брахмана і брахманісцкі закон кармы як асновы маральнасці. Яна прызнае існаванне толькі зямнога свету, ў якім з спантаннага злучэння чатырох першаэлементаў (зямля, вада, агонь і паветра) утвараецца ўсё, што ёсць. Чарвака бачыць у паняццях дабра і ліха  толькі ілюзію, якую творыць чалавечая фантазія, а ў рэальнасці існуюць толькі пакуты і асалода. У якасці мэты чалавечага быцця з'яўляецца атрыманне чалавекам асалоды. Чарвака крытыкавала рэлігію і, у прыватнасці, буддызм. Вучэнне школы Чарвака, ў асноўным, нагадвае геданістычную( гедоніс-з грэч асалода) традыцыю атамістаў, якая асабліва прысутнічала ў філасофіі Эпікура.

8) Філасофія старажытнага Кітая.

Філасофская традыцыя Кітая пачынаецца да ІІ ст да н.э., з вучэння Кун-Фуцзы, вядомага ў Еўропе як Канфуцый. Цэнтральным паняццем у філасофіі Канфуцыя выступае "жэнь" (гуманнасць, чалавекалюбства) -- гэта паказчык чалавечага ў чалавеку. "Жэнь" -- гэта не прыроджаныя, а здабытыя на аснове рытуалаў, цэрэмоній і справядлівасці веды. Задача філасофіі: выхаванне не толькі дасканалай асобы, але і фармаванне дзяржавы так як чалавек існуе толькі ў яе межах. Гістарычны працэс разглядаўся ў Кітаі як паўтарэнне дынастычных цыклаў, кожны з якіх доўжыўся пакуль дадзеная імператарская дынастыя падпарадкоўвалася “волі неба” і заканчваўся яе пагібеллю, калі яна парушала “волю неба”.

Філасофская канцэпцыя быцця ў кітайскай філасофіі зыходзіла з трох прынцыпаў:

а).сусвет адзіны і ўяўляе бясконцы працэс станаўлення небыцця - г.зн. ўсяго таго, што не аформілася. Паміж быццём і небыццём няма прынцыповай розніцы, яны адно без другога не існуюць. З гэтага вынікае адноснасць дабра і ліха, руху і пакоя, жыцця і смерці, верха і ніза. Узаемаадносіны быцця і небыцця -- аснова Сусвету.

б).для кітайскай філасофіі важнымі з'яўляюцца вобразнасць, метафарычнасць, інтуітыўнасць, так як цэлае, ці адзінства быцця і небыцця, немагчыма зафіксаваць ні  назіраннямі ні з дапамогаю навукі. Сутнасць прадмета можна выразіць толькі сімвалічна. Напрыклад, складанне ці адыманне лікаў ёсць не больш , чым які-небудзь сімвал; сям'я--сімвал павагі адзін да другога.

Для ўсіх школ кітайскай філасофіі  характэрным з'ўляецца стваральнасць на практычны вынік, пагэтаму ў ёй  няма такіх  складаных абстрактных канструкцый, як у грэка-рымскай традыцыі. Для яе ўласцівым з'яўляецца прытча, кароткі расказ, дзе філосаф перадае свае думкі і павучанні. У прытчах прапагандуюцца паважныя адносіны да традыцый, да гісторыі і, як вынік, адмаўляецца прагрэс, што і з'яўлялася ва ўсе часы адной з прычын адсталасці  Кітая ў матэрыяльнай сферы.  Прытчавая форма  забяспечвае выразнасць і папулярнасць выкладання, але яна не стварае складаныя абстрактныя тэорыі, якія і ляжаць у аснове ўзнікнення ўсіх навук.

в).уяўленні аб векавечных і выключных перавагах кітайскай куьтуры і маралі над культурай іншых народаў. Для падмацавання гэтага, спецыяльна атаясамліваліся міфы з гістарычнымі фактамі, вынікам чаго было надуманнае ўстаражытненне дзяржаўнасці ў Кітаі. Разумны парадак у прыродзе падтрымліваецца пры дапамозе вяртання прадметаў да іх ранейшага стану  без іх развіцця і зменлівасці. А так як грамадства ў цэлым разглядалася як частка прыроднага парадку, то афармляецца ўяўленне аб колазвароце грамадскіх з’яваў і форм.

Дзэн-буддызм (дзэн - сугляданне, медытацыя)  афармляецца ў 7-12 ст.ст. у Японіі і Кітаі і стаў  самым папулярным на Захадзе ўсходнім вучэннем дзякуючы папулярызатарскай дзейнасці  Судзукі (1870-1966). Дзэн-буддызм -- гэта  "філасофія жыцця", якая ўплывала на  здумленне, вобраз жыцця і дзейнасць сярэднявяковых кітайцаў і японцаў. Ён сцвярджае, што ў дасягненні дасканаласці галоўную ролю выконваюць азарэнне, інтуіцыя -- гэта і ёсць "сатара". Толькі мудрацы могуць адкрываць  вышэйшую ісціну, але пераказваць яе іншым людзям немагчыма, бо, паводле дзэн-буддызма, пытанне -- гэта і ёсць памылка, г.зн., што ў любым пытанні ўжо ўтрымліваецца магчымасць памылковага, недакладнага ці наўмысна непраўдзівага адказу.

 

9)МІЛЕЦКАЯ  ( ІЯНІЙСКАЯ )  ФІЛАСОФІЯ.

Як ніколі не існавала адзінай старажытнай Грэцыі, як дзяржавы, таксама ніколі не было і адзінай грэчаскай філасофіі: ў кожным полісе была вялікая спецыфіка ў разважаннях на філасофскую праблематыку.  У гарадах Мілет і Іонія ў VI – Vст.ст. да н. э. развівалася філасофія стыхійнага ( наіўнага)матэрыялізма, асноўнымі прадстаўнікамі якога былі: Фалес, Анаксімен і Анаксімандр. Мілецкія філосафы займаліся пошукам вечна існуючых першарэчываў (першастыхій, першапачаткаў) і ў якасці іх прызнаваліся: зямля, вада, агонь, паветра, з камбінацый якіх  узнікаюць ўсе прадметы, у тым ліку і чалавек. Фалес упершыню сфармуляваў думку аб Сусвеце, як аб нязменным цэлым і ў якасці першарэчыва прызнаваў ваду: (ўсё ўзнікае з вады і ў яе ператвараецца; ўсё існуючае ёсьць нішто іншае, як вада). Менавіта колазварот вады – форма існавання і самазберажэння прыроды. Адсюль вынікала, што не бог, а  толькі вада, як адна з прыродных стыхій, з’яўляецца першапрычынай існавання ўсёй прыроды. Анаксімандр у трактаце “Аб прыродзе” сцвярджаў, што першарэчывам не можа быць штосьці канкрэтнае (напрыклад,вада), так як яно абмежавана і не здольна быць першаасновай для ўсіх рэчаў. Анаксімандр  увёў ва ўжытак ідэальнае паняцце апейрон, як безмежны, бясконцы першапачатак, у якім прысутнічае зародак усяго будучага, але пры гэтым апейрон не з’яўляецца прыродным рэчывам. У сваёй вечнасці ён  стварае і падтрымлівае існаванне чатырох першастыхій (зямлю, ваду, агонь, паветра), з якіх і  ўзнікаюць ўсе прадметы. Апейрон роўны суме ўсіх чатырох стыхій, але  ніколі не зводзіцца ні да адной з іх. Анаксімен не прызнаваў, як ваду так і апейрон, у якасці першастваральных сіл так як першая надзелена відавочнай фізічнасцю (плыўкасць, смак, афарбоўка), а другі толькі ідэальнасцю.  Стваральнай сілай валодае толькі паветра, так як яно ўяўляе сабой адначасова і прыроднае (як вада) і ідэальнае (як апейрон) ўтварэнне. Паветра з’яўляецца вечным, неакрэсленым (без колеру, смаку, паху ) і адначасова дынамічным і канкрэтным. Усе прадметы -- ёсьць толькі мадыфікацыі паветра,  толькі іх ўсеагульны субстрат. Анаксімен упершыню выказаў думку аб тым , што ўсё  целы, ў тым ліку і самыя шчыльныя, маюць порыстую будову. Менавіта,  праз нябачныя поры пранікае паветра, якое  рэгулюе і разбурае, а значыць і перастварае ўсе прадметы.  Не з’яўляецца  выключэннем з гэтага і чалавечае цела. Каштоўнасць мілецкай філасофіі праяўляецца ў тым, што з гэтага часу на ўвесь сусвет сталі глядзець ні як на бясконцую колькасць прадметаў, існуючых самастойна, а як на штосці адзінае і суцэльнае. Яна з'яўляецца ўзорам протафіласофіі (першафіласофіі).

Філасофія Геракліта(520--460г.г.да.н.э.)

 Ён паходзіў з горада Эфеса. Ключавые паняцці: космас, логас, агонь. Геракліт сцвярджаў, што ў сусвеце няма нічога ўстойлівага і заўсёды раўназначнага самому сабе, а пагэтаму ўсе прадметы і з'явы пастаянна змяняюцца. Сваю думку ён падмацоўваў наступнымі афарызмамі: "У адну раку немагчыма ўвайсці двойчы.", " Маці ніколі не ўбачыць сваё дзіця двойчы", "Сонца ніколі не бывае адным і тым жа." Геракліт з'явіўся пачынальнікам дыялектыкі (дыялего--з грэч. супярэчлівая гутарка, размова). У дачыненні да прыроды дыялектыка - гэта наяўнасць ў прыродзе, чалавеку і грамадствах зменлівых і  супярэчлівых момантаў. Асноўнымі катэгорыямі дыялектыкі  выступаюць: супрацьлегласць, зменлівасць, супярэчнасць.

Вучэнне аб космасу:

Геракліт дае наступную характарыстыку: космас -гэта трыадзінства  вечнасці ў часе; бязмежнасці ў прасторы; і прыгажосці.  Прыгажосць космасу праяўляецца ў тым што ён  сістэмна ўладкаваны, у ім няма нічога лішняга і кожны прадмет мае сваё месца, час і прызначэнне. У космасе  адбываецца ўзнікненне, жыццё і пагібель прадметаў. Пачынаючы ад Геракліта  ў філасофіі праводзіцца думка аб тым, ці надзелены космас аб'ектыўнасцю ці суб'ектыўнасцю г. зн. ці  космас існуе рэальна, ці існуюць толькі думкі аб ім, як аб вечнасці, бязмежнасці, і  прыгажосці.Чалавечы розум(таксама як і вопыт) заўсёды--завершаны і абмежаваны і як вынік гэтага ён нездольны асэнсоўваць вечнае, бязмежнае і прыгожае. І гэта тычыцца як прыроды так і чалавека. Геракліт выкарыстоўвае два паняцці: макракосмас і мікракосмас. Макракосмас--гэта ўвесь сусвет; мікракосмас--гэта чалавек, і ён як і макраксмас (вялікі космас) імкнецца да вечнасці, бязмежнасці, і прыгажосці. Геракліт упершыню ўводзіць ва ўжытак паняцце логас(слова) як духоўнай, нематэрыяльнай субстанцыі, якая, стварае і макракосмас і мікракосмас і з’яўляецца прычынай гармоніі і дызгармоніі ўсяго Сусвету.  Геракліт, як аб'ектыўны ідэаліст, сцвярджаў, што духоўныя фактары з'яўляюцца заўсёды першаснымі, а матэрыяльныя, фізічныя, прыродныя --другаснымі. Разуменне космасу, логасу дапаўняецца Гераклітам паняццем  агню як усеагульнай, зменлівай першаасновы прадметаў. Агонь--самы найлепшы вобраз які перадае ідэю зменлівасці. У адрозненні ад вады, паветра і зямлі полымя агню змяняецца кожнае імгненне і не здольна замерці нерухома нават на нейкі кароткі прамежак часу. Паводле Геракліта "..гэты космас, адзін і той самы для ўсіх і ён не створаны ні багамі ні людзьмі і ён заўсёды быў, ёсць і будзе вечна жывым агнём які паступова разгараецца і паступова патухае". Час ад часу агонь спальвае макракосмас: калі агонь разгараецца, космас змяншаецца ў памерах, а затым пачынаецца зваротны працэс разрастання космасу і памяншэнне гарэння агню  і як вынік змяншэнне  логасу, а ў мікракосмасе (чалавеку) змяншэнне духоўнасці. Агонь выконвае  ачышчальную сілу ў макракосмасе, а ў мікракосмасе агонь--гэта гарэнне душы, што і складае маральнасць чалавека. Мараль (як гарэнне) - гэта строгае  рэгуляванне (спальванне) цялесных патрэбаў, фізічных (жарсцяў) жаданняў, у чалавека.

10) Філасофія элеатаў

Яна развівалася ў 5--4 ст. да н. э. ў некалькіх полісах, самым галоўным з якіх быў поліс Элея. Пачынальнікамі яе былі Анаксагор, Эмпедокл, Ксенафан і Зянон.

Філасофія Анаксагора (500--428) прысвечана пытанням існавання сусвету: ці існуе адзін сусвет ці наадварот існуе  вялікая колькасць сусветаў.  Адказваючы на гэтае пытанне, Анаксагор аналізаваў космас зыходзячы з прынцыпа “ўсё прысутнічае ва ўсім." Каб пераканацца што існуе адзіны сусвет неабходна ў самай найдрабнейшай часцінцы любога рэчыва выявіць прысутнасць элементаў ўсіх іншых рэчываў. Прынцып "усё прысутнічае ва ўсім" выражаў усеагульную сувязь і залежнасць паміж прадметамі. Сваю думку Анаксагор падмацоўваў выказваннем: “ і ў золаце ёсць салома і ў саломе ёсць золата." Адсюль рабілася выснова што чыстага рэчыва ў прыродзе няма. Анаксагор упершыню звярнуў  увагу на неабходнасць  тэхналагічнай апрацоўкі прыроднага рэчыва так як яно ў чыстым выглядзе не існуе.

Сутнасць гомеамерый і праблемы  пазнання.

Згодна Анаксагора, асновай жыцця выступаюць вечныя, недасягальныя чалавечым пачуццям разнаякасныя часцінкі -- гомеамерыі. Менавіта дзякуючы ім, з некрыві ўтвараецца кроў, з нежыцця ўзнікае жыццё, з некосмасу творыцца космас. Зрабіўшы выснову, што любое рэчыва ўтрымлівае бясконцую колькасць часцінак іншых элементаў, Анаксагор гэтае правіла выкарыстоўваў і ў дачыненні да чалавека: выключнай святасці ці грахоўнасці ў чалавека не існуе. Анаксагор прытрымліваўся думкі,што ў пытаннях пазнання нельга давярацца толькі пачуццям. Напрыклад, калі ўзяць дзве фарбы белую і чорную, і затым па кроплі дабаўляць чорную ў белую, то зрокава немагчыма зафіксаваць тыя маленькія і   нязначныя змяненні, якія там адбываюцца. Гэтага можна дасягнуць толькі  лагічнымі разважаннямі г. з. розумам.

Філасофія Эмпедокла(490--430) Пры тлумачэнні прадметнага свету, Эмпедокл прызнаваў  у якасці першаасновы чатыры першастыхіі: зямля, агонь, вада, паветра. Разнаякаснасць прадметаў тлумачылася ім як прапорцыі першастыхій у дадзеным прадмеце.  Самая правільная прапорцыя першастыхій прысутнічае ў крыві чалавека, якая складаецца з двух частак вады, адной часткі зямлі і па паўчасткі агню і паветра. Усе першастыхіі, характарызуюцца, пасіўнасцю г. зн. што яны самі па сабе не эдольны ствараць прадметы. Выводзяць іх з гэтай пасіўнасці дзве духоўныя сілы -- філіо і нэйкас. Філіо -- гэта любоў, яна з'яўляецца прычынай адзінства і дабра, а нэйкас --варожасць, нянавісць, гняўлівасць, ліха і яна  ёсць прычынай раз'яднання і варажнечы і ў космасе і ў прыродзе і ў чалавеку. Гэтыя дзве сілы пачаргова перамагаюць адна другую. Пад час перамогі філіо ўсе першастыхіі суіснуюць мірна і раўнамерна перамешаны паміж сабою. У гэты час узнікаюць прадметы, каханне, народжваюцца дзеці, існуе жыццё. Такое замірэнне і суладдзе завяршаецца тым, што перамогу  атрымлівае нэйкас, у выніку чаго ўсе  першастыхіі пачынаюць варагаваць паміж сабой. У гэты час адбываюцца касмічныя катаклізмы, зямныя катастрофы, а ў дачыненні да чалавека ўзнікаюць сваркі, хваробы, смерць. Эмпедокл адмаўляў існаванне небыцця: прадметы і людзі не прыходзяць з небыцця і ў яго не адыходзяць, яны толькі пераходзяць з адной формы існавання ў іншую. Чатыры першастыхіі застаюцца нязменнымі і яны прысутнічаюць ў аснове  ўсіх існуючых і ўзнікаючых прадметаў і пры дапамозе філіо і нэйкас з'яўляюцца гарантам вечнасці.

Філасофія Ксенафана(570--478) Ён паставіў пытанне аб існаванні ці неіснаванні бога, у адносінах да якога разважаў так: "не бог стварыў чалавека, а чалавек стварае бога."  Напрыклад, у эфіопаў бог  чорны і кірпаты, а ў фракійцаў ён блакітнавокі і рыжавалосы. Пагэтаму бог--ёсць не больш, чым абстракцыя, якая ствараецца чалавечымі ўяўленнямі і фантазіямі. Паводле Ксенафана: калі б быкі, ільвы і коні ўмелі б маляваць, то яны малявалі б сваіх багоў, падобных на саміх сябе. Людзі шукаюць у багах таго чаго не хапае ў іх саміх: бессмяротнасці і справядлівасці. Але пры гэтым  Ксенафан--не атэіст, так як ён адмаўляе бога толькі ў чалавечым вобліку, а бачыць яго прысутным у кожным прадмеце, ў кожным моманце існавання ўсёй прыроды. Такое разуменне бога, у філасофіі называецца пантэізм. Бог-космас,згодна Ксенафана, не можа быць безмежным, так як безмежным можа быць толькі нешта неіснуючае якое не мае ні пачатку ні завяршэння. Калі  бога ўяўляць як штосьці абмежаванае, то неабходна будзе прызнаваць, што існуе нейкая вышэйшая за бога сіла якая яго абмяжоўвае. Ксенафан прыйшоў да высновы: абмежаванае і бязмежнае гэта не рэальнае быццё, а толькі жывыя і рухомыя характарыстыкі якія прыпісвае быццю чалавечы розум.

 

11) Атамістыка.

Яна ёсць вяршыняй развіцця матэрыялізма ў антычнасці і прадстаўнікамі яе з'яўляюцца  старажытнагрэчаскія філосафы Ляўкіп,  Дэмакрыт, Эпікур, а  таксама рымскі філосаф  Лукрэцый Кар. Пад тэрмінам "атомас" грэкі  разумелі найдрабнейшую і непадзельную часцінку рэчыва. Адкрыццё  атама  адбывалася  не пры дапамозе фізічных эксперыментаў ці нейкіх прыладаў, а выключна  сілай лагічных разважанняў. Прыкладная схема іх наступная:  калі,  узяць які--небудзь прыродны прадмет і дзяліць яго, то ў гэтым дзяленні мы дойдзем да  найдрабнейшай  часцінкі, якая ў сілу сваёй дробнасці  нездольна  да  дальнейшага  дзялення (у адрозненні ад Дэмакрыта, Зянон сцвярджаў, што ў думках прадметы, адрэзкі шляху, прамежкі часу, кропкі могуць  дзяліцца да бясконцасці).  Значыць, існаванне атама фіксавалася на мяжы дзялення і недзялення рэчыва. Дзякуючы недзялімасці атамаў  забяспечваецца існаванне ўсіх фізічных прадметаў у тым ліку і цела чалавека і яны  могуць пэўны час існаваць ў сваёй форме і  ўстойлівасці.У антычнасці лічылася, што аўтарам атамістыкі  з'яўляецца Ляўкіп, пасля якога не засталося пісьмовай спадчыны, так як  яе нібыта прысабечыў ягоны вучань Дэмакрыт. У сучаснай літаратуры каб пазбегнуць непатрэбных спрэчак аўтарства прызнаецца адначасова за Ляўкіпам--Дэмакрытам. К. Маркс у свой час абараніў дысертацыю на тэму: "Адрозненне паміж натурфіласофіяй Дэмакрыта і натурфіласофіяй Эпікура."

Характарыстыка атамаў.

У філасофіі Дэмакрыта асноўнымі  з'яўляюцца тры паняцці: атам, пустата  і  рух. Фізічна атамы  , пустата  і  рух  існуюць рэальна і аб'ектыўна і больш таго яны шчыльна злучаны паміж сабой і існаваць адно без другога  не могуць.

Прызначэнне пустаты. Кожны прадмет складаецца з атамаў і згодна Дэмакрыта, пры ўсёй шчыльнасці прылягання аднаго атама да другога паміж імі існуюць прагалкі пустаты. Атамісты абгрунтоўвалі наяўнасць пустаты ў прадметах пры дапамозе паняцця  дэфармацыі, якая існуе таму, што ў прадметах пад уздзееннем сілы атамы перамяшчаюцца і займаюць нейкае новае месца. Асноўнай характарыстыкай атамаў з'яўляецца іх рухлівасць. Пустата не з'яўляецца прычынай, а толькі ўмовай руху атамаў.  Прычына руху атамаў знаходзіцца ўнутры саміх атамаў, але сказаўшы гэта Дэмакрыт патрапіў ў супярэчлівую сітуацыю: з аднаго боку атамы недзялімыя, а значыць і безструктурныя, а з другога -- прычына руху знаходзіцца ўнутры гэтых атамаў. А калі так, то дапускаецца структурнасць атамаў. Дагадкі атамістаў аб самарухлівасці атамаў былі  падмацаваны на прыканцы 19--пач.20-га ст.ст., калі новая фізіка праз эксперымент абгрунтавала не толькі існаванне атамаў, але і наяўнасць ў іх складанай структуры.Атамы бываюць самыя розныя і іх існуе неабмежаваная колькасць і   яны  надзелены вечнасцю і незнішчальнасцю. Калі прызнаваць, што колькасць атамаў  абмежаваная, то неабходна будзе прызнаваць, што і колькасць прадметаў, якія складаюцца з гэтых атамаў, таксама павінна быць абмежаванай, а гэта значыць, што і ўвесь сусвет і ў прасторы і ў часе таксама будзе прызнавацца абмежаваным. Атамы адрозніваюцца паміж сабой  па форме; па парадку; па палажэнню, што і прадвызначае разнароднасць прадметаў. Напрыклад, цела  чалавека складаецца з атамаў аднолькавых  формаў, але  разнастайны парадак і палажэнне іх, робяць кожнага чалавека індывідуальным і непаўторным.Па форме атамы бываюць: круглыя, квадратныя, востравугольныя і г. д. Форма атамаў прадвызначае форму прадметаў г. зн., што, напрыклад, ў круглым прадмеце найбольш круглых атамаў, і наадварот, у цвёрдых прадметах  найбольш кручкавтых і востравугольных.

Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.

Атамы не маюць колеру, смаку, паху, але гэтыя  без'якасныя  атамы  здольны ствараць ўсе якасці прадметаў. Так як існуе вялікая колькасць атамаў і іх камбінацый, то існуе і  бясконцае мноства якасцей, якія ўласцівы прадмету. Напрыклад,  якасць цяпла ў прадметах ствараецца шарападобнымі і рухлівымі атамамі; чорны колер узнікае ад шаргаватых і няроўных атамаў; белы колер, наадварот, творыцца гладкімі атамамі;  гук--гэта спрасаванне атамаў;  колеравасць--гэта  гушчыня атамаў; гарката выклікаецца малымі, гладкімі і круглымі атамамі, паверхня якіх мае зазубрыны.

Дэмакрыт цалкам адмаўляў выпадковасць ў Сусвеце, прыродзе і чалавеку, чым і  прызнаваў прадвызначанасць лёсу, жыцця  і  смерці чалавека на падставе таго, што атамы рухаюцца толькі па дакладна--вызначаных арбітах. Прадвызначанасць і жорсткая зададзенасць руху атамаў закладвала асновы для ўзнікнення філасофскага паняцця дэтэрмінізм(прычынная абумоўленасць), які адмаўляе ў прынцыпе сам факт выпадковасці. Пры такой катэгарычнасці ўзнікалі пэўныя складанасці, калі атамісты разважалі пра узнікненне новага  і ці ўвогулле яно ёсць.У адрозненні ад Дэмакрыта Эпікур прызнаваў выпадковасць зыходзячы з таго, што існуе траякі рух атамаў: падзенне атамаў па прамой лініі; адхіленне атамаў ад прамой лініі; рух у выніку сутыкненне атамаў.  У той час , як Дэмакрыт надзяляў атамы толькі характарыстыкамі формы, парадку і палажэння, Эпікур прызнаваў у іх і розную вагавую цяжкасць. Менавіта яна і дазваляе атамам час ад часу адхіляцца і змяшчацца з зададзеных арбітаў руху. А гэта рабіла магчымым  прызнання выпадковасці, як прычыны для ўзнікнення новага, як неабавязковага паўтору  ранейшага,  як  ўзнікненне індывідуальных прадметаў.

12) Сафістыка.

У пятым ст. да н. э. у полісах  Грэцыі на змену рабаўладальніцкай арыстакратыі і тыраніі прыходзіць ўлада рабаўладальніцкай дэмакратыі. На практыцы гэта азначала, што ў полісе побач з рабамі і рабаўладальнікамі з'явіліся вольныя грамадзяне. Яны атрымлівалі свабоду ад рабства за пэўныя прыродныя ці здабытыя здольнасці. У першую чаргу гэта былі паэты, мастакі, акторы, дойліды, музыкі. Толькі вольныя грамадзяне маглі абіраць склад народнага сходу, суда, магістратуры і толькі з іх рыхтаваліся спецыялісты для судовага і палітычнага красамоўства. Менавіта з сафістаў  запачаткавалася прафесійная адвакатура і палітычная дзейнасць. А так як, у тыя часы, філасофія ўтрымлівала  ўсе прыватныя навукі, то сафісты, якія займаліся юрыспрудэнцыяй ці палітыкай адначасова развівалі  і філасофію ў цэлым.  Слова сафіст азначала не проста мудрага чалавека, а тут мудрасць была  шматсэнсоўнай і нават хітраватай. Пад мудрасцю сафісты разумелі не пошукі ісціны, а толькі ўменне любымі прыёмамі даказваць ці абвяргаць ісцінасць ці ілжывасць чалавечых думак. Развагі сафістаў часта грунтаваліся на выкарыстанні ілжывых пасылак, падмены паняццяў. Узорам сафістыкі з'яўляюцца сафізмы: "Рагаты", змест якога наступны: "тое што ты не згубіў, ты маеш; ты не згубіў рогі; значыць ты рагаты.” Сафізм "Хлус": "усё тое што я вам гавару гэта хлусня, але я прызнаюся, што я  вам хлушу;  значыць, я вам гавару  праўду. Што я вам сказаў праўду ці хлусню?" Лікавы сафізм: 5 ёсць 2+3; 2--цотны лік; 3--няцотны лік; Значыць , лік 5 ёсць  і цотны і няцотны адначасова Сафізмы спрыялі развіццю гнуткасці чалавечага здумлення, уменню лагічна разважаць, спрачацца, даказваць ці абвяргаць чалавечыя думкі, шукаць ісціну. Так як у сафістаў галоўным выступае "Я", то яны прыйшлі да высновы, што быццё па-за чалавечым "Я" не існуе. Сафісты лічацца першымі настаўнікамі мудрасці, і яны упершыню ўвялі практыку платнага навучання.  Сафісты  Пратагор і  Горгій сфармулявалі  вучэнне аб быцці  ў трох тэзах:

1) Нішто не існуе -- калі дапусціць, што быццё існуе то  неабходна будзе прызнаць, што існуе і небыццё, так як яно папярэднічае быццю. Але ў гэтым выпадку  немагчыма пратлумачыць як з небыцця можа ўзнікаць быццё. Быццё і небыццё таксама не могуць існаваць  адначасова, так як у гэтым выпадку яны зліваюцца ў нешта агульнае.

2) Калі быццё нават і існуе,  то яго немагчыма зразумець і пазнаць, так як паміж прадметам і думкай аб гэтым прадмеце існуе вялікая розніца. Дзякуючы гэтаму  узнікаюць новыя вобразы, уяўленні, фантазіі, а гэта ўсё складае аснову для новых жаданняў і  творчасці ў чалавека.

3) Калі нават быццё і магчыма пазнаць і зразумець, то зафіксаваць яго ў слове, ці ўзнавіць пры дапамозе слова немагчыма. Спрабуючы ўзнавіць быццё ў сваіх думках, у сваім слове чалавек тым самым не ўзнаўляе яго, а наадварот стварае праз слова новае быццё. Пры дапамозе слова, быццё заўсёды раздвойваецца на: быццё для майго "Я" і быццё для іншага "Я"

Вучэнне аб чалавеку.

 Сафісты лічылі, што ў сілу вялікасці прыроды яе немагчыма  зразумець папярэдне не зразумеўшы чалавека, як маленькай прыроднай часцінкі. Пагэтаму прадметам цікаўнасці ў сафістаў выступае чалавек, чым і была запачаткавана спекулятыўная філасофія, якая  разглядае чалавека ў выключнай  абстрактнасці.  Аб'ектам увагі  выступае не проста  чалавек, а  ягоныя  думкі, жаданні, магчымасці. Галоўным  у сафістаў з'яўляецца прынцып "пазнай самога сябе!" На першы план выступала праблема "Я", якое неабходна зразумець і пазнаць. Сафісты ўпершыню выкарысталі паняцце “псіхея" (у пер.з ст.грэч.--душа) разумелася як другі, нябачны чалавек, які валадарыць над чалавекам цялесным. Чалавек, паводле сафістаў, павінен правільна думаць і прыгожа гаварыць г. зн.  што літаральна аб усім можна сказаць пераканаўча і прыгожа, а гэтым  сафісты заклалі асновы для ўзнікнення новых раздзелаў у філасофіі:  логікі і рыторыкі, якія затым аформіліся ў самастойныя навукі. Паводле сафістаў чалавека, як духоўную і практычную істоту, стварае толькі слова, так як яно з'яўляецца спрасаваным быццём г.зн. утрымлівае ўсе звесткі аб прыродзе і чалавеку.  Пад словам сафісты разумелі не толькі слова агучанае і напісанае, але і слова  як думку, слова як памяць. Згодна сафістаў, розум мае справу і пазнае толькі тое, што  з'яўляецца нязменным, а чалавечыя пачуцці здольны пазнаваць толькі тое, што з'яўляецца  зменлівым і часовым. Зыходзячы з палажэння што "чалавек--мера ўсіх прадметаў" ", сафісты сцвярджалі што адносна любога прадмета можна выказацца шматсэнсоўна і супярэчліва. Прадмету праз разважанні можна  прыпісаць ісцінасць ці ілжывасць, дабро ці ліха. Гэтым самым сафісты ўводзяць паняцце рэлятыўнасці (адноснасці). Сафісты сцвярджалі, што абсалютнай і завершанай ісціны няма; ісціна  заўсёды адносная і дакладная. Пагэтаму, напрыклад, калі сцвярджаецца што паветра адначасова і халоднае і цёплае, то тут не ўтрымліваецца ніякай супярэчнасці, так як крытэрыям ісціны выступае індывідуальнае "Я". Прызнанне мноства ісцін не азначае, што сафісты прызнавалі мноства варыянтаў паводзін чалавека. У практычным жыцці існуюць такія ісціны, якія прызнаюцца ўсімі ці большасцю і яны могуць быць ўстаноўлены пры дапамозе пробаў і памылак, але на лагічным узроўні разважанняў  абсалютная ісціна адсутнічае.

13) ФІЛАСОФІЯ САКРАТА(466--399 да н. э.)

Уся антычная філасофія ахоплівае тры этапы свайго развіцця:

1)ранні ці дасакратаўскі, ў якім  філасофія даследавала прыроду, космас, іх мэту і паходжанне.

2)класічны ці сакратаўскі, які асэнсоўваў сутнасць чалавека, яго духоўны свет, прыроду маралі.

3) трэці (элінска – рымскі). Тут стваралася няшмат адмысловых твораў; ўся філасофія зводзілася да каментавання спадчыны Платона і Арыстоцеля, распрацоўкі этычных праблем.

Сакрат – пачынальнік класічнай антычнай філасофіі. Ад яго  спадчыны  не засталося ніякіх пісьмовых твораў.   Ён ўзгадваецца толькі  ў філасофскіх трактатах ягонага вучня Платона у якіх ён выступае галоўным героем.  Сакрат прынцыпова не прызнаваў пісьма як такога. Ён адзначаў, што слова напісанае-- гэта слова  мёртвае і пагэтаму ісціну можна шукаць толькі праз слова жывое, слова агучанае. Асноўным прыёмам Сакрата быў метад "жывога дыялога"г.зн. што ісціну можна здабываць толькі праз жывое слова ў працэсе дыялогаў ці спрэчак са сваім суразмоўцам ці праз дыялог унутры "Я". Умежах канцэпцыі  дыялагічнасці  Сакрат  прызнаваў што ёсць два метады для здабыцця ісціны:  метад індукцыі--гэта пераход ад прыватных думак да агульнага; метад дэдукцыі --гэта пераход ад агульных думак да адзінкавага. Сакрат аддаваў перавагу дэдукцыі і ён ставіць пытанне, што азначаюць і адкуль бяруцца агульныя паняцці этычнага зместу, накшталт: дабро, абавязак, справядлівасць і г. д. Прызнаючы дэдукцыю ён сцвярджаў што не толькі этычныя, але і ўвогулле ўсе паняцці кшталту: энэргія, космас, геаметрыя,  і г.д. прыродна прысутнічаюць ў чалавеку ў форме патэнцыі (магчымасці). Паводле Сакрата чалавека немагчыма чаму-небудзь навучыць, а можна ў яго толькі  разбудзіць любыя здольнасці. Ён звяртае ўвагу, на тое, што калі б у чалавеку ад нараджэння не былі б закладзены арыфметычныя паняцці, то навучыць яго арыфметычным дзеянням было б немагчыма. Гэтае правіла ўласціва і для  агульных паняццяў з астраноміі, фізікі, тэхнікі, права, эстэтыкі і г. д. Дэдуктыўны метад Сакрата уключае ў сябе пяць момантаў, якія і раскрываюць механізм аджыўлення ў чалавека агульных паняццяў:

1)сумненне; галоўным тут выступае палажэнне Сакрата: "я ведаю, што я нічога не ведаю" Гэта азначае, што ўсе веды асобнага чалавека ці ўсяго чалавецтва  з’яўляюцца вельмі нязначнымі і мізэрнымі ў параўнанні з тым нязведаным і незразумелым, што ёсць ў прыродзе і ў чалавека.

2)іронія; Сакрат змушаў сваіх суразмоўцаў, ці самога сябе адказваць на самыя простыя пытанні і на іх рабіліся не меньш простыя адказы. Напрыклад, на пытанне, ці будзе маральным скрадаць чужое, суразмоўца без ваганняў адказвае адмоўна.   Пасля удакладнення пытання, а ці  маральна скрасці зброю ворага перад бітвай у суразмоўца напрошвалася выснова, што ў самым простым пытанні прысутнічае мноства глыбінных і складаных сэнсаў.

3)майеўтыка; у перакладзе азначае "павівальная бабка, павітуха".  У выніку іроніі можа ўзнікаць новы адказ на пытанне, які адрозніваецца ад папярэдняга. А гэта ёсць нішто іншае, як нараджэнне новага паняцця, а  значыць і  з'яўленне новых ведаў, новай інфармацыі.

4)індукцыя; на гэтым ўзроўні новае паняцце павінна быць падмацавана адпаведнымі фактамі, якія павінны падцвердзіць ці наадварот адмовіць гэтыя  новыя паняцці.

5)дэфініцыя; раскрывае праз паняцці сутнасць прадметаў і з'яваў. Гэта ёсць завяршальны этап у аджыўленні, ў нараджэнні паняццяў і новаму паняццю робіцца ёмкая, ўсеабдымная, але адначасова кароткая  характарыстыка. Напрыклад, чалавек- гэта жывая істота…

14) ФІЛАСОФІЯ  ПЛАТОНА ( 427 -- 347г.д.н.э.)

Поруч з лініяй Дэмакрыта, які сімвалізуе вяршыню антычнага  матэрыялізма, ў гісторыі філасофіі існуе лінія Платона, як найвышэйшы  пункт у развіцці ідэалізма, і ў прыватнасці аб'ектыўнага.  Да Платона  філасофскі ідэалізм, праяўляўся  ў містыфікацыі піфагарыйцамі лікаў, ў  разуменні логаса Гераклітам, ў этычных катэгорыях Сакрата. І толькі ў Платона аб'ектыўны ідэалізм уяўляе сабой аформлены і завершаны варыянт. Пагэтаму платанізм і аб'ектыўны ідэалізм ёсць сінонімы. Платон як вучань Сакрата  пашырыў   ягоны дэдуктыўны метад з этычнай сферы  і на сферу прыродных і грамадскіх  з'яваў і працэсаў. Небезпадстаўна гаворыцца, што ўся заходняя філасофія ўяўляе сабой толькі шэраг заўваг да Платона.

Цэнтральным паняццем у філасофіі Платона выступае ідэя г. зн.штосьці духоўнае, вечна існуючае і нікім не створанае. Ідэя існуе сама па сабе і не мае пад сабою якога--небудзь фізічнага носьбіта Гэтае палажэнне ён ілюструе разуменнем прыгожага.  У зямным жыцці ёсць прадметы, якія мы лічым прыгожымі, але любы прадмет існуе часова. Узнікае пытанне ў чым сутнасць прыгожага ў цэлым, у чыстым выглядзе? Згодна Платона  ідэя прыгожага існуе вечна і нязменна толькі, як ідэя, а прадметы прыгожыя існуюць часова. Па ўзору прыгожага Платон разглядаў ўсе іншыя ідэі, як нязменныя духоўныя сутнасці. Платон прызнае існаванне сапраўднага і несапраўднага быцця.

Сапраўднае быццё (ідэальнае, правільнае)--гэта ідэі, гэта цэлы свет ідэй, якія існуюць вечна і незменна і ўспрымаюцца праз розум. Несапраўднае быццё (матэрыяльнае, неправільнае)--гэта фізічныя прадметы, якія існуюць часова і  ўспрымаюцца пачуццёва(праз зрок,слых,смак,..) г. зн. усё матэрыяльнае, ўсё рэчывавае з’яўляецца “ценем” ідэальнага. Сапраўднае быццё стварае  несапраўднае быццё г.зн. вечныя  ідэі твораць часовыя прадметы: напрыклад, ідэя чалавека -- вечная,  а людзі якія ствараюцца гэтай ідэяй існуюць часова і не з'яўляюцца ідэальнымі. Для таго, каб пераканацца, што ідэі існуюць аб'ектыўна і рэальна, Платон сцвярджае: пры параўнанні двух прадметаў, заўсёды паміж імі нябачна прысутнічае  трэці, які існуе як ідэя і стваральнік гэтых прадметаў. Напрыклад, калі  параўноўваць  паміж сабою два кляновыя лісты, то ва ўсіх выпадках паміж імі нябачна прысутнічае  ідэальны кляновы ліст.  Ідэальнасцю надзелены матэматычныя паняцці: кропка як фізічны прадмет адсутнічае, але як прадмет разважанняў, як ідэальная кропка яна надзелена рэальнасцю. Іерархія ідэй  прадвызначае сістэмнасць і структурнасць ў сусвеце, ў прыродзе і прадстаўлена схемай:

1) справядлівасць і прыгажосць:--гэта самыя галоўныя ідэі. Пагэтаму і ў  зямным існаванні ўсё праяўляецца і заяўляе аб сабе толькі праз справядлівасць і прыгажосць.

2) ідэі фізічнага свету:  агонь, колер, рух, гук, пахі і г. д., як фізічныя  з'явы існуюць у сілу таго што яны створаны ідэямі агню, колеру і г. д.

3) ідэі жывога свету: расліны, жывёлы, чалавек таксама ўзнікаюць ад адпаведных ідэй.  

4) ідэі дакладных прадметаў: стол, ложак, рыдлёўка, канапа ды ўсе іншыя прадметы і прылады, што вырабляюцца чалавекам; гэта вынік стваральнай сілы ідэй, так як, усімі дзеяннямі пры вытворчасці  любых прадметаў, чалавек заўсёды кіруецца адпаведнымі ідэямі.

5) ідэі адносін: любоў, ненавісць, сіметрыя, прапорцыя. Значыць, любоў сіметрыя і г. д. у прыродным і асабістым варыянце існуюць толькі таму, што існуюць адпаведныя ідэі.

Разуменне  дзяржавы ў Платона.

Вучэнне Платона аб дзяржаве з’яўляецца канкрэтызацыяй яго вучэння аб свеце ідэй і ўтрымліваецца ў трактатах "Дзяржава";  "Палітыка"; “Законы”. Згодна Платона дзяржава ў зямных умовах узнікае і існуе толькі таму, што ў свеце ідэй ёсць ідэя дзяржавы. Прызначэнне дзяржавы: забяспечыць выжыванне як асобнага чалавека так і народ  у  цэлым.Усіх грамадзян Платон дзеліць на тры групы па аналогіі структуры душы чалавека:

а) кіраўнікі – філосафы, у душах якіх найболей золата г. зн. разумная частка дзяржавы, ёй забараняецца мець матэрыяльныя багацці. б)ваяры, ахоўнікі, варта, у душах якіх пераважае срэбра; гэта вогненная частка дзяржавы. в)земляробы, гандляры (гандлем павінны займацца людзі непрыдатныя ні да якой іншай працы), рамеснікі, душы якіх утвораны з медзі; гэта неразумная частка дзяржавы, якая імкнецца да ўзбагачэння, атрымання асалоды ад зямных  даброт і ўцехаў і адначасова забяспечвае існаванне  двух другіх частак дзяржавы.  

Усе зямныя дзяржавы з'яўляюцца неправільнымі і існуюць  ў наступных формах:

1)тымакратыя;  улада тут належыць нямногім і кіраўнікі дзяржавы спачатку карыстаюцца пашанай  ў народа, але затым яны пачынаюць займацца казнакрадствам. А на гэта іх падбіваюць жонкі і, асабліва каханкі, і як вынік, кіраўнікі страчваюць свой аўтарытэт.

2)алігархія; пачынаецца з раскошы кіраўнікоў і беднасці народу. Тут ў межах адной дзяржавы своеасабліва суіснуюць дзяржава багатых і дзяржава бедных.

3)тыранія; зяўляецца найгоршай формай адхілення ад ідэальнай дзяржавы так як уся  ўлада ў ёй належыць аднаму. Як правіла, яна завяршаецца натуральнай смерцю тырана ці яго забойствам.

4)дэмакратыя, яе неправільнасць ў тым, што праз традыцыі, праз выбары большасць падпарадкоўвае сабе нязгодную з ёю меншасць і  навязвае ёй свае погляды, каштоўнасці, пануе над ёй. А гэта знішчае непаўторнасць асобнага чалавека, ці якой - небудзь меншасці людзей.

Ідэальная дзяржава з’яўляецца сінонімам справядлівасці і да яе павінны імкнуцца ўсе існуючыя дзяржавы, але так як ідэальная дзяржава  існуе толькі ў свеце ідэй, то ўсе зямныя дзяржавы ніколі не могуць дасягнуць яе. Жаданне дацягнуцца да ідэальнай дзяржавы спрыяе   пошукам справядлівасці ў зямных грамадствах. Ідэальная дзяржава надзелена двумя рысамі: мудрасцю кіраўніка і мужнасцю народа. Мудрасць кіраўніка праяўляецца у тым, што ён не  павінен выкарыстоўваць сваю ўладу дзеля ўзвышэння самога сябе як адзінаправільнага  і незаменнага  ў дзяржаве.

15) ФІЛАСОФІЯ АРЫСТОЦЕЛЯ.

Арыстоцель нарадзіўся на выспе Стагір, у аднайменным горадзе, і яго  называюць яшчэ Стагірытам, а ягоную  філасофію стагірыцкай. Ён з'яўляўся настаўнікам А. Македонскага Негледзячы на тое, што, Арыстоцель атрымаў класічную адукацыю ў акадэміі Платона, ў якой ён вучыўся каля 20 гадоў, тым не менш паміж імі існуюць пэўныя разыходжанні і гэта выражаецца выслоўем Арыстоцеля "Платон мой настаўнік, але ісціна для мяне важней!".Арыстоцель вагаўся паміж матэрыялізмам і ідэалізмам, але пры гэтым аддаваў перавагу апошняму. Ён сістэматызаваў самыя разрозненныя навуковыя веды і  з'яўляецца першым сістэматыкам навук надаўшы ім імёны і абазначыўшы іх параметры.Напрыклад, ён вызначыў, што фізіка вывучае прыродныя з'явы, а логіка толькі чалавечыя думкі 

Фізіка Арыстоцеля.

Пад словам фюзіс  грэкі разумелі прыроду. Фізіка Арыстоцеля пачынаецца з прызнання парных супярэчнасцей, г. зн., што толькі яны забяспечваюць існаванне прыроды:

адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.

Згодна Арыстоцеля адбываецца злучэнне гэтых супярэчнасцей наступным чынам:

1)цёплага з сухім(агонь);              3)халоднага з вільготным(вада);

2)халоднага з сухім(зямля);          4)цёплага з вільготным(паветра);

Актыўнымі элементамі выступаюць цёплае і халоднае; пасіўнымі--сухое і вільготнае. Такі падыход Арыстоцель выкарыстоўваў не толькі для характарыстыкі фізічных з'яў, але і пры вызначэнні чалавечага тэмпераменту. Прызнаючы чатыры класічныя першастыхіі Арыстоцель называе яшчэ пятую--эфір і робіць гэтую канцэпцыю  навуковай гіпотэзай. У сусветных памерах эфір ураўнаважвае з аднаго боку зямлю і ваду, якія знаходзяцца ўнізе, а з другога боку  агонь і паветра, якія знаходзяцца ўверсе. Дзякуючы эфіру існуе сусветная гармонія.      Вучэнне Арыстоцеля аб форме і матэрыі.   

Яно пачынаецца з аналіза платонаўскай філасофіі. Арыстоцель лічыў, што асноўнай памылкай настаўніка было палажэнне аб тым, што ідэі --  стваральнікі ўсяго прадметнага свету. Арыстоцель ўдакладняе Платона ў тым, што ідэі калі і існуюць, то існуюць толькі ў саміх прадметах, а не над імі. Ідэі -- гэта толькі прадукты чалавечага розуму і не болей. Платон згодна Арыстоцеля адарваў ад прадмета такія велічыны, як колер, якасьць, вагу, аб’ём. У выніку чаго атрымалася, што існуе  не толькі ідэя самога прадмета, але і ідэя колеру, якасці, вагі і г. д. Але  разыходжанні паміж Платонам і Арыстоцелем не былі выключнымі. Наадварот, ён працягваў лінію Платона ў межах аб'ектыўнага ідэалізма. Арыстоцель, як і яго настаўнік, лічыў, што ў якасьці першаснага выступае штосьці ідэальнае, але толькі не ідэя, а форма.

Згодна  Арыстоцеля  кожны прадмет складаецца:

а) з матэрыі г. зн. з якога-небудзь матэрыялу(дрэва, гліны і г. д.)- гэта і ёсць фізічная сутнасць прадмета, якую чалавек успрымае пачуццёва (праз слых, зрок, смак і г. д.).

б) з формы, як нябачнай, але вельмі актыўнай часткі прадмета. (  слова форма ў разуменні грэкаў--"тварэнне з нічога"). Гэта  і ёсць ідэальная сутнасць прадмета, якую можна зразумець і ўспрыняць не пачуццёва, а толькі рацыянальна(лагічна).

Арыстоцель прапануе мноства прыкладаў разумення формы: калі, напрыклад, рабіць з гліны шар, то ён будзе адзінствам матэрыі "гліны" і шарападобнай формы. Шарападобнасць не з'яўляецца матэрыяльнай і яна прысутнічае ў матэрыі (ў гліне), як патэнцыя(з ст. грэч.- магчымасць). У нашым прыкладзе з гліны можна зрабіць не толькі шар, але гліна ў патэнцыі ўтрымлівае  форму цэглы, посуда, цацак ды іншых вырабаў.

Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.

Стваральная сіла формы не перапыняецца ні на адно імгненне. Форма, змяняючыся, тым самым змяняе і матэрыю, значыць змяняецца і сам прадмет. Што ў адным выпадку будзе матэрыяй, у другім з'яўляецца формай. Напрыклад, гліна--матэрыя, а цэгла зробленая з гліны --гэта форма;  сцяна, зробленая з цэглы--гэта матэрыя;  а будынак у цэлым--гэта форма.

Родавая форма ахоплівае вялікую колькасць прадметаў і стварае толькі абстракцыі прадметаў. Напрыклад, "дрэва ўвогулле" ў прыродзе не існуе,  але як абстракцыя існуе.

 Відавая форма ахоплівае і стварае  дакладныя прадметы нейкага асобнага віда. Напрыклад, відавая форма таполі ці бярозы стварае ўсе зямныя варыянты таполі ці бярозы. У цэлым, родавыя формы народжваюць відавыя формы, а яны ствараюць  індывідуальныя прадметы.

У сістэме рода--відавых формаў самай высокай формай з'яўляецца чыстая форма ці "форма ўсіх формаў", якая не стварае якія-небудзь фізічныя прадметы, а толькі творыць родавыя формы. У якасці формы ўсіх формаў выступае першарухавік.

Логіка Арыстоцеля.

Арыстоцель класіфікаваў рода--відавыя формы,ў пэўныя групы і класы і  з'яўляецца першым сістэматыкам навук і вызначэння іх спецыялізацыі. Ён стваральнік навукі логікі, завяршыўшы працу сафістаў і Сакрата ў гэтым напрамку. Логіка Арыстоцеля называецца класічнай, элементарнай, фармальнай. Фармальнасць логікі заключаецца ў тым, што чалавечая думка існуе і праяўляецца ў трох формах: паняцце(слова); выказванне(граматычны сказ); розумазаключэнне ці вынік(з двух ці некалькіх думак выводзіцца новая думка). За межамі гэтых 3-х формаў думка чалавека не існуе і не можа праяўляцца.

Вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку.

Паводле Арыстоцеля ўвесь пачатак быцця, ўвесь сусвет ствараецца першарухавіком ці чыстай формай. Зыходзячы з гэтай думкі, Арыстоцель ўводзіць ва ўжытак паняцце "энэргіо", якое ў ягоным разуменні азначае: рэалізацыя патэнцыяльнага быцця. Значыць, энэргія--гэта форма перахода патэнцыяльнага быцця ў актуальнае, ў рэальнае. Гэта ўласціва і прыродным з'явам і чалавечым думкам. І тое і другое пераходзіць з патэнцыяльнага ў актуальнае. Працэс завяршэння гэтага пераходу ёсць "энтэлехія". Адносна прыродных з'яваў немагчыма засведчыць завяршэнне пераходу патэнцыяльнага ў актуальнае і пагэтаму тэрмін "энтэлехія" не замацаваўся ў сферы фізікі і працягвае выкарыстоўвацца толькі ў філасофіі.Першарухавіком Арыстоцель імкнуўся пратлумачыць нестваральнасць і незнішчальнасць энэргіі.Усе прадметы Арыстоцель дзеліць на тры групы: нерухомыя прадметы; самарухлівыя прадметы; прадметы якія рухаюцца пад ўздзееннем сілы. Першарухавік не адносіцца ні да адной гэтай групы. Дастаткова самога факта існавання першарухавіка, каб усе прадметы, прыродныя працэсы і з'явы знаходзіліся ў стане рухлівасці. У пазнейшы час хрысціянства якраз і выкарыстала ідэю першарухавіка  для ўзмацнення свайго вучэння, але пад першарухавіком ужо разумеўся  бог.

Прычына і яе ўзаемасувязь з формай.

Прычына --гэта ўмова быцця асобнага прадмета. Арыстоцель прызнае чатыры віды прычын:

1) матэрыяльная прычына. Яна прысутнічае ў самім фізічным матэрыяле. Напрыклад, для таго каб зрабіць статую чалавека, трэба, каб быў пэўны аб'ём мармуру. Пагэтаму мармур-- першая прычына ў магчымасці ўзнікнення формы гэтай статуі.

2) фармальная прычына. У нашым прыкладзе статуя чалавека звужае патэнцыяльныя магчымасці мармуру да адной формы. г. зн. калі з гэтага аб'ёму мармуру зроблена статуя чалавека, то з яго ўжо немагчыма зрабіць конскую статую.

3) дзейная прычына. Сюды адносіцца ўсё тое, дзякуючы чаму кавалак мармуру набывае адпаведную форму: праца скульптара, ягонае ўмельства і адукаванасць,светапогляд, традыцыі.. Дзейная прычына сама па сабе ніколі не з'яўляецца вызначальнай, так як яна не здольна рэалізавацца, калі не будзе матэрыяльнай, фармальнай і мэтавай прычыны.

4) мэтавая прычына. Мэта і ёсць прычынай любога працэсу і зменлівасці. Любы прадмет ці з'ява заўсёды імкнецца да сваёй мэты. Напрыклад, дрэва заўсёды імкнецца быць дрэвам; бяроза імкнецца быць бярозай; чалавек заўсёды імкнецца быць чалавекам г. зн. не выходзіць за межы сваёй формы: ў целабудове, ў паводзінах і г. д. Прырода і сусвет у цэлым, таксама ўтрымлівае імкненне да нейкай мэты, але яе  нельга назваць і дасягнуць. Немагчыма назваць для чаго існуе сусвет, прырода і якая ў іх скіраванасць. Паводле Арыстоцеля   стваральнікам мэты ў прыродзе выступае эрас ( жаданне), што адпавядае язычніцкаму богу кахання Эроту, які разрываецца  паміж нястачай і звышбагаццем. Эрас –  вечна галодная істота, якая толькі на момант спазнае спатоллю і радасць, каб зноў пагрузіцца ў тугу і чаканне. Пагэтаму Эрас адначасова дзіця беднасці і багацця: беднасць эраса праяўляецца ў тым, што існуючае жаданне, сведчыць пра адсутнасць таго чаго жадаецца, чаго хоча чалавек ці прырода  у дадзены момант; багацце эраса праяўляецца ў тым, што ён ўтрымлівае ўнутры самога сябе як жаданне, як нейкі сум, як тугу па тым, чым ён у дадзены момант не валодае.

Такім чынам, Эрас-ёсць толькі жаданне ў авалодванні, а не само авалодванне. Эратычнасць ўласціва сусвету, прыродзе, чалавеку ў цэлым  г. з. яны толькі імкнуцца дасягнуць чагосці, толькі маюць нейкую скіраванасць да чагосці, але ніколі гэтага не дасягнуць, чым і забяспечваецца іх вечнасць ў прасторы і ў часе.

16) СХАЛАСТЫКА.

Пераход ад антычнай філасофіі да сярэдневяковай расцягнуўся на некалькі стагоддзяў (зIVпаХIVст.ст.) і  быў шчыльна звязаны з хрысціянствам. У межах хрысціянства і на аснове філасофскай традыцыі Антычнасці і фарміруецца сярэдневяковая філасофія, якая мае дзве назвы: Патрыстыка(з лац. pater--бацька)--гэта перыяд распрацоўкі з IV-VIIIст тэалагічных, філасофскіх і палітычных дактрын хрысціянства. г. зв. бацькамі царквы, якія і тэалагізавалі філасофію. Заходняя ці лацінская патрыстыка-- Аўгустын Блажэнны(354-430) і Северын Боэцый(480--526). Схаластыка (з лац.schola--школа; вывучэнне): у гэты час  філасофія-- гэта школьная дысцыпліна пры дапамозе якой завучваліся і прапагандаваліся хрысціянскія каштоўнасці. Вяршыняй у схаластыцы  з'яўляецца  філасофія  Тамаза Аквіната(Фама Аквінскі1225--1274), якога як і Аўгустына каталіцкая царква кананізавала ў лік святых за злучэнне імі хрысціянскіх каштоўнасцей з асобнымі палажэннямі грэка--рымскай філасофіі і асабліва спадчыны Арыстоцеля. Для сярэдневяковай філасофіі характэрна:

рэтраспектыўнасць г. зн.,  філасофія павінна асэнсоўваць толькі  прайшоўшае. Пагэтаму задача філасофіі--расшыфраваць, раскрыць і пратлумачыць змест біблійных тэкстаў

2) дыдактызм (з лац.настаўніцтва), усе філосафы гэтага часу былі выкладчыкамі багаслоўскіх школ.Схаластыка ўдзяляла вялікую ўвагу формам выказвання думак, іх доказнасці ці абвяржэнню, вядзенню спрэчак. А гэта стымулявала цікаўнасць да логікі, пытанняў пазнання.

3) тэацэнтрызм(theos--з ст.грэц.-бог) бог прызнаецца  цэнтрам сусвету. Прызнаванне факту стварэння богам сусвету з нічога, атрымала назву  крэацыянізм(creatio з лац. тварэнне ).

4) экзэгетыка(exegeomai--з ст.гр.-тлумачэнне) задача філасофіі не шукаць ісціну, а прызнаваць, што яна ўжо паведамлена богам, і яе трэба толькі філасофскі пратлумачыць. 

Філасофія Аўгустына(354--430)

 Асноўныя працы Аўгустына "Аб троіцы","Споведзь", "Аб горадзе Божым". Узяўшы за аснову вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку, як аб чыстай форме, Аўгустын у якасці першарухавіка прызнае хрысціянскага бога. Для доказнасці бога Аўгустын запазычыў законы і правілы фармальнай логікі Арыстоцеля, чым і было ёй прыдадзена новае жыццё. Аўгустын папярэджваў, што немагчыма зразумець бога пры дапамозе розума(логікі), а калі і можна, то толькі падпарадкуючы  розум рэлігійнай веры. Бог выступае ў якасці галоўнай сілы,а ўсе іншае: прастора, рух, чалавек і г. д.--вынік ягонай стваральнай сілы. Аўгустын і Тамаза Аквінат кананізаваны каталіцкай царквой у лік святых.

Аўгустын прапанаваў наступныя варыянты асэнсавання веры ў бога пры дапамозе розума:

1)."верыць, каб зразумець": вера ў бога існуе для таго, каб зразумець сутнасць ўсяго існуючага,так як  чалавечы розум самастойна не здольны дайсці да самай элементарнай ісціны. Напрыклад, чалавек пры дапамозе інтэлекта і логікі не здольны пратлумачыць  чаму 2+2=4. На выручку розуму прыходзіць вера, якою чалавека надзяляе бог. Чалавек проста верыць, што 2+2=4 і гэтага дастаткова, каб забяспечыць розуму магчымасць для ўсемагчымых арыфметычных  дзеянняў над бясконцай колькасцю лікаў. Прызнанне веры ў якасці  асновы для ведаў і складае аснову для ўзнікнення навуковых аксіёмаў.

2)."веру таму, што абсурдна": гэтай тэзай Аўгустын тлумачыць наступнае: чалавек шмат якія з'явы лічыць абсурднымі, неразумнымі і ў першыя чаргу тыя, якія не ўкладваюцца ў логіку чалавечага жыцця. Напрыклад, абсурднасць абавязковасці смерці. Аўгустын звяртае ўвагу на наступнае: каб зразумець ўсе каштоўнасці жыцця чалавека, неабходна паверыць ў карыснасць такой абсурду, як смерць. Менавіта гэта дапамагае чалавеку больш рацыянальна распарадзіцца сваім зямным жыццём. Таксама Аўгустын узгадвае, што калі для чалавека штосці( напрыклад, смерць) падаецца абсурдным, то гэта не значыць, што і для бога гэта ўяўляецца абсурдным. Значыць, логіка Бога і логіка чалавека не супадаюць.

3)."верыць, каб прызнаваць існаванне часу": Аўгустын быў упэўнены ў тым, што калі чалавек будзе спадзяваццацца толькі на розум, то немагчыма  асэнсаваць сутнасць часу і абгрунтаваць існавання  моманту  цяперашнега часу. Ён выкарыстоўвае наступны прыём: калі ўзяць фізічны прадмет і падзяліць яго на дзве часткі, то кожная з гэтых асобных частак працягвае рэальна існаваць. Зыходзячы з аналогіі атрымліваецца: час як рэальна існуючая  з'ява таксама дзеліцца на дзве часткі: мінуўшы і будучы час.Пры гэтым чалавек не здольны ўспрымаць, фіксаваць мінуўшы і будучы час так як яны  адсутнічаюць(мінуўшы ўжо адыйшоў, а будучы яшчэ не наступіў) і наадварот, успрымае  час толькі як сучасны момант і выражае  яго словамі, кшталту: "цяпер", "зараз","вось-вось", "толькі-толькі". Але зыходзячы з лагічных палажэнняў, атрымліваецца што любы момант цяперашняга часу таксама дзеліцца на два моманты: мінуўшы і будучы. Нават, граматычнае слова агучанае, ці існуючае ў думцы, заўсёды існуе ў форме мінулага і будучага часу, а  не ў моманце цяперашняга часу.  Любое слова мае складаную будову: пры вымаўленні адна частка гэтага слова (напрыклад,слова "цяпер") належыць ўжо мінуўшаму часу, так як яна ўжо агучана, а другая частка знаходзіцца яшчэ ў будучыні і яна яшчэ не агучана, а значыць і не існуе. Тое ж самае ўласціва слову як чалавечай думцы. Значыць, чалавечы розум, калі ён пачынае разважаць аб існаванні часу з пазіцый логікі(розуму), то ён абавязкова падводзіць да думкі, што момант цяперашняга часу адсутнічае. А калі так, то адсутнічае выключна ўсё.  Толькі вера ў Бога дазваляе чалавеку ўсведамляць існаванне моманту цяперашняга часу і як вынік толькі верыць у рэальнае  існаванне і прыроды і чалавека і г. д. Схаластыка, стварыўшы рэлігійна--філасофскае тлумачэнне прыроды і чалавека, паўплывала на дальнейшае развіццё еўрапейскай філасофіі, на падзел хрысціянства на заходняе і ўсходняе.

17) ФІЛАСОФІЯ АДРАДЖЭННЯ.

Філасофія 14-16 ст. ст. называецца адраджэнскай ці рэнэсанснай (Renaissance у пер. з лац.-Адраджэнне). Галоўны заклік Адраджэння-- "назад у антычнасць!", з мэтай вярнуць антычныя  каштоўнасці, якія  развіваліся без рэлігіі ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, у тым ліку і ў філасофіі. Аднак адраджэнне антычнасці было не простай яго рэстаўрацыяй, а зыходным пунктам для новай культуры, мастацтва, філасофіі. Адраджэнне--гэта перыяд, калі Сярэднявечча вычарпала сябе, а Новы час яшчэ не аформіўся. У адрозненні ад схаластыкі, дзе ўсё скіравана да бога, ў аснове адраджэнскай філасофіі знаходзяцца палажэнні антропацэнтрызма і гуманізма. Але пры ўсім гэтым, перыяду Адраджэння ўласцівы супярэчлівыя рысы. Пагэтаму катэгорыя бога ў адраджэнскай філасофіі цалкам не адмаўляецца, а толькі робяцца ёй зямныя інтэрпрэтацыі. Развіццё гэтых двух тэндэнцый, аскезы і зямной асалоды адбываўся адначасова і ўзаемаўзбагачаў адна другую. Менавіта гэта і складала,  аснову для ўзнікнення заходнееўрапейскай ментальнасці.

Філасофія Джардана Бруна(1548г.-1600г.)

У свой час ён атрымаў святарскі сан, а таксама навуковую ступень доктара філасофіі.  Галоўнай мэтай філасофіі, паводле Бруна, з'яўляецца пазнанне і вывучэнне прыроды. Праблема суадносін прыроды і бога развязваецца Бруна з пазіцый пантэізма. Згодна з гэтым бог знаходзіцца ў самой прыродзе, а не над ёй. Прырода і ёсць сам бог, ці боская сіла, якая прыхавана ў саміх прадметах. Трактат "Аб гераічным энтузіасце" скіраваны супраць царкоўнага засілля і інквізіцыі. Энтузіяст--гэта чалавек які пераадольвае застарэлыя формы думання і выражае волю Бога, але ён не правідца, не месія і ён спасцігае боскія планы толькі  асабіста.  Калі ў Арыстоцеля  форма-- актыўная і стваральная сіла, то ў Дж. Бруна форма прадметаў -- гэта і ёсць праяўнасць бога. Акрамя гэтага ў кожным прадмеце існуе кропля сусветнай душы, а пагэтаму кожны прадмет -- гэта адзінства духоўнасці і цялеснасці. Такі падыход да прыроды і невыразнасць вобраза бога, адмаўленне карыснасці царквы і з'явіліся прычынай спальвання Бруна на вогнішчы інквізіцыі.  Геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка ён дапоўніў палажэннем  аб тым, што не толькі сонца, але і   кожная зорка-- гэта магчымасны цэнтр іншага, не падобнага, да нашага сусвету. І як вынік, адзінага цэнтру ў сусвеце няма, так як у любым бязмежным  немагчыма вызначыць ягоны цэнтр.    У бязмежнасці губляецца розніца паміж большым і меньшым, паміж кропкай і целам, паміж цэнтрам і перыферыяй. Згодна Бруна ўвесь сусвет--дасканалы, хоць ён і складаецца з недасканалых частак і прадметаў. Гэта падобна на тое, як асобныя недасканалыя колеры што ўжываюцца мастаком, складаюць гармонію і ўтвараюць дасканалы твор;  таксама і ўвесь сусвет , хоць ён і складаецца з асобных, недасканалых рэчаў, у цэлым утрымлівае гармонію і дасканаласць.  Д. Бруна адмаўляў  раздзяленне на зямное і нябеснае, так як эфір разам з зямлёй, вадой, агнём і паветрам утвараюць як зямны так і нябесны ўзровень; зямная матэрыя не адрозніваецца ад матэрыі нябеснай. Для іх існуе і агульная адзінка іх быційнасці-- манада, кожная з якіх непаўторная і адначасова ўтрымлівае ў сабе вобраз цэлага свету. Манада,  ўяўляецца ў трох сэнсах:

1)анталагічным; манада, як найдрабнейшая часцінка быцця, як адзінства зямнога і нябеснага.

2)фізічным; манада ёсць штосці іншае, чым атам.

3)матэматычным; манада-гэта кропка, якая творыць лінію, лінія стварае плоскасць, а яна ў     сваю чаргу стварае любое геаметрычнае цела.

У якасці вярхоўнай манады выступае Бог. Менавіта ў ім супадаюць і развязваюцца ўсе супярэчнасці і супрацьлегласці. Пры гэтым адна супрацьлегласць ёсць пачаткам другой. Знішчэнне--гэта пачатак узнікнення; любоў--гэта пачатак ненавісці; моцная атрута--гэта смерць, але яна можа быць і лекамі. У цэлым, у філасофіі Д. Бруна ўпершыню после Платона  і Арыстоцеля было пераадолена раздзяленне ўсяго існуючага на нябеснае і зямное.

 

18) ФІЛАСОФІЯ НОВАГА ЧАСУ.

Новы час, характарызуецца заняпадам аўтарытэта царквы і адначасовым ростам аўтарытэта навукі. Фрэнсіс Бэкан(1561--1626)--прадстаўнік філасофіі Новага часу, як англійскі матэрыяліст ён  пачынальнік эмпірызма, згодна якога галоўным выступае вопыт. Асэнсаванне чалавечага вопыту  прысутнічае ў ягонай працы  "Новы Арганон", як  процівага арыстоцелеўскаму трактату "Арганон"-- узору фармальнай логікі.  Задача філасофіі--стварыць навуку, заснаваную на  вопыце і  эксперыменце, і карысную для чалавека. Бэкан упершыню абгрунтаваў неабходнасць эксперымента пры вывучэнні прыродных  з'яваў, а таксама запачаткаваў сцыентызм (scientia лац.-навука, веды)--  прызнанне, што толькі навука, а не бог, з'яўляецца  прычынай і зарукай чалавечага пазнання. У Новы час, Ф.Бэкан -- першы  сістэматык навук, згодна якога: памяць знаходзіцца ў аснове  гісторыі; уяўленні  прысутнічаюць ў аснове паэзіі і мастацтва;  розум складае аснову для філасофіі і прыродазнаўчых навук.

Перад навукай існуюць перашкоды ў форме чатырох прывідаў ці ідалаў:

1) прывіды рода: людзі вераць, што іх мэты  супадаюць з мэтамі прыроды. Напрыклад,  чалавек не жадае для сябе смерці і ён шчыра  верыць, што і ў прыродзе павінна існаваць такое ж самае  жаданне. Прывіды рода  ўзнікаюць і ад таго, што чалавек, не вывучыўшы  элементарную структуру прадмета жадае разабрацца ў ягоных глыбінных структурах. Выснова: пачатак усяго складанага, ўсяго таемнага прысутнічае ў самым элементарным прыродным факце.

2) прывіды пячоры: ў кожнага чалавека ёсць свая ўласная пячора (паводле Платона) г.з. суб'ектыўны ўнутраны свет, які існуе дзякуючы індывідуальнасці, адукаванасці, прафесіі, выхаванню чалавека. Бэкан ўпадабляў зямное жыццё тым ценям, якія ўзнікаюць, калі чалавек глядзіць з пячоры і бачыць толькі іх, а не  рэальныя прадметы, з якіх узнікаюць гэтыя цені. Пагэтаму суб'ектыўныя вобразы прадметаў скажаюць сапраўднае ўспрыняццё рэальных прадметаў і прыроды ў цэлым.

3) прывіды кірмашу: гэта тыранія слоў; людзі  не ўсведамляюць , што прадметы і словы якія абазначаюць гэтыя прадметы  не  адно і тое ж самае. Паводле Ф. Бэкана людзі аб'ядноўваюцца праз словы, а словы творыць натоўп. Пагэтаму словы змешваюць ўсё і выклікаюць непатрэбныя спрэчкі, як на кірмашах. Гэты прывід ўзнікае таксама і ад брыдкаслоўя.

4) прывіды тэатра: людзі  летуценяць, а затым вераць ў іх змест. З другога боку чалавек ніколі не раскрывае сваю сутнасць і ў штодзеннасці паводзіць сябе як актор у сцэнічнай ролі.

Вопытна--індуктыўны метад. 

Згодна Ф.Бэкана  з адзінкавых думак,фактаў, выказванняў робіцца абагуленая выснова. Ён крытыкаваў як вузкіх эмпірыкаў, якія недаацэньваюць ролі чалавечага розуму, так і рацыяналістаў, якія ігнаруюць значэнне эмпірычных (пачуццёвых) паказчыкаў. Ф.Бэкан трапна параўноўваў эмпірыкаў да   мурашоў, якія толькі збіраюць і карыстаюцца сабраным. Эмпірыкі разумеюць пад вопытам умельства збіраць факты і не ўмеюць іх абагульняць. Рацыяналісты,  упадабляюцца павуку, які з самога сябе тчэ павуцінне, і выводзяць ісціны  з розума, з логікі, што і  прыводзіць іх да грэбавання эмпірычнымі фактамі. Пчала выбірае сярэдняе: яна дастае матэрыял з кветак поля, лесу і саду і пераапрацоўвае яго ў мёд. Метад пчалы дазваляе набліжацца да пазнання прыроды рэчаў, да салодкага мёду ісціны. Пагэтаму  найлепшым метадам пазнання з'яўляецца  вопытна—індуктыўны, ў якім   чалавечы інтэлект атрымлівае першасную інфармацыю толькі эмпірычна, а затым пераапрацоўвае яе. Гэтая пераапрацоўка і называецца лагічным здумленнем.

Разуменне індукцыі ў Бэкана ўключае ў сябе лагічныя аперацыі: аналіз, сінтэз, аналогіі, выключэнні, якія і ёсць асновай для атрымання дакладных ведаў. Індукцыя можа быць поўнай: калі магчыма пералічэнне ўсіх фактаў(ў гэтым горадзе ўсе лекары--англічане) і няпоўнай, калі колькасць фактаў бязмежная і выснова носіць верагоднасны характар (усе лекары--прафесіяналы). Няпоўныя ісціны яшчэ называюцца навуковымі і яны  з'яўляюцца незавершанымі: верагоднасць фактаў не дае права катэгарычна гаварыць аб ісцінасці навуковых абагульненняў ці адкрыццяў. Верагоднасны характар навукі можа пераадольвацца толькі праз назапашвання новых фактаў. Індукцыя, ў адрозненні ад дэдукцыі, пашырае магчымасці чалавечага пазнання. Бэкан імкнуўся  знайсці больш аб'ектыўны  варыянт індукцыі, чым яе традыцыйны варыянт "індукцыя праз простае пералічэнне" ці  "пералічальная індукцыя" якая можа быць праілюстравана наступнай показкай: аднойчы перапісваліся ўсе домаўладальнікі ва ўэльскім паселішчы, і першы жыхар якога запытаў перапісчык, назваў сябе Уільямам Уільямсам, тое самае было з другім, трэцім і г. д. Перапісчык сказаў. "значыць яны ўсе тут Уільямы Уільямсы, я іх так ўсіх і запішу", але ён памыліўся, бо сярод іх, там быў яшчэ і адзіны Джон Джонсан. Гэта паказвае, што можна прыйсці да неправільных высноў, калі шукаць ісціну праз індукцыю як простае пералічэнне фактаў. Метад Бэкана з'явіўся асновай у развіцці індуктыўнай логікі, згодна якой спачатку аналізуюцца ўсе адзінкавыя факты; з шэрагу іх выводзяцца абагуленыя факты і такім чынам дасягаецца пераход ад індукцыі да дэдукцыі.

19) Філасофія КАНТА(1724-1804)

Кант нарадзіўся і пражыў усё сваё жыццё у Кёніксбергу. Ён з’яўляўся прафессарам матэматыкі і філасофіі кёніксберскага універсітэту. Асноўныя працы Канта: “Натуральная гісторыя і тэорыя неба”, “Крытыка чыстага розума”, ”Крытыка практычнага розума”, “Крытыка здольнасці сцвярджэнняў”

У сваёй працы усеагульная “натуральная гісторыя і тэорыя неба” Кант аформіў гіпотызу аб паходжанні сонечнай сістэмы натуральным шляхам з першапачатковай імглістасці. Для тлумачэння вечнасці і бязмежнасці сусвета Кант прыводзіць аналогію і спасылаецца на бязмежнасць пладародзя глебы, якая у замен штоімгненна гінучай колькасці жывёлінаў і раслін, стварае не меншую колькасць іх у іншых месцах.

“Крытыка чыстага розума” у гэтай працы Кант аналязуе чалавечую думку як такую, як нейкі тэарэтычны аб’ект, які існуе без адносна практычнага вопыту.

“Крытыка практычнага розуму” тут тлумачыцца, што практычны розум гэта сістэма практычных паводзін і дзеянняў чалавека, г.з. чалавек павінен дзейнічаць і пры тым дзейнічаць маральна. У гэтай працы Кант разглядае этыку паводзін чалавека.

“Крытыка здольнасці сцвярджэнняў” сцвярджэнні тут разумеюцца наступным чынам: гэта любое выказванне якое злучае паміж сабой два ці болей паняцці. Напрыклад, сказаўшы “стол” мы не можам сцвярджаць ні аб праудзівасці ні аб памылковасці сказанага. Але калі мы удакладнім, што гэты стол вялікі ці малы, то мы атрымаем магчымасць выявіць ісцінасць ці памылковасць адносна гэтага прадмета.

20) Філасофія Г.Гегеля (1770-1831)

Гегель быў прафесарам Берлінскага ды іншых універсітэтаў Германіі па профілю філасофіі і права. Ён увасабляе сваёй дзейнасцю і жыццём найвышэйшы пласт тагачаснага адукаванага еўрапейскага грамадства.

Акадэмічны стыль Гегеля уяўляецца самым прадстаўнічым выразнікам аб’ектыўнага ідэалізму пасля Платона. Філасофія Гегеля пачынаецца з крытыкі асноўных палажэнняў філасофіі Канта. Гэтая прычына зводзіцца да наступнага: Гегель адмаўляў палажэнне Канта аб немагчымасці пазнання прыроды, чалавека, яго сутнасці, а таксама асабістага “я”.

Гегель не прызнаваў фундаментальнае палажэнне Канта аб існаванні ноўменаў ці рэчы ў сабе.

Прызнаючы і дапускаючы магчымасць чалавечага пазнання, Гегель быў упэўнены, што і прыроду, і ўласнае “я” можна зразумець толькі пры дапамозе абсалютнай ідэі і зразуменнем іх ідэй.

Вучэнне Гегеля аб абсалютнай ідэі

Цэнтральным момантам у філасофіі выступае паняцце абсалютнай ідэі, сінонімам ёй выступае паняцце сусветнага розуму. Абсалютная ідэя ці сусветны розум не існуе ў фізічным праяўленні, а толькі ў ідэальным. Ён не належыць нейкім канкрэтным людзям, ён існуе сам сабою, але аб’ектыўна і рэальна.

Абсалютная ідэя ў сваіх асноўных рысах нагадвае Бога ў манаістычных рэлігіях, гэта значыць такіх, дзе выяўляецца адзінабожнасць (іудаізм, хрысціянства, іслам, буддызм), але гэта не азначае, што паняцце абсалютнай ідэі у Гегеля супадае з ідэяй Бога. У філасофіі Гегеля няма аніякіх пасрэднікаў паміж абсалютнай ідэяй з аднаго боку і прыродай, чалавекам, грамадствам з другого боку, якія прысутнічаюць паміж Богам і чалавекам. Напрыклад, паміж Богам і чалавекам у хрысціянскай традыцыі прысутнічаюць такія пасрэднікі, як Хрыстос, Дзева Марыя, анёлы і г.д. Абсалютная ідэя існуе як выключная абстракцыя, якая, як і Бог, з’яўляецца ідэальнай, вечнай, нестваральнай. Згодна Гегеля, абсалютная ідэя – гэта творца і сусвету, і чалавека, і чалавечай думкі.

Трыадычнасць у філасофіі Гегеля

Філасофія Гегеля характэрызуецца трыадычнасцю, гэта значыць, што і прырода, і чалавек, і чалавечыя думкі ўкладваюцца ў пэўную трыадычную схему: тэза, антытэза, сінтэз.

 Тэза – на ўзроўні яе нешта сцвярджаецца аб дадзеным прадмеце ў ягонай ідэальнасці, а таксама фіксуецца факт ідэальнага існавання гэтага прадмета. Галоўным у тэзе выступае момант ідэальнага.

 Антытэза – тут адмаўляецца ўсё тое, што сцвярджаецца ў тэзе, гэта значыць адмаўляецца ідэальнае. Галоўным у антытэзе выступае момант прыроднага, момант фізічнага.

 Сінтэз – тут здымаюцца супярэчнасці паміж тэзай і антытэзай (паміж ідэальным і прыродным) шляхам іх злучэння. Галоўным у сінтэзе выступае адзінства тэзы і антытэзы ці адзінства ідэальнага і прыроднага.

21) ФІЛАСОФІЯ ЛЮДВІГА ФЕЕРБАХА(1804--1872).

Феербах з'яўляецца вяршыняй ў развіцці метафізічнага матэрыялізма. Ён - выпускнік Берлінскага ўніверсітэта; затым выкладаў філасофію ў Эрлангенскім універсітэце. Пасля выхаду ў свет ягонага сачынення "Думкі аб смерці і безсмяротнасці"(1830г.) ў якой адмаўлялася безсмяротнасць душы, Феербаху было забаронена выкладанне і ўсё астатняе жыццё ён працаваў правінцыйным настаўнікам. Асноўныя працы Феербаха: "Аб адзіным, ўсеагульным і бязмежным розуме"; "Сутнасць хрысціянства". Ён-- паслядоўны крытык філасофіі і  Канта і Гегеля.  Феербах адмаўляў існавання як  кантаўскай "рэчы ў сабе",так і гегелеўскай абсалютнай ідэі. Ён  прызнаваў  вялікія магчымасці пачуццяў і чалавечага розума  для пазнання, чым і адмаўляў агнастыцызм.  Паводле Феербаха паняцце абсалютнай ідэі з'яўляецца тоесным паняццю бога і пагэтаму  Гегель -  сарамлівы  абаронца рэлігіі, так як ён  адрывае ідэю (думку) ад яе носьбіта(чалавека) і пачынае разглядаць яе, як самастойна існуючую і незалежную ад чалавека субстанцыю. Філасофія Феербаха спалучала сабой элементы  матэрыялізма і ідэалізма.

Матэрыялізм праяўляўся ў прызнанні, што прырода і чалавек   існуе сама па сабе, без бога.  

Ідэалізм - у тым, што  Феербах тым не меньш  прызнаваў, што чалавек духоўна узмацняецца толькі  рэлігіяй. Ідэалізм праяўляўся і ў тым, што ўсе  адносіны паміж людзьмі рэгулююцца толькі любоўю. Пры гэтым Феербах не браў пад увагу, што міжасобавыя, вытворчыя, палітычныя  адносіны і інш. рэгулююцца далёка не толькі  любоўю, але ўладай, капіталам і г. д.

Такім чынам, у тлумачэнні прыроды Феербах--матэрыяліст; у тлумачэнні грамадства--ідэаліст.

Рэлігія і атэізм у філасофіі Л. Феербаха.

"Сутнасць хрысціянства"--галоўная праца Феербаха. Яна прысвечана крытыцы не толькі хрысціянства, але і ўвогулле рэлігіі, як гістарычнай з'явы. Праўда, гэтая крытыка--вельмі спецыфічная:  бог не толькі адмаўляўся, але і прапагандаваўся ім ў абноўленым выглядзе. Крытыка Феербахам рэлігіі пачынаецца з асэнсавання этымалагічнай(зместавай) сутнасці грэчаскага тэрміна  "рэлігарэ", што ў перакладзе азначае сувязь, адносіны. Значыць,  калі рэлігія--толькі сувязь ці адносіны, то рэлігійнымі, боскімі з'яўляюцца не толькі сувязі паміж чалавекам і богам, але і ўвогулле любыя стасункі паміж людзьмі, паміж чалавекам і прыродай і ўсе яны з'яўляюцца рэлігійнымі. Як і ўсе матэрыялісты Феербах адмаўляў існаванне бога, але ён крытыкаваў рэлігію больш сістэмна і паслядоўна.Большасць матэрыялістаў, лічыла, што рэлігійнае пачуццё  заснавана на хлусні і ашуканству. Паводле Феербаха ашуканства і хлусні недастаткова для ўзнікнення і існавання рэлігіі, а сапраўднай прычынай яе існавання  з'яўляецца бездапаможнасць чалавека перад непадуладнымі яму прыроднымі сіламі. І самай галоўнай прычынай рэлігіі  з'яўляецца імкненне чалавека да безсмяротнасці, якую яму і гарантуе бог, калі не для цела, то для ягонай душы.  У гэтым і праяўляецца атэізм Феербаха.

У сваёй крытычнасці да хрысціянскага бога, Феербах прыпыняецца, калі ён закранае  сферу маралі. Феербах роспачна заяўляе, што бога сапраўды няма, але нават калі бога і няма, то яго карысна "стварыць" дзеля маральнасці чалавека.  Пры антрапалагічным падыходзе чалавек разглядаецца абстрактна. Феербах якраз і разглядаў чалавека абстрактна, безадносна  гістарычнага часу, прыроды, культуры, мовы. Паводле Феербаха,  рэлігія--гэта жаданне чалавека зразумець сваю сутнасць. І пагэтаму  гістарычна   чалавек  выпрацоўвае для сябе   дзве рысы: рэлігійнасць і каханне. Згодна Феербаха, адзіным Богам для чалавека з'яўляецца сам чалавек: " мы павінны на месца любові да Бога паставіць любоў да чалавека". Боская рэлігійнасць, як лічыў Феербах, павінна быць заменена на чалавечую рэлігійнасць, згодна якой  людзі павінны адносіцца адзін да другога так, як  раней яны адносіліся да бога рэлігійнага. Значыць, Феербах-- і крытык "боскай" рэлігіі і адначасова прапагандыст "чалавечай" рэлігіі.

     

22) АСНОЎНЫЯ  КАТЭГОРЫІ  МАРКСІЗМА

1)грамадска-эканамічная фармацыя ( ГЭФ )  -- гэта сукупнасць матэрыяльнага і духоўнага ўзроўня у развіцці грамадства, якое ў сваім развіцці праходзіць пяць фармацый: першабытна--абшчынную, рабаўладальніцкую,  феадальную, капіталістычную і камуністычную. Пераход ад меньш  арганізаванай фармацыі да больш арганізаванай--гэта і ёсць грамадскі прагрэс. А камунізм -- ёсць самамэта развіцця ўсёй чалавечай гісторыі і пагэтаму ён будзе існаваць вечна.  Першая і пятая  ГЭФ маюць агульную аснову, так як у іх існуе грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці; тут ніхто не эксплуатуе другога. Першабытна-абшчынны "камунізм" існаваў толькі дзякуючы нізкаму ўзроўню развіцця чалавека і наадварот камунізм у завершаным выглядзе будзе існаваць як супольнасць свядомых людзей з высокім узроўнем вытворчасці. Другая, трэцяя і чацвёртая ГЭФ грунтуюцца на прыватнай уласнасці і капіталізм як найбольш развітая ГЭФ тэхнічна і сацыяльна падводзіць чалавецтва да  камунізма.

 2)паняцце класаў, класавай барацьбы ўпершыню ўзгадваецца ў " Маніфесце камуністычнай партыі " (1847г.) Класы--гэта вялікія групы людзей,якія займаюць рознае месца ў вытворчасці і з якіх адна можа прысвойваць вынікі працы другой. Класы бываюць: антаганістычныя і неантаганістычныя. Паміж антаганістычнымі(буржуа і пралетарый) існуюць невырашальныя супярэчнасці і класавая барацьба. Неантаганістычныя класы  (пралетарыят і сялянства) --саюзнікі і  паміж імі адсутнічаюць супярэчнасці.  Класаў няма  ў першабытна--абшчыннай і камуністычнай фармацыях, а існуюць пры рабаўладальніцтву, феадалізме і капіталізме. Пралетарыят, ва ўмовах буржуазнага грамадства, вядзе сваю барацьбу ў трох формах: палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай. Класавая барацьба прыводзіць да дыктатуры пралетарыята.  А яна, павінна прывесці да  пераходу ўсіх класаў на пралетарскія пазіцыі, што і забяспечвае безкласавасць камунізма.

3)дыктатура пралетарыята. Умовай пабудовы камунізма ёсць  наданне пралетарыяту неабмяжаванай ўлады ва ўсіх сферах жыцця,  так як ён з'яўляецца немаёмасным, а значыць і прагрэсіўным  класам. Пад час сваёй улады пралетарыят павінен усталяваць новую мараль, якая грунтуецца на прынцыпе: "хто не працуе той і не спажывае!" Дзеля гэтага пралетарыяту павінна быць дадзена права фізічнага падаўлення сваіх апанентаў.

 

23) Быццё.

У першыню быццё у ф. выкар. Парменід, менавіта ён звярнуў увагу на зменлівасць частак і нязменнасць цэлага. Гэтым самым Парменід пастуляваў суцэльнасць завершанасць, вечнасць быцця, г. зн. што катэгорыя быцця фіксуе ўсё тое, што існуе (расліны, жывёльны свет, чалавека, прастору і час). Праўда, і Парменід лічыў, што быццё як вечнасць і нязменнасць, таксама ўтрымлівае зменнасць.

Геракліт у пытаннях быцця дапаўняў Парменіда сваім афарызмам “Panta rea” г.зн. “усё плыве, усё змяняецца.” “Panta rea” як раз хар.-е што ўсё існуе стабільна і тым не меньш адначасова змяняецца.

Дзякуючы таму, што ў антычнасці афармляецца катэгорыя “жыццё”, стала магчымым больш доказна разважаць  што і ўсе прадметы і сусвет у цэлым існ. і цяпер. Дзякуючы гэтаму, разважанні чалавека сталі скіроўвацца на прайшоўшае і будучае жыццё, што і складае змест прыроднай і чалавечай гісторыі.

Асноўныя напрамкі спасцяжэння быцця у гісторыі ф.

  1.  Еўр. ант. традыцыя  

Для тлумачэння быцця Парменід вык. схему: быццё – усё тое, што не існуе. З гэтага вынікае  што і жыццё і смерць з’яўл. элементамі быцця, у сілу таго што яны ёсць факты. Парменід быццё і думку аб быцці атаясамліваў (рабіў іх раўназначнымі). Пагэтаму атрмымл. што думаць, тое самае што і быць. Такім чынам быцціўнасцю надзял. нятолькі прырода, і прадметы думак.

2) Быццё у сяр.вяк. ф.

Спаластычная ф. лічыла што ў  сапраўднасці існ. толькі тое, што што існуе нязменна. А так як паводле схаластаў нязменным з’яўл. толькі Бог, то толькі ён і зяўл. сапраўдным  быццём, а ўсе прадметы і з’явы прыроды і чалавек, не з’яўл. рэал. быццём, так як ёсць вынік божага тварэння. Паводле Аквіната ўсе формы прадметаў прысутн. у Бога пад час тварэння ім прадметаў.

3) Суб’ект. ідэаліст. традыцыя ў разуменні быцця    

Найбольш выразна прадст. ў ф. Дж. Бэнтлі. Ягонае тлумачэнне выражаецца палажэннем “Esse=porcia”. (Быць зн. быць ўспрынятым). Тут ў якасці быцця высіупае ўсё тое, што фікс. чалавечымі пачуццямі . Так. чынам “Я” успрымаючы прадметы, гэтым самым стварае вобразы гэтых прадметаў у выніку чаго “я” і ёсць стваральнік вобразнага быцця. Напр. паводле Бэнтлі зрокавы вобраз прадмета з’яўл. самаст. быцційнай рэальнасцю, якая існуе поруч з самім прадметам.

4) Матэралістычная (марксізкая) традыцыя 

Тут прызн. што першаснае прыродн. быццё г.зн. прырода існуе сама па сабе, без якога небудзь стваральніка, дух. быццё можа узнікаць не само па сабе, а толькі на аснове прыроднага чалавечага быцця.

Шматстайнасць форм быцця

На сённяшні дзень існ. асн. сферы быцця:

1) сістема усіх фіз., хім, біялагічных і астранамічных ўтварэнняў, г. зн.працессы і прадметы гэтак званнай першай прыроды. Тут наадварот, пасля з’яўл. чалавека больш. частка прыроды існ. як самастойнае і незалежнае ад чалавека быццё ці рэальнасць.

2)”Другая прырода” “ці другое быццё”  – гэта усё тое, што створана чалавекам ўу фіз. ці ў духоўнай прыродзе. Напр. чалавек ствар. сістэму прадметаў сам трапляе ў склад сістэмы залежнасці ад іх.

Стварыўшы ашіны залежнаць чалавека не памяньшаецца ад знешн. сіл, а толькі узмацняецца.

3) Важнымі формамі быцця чалавека з’яўл. прадметна-практ. ініцыатыва ва ўсех сферах жыцця, палітычная дзейнасць. Такім чынам быццё ўклюае ў сабе матэрыальнае і дух., нежывое і жывое, прыродна-натур. і сац. ператварэнне.

24) Гісторыка – філасофскае бачанне матэрыі

Матэрыя ў перакл. азначае “рэчыва”, “прадмет”,”штосьці фізічнае”. Матэрыя як катэгорыя з’яўл. фундаментам у філ. матэрыялізме і адначасова з’яўл. аб’ектам крытыкі і недаверу з боку ідэалізму. Філ.  ідэалізм матэрыю ці зусім не прызнае, ці прызнае яе як штосьці інертнае, несамастойнае. У цэлым згодна ідэалізма матэрыя ствараецца, падтрымліваецца нейкай ідэальнай сілай. Платон усе матэр. утварэнні разглядаў як вынік дзейнасці ідэй. Арыстоцель быў перакананы што ўсе фіз. прадметы у сваёй матэрыяльнасці творацца формай, як нейкай ідэальн. сілай. Аб’ект. ідэаліст Гегель абгрунт., што уся прырода ствар. асаблівай абсал. ідэяй. У суб’ект. ідэалізме Дж. Бэрклі матэрыя адм. на падставе таго, што яе немагчыма зафіксаваць пачуццёва, так як яна пастаянна змяняецца, пагэтаму згодна Бэрклі матэрыя носіць суб’ект. характар  і твор. суб’ект., чалавекам, кожны раз індывідуальна і непаўторна.

І ў межах ідэалізму існ. самыя розныя ўяўленні, якія змян. гістарычна. Ў антычнасці ў якасці першаматэрыі выступалі як правіла 4 першастыхіі: паветра, зямля, агонь, вада. А вяршыняй такога  разумення з’яўл. вучэнне аб атамах у ф. Дэмакрыта. Менавіта атамісты канчаткова аформлілі субстанцыяльнае разуменне матэрыі. Да прыканца 19- пач.20 ст. ў якасці першаматэрыі лічылі атамы., як самыя дробныя непадзельныя часцінкі рэчыва. Менавіта ў гэты час пачынаецца навук. рэвалюцыя і падчас яе былі зроблены навук. адкрыцці: 1895-Рэнтген зафікс. і зрабіў апісанне раней незнаёмых праменняў; 1896 – праз эксперымент фікс. з’ява радыёактыўнасці; 1897 – адкрыццё электрона; 1900 – М.Планк фармулюе тэорыю квантаў, чым і закладваецца фундамент квантавай фізікі; 1905 – 1907 адкрыццё А. Эйнштэйна і г.д. Гэтыя ды іншыя адкрыцці паступова даказвалі што атам не з’яўл. найдрабнейшай і непадзельнай часцінкай. Атам пачаў з’яўл. як структурна арганізаванная часцінка ў  нетрах якой існуе ядро і вял. мноства найдрабнейшых часцінак. Адкрыцці фізікі значна і супярэчліва паўплывалі на філ. ўяўленні адносна матэрыі. Вынікам адкрыцця фізікі было ўзнікненне  фіз. ідыялізму, які абгрунт. гэтак званае знікненне ці памяньшэнне  матэрыі. Як правіла, ён развіваўся фізікамі, якія спрабавалі філ. асэнсоўваць свае навук. адкрыцці. Прыхільнікі фіз. ідэалізма разваж. наступным чынам: калі атам  не з’яўл. недзялімай і найдрабн. часцінкай рэчыва, то павінна адбывацца распрыванне, дэфармацыя і знікненне матэрыі, г. зн. ўсе матэр. ўтварэнні павінны дэфарм. і знікаць. Перад філ. матэрыялізму паўстала задача што матэрыя ніколі не здольна да змяншэння ці знікнення.

25.Філасофская дэфініцыя матэрыі.  

Пачынаючы ад грэкаў паняцці матэрыя і структура матэрыі ліч. раўназначнымі, тоеснымі. Адказваючы на пытанне што такое першаматэрыя грэкі наз. атам, прызн. што ён з’яўл. бесструктурным. Такое разуменне атама задавальняла і ф. і навуку аж да пач. 20 ст. Менавіта толькі ў гэты перыяд узнікае патрэба развесці гэтыя 2 пытанні:”Што такое матэрыя?”і “Што такое структура матэрыі?” і па асобку на іх адказаць. Выдаючы састарэл. прыродазнаўчыя палаженні: нядзялімасць, бесструктурнасць атаму, за характырыстыкі ўсей матэрыі фіз. ідэалісты тлумач. новыя адкрыцці як доказ знікнення матэрыі ўвогуле. З другога боку ў прыродазнаўч. навуках паступова пераадольваліся крызісныя з’явы з нов. адкрыццямі ў навук. сферы, асабліва фізікі і робяцца спробы зрабіць дэфініцую матэрыі. Працяглы час савецк. прапаганда прыпісвала Леніну манапольнае аўтарства на дэфініцую матэрыі, падставай было тое, што ў сваёй працы “Матэрыялізм і імперыя - крытыцызм” ён скампанаваў шматлікія звесткі з філас. разважанняў адносна матэрыі. Умоўна ленінская дэфініцыя наступная:”Матэрыя – філ. катэгорыя, для абазначэння аб’ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку у ягоных адчуваннях, якая капіруецца фактычна, фатаграфуецца, адлюстроуваецца чал. пачуццямі і якая існуе незалежна ад іх ” Адметнасцю гэтай дэфініцыі з’яўл.: матэрыя гэта не атам ці нейкая яшчэ драбн. часцінка, а м.-я толькі філ. катэгорыя для абазначэння аб’ект. рэальнасці.Тут адзначаецца што матэрыя фіксуецца і ўспрымаецца праз адчуванні. Напр. калі чалавек штосьці адчувае гэта зн. што ён адчувае праяўленне і прысутнасць матэрыі. Матэрыя – гэта не толькі ўсё тое што ў дадзены момант адчуваецца ці ўспрымаецца, але гэта і ўсё тое, што ў дадзены момант пачуццёва не фіксуецца, не ўспрымаецца, але яно з верагоднасцю можа з’явіць аб сваім існаванні ў будучыні. Напр. да 20 ст. навука не ведала ці існуе электрон, альбо  ядро атама, але гэта не азначае, што электрон ці ядро атама ў рэальнасці не існавалі. І ў сучасны момант можна дапусціць што існ. такія фіз. ўтварэнні аб існаванні якіх не сведчаць нашыя пачуцці, але тым не меньш яны існ.,пагэтаму ў філ. адносінах небяспечна прызнаваць напр. электрон ў якасці самай найменьшай часцінкі, а зн. і ў якасці першаматэрыі. У тым жа выпадку калі ф. на пач. 20 ст. зрабіла б гэта, то не выклчана, што і на сённяшні дзень ўяўленне аб матэрыіі зводзілася да ўяўленняў аб рэчыве. І на сённяшні дзень і ў будучыні, калі зводзіць матэрыю да рэчыва, то заўсёды будзе існ. небяспека, г. званай знікаючай і ўбываючай матэрыі.

26) Прыродазнаўчае тлумачэнне матэрыі. Яе асн. хар.-кі, яе структура

Як азн. раней у суч. момант разгляд. 2 разумення матэрыі:

1. філасоўскі (вышейшы) погляд

2.фізічнае тлумачэнне (прыродная структурнасць матэрыі)

Фіз. матэрыя заўсёды з’яўл. структурнай, г. зн. яна складаецца з нейкіх частак і элементаў. Менавіта катэгорыя матэрыі аб’ядноўвае ў адзінае цэлае  бясконцае мноства элементаў, прадметаў, сістэм і г.д.

Філасоўскі матэрыялізм 20 ст. катэгар. сцвярждае, што м. існаваць сама па сабе ў чыстым выглядзе не можа і яна можа праяўляцца толькі праз сістэму прадметаў і з’яваў. На сённяшні дзень прызн. 3 сферы арганізаціі фіз. матэрыі, ці 3 структурн. ўзроўні фіз. матэрыі.

1.Мікраўзровень матэрыі (мікраматэрыя). Узровень выключна малых часцінак, пач. ад малекул і ахопл. яшчэ драбнейшыя часцінкі. Сюды ўуваходзяць атамы, электроны і інш. элементарныя часцінкі. Назваць самую драбнейшую немагчыма, яе адкрыццё заўсёды адкладываецца на будучыню.

2) Макраўзровень (макраматэрыя). Узровень звыклых для чалавека велічыняў. Ён пачынаецца з малекулы і ўключ. ў сабе ўсе зямныя прадметы, а таксама планету Зямля і чалавека.

3)Мегаўзровень. Планеты, зоркі, сузор’і. Назваць самую вялікую вялічыню таксама немагчыма. Існует пэўная субардынацыя ў адносінах паміж гэтымі ўзроўнямі. Менавіта мікрасвет падпарадкуецца і ўваходзіць ў склад макрасвету, а ён у сваю чаргу ў мегасвет. Але на кожным узроўні будова і структура з’яўл. індывід. і непаўторнымі. 

Асноўныя характэрыстыкі матэрыі

1) Бясконцасць матрыі, яна праяўляецца ў вечнасці, неразрыўнасці бесперапыннасці і незавершаннасці. Калі, напрыклад, прыпісаць матэрыі завершаннасць, то гэта будзе азначаць, што існуе нешта, што абмежоўвае матэрыю і што з’яўляецца яно шырэйшым, чым сама матэрыя.

2) Нестваральнасць і незнішчальнасць матэрыі – любое рэчава ці матэрыяльнае утварэнне не можа знікаць бясследна ці ўзнікаць з нічога яно можа толькі пераходзіць з аднаго стану ў другі, у шмат якіх касмалагічных тэорыях прыводзіцца думка, што матэрыя час ад часу ўзнікае з вакуума. У гэтым выпадку паўстае пытанне, што разумець пад паняццем “вакуума”. Ці так, як у свой час яго разумеў Дэмакрыт, што існуюць атамы і пустата як незалежныя велічыны, дзе матэрыя выступае ў форме атама, а пустата (вакуум) уяўлялася як штосьці нематэрыяльнае. Ці наадварот, калі ўяўляць вакуум як элемент матэрыі, то гэтым прызнаецца, што вакуум валодае матэрыяльнасцю, а калі так, то вакуум ёсць часткай матэрыі. Значыць вакуум – гэта не проста пустата, а аб’ектыўна існуючае матэрыяльнае асяродзе.

3) Матэрыя невычарпальная – матэрыя існуе заўсёды і ўсюды, але і нават самая элементарная часціна не можа быць прызныннай у якасці самай драбнейшай, а таксама немагчыма назваць самае вялікае матэрыяльнае утварэнне. Значыць, адкрыццё самага драбнейшага і самага вялікага прыроднага ўтварэння заўсёды чакае свайго часу у будучым .

27) Сутнасць уяўленняў аб рэчываполевай матэрыі

Пачынаючы з 19-га ст. лічыцца, што ў структурных адносінах фізічная матэрыя удзельнічае на рэчыва і поле. Рэчыва наделена энэргіяй і масай пакою, паміж якімі існуе узаемасувязь. У цэлым рэчыва складаецца з элементарных часцінак (электронаў, пратонаў, нейтронаў) маса пакоя якіх не раўна нулю. Таксама з 19-га ст. пачало ўзгадвацца поле як другі від матэрыі, які не надзеленны массай пакоя. Філасофія выкарыстоўвае паняцце “поле” ў абстрактнасці ў той час, як фізічнае поле абстрактным ніколі не бывае, але яно заўсёды праяўляецца і існуе як штосьці вельмі дакладнае (гравітацыйнае, эл.-магнітнае). Пытанне аб колькасці палёў заўсёды застаецца нявызначаным і адкрытым. Класічная фізіка і філасоўскі матэрыялізм, які грунтаваўся на ёй, звычайна супрацьпастаўлялі паняцці “поле” і “рэчыва”, хоць пры гэтым і прызнавалася, што поле і рэчыва ёсць 2 віды матэрыі. Таксама лічылася, што структура рэчыва дыскрэтна (перапынна), а поле характэрызуецца бесперапыннасцю. Квантавая фізіка, якая увела ва ўжытак ідэю дваістасці і сфармулявала прынцып “карпускулярна-хвалявога дуалізма”, гэтым самым згладжвала супрацтпастаўленні паміж рэчывам і полем.      Выяўленне шчыльнай узаемасувязі паміж рэчывам і полем прывяло да паглыбленых уяўленняў як у сферы фізікі, так і ў сферы філасофіі па пытаннях структурасці матэрыі у выніку былі строга размежаваны катэгорыі рэчыва і матэрыі. На сённяшні дзень паняццем “матэрыя” аперыруе філасофія, а паняццем “рэчыва” прысутнічнае ў фізічных, хімічных ды ў іншых прыродазнаўчых навуковых уяўленнях.

Рэчыва ў земных умовах

Яно сустракаецца ў 4-х уяўленнях:

а) газападобнае рэчыва – яно характэрызуецца слабай сувяззю паміж структурнымі элементамі;

б) ваткаснае рэчыва – тут сувязь паміж элементамі з’яўляецца не вельмі трывалай;

в) плазма – гэта перыяд паўраспада атамаў, маекулы  тут адсутнічаюць,  а атамы распадаюцца ды зноў узнікаюць.

28) Матэрыя і рух

Яшчэ з антычнай філасофіі вядома, што прыродныя целы знаходзяцца ў неспыннай зменлівасці і рухлівасці (Геракліт – Panta Rea). Ужо там пад рухам разумелася зменліввасць увогулле. Значыць, калі у прадметах ці з’явах ёсць зменлівасць, гэта і ёсць праява іх рухлівасці. Пагэтаму рух з’яўляецца усеагульным і абавязковым спосабам існавання матэрыі, якая заяўляе аб сваім існаванні толькі праз рух. Калі ж абстрагавацца ад руху якога-небудзь прадмета, то практычна аб ім нельга што-небудзь сказаць. Рух прысутнічае і там, дзе яго немагчыма зафіксаваць пачуццёва (зрокам, слыхам) ці пры дапамозе самых адчувальных прыладаў. Напрыклад, металл знаходзіцца ў вельмі складанай сістэме руху і нават адлюстраванне яго сонечнымі праменнямі ёсць ні што іное, як наяўнасць руху.

У гісторыі філасофіі па разнаму тлумачылася разуменне руху. Напрыклад, механіцызм як філасоўскі напрамак (Ньютан) разумеў рух толькі як механічнае перамяшчэнне цела і змяненне ягонага месцаснаходжвання.

Матэрыялісты 18-га ст. француз Гольбах і англ. Толанд наадварот лічылі, што рух – гэта штосьці знешнее і што рух існуе сам па сабе, а крыніца руху знаходзіцца ў ім самім. Гегель адмаўляў наяўнасць руху у прыродных прадметах, а сапраўдны рух – гэта толькі рух абсалютнай ідэі, якая і прадвызначае рух прыроды і чалавечай думкі.

У сучасны момант больасцьфіласоўскіх напрамкаў прытрымліваецца думкі, што рух характэрызуецца універсальнасцю: рух ёсць у грамадствах, у біялагічных арганізмах, на зямлі, у цэлым у сусвеце; пры гэтым крытэрыем руху выступае толькі зменлівасць.

Асноўныя формы руху матэрыі

Пачынаючы з 18-га ст. падчас сістэматызацыі навук называюцца і асноўныя формы руху матэрыі. І па сённяшні дзень немагчыма адказаць на пытанне “колькі існуе формаў руху?”. Лічыцца, што столькі колькі існуе прадметаў, з’яваў, працэссаў  ці іх структурных элементаў. Назваўшы асноўныя формы руху матэрыі, тым самым ахопліваюцца і ўсе прыватныя формы руху.

Асноўныя формы руху матэрыі: механічная, фізічная, хімічная, біялагічная, сацыяльная.

Адпеведна іх вывучаюць фундаментальныя навукі: механіка, фізіка, хімія, біялогія, сацыялогія.

  1.  Механічная – гэта простая і найбольш пашыраная форма руху матэрыі. Яна ахоплівая рух, пачынаючы з самых дробных матэыяльных утварэнняў (элементарных часцінак, фізічных прадметаў) і завяршаючы рухам сузор’яў і г.д. Паміж імі знаходзяцца прадметы сярэдніх габарытаў, у тым ліку і чалавек. Механічны рух – гэта змяненне месцазнаходжвання цела ў прасторы адносна іншага цела ці таго месца, у якім яно знаходзілася. Носьбітам механічнай формы руху з’яўляецца усе матэрыяльныя целы, нават і тыя, якія не фіксуюцца чалавечымі органамі (зрокам, слыхам) усілу іх дробнасці ці вялікасці.
  2.  Фізічная – носьбітам руху тут выступаюць не прадметы, а малекулы. Пры фізічным руху мянецца форма, уласцівасці і стан дадзенага цела, у той час як пры механічным руху змяняецца толькі месцазнаходжванне прадмета. Напрыклад, калі награваць металл, то ён пачынае выяўляць спецыфічныя уласцівасці, якія адсутнічаюць у ім у халодным стане.
  3.  Хімічнае – носьбітам гэтай формы руху з’яўляецца атамы тут адбываецца змяненне складу цела і утварэнне новага цела, новай якасці, напрыклад, калі змяшаць цукар і ваду, то іх малекулы перамешваюцца паміж сабой, утвараючы новую якасць ці новае цела, але гэта пакуль яшчэ фізічная форма руху. Мяжа паміж фізічнай і хімічнай формамі руху носіць заўсёды індывідуальны характар.
  4.  Біялагічная – гэта вельмі арганізаваная, але ў абмежаваных адносінах меней, яна патрабуедля сябе спецыфічна акрэсленых умоваў г.зн. што біялагічны рух можа быць толькі там, дзе ёсць умовы для жыцця: пэўная тэмпература, вільготнасць, святло і г.д. Носьбітам гэтай формы руху выступаюць раслінныя і жывёльныя арганізмы, а таксама чалавек як біялагічная істота.. Біялагічным рухам з’яўляюцца любыя працэсы жыцця: ежа, спадчыннасць, узнаўленне новых пакаленняў.
  5.  Сацыяльная – гэта складаная форма руху матэрыі. У якасці носьбіта тут выступае чалавек (у сваёй прыроднасці і суцэльнасці) і грамадства у цэлым. Зместам сацыяльнага руху выступае гісторыя чалавека і грамадства (гісторыя народа, рэлігіі, культуры, традыцыі, цывілізацыі).

Субардынацыя і іерархаванасць формаў руху матэрыі

Усе формы руху знаходжзяцца ў пэўнай заемазалежнасці. Вышэйшая форма руху узнікае толькі выключна на аснове ніжэйшай формы руху, напрыклад, фізічная форма руху можа існаваць толькі на аснове механічнай. Больш высокая і больш арганізаваная форма руху абавязкова уключае у сабе ўсе ніжэйшыя: у сацыяльную уваходзяць усе без выключэння формы руху матэрыі. У практычным плане гэта азначае, што чалавек ёсць не толькі сацыяльная істота, але і біялагічны від, фізічны прадмет, якому уласціва малекулярная будова, механічнае перамяшчэнне і г.д. У той час, як вышэйшая форма руху матэрыі не можа існаваць без ніжэйшай, то ніжэйшая форма руху можа існаваць без вышэйшай. Напрыклад, камнепад у гарах можа адбывацца і без удзелу чалавека ці якога-небудзь біялагічнага віду.

29) Віртуальнасць і карпускулярна--хвалевы дуалізм.    

Сучасны фізічны малюнак свету,які атрымаў назву “квантавы”,трэці па ліку ў гісторыі філасофіі і фізікі.Ён дапоўніў сабою механічны і электрадынамічны малюнак свету.

1)Механічны малюнак свету складваўся пад ўздзеяннем філасофіі атамістаў(Дэмакрыт),філасофіі механіцызма(Ньютан),філасофіі метафізічнага матэрыялізма(Фейербах).Тут матэрыя разглядалася як нейкая фізічная субстанцыя,якая складаецца з недзялімых атамаў,якая перамяшчаецца па бязмежнай прасторы,а сама прастора ўспрымалася як нейкая рафінаваная пустэча.Атам,які рухаўся, называўся грэкамі “карпускулай”.

2)Электрадынамічны малюнак.Тут наадварот адштурхоўваліся ад філасофіі Рэнэ Дэкарта,паводле яго канцэпцыі ўвесь свет уяўляўся ў выглядзе ўніверсальнага фізічнага поля,якое рухаецца па прынцыпу хвалі.

3)Квантавы малюнак свету.Ён афармляецца са ўзнікненнем новай фізікі на прыпачатку 20-га стагоддзя і злучае паміж сабой 2 папярэднія тыпы руху.Адкрыцці ў сферы фізікі далі новае разуменне руху і спрыялі таму,што паступова пачалі адмаўляцца ад прытэнзій аб адзінаправільнасці механічнага ці электрадынамічнага руху.

Квантавая фізіка засведчыла,што гэтыя два тыпы руху могуць існаваць толькі ў двуадзінству.Г.зн., што мікрачасцінка рухаецца і як карпускула,ізаляваная ад іншых падобных ёй часцінак,і,адначасова, гэтая часцінка існуе і рухаецца ў злучэнні з іншымі часцінкамі,ўтвараючы пры гэтым хвалю.У адпаведнасці з карпускулярна-хвалявым дуалізмам квантавая каардыната ўяўляе сабой не нейкую кропку,а хутчэй за ўсё мноства раўнаверагодных кропак знаходжання мікрааб’екта ў прасторы. Напрыклад:электрон,які рухаецца вакол ядра.Можна толькі гаварыць,як аб верагоднасці знаходжання яго ў той ці іншай кропцы ўнутры атомнай прасторы.

Сутнасць Віртуальнасці

Квантавая тэорыя называе віртуальнымі часцінкамі ўсе кораткажывучыя прамежкавыя становішчы мікрасістэмы.Тэрмін віртуальнасці ў першыню ўзгадваецца ў сувязі с узнікненнем квантавай фізікі,у якой віртуальнымі называюцца тыя элементарныя часцінкі,якія пры адпаведнай хуткасці змяняюць сваю массу ці страчваюць яе цалкам,яны ўзнікаюць і знікаюць у вельмі кароткія прамежкі часу,пагэтаму ўжо ў тыя часы перад фізікай і філасофіяй паўстала пытанне ці з’яўляюцца гэтыя часцінкі матэрыяльнымі ўтварэннямі,так як у іх адсутнічае галоўны паказчык фізічнага аб’екта-ягоная маса.

Віртуальныя часцінкі-гэта сваеасаблівая патэнцыя адпаведных элементарных часцінак,іх “вакуумныя корні”;гэта часцінкі гатовыя да нараджэння,але якія не народжваюцца.Пры пэўных умовах яны могуць вырвацца з вакуума і пераўтварыцца ў “нармальныя” элементарныя часцінкі.Пагэтаму віртуальнае заўсёды адражае як ад рэальнага,так і ад ідэальнага і віртуальнае ўбірае ў сябе спецыфіку і першага і другога.

На сёняшні дзень лічыцца,што віртуальнасць не характарыстыка існуючых мікрапрацэсаў і з’яваў,а толькі прыблізны і вельмі зручны спосаб іх разгляду.Віртуальная рэальнасць сімвалічная па сутнасці,аб’ектыўна і актуальна існуючая рэальнасць,якая носіць створаны зададзены характар,і якая дазваляе актыўна ўзаемадзейнічаць з сабой.

Тэрмін віртуальнасць выкарыстоўваецца таксама ў сацыялогіі,у палітычнай і ў побытавай сферах для характарыстыкі нейкіх рэальна не існуючых сацыяльных працэсаў,эканамічных паказчыкаў ці палітычных падзей,але якія для ўзмацнення думкі аб нестабільнасці ў той ці іншай сацыяльнай сферы ці нейкай канкрэтнай сітуацыі абазначаюцца віртуальнымі.Напрыклад:віртуальныя (рэальна не існуючые) грошы,фірмы,выбаршчыкі і г.д…..

30) Энергетызм і пытанне “цеплавой смерці сусвету”

На прыканцы 19 стагоддзя нямецкі хімік Оствальд  прапагандаваў палаженні аб тым,што энэргія з’яўляецца адзінаманапольнай субстанцыяй усяго існуючага.Энергія,як разважаў Оствальд, існуе без якога-небудзь носьбіту.Г.зн. яна нікому не належыць і з’яўляецца самадастатковай.У выніку такога разумення атрымлівалася,што ўсе прадметы ёсць ні што іншае як самыя розныя станы энэргіі,а калі энэргія існуе сама сабой,то незалежна ад яе самі па сабе існуюць і ўсе матэрыяльныя ўтварэнні і матэрыя ў цэлым.Оствальд звяртаў увагу на тое,што матэрыю не магчыма зафіксаваць і,наадварот,энэргію можна зафіксаваць,значыць энэргія існуе рэальна,а матэрыя адсутнічае ўвогуле.

У духу энэргетызма Оствальд разглядаў і асэнсоўваў недзялімасць атамаў і калі атамы дзялімы,то энэргія ёсць,а матэрыі няма.Затым атрымлівалася,калі напрыклад фатон не мае массы,то значыць фатон не матэрыя,а толькі энэргія.З усяго вышэй сказанага відаць,што у межах энэргетызму паняцце матэрыя заменяецца паняццем энэргія.

У цяперашні час прыхільнікі энэргетызму напрамую не зводзяць матэрыю да энэргіі.Цяпер робяцца спробы даказваць пераўтварэнне матэрыі ў энэргію ў выніку электронна-пазітроннай анігіляцыі.

Анігіляцыя-гэта калі сустракаюцца частінка і анцічасцінка і ўзаемна паглынаюцца. Напрыклад:электрон і пазітрон,вынікам гэтага з’яўляецца святло,як прыродная з’ява.

Сутнасць Канцэпцыі Цеплавой Смерці Сусвету

Гэтая ды ёй падобныя канцэпцыі ўзнікаюць на прыпачатку 20-га стагоддзя пад час афармлення новай фізікі.Творцы гэтай канцэпцыі бачаць яе сутнасць у тым,што ў перспектыве павінна адбыцца раўнамернае размеркаванне энергіі і сусвет і ўсё жывое ў ім павінна памерці ад недахопу цяпла.Як ужо адзначалася,матэрыя і рух знаходзяцца ў непарыўнай сувязі;а пагэтаму палажэнне аб нестваральнасці матэрыі пашыраецца і на сферу руха.Закон зберажэння і пераўтварэння энэргіі дапасавальны і да руха.Да гэтага закона прыбаўляецца і другі пачатак тэрмадынамікі:у любой сістэме,якая мае структуру,ўвесь запас энэргіі павінен размяркоўвацца па ўсёй сістэме больш-менш раўнамерна.Прыхільнікі цеплавой смерці сусвету ў светапоглядных адносінах выкарыстоўваюць самыя трывіяльныя прынцыпы накшталт:напаленая печ паступова аддае  ад сябе цяпло і адбываецца яго размеркаванне па ўсім пакоі у выніку чаго одбываецца выроўванне тэмпературы.Гэты факт яны пашыраюць на ўвесь сусвет,параўноўваючы абмежаваны пакой з усім сусветам.Атрымліваецца,што ў будучыні сусвет будзе астываць па аналогіі з астываючым пакоям.

Ці супярэчыць другі пачатак тэрмадынамікі закону зберажэння і пераўтварэння энэргіі,ці адмаўляе ён гэты закон.Калі рабіць выснову аб непазбежнасці цеплавой смерці сусвету,то гэтым самым мы уступаем у супярэчнасць з законам зберажэння і пераўтварэння энэргіі.Традыцыйная фізіка разумее гэты закон і асэнсоўвае яго толькі з аднаго боку - колькаснага,і абстрагуецца ад якаснага боку,які шчыльна злучаны з колькасным момантам,больш таго ў гэтых тэорыях ігнаруецца факт,што пераразмеркаванне энэргіі ўласціва толькі цеплавой.

31) Прастора І Час

Прастора і час з’яўляюцца важнымі атрыбутамі матэрыя,няма ні аднаго прадмета,прыроднай з’явы ці працэса,якія не надзелены прасторава-часавымі велечынямі.Гістарычна склаліся два падыходы ў разуменні прасторы:субстанцыяльная і рэляцыйная канцэпцыі.

Субстанцыяльная канцэпцыя:прастора і час разглядаюцца тут як нешта самастойна існуючае побач з матэрыяй;тыповым прадстаўніком такога рода разумення з’яўляецца Ньютан,які разглядаў прастору,як нейкую ёмістасць у якой знаходзяцца матэрыяльныя утварэнні.

Рэляцыйная кацэпцыя:тут прастора і час разглядаюцца не як асобныя самастойныя сутнасці,а як форма існовання аб’ектаў.Пагэтаму ў межах даннай канцэпцыі:1)прастора выражае суіснаванне аб’ектаў;2)час выражае паслядоўнасць іх існавання.

У сучасны момант большасць прыродазнаўцаў прытрымліваюцца рэляцыйнай канцэпцыі тлумачэння прасторы і часу.Пры гэтым даюцца наступныя характарыстыкі прасторы і часу:

1)Аб’ектыўнасць і ўсеагульнасць прасторы і часу; з гэтага вынікае,што прастора і час існуюць незалежна ад чалавека і не залежаць ад фіксацыі іх чалавекам.Усеагульнасць прасторы і часу азначае,што ні адзін прадмет не можа існаваць па-за прасторай і часам.

2)Трохмернасць прасторы;яна выражаецца ў тым,што палажэнні прадметаў можа быць абазначана з дапамогай трох незалежных велечыняў:даўжыні,шырыні і вышыні,побач з паняццем трохмернай прасторы выкарыстоўваецца паняцце шматмернасці прасторы,асабліва гэта прысутнічае ў навукова-папулярнай літаратуры.

Шматмерная прастора-гэта абстракцыя,якая дапамагае ахапіць вялікую колькасць велячыняў,якія падзелены не толькі характарыстыкай трохмернасці,але ў дадатак маюць яшчэ і іншыя

ўласцівасці.Напрыклад :афарбоўка;тут колеравыя велічыні могут называцца прасторамі,так як паміж імі існуюць суадносіны,якія фармальна нагадваюць тыя адносіны,якія існуюць паміж элементамі трохмернай прасторы.

3)Незваротнасць часу і яго аднамернасць;у адрозненні ад прасторы час аднамерны і не зваротны;прастора зваротна ў тым сэнсе,што ў любы яе пункт можна патрапіць двойчы і г.д.; час не мае такой зваротнасці так як ён рухаецца ад прайшоушага,праз сучаснае да будучага.

Ідэя незваротнасці часу навязваецца чалавеку непасрэдным ягоным вопытам псіхалагічнага жыцця.

4)Аднароднасць і ізатропнасць прасторы і часу;аднароднасць прасторы азначае,што раўнапраўнасць усіх яе пунктаў і адсутнасць у ёй якіх небудзь асобна выдзеленых пунктаў;ізаторопнасць – раўнапраўнасць усіх магчымых напрамкаў у прасторы.

Аднароднасць часу праяўляецца ў роунасці ўсіх ягоных момантаў.

32) Тыпалогія рэальных прастораў

у сучасны момант прызнаюцца наступныя тыпы рэальных прастораў:

1)Сусветная прастора;калі дапусціць думку,што сусвет з’яўляецца адзіным,то неабходна з абавязковасцю прызнаваць,што адзінай з’яўляецца і сусветная прастора.

2)Матэряльная пастора;так як кожны прадмет мае ўласную форму руху,то гэты ж прадмет утрымлівае ўнутры сабе і ўласную прастору.Сучасная навука ў асноўным разглядае поле ў якасці матэрыальнай уласцівасці фізічных прадметаў і з’яваў.Інакш кажучы,поле-гэта матэрыялізаваная прастора.

3)Перцэптуальная прастора;перцэпцыя-гэта летуценні,фантазіі і ўяўленні.Упершыню перцэптуальнасць прасторы ў паняційным плане выкарыстаў нямецкі філосаф і матэматык Лейбніц(1646-1716).У ягоным разуменні перцэпцыя-гэта нейкае невыразнае ўяуленне.Тыповым узорам перцэптуальнай прасторы з’яўляюцца прасторавыя параметры і суадносіны паміж нейкімі прадметамі,якія існуюць падчас снабачання,галюцынацый.

Ідэальная парстора.Поруч з вышэй узгаданымі прасторамі,як формамі рэальнасці,існуе таксама ідэальная прастора.Упершыню ідэальная прастора была апісана Платонам,які лічыў,што любая рэальная прастора існуе толькі таму,што яна народжана ідэальнай прасторай.Напрыклад:Платон для доказнасці сваёй думкі спасылаецца на геаметрычныя палажэнні:”Калі мы на дошцы ствараем трохкутнік,то ўсе просторавыя адносіны мы спісваем ,напрыклад,з раўнабедранага ідэальнага трохкутніка,і ўсе свае думкі падмацоўваем словамі накшталт трохкутнік,праводзім лінію і г.д.Усе гэтыя словы адносяцца не да трохкутніка,які ствараецца на дошцы,а яны адносяцца да ідэальнага трохкутніка,з якога мы змалёўваем рэальны трохкутнік”

У 19-ым стагоддзі ідэальная прастора асэнсоўвалася французкім філосафам,матэматыкам і эканамістам А.Пуанкарэ(1854-1912).Ён аналізаваў прастору зыходзячы з таго,што геаметрыя з’яўляецца абстрактнай навукай,якая не вывучае законы аб’ектыўнай рэальнасці.Пуанкарэ лічыў,што чалавек вельмі дакладна і непасрэдна ўспрымае толькі матэрыальныя прадметы,а прастора успрымаецца ім як выключная абстракцыя.Паводле Пуанкарэ прастора анталагічна (прыродна) не існуе,а яна існуе толькі гнасіялагічна (пазнавальна),а так як чалавек пазнае прастору толькі пры дапамозе лексікі,пы дапамозе слоў,накшталт: прастора,адлегласць і г.д.,то ў такім выпадку прастора ёсць ні што іншае як звычайная лексіка.Значыць,калі прастора здольна спасцігацца чалавекам толькі праз словы,то пытанне аб ісцінасці і аб’ектыўнасці прасторы з’яўляюцца безсэнсоўнымі.

33) Свядомасць

Пытанні свядомасці разглядаюцца фізіялогіяй,псіхалогіяй,кібернетыкай,але найбольш абагуленае і самае шырокае уяуленне аб свядомасці прысутнічае у філасофіі.У гісторыі філасофіі існуюць дзве супрацьлеглыя канцэпціі тлумачэння свядомасці.

 1)матерыялізм лічыць,што свядомасць у цэлым і нават асобная думка у чалавека самастойна існаваць не можа,гэта значыць для існавання свядомасці абавязкова існуе нейкая прычына,ці носьбіт свядомасці матэрыялізм у якасці гэтага носьбіта прызнае чалавека і адначасова матэрыялізм сцвярджае,што свядомасць узнікае у выніку развіцця жывой прыроды.

 У межах матэрыялізма існуюсь наступныя канцэпцыі тлумачэння свядомасці:

 а)вульгарны матэрыялізм.Французскі філосаф і фізіёлаг Кабаніс,а так жа нямецкія філосафы Фоіт,Бюхнер,якія былі па адукацыі фізіёлагі,спрабавалі асэнсоуваць філасоускую праблематыку, і асабліва пытанні і сутнасць свядомасці з пазіцыі фізіялогіі.Яны сцвярджалі,што чалавечая думка і свядомасць у цэлым выпрацоуваюцца чалавечым мозгам па аналогіі таго,як желдзь выпрацоуваецца печанню ці страунікавы сок – страунікам.Пагэтаму на думку на думку вульгарных матэрыялістау свядомасць мае пэуныя матэрыяльныя параметры(афарбоука)

 б) гілазаізм(жыццевасць прыроды).У межах матэрыялізма гілазаізм,што свядомасцю падзелены не толькі чалавек, але і усія жывыя істоты і нават фізічныя прадметы.Найбольш выразна гэтая канцэпцыя прысутнічае у словах галанскага філосафа Бенедыхта Спінозы.”І камень думае”

 2)ідэалізм дае тлумачэнне свядомасці у двух варыянтах:

 --аб’ектыуны ідэалізм (Піфагор,Платон,Гегель)абгрунтоувае,што свядомасць у цэлым і асобныя думкі чалавека існуюць самі па сабе і яны не залежаць ад чалавека.Свядомасць чалавека ствараецца адпаведна лікам(Піфагор),ідэям(Платон),абсалютнай ідэяй(Гегель).

 --суб’ектыуны ідэалізм(Бэрклі).Згодна яго свядомасць ствараецца выключна суб’ектыуна,гэта значыць яна ствараецца індывідуальным і непауторным “Я”.Пагэтаму у кожнага чалавека свядомасць выключна суб’ектыуная.А калі так,то зразумець ці вывучаць свядомасць іншых людзей немагчыма.

   Дуалізм(Рэнэ Дэкард) у тлумачэнны свядомасці займае сярэдзіннае месца паміж матэрыялізмам і ідеалізмам.

   Тут лічыцца,што матэрыя (цела чалавека) і свядомасць(думка)як штосць іжэальнае існуюць адначасова;паралельна і незалежаць адно ад другога.І толькі выпадкова могуць узаемна каардынавацца.

    Большасць прыродазнауцау,а таксама філасоускі матэрыялізм  ......... ,што свядомасць узнікае гістарычна з узнікненнем чалавека і яна у кожным выпадку належыць нейкаму канкрэтнаму чалавеку,народу,эпохі,культуры.

                      Адзінства і супрацьлегласць матэрыі і свядомасці

а)Адзінства паміж імі праяуляецца у тым,што у аснове узнікнення і існавання свядомасці знаходзіцца матэрыяльная сістэма(мозг чалавека).Свядомасці ці аднаго імгнення не можа існаваць без свайго фізіялагічнага органа мозга.

б)Супрацьлегласць паміж імі выяуляецца у тым,што не гледзячы на тое,што свядомасць існуе на аснове мозга тым не менш мозг не утварае чалавечую думку і свядомасць.Напрыклад,калі ізаляваць мозг чалавека ад інфармацыі,то ен ніколі не створыць ніякай думкі.

в)Супрацьлегласць паміж матэрыяй і свядомасцю вызначаецца у тым,што матэрыяльныя прадметы надзелены уласным зместам у той час,як свядомасць атрымлівае свой змест ад знешняга свету праз зрокавую ды іншую інфармацыю.

У цэлым свядомасць-гэта з’ява выключна прыродная і сацыяльная у адначасовасці.

Пры гэтым свядомасць патрабуе пэуных прадумовау(наяунасць цела,харчавання).

               Адрозненне свядомасці чалавека ад псіхікі жывеліны.

Яно праяуляецца у тым,што свядомасць можа існаваць толькі у межах чалавечага грамадства,гэта значыць што свядосць можа функцыяваць толькі пры знаходжанні чалавека у шматлікіх адносінах з іншымі людзьмі.

Чалавек-гэта істота сацыяльная ,зауседы і ва усех выпадках.

Псіхіка жывеліны праяуляецца і існуе толькі на біялагічным узроуні у той самы час як свядомасць чалавека існуе і на біялагічным  і на сацыяльным узроуні.Асновай псіхікі жывелінага свету выступаюць прыроджаныя і здабытыя рэфлексы.Здабытыя рэфлексы могуць замацоувацца і перадавацца па спадчыне;у адрозненне ад жывельнай псіхікі свядомасць чалавека біялагічна не перадаецца.

34) Дыялектыка і яе прынцыпы.

Як ужо адзначалася у першыню дыялектыка як тэрмін быу выкарыстаны Сакратам.

У сакратаускім разуменні фалентыка-гэта метад для пошукау ісціны праз супяречлівыя разважанні.У гісторыі філасофіі вылучаюцца наступныя варыянты дыялектыкі:

а)Антычная дыялектыка:ужо у антычнасці грэкі разглядалі кожны прадмет,з’яву у іх сувязі з іншымі прадметамі.Напрыклад,космас-гэта штосьці адзінае і суцэльнае ,у якім прысутнічаюць дзве супярэчнасці: пакой і зменлівасць.Акрамя гэтага усеагульная сувязь разумелася таксама як ператварэнне аднаго прадмета,аднаго стану рэчыва у другі прадмет,у другі стан рэчыва.

б)дыялектыка нямецкай класічнай філасофіі: найбольш лагічна вытрымана і паслядоуна выкладзена дыялектыка была у Гегеля,яна насіла аб’ектыуны ідэалістычны характар і была скіравана на доказнасць існавання абсалютнай ідэі як стваральніцы усяго існуючага.

в)матэрыялістычная дыялектыка: канчаткова аформілася у 19 стагодзі у рэчышчы марксістскай філасофіі.Асноуная задача разгадаць змест супярэчлівага існавання і развіцця прыроды,чалавека,грамадства у цэлым,вызначаушы супярэчлівую аснову прыроды і грамадства(холад-цяпло,дабро-ліха,каханне-страта).

Адсюль матэрыялізм тлумачыць,што прыродныя і грамадскія супярэчнасці вызначаюць і ствараюць супярэчлівую аснову і чалавечага здумлення.

                                  Аб’ектыуная і суб’ектыуная  дыялектыка

1)Аб’ектыуная-гэта сістема сувязяу ,адносін,супярэчнасцей,якія існуюць аб’ектыуна і незалежна у прыродзе і у грамадствах.Напрыклад адносіны і узаемасувязі,якія існуюць паміж людзьмі,а таксама адносіны чалавека з прыродай.

2)Суб’ектыуная-гэта адлюстраванне у чалавечай галаве і памяці палажэнняу аб’ектыунай дыялектыкі,гэта значыць адлюстраванне тых сувязяу,адносін,супярэчнасцей, якія існуюць у прыродзе і у грамадствах.

Адносіны паміж усходам і захадам (як прыродная з’ява)-гэта аб’ектыуная дыялектыка,а вось асэнсаванне гэтых адносін у чалавечым розуме-гэта суб’ектыуная дыялектыка.

  Прынцыпы дыялектыкі:

а)прынцып узаемасувязі у сусвеце немагчыма нават уявіць як які-небудзь прадмет ягонай ізаляванасці.

Напрыклад,усе унутраныя элементарныя часцінкі маюць абавязковую і жорсткую узаемасувязь паміж сабой,таксама узаемасувязь існуе паміж усімі прадметамі на макра- і мегаузроуні.Чалавек таксама можа існаваць толькі ва узаемасувязях і адносінах з іншымі людзьмі і прыродай.Напрыклад,існуе значная сувязь чалавека з характэрным яму прыродным кліматам.

б)Тыпалогія сувязі:унутраныя і знешнія сувязі.Унутраная сувязь існуе паміж структурнымі элементамі,якія утвараюць дадзены прадмет.Унутраная сувязь існуе усюды у тым ліку у чалавека;узаемасувязь унутраных органау і працэсау,сувязь фізіялагічная і псіхалагічная.У грамадстве унутраныя сувязі –гэта эканамічныя,палітычныя адносіны паміж людзьмі,а таксама адносіны грамадзяніна і дзаржавы.Менавіта гэтыя адносіны і сувязі складаюць аснову дзаржавы і утрымліваюць яе змест.Знешнія сувязі- адносіны паміж прадметамі, біялагічнымі відамі, хімічнымі элементамі, фізічнымі прадметамі. Напрыклад,міжвідавыя у раслінным і жывельным свеце,междзяржауныя  адносіны. Знешнія сувязі зауседы слабейшыя,чым унутраныя сувязі.Напрыклад,унутраныя сувязь паміж нуклонамі атамнага ядра больш трывалая і устойлівая,чым знешнія сувязі гэтага ж ядра з элементамі атамау.

в)прынцып развіцця-гэта асноуны прынцып дыялектыкі:ва усіх прадметах усе рухаецца,знікае і узнікае,ператвараецца элементарныя часцінкі,распадаюцца ядры, узгараюцца і затухаюць зоркі і г.д.

Розныя філасофскія напрамкі і прыродазнауцы спецыфічна разумеюць прынцы развіцця.

Найбольш пашыраным поглядам на развіцце з’яуляецца разуменне яго як руху  ад простага да складанага,ад ніжэйшага да вышэйшага.Пры такім падыходзе развыцце успрымаецца як выключны прагрэс.А дэградацыя прадметау,з’явау разглядаецца як нешта супрацьлеглае прагрэсу.

Другая канцэпцыя схільна лічыць,што развіцце-гэта усеагульная уласцівасць для усіх прадметау,для любых любых працэсау,думак чалавека.Развіцце у такім падыходзе разумеецца як зменлівасць увогуле.У гэтым варыянце у паняцце развіцця уключаюць не толькі момант прагрэсу ,але і абавязкова момант рэгрэсу.Атрымліваецца напрыклад,што смерць есць нішто іншае як чарговы этап велікага усеагульнага развіцця.

Ці можна прымяняць катыгорыю развіцця да сусвету уцэлым?На побытавым узроуні дапускаецца,што увесь сусвет развіваецца і утрымлівае унутры сябе нейкі зададзены напрамак развіцця.Такое разуменне характэрна пры тлумачэнні чалавека і прыроды.У строгім падыходзе катыгорыю развіцця немагчыма выкарыстоуваць да сусвета уцэлым.Справа у тым,што у прыродзе існуюсь самыя розныя працэссы і з’явы рознай скіраванасці.Няма адзінага напрамку развіцця,які характэрызует сусвет уцэлым,пагэтаму змяненне і развіцце характэрызуюцца лакальнасцю і праяуляюцца толькі у нейкім асобным прадмеце ці з’яве і у абмежаваным часе.І наадварот,калі дапускаць думку,што сусвет уцэлым уласцівы момант развіцця,то у гэтым выпадку неабходна будзе прызнаваць,што сусвет з’яуляецца абмежаваным і у прасторы,і у часе і што ен мае момант народжання і момант сваей смерці.

35) Дыялектычныя законы.

Гегель сфармулявау на ідэялістычнай аснове, якія выяуляюцца у сферы чалавечых думак.Так як Гегель не прызнавау прыроду,матэрыю у якасці першаснага,то і законы дыялектыкі ен сфармулявау не у прыродным плане,а у ідэальным,гэта значыць у сферы чалавечага розуму.

1)закон пераходу колькасных змяненняу у якасныя і наадварот.

2)Закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей.

3)закон адмаулення адмаулення(закон двайнога адмаулення)

1)Закон пераходу колькасных змяненняу у якасныя.У межах гэтага закона асноунымі катэгорыямі выступаюць якасць,колькасць і мера.Якасць-гэта усе тое што робіць прадмет тым ,чым ен з’яуляецца у дадзены момант;губляючы сваю якасць,і думка чалавека,і прадмет,і чалавек перастаюць быць самімі сабою.

Якасць нельга даясабліваць з уласцівасцямі прадмета,так як са стратай асобных уласцівасцей прадмет тым не менш працягвае свае існаванне.Напрыклад,і на узроунні паняцця і на узроуні прыроды дрэва можа губляць такую сваю уласцівасць як быць з лістотай.Але у дадзеным выпадку дрэва працягвае існаваць,так як захоуваецца якасць дрэва.

Колькасць.Гегель вызначае яе як знешні бок быцця прадмета.У той час як якасць гэта выключна унутраны зместпрадмета.Напрыклад,тое ж самае дрэва застаецца дрэвам незалежна ад колькасці гадоу і адначасова яно перастае быць сабою,калі яно страчвае сваю якасць.

Мера-гэта злучэнне колькасці і якасці у адно цэлае.Мера уласціва усім прадметам і з’яуляецца межай іх існавання.Напрыклад,мера жыцця чалавечага арганізма патрабуе нейкіх канкрэтных колькасных і якасных параметрау,гэта значыць у сістэме Гегеля якасць-гэта тэза,гэта унутранны змест прадмета;колькасць-гэта антытэза,гэта знешняя сутнасць прадмета;мера-гэта сінтэз,гэта адзінства якасці і колькасці.

2)Закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей.Любы прадмет,любая з’ява,любое дзеянне зауседы утрымлівае нейкія супрацьлеглыя моманты.Ні адзін прадмет,у тым ліку і чалавек і ягоныя думкі,не могуць існаваць без якіх-небудзь супярэчнасцей.Напрыклад,супярэчнасць прысутнічае і у думках аб жыцці і у самім рэальным жыцці.Гэта адбываецца з той прычыны,што жыцце-гэта адзінства двух супярэчлівых момантау,нараджэння і смерці.

У сферы чалавечага здумлення адзінства думак праяуляецца у тым,што яны усе існуюць ідэальна;адначасова паміж думкамі зауседы існуе супрацьстаянне ці барацьба супрацьлегласцей.Гэта уласціва для любога прыняцця нейкага варыянта паводзін ці дзеянняу;гэта таксама уласціва усяму працэссу пазнання.Гэты закон Гегеля уласцівы не толькі для сферы чалавечага розуму,але ен прысутнічае і у прыроднай сферы.Напрыклад,у біялогіі узорам адзінства і барацьбы супрацьлегласцей выступаюць 2 узаемавыключныя працесы :асіміляцыі і дэсіміляцыі.

Асноунымі катэгорыямі выступаюцьадзінства і барацьба супрацьлегласцей.

Адзінства і у прыродзе уцэлым і у асобным прадмеце носіць не абсалютны характар;у тым выпадку,калі б адзінства у прадмеце,у прыродзе,у грамадстве было абсалютным,то усе знаходзілася у статычным стане і адсутнічала якое-небудзь развіцце і зменлівасць.І наадварот,калі у прыродзе ці у грамадствах існавала татальнае супрацьстаянне ці барацьба супрацьлегласцей,то у іх небыло устойлівасці, так як элементы былі б нездольны узаемадзейнічаць паміж сабою і утвараць устойлівыя структуры.

3)Закон адмаулення адмаулення.Гэты закон выражае паступальнасць і пауторнасць развіцця.Ен праяуляецца,як на узроуні чалавечых думак,так і на узроуні прыроднага і грамадскага развіцця.

У сферы прыроды гэты закон праяуляецца наступным чынам.Напрыклад,ячменнае зерне у сваей нязменнасці есць нішто іншае як тэза;калі ж гэтае зерне дае парастак гэта ужо антытэза, так як тут адмауляецца першапачтковы стан гэтага зерня.Гэта і есць першае адмауленне ці адмауленне тэзы,ці адмауленне самастойнасці гэтага зерня.Узнікшы колас з’яуляецца адмауленнем сцебля ці колас з’яуляецца сінтэзам тэзы і антытэзы.У нашым выпадку адзінствам зерня і парастка на працягу  ягонага жыцця.У коласе,як у сінтэзе ,зерне зноу паутарылася,але ужо у іншай колькасці,а у асобных выпадках і у іншай якасці(у выніку агратэнікі,дойледу,прыродных умовау).У сістэме дыялектычных законау Гегеля і асабліва у законе адмаулення адмаулення,што любое развіцце ці то чалавечай думкі,ці то прыроды у цэлым выяуляецца праз наступныя прынцыпы:

а)прынцып кола.Наглядна і відавочна гэты прынцып ілюструе развіцце як выключны паутор аднак,тых самых падзей.Гэта служыць асновай для існавання так званых тэорый колазварота,у якіх развіцце разглядаецца і тлумачыцца толькі як пауторнасць і цыклічнасць.

б)прынцып прамой лініі.Прамая лінія,якая скіравана у бясконцасць ілюструе сутнасць тэорый гэтак званага лінейнага прагрэссу.Тут развіцце разглядаецца толькі як рух наперад і адмауляецца момант зваротнасці і пауторнасці.Тыповым узорам лінейнага прагрэссу у сацыяльным развіцці з’яуляецца у 20-х гадах 20 стагодзя гэтак званая канцэпцыя пралетарскай культуры.

в)развіцце па прынціпу спіралі.Гегель у свой час прапанавау разумець равіцце і прыроды і чалавека,а таксама чалавечай думкі па прынцыпу спіралі,дзе аб’яднаны і цыклічнасць,і пауторнасць(гэта па прынцыпу колазварота),і паступальнасць(ад прынцыпу лінейнага прагрэсу).

36) Cінэргетыка

Для зразумення сусветнага парадку ў антычнасці выкарыстоўваўся тэрмін “космас”. І грэкі разумелі яго, як любы парадак і гармонія, ў тым ліку і ўладкаванасць усяго сусвету. Супрацьлеглы па сэнсу да космаса было паняцце “хаус”, якое абазначала нейкае бязладдзе і дэзарганізацыю. Платон упершыню пачаў комплексна разважаць над праблемай пераходу ад хаоса да космаса ў сваім дыялогу “Тымей”.

Згодна дыялектыкі ў рэальным свеце ўсе прадметы і з’явы выступаюць не як ізаляваныя сістэмы, а як узаемазлучаныя адно з другім, пагэтаму прадметы неабходна разглядаць як нейкія складаныя сістэмы.

У 20 ст. ва ўжытак ўваходзіць паняцце самаарганізаваных сісітэм,ці адкрытых сістэм. Разгорнутае азначэнне адкрытых сістэм зрабіў адзін з стваральнікаў квантавай механікі Эрвін Шрэдзінгер(1888-1961)  менавіта пачынаючы ад Шрэдзінгера лічыцца, што самаарганізуюцца не толькі жывыя істоты і неарганічныя прадметы, але і ўвесь сусвет ш цэлым.

Вывучэннем самаарганізаванай сістэмы пачынае займацца міждысцыплінарная навука 20 ст. сінэргетыка. Аўтарам гэтага тэрміна з’яўляецца нямецкі фізік Хаккен,утварыў яго ад старажытна-грэцкага “сінэргія” ў перакладзе сумесныя ўзгодненыя дзеянні.

У адрозненні ад класічнай тэрмадынамікі, якая заўседы мае справу толькі з  закрытымі ураўнаважнымі сістэмамі, сінэргетыка, як тэорыя самаарганізацыі абапіраецца на некласічную тэмадынаміку, якая  мае справу толькі з адкрытымі сістэмамі.

Сінэргія зыходзіць з таго, што ўсе тое, што ўспрымаецца, фіксуецца, усе тое, у чым мы зараз ўдзельнічаем, гэта толькі фрагменты адзінага сусветнага сінэргетычнага працэсу. Сінэргетыку цікавяць нестацыянарныя станы, узаемапераходы разбурэння і тварэння, безупынна ўзнікаючы ў зменлівы сусвет, пагэтаму сінэргетыка – гэта навука аб устойлівай неўраўнаважнасці. Даючы рэцэпты авалодвання складаным сінэргетыка разбурае сам “рэцэпт”, сам колішні спосаб рэцэпта утварэння. Яна ўсе робіць гнуткім, няжорсткім, адкрытым, шматзначным, пагэтаму сінэргетыка і дыялектыка ўзаемадапаўняюцца.

Паводле некласічнай тэрмадынамікі пачаткам самаарганізацыі з’яўляюцца выпадковыя адхіленні ў сістэме  ад пункту раўнавагі, якая называецца флуктуацыямі. Флуктуацыі адбываюцца пастаянна, але на пачатку свайго ўзнікнення яны падаўляюцца сістэмай, паколькі ўсе закрытыя сістэмы ўзаемадзейнічаюць з агаляючым асяроддзем, то паступова флуктуацыі ўзмацняюцца, у выніку чаго старая структура сістэмы развальваецца, а г. зн. ўзаемасувязі паміж  элементамі сістэмы аслабляюцца і як вынік старая закрытая сістэма трансфармуецца ў адкрытую сістэму.

Сінэргетыка імкнецца асэнсоўваць у тым ліку і вышэйшую форму руху матэрыі – сацыяльную. Флуктуацыі ў грамадствах заўседы выклікае адначасова і надзею і трывогу: надзею ў тым сэнсе, што нават самыя малыя флуктуацыі могуь узмацняцца і затым сменьваць усю структуру сістэмы, г. азн. Напрыклад, што індывідуальная актыўнасць зусім не з’яўляецца безсэнсоўнай, а яна  можа спрычыняцца да змянення існуючай сістэмы; трывога існуе таму, што ўсе жыцце ўвесь час пры сінэргетычным падыходзе не ўтрымлівае гарантыю стабільных, устойлівых норм і законаў у грамадскім жыцці.

37) КАЭВАЛЮЦЫЯ  ПРЫРОДЫ  І  ГРАМАДСТВА.

Паняцце каэвалюцыі было ўпершыню выкарыстана біёлагамі ў 60-х гадах 20ст. для апісання ўзаемапрыстасаванняў відаў расліннага і жывёльнага свету. Напрыклад, матылька і кветкі. Затым паняцце каэвалюцыі  было пашырана  і на суіснаванне, і на суразвіццё  ўсёй прыроды і цывілізацыі. У каэвалюцыі адзіны эвалюцыйны працэс злучаны з эвалюцыйным працэсам глабальных масштабаў, накшталт: нельга сарваць кветку не патрывожыўшы пры гэтым зорку.

Канцэпцыя каэвалюцыі трымаецца на прынцыпах, згодна якіх чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца, з улікам патрэбаў прыроды. Этасфера--гэта вобласць быцця, якая заснавана на прынцыпах маральных адносін да прыроды. Іх носьбіт -- чалавек, які дзейнічае не толькі ў сваіх інтарэсах, але і ў інтарэсах жыцця на Зямлі.

Ва ўзаемадзеяннях прыроды і грамадства вылучаюцца чатыры асноўныя этапы:

1).архаічны, ў якім чалавек і прыроды знаходзіліся ў гармоніі. Заняткам чалавека было збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне і ўсё гэта  не ўплывала разбуральна на прыроду.

2).аграрны, дзе не адбываецца істотных парушэнняў ў каэвалюцыйнай раўнавазе паміж прыродай і грамадствам. Тут чалавек быў заняты земляробствам і жывёлагадоўлей.

3).прамысловы, які пачынаецца  з 18 ст. Адбываецца разрыў каэвалюцыйнага балансу  г. зн. супрацьстаянне паміж грамадствам і прыродай. Разбалансоўваецца экасістэма.

4).тэхнагенны, у якім існуе  высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, і якія спрыяюць, акрамя ўсяго, разбурэнню прыроды, абвастрэнню экалагічных праблем.

У каэвалюцыі выдзяляюць макра- і мікрапрацэсы. У мікраструктурах, дзякуючы сімбіёзу, элементы мікраўзроўня пераходзяць праз біягеценоз на макраўзровень.

Ідэя каэвалюцыі ў глабальных масштабах уключае ў сябе:

а) працэсы, якія абвываюцца ў канкрэтнай сістэме.

б) каэвалюцыя з асяроддзем (энэргетычны і інфармацыйны абмен).

в) эвалюцыя ўласна эвалюцыйных працэсаў.

У макра і мікракосме існуюць фазы каэвалюцыі: хімічная, біялагічная, сацыябіялагічная, экалагічная і сацыякультурная. Найбольш каэвалюцыя выяўляецца ў біясферы.  Ні адзін біялагічны від не ў стане эвалюцыяніраваць ізалявана, так як для гэтага неабходна ўся сістэмная сукупнасць арганізмаў біясферы.Вышэйшым этапам развіцця біясферы з'яўляецца наасфера:--гэта абалонка, якую стварае чалавек сваёй жыццёдзейнасцю. У наасферы адбываецца ўзаемадзеянне арганічнай і культурнай эвалюцыі. Каэвалюцыйныя ўяўленні дазволілі змяніць  падыход да разгляду эвалюцыі чалавека, грамадства і прыроды. Калі эвалюцыянісцкія падыходы "вырывалі" чалавека з прыроднага кантэксту і разглядалі яго ў адрыве ад прыроды, то каэвалюцыя даследуе чалавека, як яго "вяртання" ў прыроду. Згодна канцэпцыі каэвалюцыі, чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца з улікам патрэбаў прыроды.

 

38) ФІЛАСОФСКАЯ АНТРАПАЛОГІЯ.

Антрапалогія (антропас з грэч.- чалавек) як паняцце выкарыстоўваецца ў двух сэнсах:

1)як раздзел філасофіі, ў якім разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця.

2)як метад думання і пазнання, г. зн. усе праблемы разглядаюцца ў іх чалавечым вымярэнні.

Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека  разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы: цела, дух, душа.

1). цела чалавека – гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага.Асноўныя канцэпцыі асэнсавання чалавека ў класічнай філасофіі:

а). натуралізм, ў яе аснове прысутнічаюць два галоўныя аргументы:

чалавек – жывая істота, фізіялогія якога супадае з жывёльнай.

чалавек генетычна выйшаў з жывёльнага свету і зберагае сваю жывёльную сутнасць.

б).рацыялістычная прызнае самым галоўным у чалавека – розум.

Яшчэ ў Антычнасці філасофія ставілася да чалавечага цела шматзначна; адзначалася, што цела адначасова ўтрымлівае і момант жыцця і момант смерці, г. зн., што яно  жывучы, адначасова штоімгненна памірае. Філасофію цікавіць цела не толькі само сабой (гэта  задача медыцыны і фізіялогіі), а яе найбольш цікавіць ўзаемазалежнасць цела, душы і духа. Філасофія, прызнаючы мноства самых розных варыянтаў узаемасувязі цела, душы і духа тым не меньш заўсёды адстойвала, што цела ці асобны элемент яго не ёсць яшчэ сам чалавек. Тады ўзнікае пытанне, што такое чалавек?  Уласна чалавек гэта і ёсць адзінства жывёльнага і ідэальнага.

2).дух ці духоўнасць – гэта не столькі індывідуальнае, колькі грамадскае ў чалавека (духоўная культура, маральны дух). У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць у сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей, а праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але  ліха і агрэсія. Найбольш духоўнае жыццё выяўляецца ў сферах мастацтва, філасофіі, навукі, але і тут, у гэтых сферах духоўнасць можа быць, не толькі як нешта станоўчае, але як і штосці адмоўнае, напрыклад, мастацтвам можна прапагандаваць як адмоўныя так і станоўчыя ідэалы.

3).душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці,  але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае. Напрыклад, спагада, дабро і ліха – гэта праява духоўнасці ў цэлым, але ў кожны  дакладны момант спагада, дабро і ліха –гэта праява нейкага канкрэтнага чалавека. Душа не дазваляе чалавеку страчваць сувязь з гісторыяй, культурай  свайго народа,  захоўвае памяць ў сямейна – шлюбных адносінах.

У канкрэтным чалавеку цялеснае, духоўнае і душэўнае не раздзелены, яны зліты ў адзінае і ўяўляюць унікальную суцэльнасць.

Філасофская антрапалогія, як вучэнне аб чалавеку, змяшчае яго ў цэнтр светабудовы і ён   разглядаецца ў якасці своеасаблівага ключа пры асэнсаванні ўсіх праблем. Пагэтаму ў філасофскім падыходзе да чалавека, галоўным з’яўляецца духоўная сфера, а ўсё астатняе размяшчаецца вакол яе. Філасофская антрапалогія разглядае чалавека не як прыродны прадмет, а як звышпрыродны. З другога боку чалавек як мікракосмас ўтрымлівае ўсе якасці  і праявы вялікага космасу, такога загадкавага і незразумелага. Пагэтаму ў чалавеку прысутнічаюць таемныя касмічныя сілы кшталту: гнеў.страх. радасць, эротыка, якія з’яўляюцца аналагамі адпаведных касмічных сіл. Антычнае выказванне “пазнай самога сябе!” азначае: пазнаючы сваё “Я” чалавек у нязначных подступах далучаецца да зразумення сутнасці ўсяго сусвету і ў пэўнай ступені пераўтварае акаляючае асяроддзе.

 

39) ФІЛАСОФСКАЕ РАЗУМЕННЕ ІСЦІНЫ.

Спробы асэнсавання і фармулёўкі ісціны ўжо былі ў антычнай філасофіі. Арыстоцель сцвярджаў што любыя веды ёсць ісцінымі толькі тады калі яны апавядаюць прадметам і іх прыкметам. Пры гэтым ісціна адносіцца не да саміх прадметаў, а толькі да ведаў аб гэтых прадметах ( г. зн. ісціна можа выяўляцца толькі праз логіку думак). Такое разуменне і склала аснову класічнай канцэпцыі карэспандэнцкай ісціны, ў якой сцвярджалася што ісціна--гэта адпаведнасць паміж ведамі і рэчаіснасцю.У працэсе развіцця філасофіі разуменне ісціны адбывалася ў наступных напрамках:

1).прагматызм лічыць, што ісціна--гэта ўсё тое, што карысна для чалавека; амерыканскі філосаф—прагматык ХХ ст. Уільям Джэмс адзначаў, што "ісціна--гэта ўсё тое, што зручна і камфортна для майго працэса думання". Атрымліваецца: калі для чалавека больш карыснай  з'уяўляецца думка, што ён ніколі не памрэ, то гэта і ёсць ісціна.

2).канвенцыяналізм(conventio з лац.--пагадненне) разглядае ісціну як нейкае пагадненне паміж навукоўцамі, якія кіруюцца свабодным выбарам метаду даследвання.

3).кагерэнтны(quagerre з лац.-- сувязь) інтэрпрэтуе ісціну як лагічна -- вытрыманую сістэму адносін паміж словамі, сказамі падчас абмеркавання ідэальных ці  матэрыяльных аб'ектаў.

4).марксізм разумее ісціну як адносную, абсалютную і аб'ектыўную. Адносная ісціна--гэта прыблізна правільная інфармацыя толькі аб структурных элементах ці асобных частках прадметаў. Абсалютная ісціна-- гэта больш-меньш поўная інфармацыя аб прадметах і з'явах. І адносная і абсалютная ісціна--гэта  два моманты для дасягнення аб'ектыўнай ісціны.

Аб'ектыўнасць ісціны ў тым , што яна не знаходзіцца ў саміх прадметах так як прадметы не бываюць ісцінымі ці неісцінымі, а толькі  чалавечае  пазнанне можа  фармуляваць  ісціну.       Крытэрый ісціны:

У гісторыі філасофіі былі падыходы (скептыцызм) якія ўвогулле адмаўлялі  існавання крытэрыя ісціны, чым і адмаўлялі яе існаванне. З другога боку ў якасці крытэрыя называліся: практычная карыснасць, эканомія думання (прагматызм), Матэрыялізм  у якасці крытэрыя ісціны прызнае чалавечую практыку. Менавіта яна дае зыходны матэрыял для пазнання і вызначае мэты  пазнання: фізіка, хімія ў якасці крытэрыя ісціны выкарыстоўвюць  эксперымент; медыцына-- назіранні за пацыентам; філасофія --ўсю сукупнасць грамадскай, вытворчай, навуковай і гістарычнай практыкі. У той жа самы час практыка ў якасці крытэрыя ісціны носіць гістарычна -- абмежаваны характар. Напрыклад, нізкі ўзровень практыкі антычных грэкаў, а менавіта адсутнасць тэхнічных сродкаў, не дазваляў ім даказаць дзялімасць атама.

40) Законы: гнасіялагічныя і прагнастычныя функцыі.  

З філасофскага разумення: закон-- гэта неабходная, ўстойлівая і паўторная сувязь паміж прадметамі, працэсамі і з'явамі. Існуе  вялікая колькасць законаў і іх класіфікацый.

1). у гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:

а).прыродныя  якія характарызуюцца вялікай абагуленасцю і ў часе і ў прасторы. Напрыклад, праяўленне закона зберажэння і ператварэння энэргіі, праяўляецца ў прыродзе ва ўсе часы  і ўсюды, хоць як закон ён  сфармуляваны толькі ў сярэдзіне 19ст.

б)матэматычныя, лагічныя, граматычныя законы.Яны з'яўляюцца суб'ектыўнымі, так як яны афармляюцца як і само чалавечае пазнанне толькі з узнікненнем чалавечай думкі і мовы. Па-за думкай і мовай гэтыя законы праяўляцца не могуць. Яны выступаюць як інструмент у пазнанні прыродных  законаў. Без законаў логікі, матэматыкі і граматычных нормаў, немагчыма было б, напрыклад, сфармуляваць прыродназнаўчы закон зберажэння і ператварэння энэргіі.

в).законы грамадства з'яўляюцца сінтэзуючымі. Гэта законы палітыкі, права, маралі, мастацтва. Яны злучаюць ў сябе законы прыроды, логікі, матэматыкі, граматыкі з каштоўнаснымі  прынцыпамі якія ўласцівы кожнаму этапу развіцця грамадства. Напрыклад, эканамічны закон попыту і прапановы ўбірае ў сябе не толькі чыста эканамічныя параметры, але таксама абавязкова ўлічвае народныя і рэлігійныя традыцыі, нормы ў адзенні , харчаванні  і г. д.

г).юрыдычныя законы рэгулююць нарматыўна--практычную дзейнасць паміж грамадзянінам і дзяржавай, адносіны паміж людзьмі, міжнародныя стасункі, правы і абавязкі грамадзяніна.

д).філасофскія законы  з'яўляюцца найбольш агульнымі і самымі шырокімі так як яны ўключаюць ў сябе ўсе вышэйузгаданыя законы. Напрыклад, дыялектычны закон перахода колькасных змяненняў у якасныя мае сваё праяўленне і ў прыроднай сферы, і ў грамадскіх адносінах, і ў лагічных прынцыпах, правілах і законах.

2). у прагматычным плане законы дзеляцца на:

а).дынамічныя--гэта законы дзеяння сіл: механічных, электрамагнітных, гравітацыйных. Гэта законы жорсткай дэтэрмінацыі. Тут спрацоўвае лінейная скіраванасць іх дзеяння: ад прычыны да выніка. Дынамічныя законы  з'яўляюцца асновай класічнай механікі, дзе ведаючы прычыну можна прадказаць вынік і наадварот па выніку можна зрабіць ўяўленне аб прычынах. Дынамічныя законы спрацоўваюць і ў юрыспрудэнцыі: у вышуковай дзейнасці ключавымі момантамі з'яўляюцца канстатацыя вынікаў і шуканне прычынаў.

б).статычныя законы( status --з лац. стан ) Яны разглядаюць ўсё сістэмна і прадказанні тут носяць толькі верагоднасны характар і пры іх дапамозе можна асэнсоўваць выпадковыя з'явы, так як у статычных калектывах, ці ў масавых падзеях ( напрыклад, вялікая колькасць малекул; асобін у біялагічных папуляцыях; людзей ў калектывах ) існуе вялікая  мноства выпадковых фактараў.  Згодна статычнага разумення, напрыклад, ўраджайнасць агракультур залежыць не толькі ад догляду і апрацоўкі глебы, але і ад прыродных выпадковасцей.

 

41) ПАЧУЦЦЁВАЕ ( ЭМПІРЫЧНАЕ ) І РАЦЫЯНАЛЬНАЕ Ў ПАЗНАННІ.

1) Пачуццёвае (эмпірычнае ) пазнанне - гэта працэс адлюстраванне ўсіх  з'яваў пры дапамозе органаў пачуццяў(зрок,слых...),без якіх чалавек не здольны ні пазнаваць,  ні  думаць ўвогулле.

2) Рацыянальнае пазнанне (ratio - з лац.- розум ) - гэта працэс адлюстравання ўсіх з'яваў пры дапамозе розума, асабліва на ўзроўні абстрактнага здумлення, праз якое толькі і магчыма аналізаваць,  пазнаваць сутнасць і  зразумець змест прадмета. Нямецка-амерыканскі філосаф  Эрых Фром(1900-1980) адзначаў: розум - гэта здольнасць чалавека спасцігаць ўсё думкай, а інтэлект--здольнасць, пры дапамозе думак, маніпуляваць вобразамі, падзеямі, фактамі і г. д.

3) Пачуццёва - рацыянальнае пазнанне - гэта пераход ад пазнання знешняга боку прадметаў і з'яваў да пазнання іх сутнасці, а гэта ёсць нішто іншае, як узаемадзеянне пачуццёвага і рацыянальнага ў пазнанні. Пачуцці заўсёды афарбаваны момантам рацыянальнага і наадварот розум толькі і функцыянуе на аснове вынікаў пачуццёвага вопыту. Напрыклад, колькі б разоў чалавек на рацыянальным ўзроўні не ўяўляў  бы сонечнае зацямненне  яго яшчэ трэба засведчыць зрокава. У гісторыі філасофіі існавалі два напрамкі, якія перабольшвалі ці пачуццёвасць, ці рацыянальнасць: Эмпірызм (эмпіріо з.ст.гр.--вопыт ), сінонімам якога выступае сенсуалізм (sensus—з лац.--пачуцці). Эмпірыкі ці сенсуалісты зводзілі ўвесь змест пазнання да той інфармацыі, якая паступала ад органаў пачуццяў. Англійскі  філосаф--эмпірык Джон Локк (1632--1704 ) упадабляў чалавечую душу чыстай дошцы, якая ад нараджэння не запоўнена аніякай інфармацыяй і памяць яму не перадаецца па спадчыне, як гэта існуе ў жывёльным свеце. Толькі пасля нараджэння чалавек атрымлівае, праз уласныя пачуцці,  нейкую інфармацыю, якая і складае змест чалавечай душы і памяці. Рацыяналізм--прытрымліваецца супрацьлеглага погляду. Тут рашаючая  роля належыць толькі розуму. Пры гэтым рацыяналісты адзначалі  здольнасць абстрактнага здумлення ствараць адны абстракцыі  на аснове другіх абстракцый. Напрыклад, у выніку складання двух абстракцый кшталту "2+3" народжваецца новая абстракцыя-- лік "5". Такога рода прыкладамі рацыяналісты паказвалі сілу чалавечага інтэлекта, ягоную іманентнасць  г. зн., што розум  здольны самастойна, са сваіх унутраных магчымасцей ствараць новыя думкі. Значыць, ні  акаляючае асяроддзе, ні іншыя людзі і нават адукацыя чалавека актыўна не ўздзейнічае на працэс з'яўлення новых думак.

42) Навука як спецыфічны тып пазнання.   

Навука характарызкецца з трох важнейшых вымярэнняў:

1) навука-гэта спецыфічны від пазнавальнай дзейнасці, які адрозніваецца ад штодзённага, мастацкага, філасофскага відаў пазнання.

2) навука- гэта выкладзеная на спецыяльнай мове сістэма абгрунтаваных ведаў.

3) навука-ёсць сацыяльны інстытут ( яе арганізацыя,  фінансы, сацыяльныя патрэбы ў ёй).

Навука не абмяжоўваецца пазнаннем толькі тых аб'ектаў, якія зафіксаваны ў практычнай сферы, а яна  даследуе і тыя аб'екты, якія могуць знайсці прымяненне ў будучыні. Напрыклад, тэарэтычная фізіка адкрыўшы законы атамнага дзялення тым самым заклала аснову для  будучых атамных электрастанцый. Спецыфіка навукі праяўляецца і ў спецыяльнай мове, так як гутарковая мова не можа забяспечыць дакладнасці і строгасці ў абгрунтаванні навуковых палажэнняў.У чалавечай гісторыі  паралельна з навуковымі ведамі ўзнікаюць розныя альтэрнатыўныя веды:

Паранавука(пара ў пер.. з ст .гр.усюды,каля,па-за).Яна ўключае шматлікія вучэнні, якія існуюць і развіваюцца за межамі і ідэаламі навуковай рацыянальнасці, але адначасова звязаныя з навукай па пэўнай праблематыцы. У якасці паранавукі выступаюць новыя непрызнаныя канцэпцыі, але якія яшчэ могуць атрымаць статус у будучыні г. зв. нармальнай навукі. Назву паранавукі атрымліваюць састарэлыя навуковыя канцэпцыі, і  г.зв. народныя навукі(народная медыцына).

Этнанавука(этнас--народ)--гэта навука якая выступае як прадукт калектыўнага народнага вопыту.  Існуе ў безпісьменнай форме  ў асобных групах ці кастах (шаманы, вядзьмакі, шаптуны і г. д.).

Протанавуковыя веды--гэта першасныя формы асэнсавання, калі яшчэ адсутнічаюць якія-небудзь тэорыі. Протанавука стварае прадумовы для ўзнікнення навуковых тэорый

Дэвіантныя веды(з лац.--адхіленне ад напрамку) навука, якая адхіляецца ад агульнапрынятых эталонаў і крытэрыяў навуковасці. Напрыклад, новая фізіка19--20ст а таксама  прыватнавуковыя тэорыі, якія не супадаюць з агульнапрынятымі навуковымі ўяўленнямі.

Розніца паміж ведамі і мудрасцю.

Навуковыя веды-- інтэрнацыянальныя, так як яны аднолькавы для ўсіх краін і народаў, а мудрасць, наадварот, глыбока нацыянальная. Уключана яна ў лексіку, фанетыку прысутнічае ў афарызмах, прымаўках, казках і ўтрымлівае ў сабе маральны змест. Пагэтаму да адных і тых самых сітуацый людзі розных народаў ставяцца па--іншаму. Мудрасць--гэта "гутарка" аб жыцці, аб ягоным сэнсу, а жыццё ва ўсіх народаў рознае. Родная мова на якой вядзецца гутарка аб жыцці--гэта ўнутраная мудрасць народа. У прагнозах, мудрасць заўсёды перасцерагае ад якіх-небудзь непрадказальных дзеянняў. Яна робіць гэта зыходзячы з гістарычнага вопыту. Па--першае навука не можа перасцярагаць сябе ад якіх-небудзь адкрыццяў,   пакуль новыя веды не атрыманы, то і перасцярагаць няма ад чаго. Па--другое нават у тых выпадках, калі новыя веды атрыманы, то гэта не азначае што магчыма прадказаць ўсе іх наступствы. Навуковыя прагнозы могуць прыблізна спраўджвацца толькі ў тым выпадку калі збліжаюцца паміж сабою тэарэтычныя веды, каштоўнасці мастацтва, літаратуры, мовы, пазанавуковыя веды з міфаў, легендаў, казак.

Амерыканскі філосаф Томас Кун (г.н.1922) ў кнізе "Структура навуковых рэвалюцый"(1963г.)  адзначаў што навуковыя рэвалюцыі, пераглядаюць ўвесь  змест навукі. У тым выпадку калі назапашваюцца  такія веды, якія немагчыма пратлумачыць існуючымі навуковымі парадыгмамі (ўзорамі) тады ўзнікаюць новыя гіпотэзы, як аснова новай парадыгмы. Рэалізацыя гіпотэзаў залежыць ад двух фактараў: знешніх і ўнутраных.

унутраныя фактары-гэта эксперыментальная праверка новай гіпотэзы, яе ўнутраная, лагічная несупярэчнасць, яе здольнасць пратлумачыць і старыя і новыя  факты.

знешнія фактары- гэта фінансы, палітычная, эканамічная, вайсковая зацікаўленасць ў рэалізацыі навуковых адкрыццяў. Знешнія фактары праяўляюцца праз суб'ектыўнасць. Напрыклад, аўтар не  лепшай гіпотэзы, але які  мае "доступ" да начальства, да ўладаў у пытаннях публікацый, правядзення эксперыментаў, фінансавання і г. д. можа навязваць грамадству свае суб"ектыўныя навуковыя погляды. Пагэтаму ў грамадствах замест дыктатуры царквы можа быць паспяховай дыктатура навукі, як у станоўчым так і ў адмоўным плане.   

43) ЛОГІКА РАЗВІЦЦЯ САЦЫЯЛЬНАЙ ФІЛАСОФІІ.

Сацыяльная філасофія даследуе чалавека і грамадства і развівалася  ўнаступных  напрамках:

1).сацыялагічны ідэалізм--да 19 ст. чалавек і грамадства  разглядаліся  выключна з пазіцый ідэалізма. Грамадства ўспрымалася як нейкая механічная сума людзей, а не як суцэльны арганізм.  Згодна Гегеля сістэмнасць ў грамадствы здольна прыносіць толькі абсалютная ідэя.

2).геаграфічны дэтэрмінізм:(determiner -з франц.-прадвызначаць) На ўзнікненне яго  паўплывалі вялікія геаграфічныя адкрыцці. Упершыню палажэнне аб тым, што законы прыроды ўплываюць на грамадства праз клімат, зямлю, ландшафты выказаў французскі філосаф Шарль Мантэск’е(1689—1775). Зрабілася нормай лічыць, што развіццё і ўсяго чалавецтва і асобнага народа  залежыць выключна ад кліматычных  і другіх прыродных умоў. Людзей цёплага  клімату характарызуе эмацыйнасць, абыякавасць, запаволенасць, лянота, так як цёплы клімат спрыяе лёгкаму здабыванню мінімальнай ежы, не трэба будаваць цёплае жытло; яны жывуць так, як прырода ім дазваляе; тут узнікае і квітнее рабства. Халодны клімат змушае чалавека траціць сілы і розум на барацьбу за выжыванне. Людзі тут толькі працуюць, ў іх няма магчымасці прыгнятаць другіх, а значыць няма і рабства. Яны  вольныя, але адначасова збедненыя эмацыянальна, так як у іх няма часу на выражэнне і асэнсаванне сваіх эмоцый. Людзі халоднага клімату не здольны самастойна арганізоўвацца ў дзяржаву. Сярэдзінны клімат прадвызначае, што людзі не толькі змагаюцца за сваё выжыванне(жытло, ежа), але ў іх ёсць патрэба для выражэння сваіх эмоцый, для стварэння духоўнай сферы. У геаграфічных шырынях Еўропы  людзі ўраўнаважаны, розум і эмоцыі ў іх знаходзяцца ў гармоніі; тут у меньшай ступені праяўляецца рабства і анархія. Нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ(1844-1900) абгрунтоўваў, што арыйцы, па свайму паходжанню, як загартаваныя жыхары халоднага клімату, выпрацавалі ў сабе  такія якасці як працавітасць, абавязковасць, дысцыпліну, уменне падпарадкоўвацца, аддаваць і выконваць загады, і трапіўшы ў Еўропу, ўзбагацілі  гэтыя якасці сілаю розума і эмоцый. Сам па сабе геаграфічны дэтэрмінізм не шкодзіць, ён дапамагае  больш выразна заўважаць залежнасць чалавека ад прыродных і кліматычных фактараў. Але пакладзены ў аснову палітыкі  ён можа прымаць агрэсіўны характар і выклікаць расізм.

3).Гістарычны матэрыялізм (марксізм) выкарыстоўвае дзве катэгорыі: грамадскае быццё і грамадская свядомасць. Грамадскае быццё - гэта адносіны паміж людзьмі і адносіны людзей да прыроды. Грамадская свядомасць - гэта сістэма поглядаў, ідэй, тэорый, якія больш - меньш правільна адлюстроўваюць грамадскае быццё.  Формы грамадскай свядомасці: палітыка, права, мараль, мастацтва, рэлігія г. зн., ёсць палітычная свядомасць, прававая і г. д.

4.Тэхніцызм узнік у 20-х гадах ХХст. і аформіўся як антытэза марксізму, які прапагандаваў, што асновай і рухавіком развіцця грамадства з'яўляецца барацьба паміж класамі. Тэхніцызм адстойваў думку, што ў аснове грамадства манапольна  валадарыць тэхніка, якая  прадвызначае  і сённяшняе  жыццё і лёс чалавека і грамадства. У крайніх варыянтах тэхніка тут разглядаецца  як незалежная ад чалавека і самадастатковая сіла. Тэхніцы прыпісваецца містычны змест, як нейкай  таямнічай сіле. Тэхніцызм спрыяе ўзнікненню тэхнакратыі, якая імкнецца ўсе пытанні  палітыкі,  права,  маралі,  культуры, мовы,  адукацыі  вырашаць з пазіцый тэхнікі.

Усе вышэй узгаданыя напрамкі выяўляюць сваю аднабокавасць пры тлумачэнні грамадства. Пагэтаму сацыяльная філасофія прызнае не толькі іх, але і  шмат іншых варыянтаў, так як адзінага і канчатковага адказу адносна існавання і развіцця грамадства не можа існаваць.

 

44) Грамадства як сістэма

У сацыяльнай філасофіі традыцыйна прысутнічае пошук элементарнай клетачкі грамадства, г. зн. пошукі прастэйшага элемента з якога можна даследаваць грамадства ў цэдым. На сеняшні дзень існуюць наступныя парадыфмы (узоры) вывучэння грамадства: фармацыйная і цывілізацыйная мадэлі.

  1.  Фармацыйная мадэль.   Упершыню яна выкарыстана ў марксіскай філасофіі. Тут гістарычны прагрэс разглядваецца,як узыходжанне ад адной фармацыі да другой, пры гэтым фармацыі размяркоўваюцца ў храналагічным парадку. Фармацыя – гэта тып грамадства, які заснаваны на пэўным ладзе вытворчасці, любая фармацыя мае свае  ўласныя законы ўзнікнення і развіцця. Катэгорыя фармацыі аперыруе такімі паняццямі, як клад вытворчасці, класы, класавая барацьба. Адначасова марксізм вельмі слаба закранаў пытанне духоўнай сферы чалавека, лічачы, што яна з’яўляецца вынікам развіцця вытворчасці і эканомікі.
  2.  Цывілізацыйная мадэль грамадства. Civilis з лаціны – “грамадзянін”, ”грамадскі”, ”дзяржаўнасць”;  гэтае паняцце выражае спецыфіку сучаснага ўзроўня развіцця грамадства, якая адрознівае сучаснае чалавечае існаванне ад варварскага і жывельнага. У сучасны момант тэрмін цывілізацыя выкарыстоўваецца вельмі адвольна і пашырана. Гэты тэрмін пад час атаясамліваюць з паняццем культуры ці нават з культурай якой-небудзь краіны ці нейкага рэгіену альбо нават з культурай асобнага народу. І для гэтага існуюць гістарычныя падставы, якія спрыяюць узмацненню блытаніны адносна тэрміна “цывілізацыя”. Справа ў тым, што гістарычна тэрмін “цывілізацыя” асэнсоўваўся і фармаваўся ў трох варыянтах:

  а)французкае паняцце “цывылізацыя”; паняцце цывілізацыі ўпершыню з’явілася ў 18 ст. у працах французскіх філосафаў, асветнікаў (Гольбах, Вальтэр, Гельвецый). Гэты тэрмін у іх разуменні азначаў манергасць і звычкі людзей, якія мелі доступ Парыжскія салоны і элітарныя клубы. Тут лічылася ветлівасць, карэктнасць, пагэтаму ў французскім разуменні цывілізацыя была шчыльна звязана з элітарнасцю;

  б)англійскае разуменне цывілізацыі ; тут цывілізацыя развіваецца ў іншых напрамках. У Англіі ў 17-18 ст. ветлівасць і цярпімасць не прызнавалася і  не прапагандоўвалася, так як Англія вяла жорсткія каланіяльныя войны і салдаты ніколі не былі  больш ветлівымі за мясцовых тубенцаў, пагэтаму ў разуменні цывілізацыі англічане ўкладвалі сацыяльнаю ўладкаванасць грамадзяніна, дабрабыт, багацце, грошы, здароўе, прафесіяналізм, кваліфікацыя, адукаванасць.

  в) нямецкае разуменне цывілізацыі; тут лічылася, што ў любы момант існуе вялікая колькасць цывілізацый і ўсе яны ўзнікаюць у выніку дэградацыі і разбурэнні культуры, г. зн. ветлівасць, цярпімасць, дабрабыт і ўладкаванасць чалавека знішчаюць, такія каштоўнасці культуры, як традыцыйны жыццевы ўклад, маральныя традыцыі, нарматыўнасць мовы, а г. зн. усе тое, што гарманічна звязвае чалавека з іншым чалавекам, а таксама з прыродай, і утрымлівае грамадства ад дэмарылізацыі. Асноўнымі прадстаўнікамі былі О.Шпэнглер, а таксама англічанін А.Тойнбі. Яны налічвалі 10 цывілізацый. Перспектыўнымі і найбольш жывучымі яны называлі тыя цывілізацыі, якія здолелі паўплываць на гістарыю іншых народаў. Адным з галоўных крытэрыяў стлы цывілізацыі яны лічылі факт навязвання ўласна-нацыянальных тэрмінаў, перспектыўнай цывілізацыі ў лексіку іншых народаў. “Прыцемкі Еўропы” Шпэнглер адзначаў, што цывілізацыя разбураючы нацыянальную культуру шпарка развівае індустрыю, у выніку чаго ўзнікаюць вялікія гарады,і ,як вынік гэтага людзі абязлічваюцца, а разам з імі і асобныя народы, узнікае аднастойнасць, а гэта адмоўна ўздзейнічае на чалавечаскую псіхіку. У выніку перамогі цывілізацыі над культурай згодна Шпэнглера ў цывілізацыйных еўрапейскіх грамадствах узнікае дэградацыя чалавека, развіваюцца адхіленні чалавека ад традыцыйных нормаў ва ўсіх сферах жыцця: маладзетныя сем’і, скасаванне шлюбаў, выхаванне чалавека не поўных сем’ях, сексуальныя збачэнні.

 Менавіта 3 гэтыя падыходы ў ва ўсей іх супярэчнасці і адлюстроўваюць складаны, не вызначаны і супярэчлівы комплекс еўрапейскіх цывілізацый.

45) Тэхнагенная цывілізацыя.

Паняцце цывілізацыі ахоплівае шмат якія дыскурсы, але сярод іх ёсць тры асноўныя:

1)цывілізацыя і культура атаясамліваюцца паміж сабою. Цывілізацыя--гэта"другая прыроды" г. зн. усё тое што стварыў чалавек дзеля свайго выжывання ў фізічнай прыродзе. У гэтым дыскурсе лічыцца што цывілізацыя ствараецца толькі  тымі народамі якія стварылі феномен горада з адпаведнымі яму  тэхналогіямі. У выніку гэтага выключная большасць народаў якія не здолелі рэалізаваць феномена  горада з еўрапейскімі тэхналогіямі (вытворчымі, прававымі, палітычнымі, адукацыйнымі, фінансавымі, выбарчымі і г. д.) апынуліся ў статусе нецывілізаваных.Адным з наступстваў такога падыхода--неакрэсленасць статуса пазагарадскіх супольнасцей, якія атрымлівалі назву "традыцыйнага" грамадства і ўспрымаліся толькі як этнаграфічны бок цывілізацыі. А так як цывілізацыя і культура ў дадзеным варыянце атаясамліваюцца паміж сабою, то і культура гэтых народаў следам за іх цывілізацыяй ставіцца пад сумненне.  У цэлым ўсё гэта прыводзіць да безсістэмнага разумення як культуры так і цывілізацыі ў дадзеным тыпу дыскурса.

2)цывілізацыя і культура маюць гарманічнае адзінства. Цывілізацыя-- сістэмнае бачанне грамадства з адпаведным развіццём тэхнікі, са спецыфікай ягонай культуры, нацыянальнай мовы, маральных каштоўнасцей, сацыяльных адносін. Такое разуменне цывілізацыі дазваляе прызнаваць яе шматварыянтнасць:аграрная і індустрыяльная; славянская і заходнееўрапейская і г. д. У такім падыходзе цывілізацыя і культура не супрацьпастаўляюцца паміж сабою.

3)цывілізацыя і культура супрацьлеглыя паміж сабой.  Цывілізацыя--тэхніка-тэхналагічныя інавацыі кшталту: вынаходніцтва кола, паравой машыны і г. д, а таксама   стасункі паміж людзьмі: пісьменства, палітыка, грошы, правы чалавека. Пад культурай разумеецца духоўнасць чалавека (мова, мастацтва, жыццёвы ўклад, сям'я, традыцыі, мараль). Пагэтаму прагрэс у сферы тэхнікі і тэхналогіі не прыводзіць аўтаматычна да культурнага прагрэсу, а можа выклікаць  дэградацыю і, нават, смерць культуры.

Найбольш прымальным уяўляецца другі тып дыскурса ў якім цывілізацыя і культура суіснуюць як нейкі сацыяльны арганізм. У цэлым, цывілізацыя характарызуе знешні бок чалавечага быцця, культура-- ўнутраную сутнасць чалавека. Напрыклад, цывілізацыя робячы   разлікі матэрыяльных сродкаў якія здольны забяспечыць"сённяшнім людзям камфорт" зямнога жыцця, патрабуе ад іх мінімальнай  нараджальнасці. Значыць, "планаванне" маладзетных сям'яў,  прыводзіць ў будучыні практычна да пагібелі народа, так як  пры нізкіх тэмпах прыроста ён не здольны ўзнаўляцца. Пагэтаму цывілізацыя ў пэўных сферах можа супадаць з варварствам.  У той самы час з пазіцый культуры робяцца спробы разабрацца ва ўнутранай сутнасці чалавека, ў таямніцы ягонага нараджэння, прызначэння жыцця і загадкі смерці  чалавека. Цывілізацыя спрыяе абязлічанасці і уніфікаванасці чалавека і грамадства , а культура іх--індывідуальнасці і непаўторнасці

Два тыпы цывілізацыйнага развіцця.

1.традыцыяналісцкі тып цывілізацыі У аснове якога знаходзяцца культуры Індыі, Кітая, Антычнасці, а таксама сучасных не заходніх супольнасцей. Традыцыйныя культуры ніколі не ставяць сваёй мэтай пераўтварэння зямнога жыцця, панаванне чалавека над прыродай.

2. тэхгагенная ці заходняя цывілізацыя пачала фармавацца ў Заходняй Еўропе Ў 14--16 ст. пад час Рзнэсансу, Рэфармацыі, Асветніцтва. Тут чалавек супрацьстаіць прыродзе, імкнецца пераўтварыць яе і падпарадкаваць сабе. У тэхнагеннай цывілізацыі існуе ідэал свабоднага чалавека, які можа знаходзіцца ў самых розных сацыяльных супольнасцях, ў той час як у традыцыйных культурах чалавек прысутнічае ў строга вызначаных сямейна--кланавых, каставых,. саслоўных адносінах. Тэхнагенная цывілізацыя, ўздзейнічае на традыцыйныя грамадствы і культуры, змушаючы іх відазмяняцца. Пад яе ціскам яны ўключаюцца ў працэс даганяючай мадэрнізацыі, і  імкнуцца  да  заходніх тэхналагічных стандартаў і жыццёвых узораў, якіх практычна ніколі не дасягнуць.

46) Філасофія тэхнікі.

Тэрмін тэхніка сустракаецца ўжо ў працах Платона і Арыстоцеля ў сувязі з аналізам імі прадметаў створаных чалавекам. Выражэнне "філасофія тэхнікі"  ўпершыню выкарыстаў нямецкі філосаф  Эрнэст Каппа(1808--1896) ў  працы "Асновы філасофіі тэхнікі". Амерыканскі філосаф Льюіс Мэмфард(1895-- 1990) ў сваёй працы "Тэхніка і прырода чалавека" сцвярджаў што тэхніка развівалася не столькі дзякуючы чалавечай працы, колькі пад уздзеяннем міфа, гульні, фантазіі, розных форм рытуала, песні, танца, забаваў.

"Тэхніка" ( з ст.гр.)--мастацтва, умельства, майстэрства  як паняцце утрымлівае два сэнсы:

1) абазначае аруддзі і інструменты працы і любыя штучныя прылады, якія ствараюцца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.

Тэхніка ў адрозненні ад прыроды заўсёды ствараецца чалавекам.  Згодна Э. Каппа чалавек ствараючы тэхніку тым самым стварае штучную прыроду, якая ёсць працягам і ўзмацненнем ягонага арганізма. Форма арудзій  з'яўляецца працягам формы тых  органаў чалавека, ўзмацняльнікам і заменнікам якіх яны з'яўляюцца. Напрыклад, сагнуты палец--  правобраз крука. Усё створанае чалавекам называецца "артэфактамі"(з лац. штучна створанае). Значыць тэхніка--гэта сістэма артэфактаў. Артэфакты адрозніваюцца ад прыродных прадметаў тым што яны--  вынік чалавечай дзейнасці. Пагэтаму ўсе артэфакты вызначаюцца не толькі з прыродных, але і з сацыяльнаых пазіцый. Зыходзячы з гэтага тэхніка--гэта чалавек, але не ў непасрэдным, а ў сімвалічным быцці. У гісторыі філасофіі традыцыйна вяліся спрэчкі адносна тэхніка--сімвалічнага быцця чалавека. Нямецкі філосаф Марцін Хайдэггер(1889--1976) звяртаў увагу на тое, што чалавек праз тэхніку скажае сваю прыроду. Напрыклад, чалавек пры дапамозе створаных ім тэхнічных сродкаў здольны пераадольваць вялікія адлегласці, ў той самы час  як  ягоныя прыродныя магчымасці вельмі абмежаваныя. Пагэтаму развіццё тэхнікі адносна чалавека прыводзіць да невырашальнай крызіснай сітуацыі ў дачыненні да яго самога, да грамадства і да прыроды.

У адносінах да тэхнікі існуюць наступныя падыходы:

1)натуралістычны: чалавеку ў адрозненні ад іншых жывых істотаў не хапае спецыялізаваных органаў, якія  забяспечваюць ягонае існаванне. Пагэтаму чалавек кампенсуе свае недахопы стварэннем артэфактаў.

2) Волевая інтэрпрэтацыя: чалавек прз тэхніку рэалізуе сваю волю да ўлады над прыродай і іншымі людзьмі. Тэхніка  не бывае нейтральнай ў гаспадарчых, вайсковых ці палітычных сферах.  Прыкладам,. той хто валодае  тэхнічнымі сродкамі інфармацыі, як правіла,  валодае і ўладай.

3) Негатывісцкая канцэпцыя:  Тэхніка ператварае чалавека ў прыдатак да машыны, тэхнізуе душу чалавека, чым і выклікае дэфармацыю чалавечых ідэалаў.

4)Прыродна--навуковы падыход:  тэхніка разглядаецца як  прыкладная навука ў ва ўсёй яе дакладнасці. Асноўнымі рысамі тэхнікі выступае мэтазгоднасць яе для чалавека, а яе развіццё павінна адбывацца на аснове  гуманізацыі грамадства.

 

47) Прыродныя асновы грамадскага жыцця.

Прырода заўсёды існуе па-за і незалежна ад свядомасці чалавека. Прырода-- гэта ўвесь фізічны свет за выключэннем чалавечага грамадства. Грамадства-- гэта адасобленая частка прыроды і адначасова шчыльна з ёю злучаная. У поглядах на прыроду  існуюць два падыходы:

1)  прырода разглядаецца як нейкі хаос, як сістэма  стыхійных сіл, дзе пануе  выпадковасць.

2) у прыродзе ўсё сістэмна і ў ёй валадарыць разумная заканамернасць.

Антычная філасофія разглядала чалавека і прыроду як адзінае цэлае. Ідэалам тагачаснага грамадства было жаданне жыць ў згодзе з прыродай і пазнаваць яе. У сярэдневеччы прырода і чалавек разглядаліся як божае тварэнне. Тут адзінства ўжо адсутнічае: чалавек надзелены духоўнасцю і супрацьпастаўляецца больш нізкай і  грахоўнай прыродзе. Ў Новы час (16-18ст. ст.), падчас бурнага развіцця навук, на першы план вылучаецца новая ідэя: чалавек павінен авалодваць прыродай праз пазнанне яе таямніц і законаў.  Прыроданасельніцтва:

У 18 ст. пачынае афармляцца думка, што рост насельніцтва парушае гармонію паміж чалавекам і прыродай. Асабліва яна  пашыралася праз творчасць англійскага эканаміста і пратэстанцкага тэолага Томаса Мальтуса(1766-1834).У сваёй працы "Вопыт аб законе народасельніцтва" ён сцвярджаў, што прырост людзей павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі, а прырост сродкаў існавання толькі ў арыфметычнай. Гэта і  з'яўляецца, згодна Т. Мальтуса,  прычынай войнаў і іншых сацыяльных і прыродных катаклізмаў. Ўжо ў антычнасці фіксаваліся сувязі паміж космасам і чаллавекам, а таксама выяўляліся ўплывы сонца на біялагічныя і сацыяльныя працэсы на зямлі. Асабліва гэта праяўлалася ў канцэпцыі пасіянарнасці. Згодна з ёй ўсё  развіццё грамадства вызначаецца наяўнасцю ў ім людзей--пасіянарыяў, якія надзелены звышнатуральнай энэргіяй і  жаданнем у дасягненні сваіх мэтаў. Менавіта, пасіянарыі вызначаюць галоўныя гістарычныя падзеі ў жыцці народаў. Узнікненне і дзейнасць саміх пасіянарыяў, як лічыцца, звязана  з ландшафтам, часам і касмічнымі фактарамі. Пасіянарнасць ў тлумачэнні  гістарычных  падзей ў тым ліку і  часовасці існавання любога этнаса кіруецца прызнаннем факта вывяржэння біясферы г. зн. калі, напрыклад, ўзнікае новы этнас, значыць адбываецца пасіянарны выбух. Прыхільнікі пасіянарнасці тлумачаць  з'яўленне новага этнаса наступным: спачатку ўзнікаюць людзі-- пасіянарыі ў нетрах старога этнаса і яны  здольны  ахвяраваць сабою дзеля велічы ўзнікаючага этнаса.  Пасіянарыі  тонка  ўлоўліваюць касмічныя змяненні і робяць іх сэнсам свайго жыцця. Затым яны згуртоўваюць вакол сябе іншых людзей і навязваюць ім свае перакананні, маральныя нормы, ўзоры паводзін. Канчаткова пасіянарнасць так шырока распаўсюджваецца ўнутры старога этнаса, што ён дэградуе і  разбураецца, а на ягоных парэштках узнікае новы этнас.

48) Культура  

Пад  культурай грэкі разумелі "догляд за раслінамі", г.зн. працэс пасеву,  догляду і ўборкі ўраджаю.Першапачаткова  культура і  разумелася як догляд і выхаванне чалавека. Тэрмін "культура"  выкарыстоўвацца ў Еўропе з  XVIIIст. Пад культурай разумеецца: надбіялагічная праграма чалавечай дзейнасці, паводзін і адносін  Культура ўключае ў сябе тры моманты: а) стварэнне новых духоўных  рэальнасцей. б) зберажэнне маральных норм, жыццёвых звычаеў, спосабаў працы. в) адмаўленне ўсяго таго што ўласціва цяперашняму часу.

У самым шырокім падыходзе, культура бывае матэрыяльнай і духоўнай.

Матэрыяльная-- прадметы вытворчасці і тэхнікі, прылады і збудаванні, аддзенне, харчаванне. А таксама чалавечае цела, працэс узнаўлення чалавечага рода,  сямейна-шлюбныя адносіны.

Духоўная-- чалавечыя ўяўленні, якія папярэднічаюць матэрыяльнай вытворчасці; пазнавальная дзейнасць чалавека. Сюды таксама адносяцца традыцыі, ідэалы, кантакты паміж людзьмі.

Прызнаюцца два тыпы эвалюцыі культуры:

саматычная эвалюцыя -- перадача генетычнай памяці ад бацькоў да дзяцей, што і вызначае структуру арганізма і ягоных паводзін. Яна складае аснову матэрыяльнай культуры.

экзасаматычная эвалюцыя -- перадача інфармацыі ад аднаго індывіда да другого праз падражанне і навучанне. Яна складае аснову духоўнай культуры.Культура заўсёды з"яўляецца нацыянальнай так як яна узнікае і існуе толькі на нацыянальнай мове. Пагэтаму пры вывучэнні культуры  выкарыстоўваюцца метады семіётыкі і лінгвістыкі. Масавая культура ўзнікае ў 18-19 ст.ст у краінах Заходняй Еўропы, як вынік павышэння дабрабыту масавага чалавека і  якому пачалі прапаноўвацца банальныя і лёгкія для ўспрыняцця паводзіны. У 1895 годзе быў вынайдзены кінематограф, які не патрабуе значнай граматнасці для свайго ўспрыняцця. Сродкам інфармацыйнага рэалізму зрабілася фатаграфія, тыражаванне музычных і песенных забаваў. Маскультура шчыльна звязана з жаданнямі і імкненнямі масавага чалавека да тых рэчаў, паслуг, стандартаў, якія нібыта вызначаюць прыналежнасць чалавека да г. зв. вышэйшых пластоў грамадства. Накшталт: публічна выяўляць свае пачуцці, агалошваць тосты, заводзіць "патрэбныя" знаёмствы, паўтараць у скажонай форме "прэстыжную" манернасць, слоўнікавы запас, інтэр'ер, дызайн, элементы аддзення і г. д. У эстэтычным плане масавы чалавек задавальняецца мастацкімі падробкамі(музыка"пад фанеру", конкурсы прыгажосці, тэлесерыалы і г. д.).Масавы чалавек жадае даступнасці, лёгкасці, адназначнасці, імкнецца пазбавіцца ад працы душы, ад самааналіза і як вынік гэтага-- ухіліцца ад адказнасці за свае дзеянні і ўчынкі. У працы "Аднамерны чалавек" нямецка-амерыканскага філосафа Г. Маркузэ (1898-1979) праводзіцца думка, што цывілізацыя робіць культуру рэпрэсіўнай  і народжвае ў чалавека аднамерную цягу да спажывання.Негледзячы на тое , што маскультура разбурае непаўторнасць ў чалавека, тым не менш  чым у больш масавай культуры ён знаходзіцца, тым больш  ён шукае шляхоў да сваёй індывідуалізацыі.

 Субкультура- узнікае  вакол пэўнай прафесійнай дзейнасці людзей, духоўнага адзінства, альбо сумеснага выкарыстання імі матэрыяльных артэфактаў ці тэрыторый. а) нацыянальная субкультура --  спецыфіка пэўнага народа, ягонай мовы, гаспадарчага ўклада, аддзення, танцаў, спеваў, харчавання.б) канфесійная субкультура ўзнікае на аснове агульнасці  рэлігійнай веры. в) прафесійная субкультура. звязана з працай і прыналежнасцю чалавека да пэўнай прафесіі..У адрозненні ад субкультуры, контркультура ахоплівае ўвесь спектр культурнай групы.  Яна, як і субкультура не можа існаваць без дамінуючай культуры, якую контркультура аспрэчвае і нават адмаўляе. Яна імкнецца аспрэчваць, каштоўнасці цывілізацыі: вытворчасць, тэхналогіі,  урбаністыку, тэхніку, хуткасць, дэмаграфію. Контркультура ахоплівае  сэнс і мэту жыцця чалавека,  робячы націскі на духоўныя патрэбы, якія рэпрасаваны цывілізацыяй.

 

49) ФІЛАСОФІЯ ЖЫЦЦЯ.

Філасофія жыцця разглядае ўсё жывое, як супрацьлегласць штучнаму, створанаму, сканструяванаму.З  другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбываецца пераход  класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме (з лац.: irrationalis – неразумны, недасведчаны). Ірацыяналізм аб’ядноўвае самыя розныя філасофскія вучэнні, якія супрацьпастаўляюць розуму – інтуіцыю, веру, інстынкты, містыку, эмоцыі як асноўныя віды пазнання. Усё гэта ставіць пад сумненне ўстойлівасць, суцэльнасць і адзінства свету; ўсё прадстае разарваным, фрагментарным. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае  жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода. Ігнаруюцца пытанні анталогіі: паходжанне  і існаванне сусвету, прыроды , чалавека. Ірацыяналізм – вынік крызіса класічнага рацыяналізма  Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця. Сацыяльна – палітычныя погляды яе прадстаўнікоў вельмі розныя: ад лібералізма да кансерватыўных пазіцый; у сваім крайнім біёлага – натуралістычным варыянце яна зрабіла ўплыў на фармаванне ідэалогіі нацыянал – сацыялізма. На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы 19 – 20ст. Артур Шапэнгаўэр, Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і іншыя.

Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 -  1900).

Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё  Еўропы 19 – 20ст. развіваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Ніцшэ жадае пераадолець гэты ўпадак пры дапамозе сваёй філасофіі. Менавіта гэтаму і прызначаны яго асноўныя творы:  “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам” і інш.  Чалавек разглядаецца Ф. Ніцшэ як ірацыянальная істота, якая кіруецца толькі інстынктамі, неўсвядомленымі жаданнямі. Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае  прырода, “звышчалавек”, чалавек і “воля да ўлады”. Ніцшэ сцвярджае, што культура – сінтэз апалонаўскага і дыянісійскага пачаткаў. Культура старажытнай Грэцыі вызначалася барацьбой паміж культамі багоў Апалона і Дзіоніса, адпаведна культа розума, навукі гармоніі , самаабмежавання і культа зямлі, дзікай прыроды , пладароддзя, жыцця. Крызісны стан чалавека 20ст.- гэта вынік перабольшвання апалонаўскага (рацыянальнага) пачатку над жыццём, над біялагічнымі інстынктамі, свабодай. Ф Ніцшэ прызнаваў дыянісійскі пачатак у чалавеку, ягоную моцу, здольнасць да выжывання. Ён дае негатыўную дэфініцыю чалавеку ў сувязі з тым, што чалавек цывілізацыі не жадае падпарадкоўвацца законам дзікай прыроды і як вынік ігнаруе сваю асноўную прыкмету “волю да ўлады”. Ён прызнае, што фізічная прырода больш  маральная, чым чалавек, і згодна Ніцшэ ў сусвеце немагчыма знайсці што - небудзь больш пачварнае, чым чалавечы твар. “у  зямлі ёсць скура, і ў скуры гэтай ёсць хваробы; і адна з іх  называецца чалавекам.”- гэта адна з негатыўных дэфініцый чалавека, якую дае яму філосаф. У Ніцшэ чалавек –  гэта не толькі хвароба, пыхлівая і  ганарыстая мошка, але разам з тым чалавек – гэта і “воля да ўлады”. Але большасць людзей, ва ўмовах цывілізацыі,  страчваюць “волю да ўлады”, як  сваю асноўную прыкмету.  І гэта адбываецца ў сілу таго, што  мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека.  Пагэтаму чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і  блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым  “цікавая жывёліна”.  Уся трагедыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспрымаючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна  патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія  стаіць на баку  слабых і няўдачнікаў і заклікае чалавека не столькі да жыцця колькі да смерці. Паводле Ніцшэ мараль узнікае і існуе толькі ў асяроддзі слабых людзей, якія пры дапамозе яе  жадаюць  схаваць сваю слабіну і нікчэмнасць. Маральная і рэлігійная спагада  ператварыла большасць людзей у хворых, ці ў пасядзелак каля іх. Сацыяльнай роўнасці Ніцшэ супрацьпастаўляе міф аб няроўнасці людзей: грамадства павінна існаваць у форме расы “звышчалавекаў”( гаспадароў), якія павінны кіраваць і расы беспраўнай масы рабоў, якія павінны ім падпарадкоўвацца. Пагэтаму Ніцшэ патрабуе “пераацэнкі ўсіх каштоўнасцей”, ён заклікае гаспадароў -  звышчалавекаў адмовіцца ад лібералізма, дзмакратыі, маральных норм, рэлігіі і супрацьпаставіць усяму гэтаму культ сілы, мараль звышчалавека. У сваіх  творах Ніцшэ стварае ідэал звышчалавека, які павінен быць  “па той бок дабра і ліха”, прыкладна ў той меры ў якой знаходзяцца вецер, трава , лес, марская хваля (яны нейтральныя да дабра і ліха)  г. зн., што звышчалавек не павінен прызнаваць маральныя ці рэлігійныя нормы і ён  павінен кіравацца не прынцыпам “падай руку падаючаму”, а наадварот  “ падштурхні падаючага”, так як падае толькі слабы.

Паводле  Ніцшэ сціпласць, паблажлівасць , спагада, памяркоўнасць ператвараюць людзей у нейкі абязлічаны жывёльны статак, дзе гарантавана выжывання для ўсіх.Узвысіцца асобе над статкам гарантуе яе незалежны дух, жаданне заставацца адзінокім, пачуццё ўласнай годнасці, інтэлект, так як мараль, рэлігія, дэмакратыя зводзяць чалавека да пасрэднасці і шэрасці. Пагэтаму неабходна вярнуць чалавека зноў на мову жывой прыроды, перапыніць працэс нівіліроўкі полаў, так як гэта прыводзіць да “раскалдоўвання”  жанчыны г. зн. парушае асноўнае рэгулюючае правіла  адносін паміж мужчынай і жанчынай, і адмаўляе ісціну,  што “разгадка жанчыны ў яе цяжарнасці”. Згодна Ніцшэ за цывілізаванасцю і гуманасцю еўрапейцаў прыхаваны міф аб роўнасці еўрапейскіх народаў,а гэта ёсць  адыход ад  прыроды, якая тысячагоддзямі фармавала іх нацыянальныя адметнасці і рысы. Пагэтаму ў гісторыі няма  ні мэты,  ні прагрэса, а ёсць  вечная барацьба дужых і слабых (людзей, народаў, краін і г. д.) У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей  “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства. Ніцшэанства, ў пэўнай ступені, паўплывала   на  розныя філасофскія  напрамкі 20ст., кшталту, прагматызм, экзістэнцыялізм і інш., якія па – свойму тлумачачы спадчыну Ф. Ніцшэ ў цэнтр сваёй філасофіі паставілі праблему чалавека.

50) Экзістэнцыялізм

Тэрмін экзістэнцыя паходзіць з лаціны і затым замацаваўся ў французскай мове і ў перакладзе з яе азначае “існаванне”. Пры гэтым пад існаваннем разумеецца толькі існаванне ўнутранага свету чалавека. Гэтая філасофія ўзнікла ў Германіі пасля 1-ай сусветнай вайны ва ўмовах неўпэўненасці, трывогі і ганьбы нямецкага грамадства. Такога рода абставіны ў асноўным і прадвызначылі праблематыку гэтага філасофскага напрамку.

Экзістэнцыялізм гэта іррацыянальная філасофія, якая не апілюе да сілы чалавечага розуму, а шукае нейкія іншыя падыходы. Пачынальнікамі гэтай філасофіі з’яўляюцца нямецкія філосафы М. Хайдэггер(1889-1976), К .Яспэрс(1883-1969). Пачаткам гэтай філасофіі прынята лічыць момант выхаду ў свет кнігі М. Хайдэггера “Быцце і чалавек” 1927г.  Як ужо адзначалася, экзістэнцыялізм спрабуе асэнсоўваць унутраны свет чалавека, пагэтаму экзістэнцыялізм сцвярджае, што думка існуе ў двух праявах: -знешняй, г. зн. як слова, і пры тым не толькі як слова агучанае, але як думка неагучаная; -унутраная, заўседы звязана з унутраным жыццем чалавека з ягонымі таемнымі і інтымнымі перажываннямі.

Унутраная думка (экзістэнцыя)  гэта нікранутая нікім і нават не кранутая ўласным “я” думка і гэтая думка фіксуе пастаяную плыўкасць, зменлівасць, неўстойлівасць чалавечага жыцця і асабліва экзістэнцыя арыянтавана не чаканне непазбежнай смерці. Пагэтаму ўсе дзеянні чалавека прадвызначаюць неўсвядомленным страхам, сумненнямі, чаканем смерці, але ўсе гэта яскрава не выражаецца і не выходзіць на паверхню.

Разуменне ” быцця ў сябе” ў экзістэнцыялізме.

Зразумець якую-небудзь сэнсавасць прадмета ці зразумець сэнс жыцця можна толькі вывучаючы ” быццё ў сябе” , г.зн. унутраны свет чалавека,але зразумець ” быццё ў сябе” не магчыма так як у тым выпадку,калі нават “Я” пачынае даследваць ” быццё ў сябе”,то тым самым “Я” ператварае “быццё ў сябе” у ” быццё для мяне”. ” Быццё для мяне” заўсёды адыходзіць ад ісціны.Напрыклад,калі ў чалавекаміснуе нейкі вобраз,то гэты вобраз існуе рэальна,але гэта працягваецца да той пары,пакуль чалавек не звяртае ўвагі на гэты вобраз і не робіць аб’ектам сваёй увагі.У тым выпадку ,калі на гэты ўнутраны вобраз “Я” пачынае звяртаць увагу і пачынае яго зацікаўлена фіксаваць,даследваць,вывучаць,то гэты вобраз пачынае трансфармавацца з ” вобраза   ў  сабе” ў “вобраз для мяне”.

Такім чынам рэальнай экзістэнцыяй (існаваннем ) надзелены не рэальныя прадметы,а толькі вобразы,якія існуюць унутры мяне.Пры гэтым яны існуюць толькі тады,калі гэтыя вобразы не робяцца аб’ектам рацыянальнага вывучэння збоку “Я” ці збоку існшых людзей.

Сапраўднае і несапраўднае быццё.

Несапраўднае быццё.

Згодна экзістэнцыялізма ў любы момант сучаснасці чалавека з усімі яе клопатамі,жаданнямі,спакусамі ,патрэбамі закрывае ад  чалавека скіраванасць яго да ўласнай смерці.

Пагэтаму пры несапраўдным быцці  чалавек дзейнічае як нейкі  звычайны фізічны прадмет,а калі так,то чалавек існуе і ўспрымаецца не індывідуальна ,а толькі па аналогііз другімі людзьмі.пагэтаму пры несапраўдным быцці ў  чалавека няма індывідуальнасці.У сілу гэтага аднаго чалавека вельмі лёгка можна замяніць другім у  экзістэнцыі гэта стварае феномен пасрэднасці чалавека.

Паколькі індывідуумы з’яўляцца ўзаемазаменнымі,то  “другі” не есць нехта  дакладна вызначаны,а, наадварот ,другі ўвогуле.Робіцца выснова: чалавечае жыццё знаходзіцца пад знакам панавання над ім “другіх.Пры тым у ролі  “другога” выступае кожны чалавекі аднолькава папаўняе і узмацняе “другіх”.Маючы несапраўднае быццё людзіцалкам узаемазаменныя.

Экзістэнцыялізм вельмі  выпукла вымалёўвае  стан абязлічанага грамадства  20 ст,гэтак званага масавага грамадства,якое выходзіць з культуры,разбураючы яе і адначасова ўступае ў цывілізацыю.У гэтых грамадствах кожны жадае быць такім,як іншыя,хоча быць прынцыпова другім ,а не самім сабой.Тут ніхто не жадае вылучацца з натоўпу,пагэтаму немагчымакаго-небудзь зрабіць адказнымза сваі дзеянніі ўчынкі.такія грамадствы ствараюць спрыяльную глебу для таталітарных рэжымаў,накшталт фашызма і капіталізма.

Сапраўднае быццё.

Гэта ўсведамленне чалавекам непазбежнасці і абавязковасці сваёй смерці ўсвядоміць .Гэта вельмі цяжка ,так як ўсе параметры несапраўднага быцця  не дазваляюць  чалавеку ўсвядоміць абавязковасці  смерці. Усвядоміўшы непазбежнасць смерці  чалавек па-новаму можна глядзець на сваё прызначэнне і дзеянні ў гэтым свеце(жыцці),пагэтаму толькі смерць надзяляе быццё рэальнасцю.

51) Фенаменалогія

Стваральнікам гэтай філасофіі з’яўляецца нямецкі філосаф Эдмунд Гусергль, па базавай адукацыі ен матэматык, але вядомасць атрымаў выключна як філосаф і гэта адбылося ў 1901 г. пасля выхаду ў свет ягонай двухтомнай працы “Лагічныя даследванні”.

Фенаменалогія вывучае і даследвае феномены, але гэта не есць феномены фізічнага свету, а толькі феномены, якія існуюць у свядомасці, у ідэальнасці. Яна імкнецца вывучаць прадмет, які існуе ў думках, у памяці ці нават той прадмет, аб якім гаворыцца, але пры гэтым нельга ствараць якія-небудзь гіпотэзы адносна сувязі феномена, які прысутнічае ў свядомасці  з феноменамі ў прадметным свеце ці ў сувязях “я”, якое існуе ў рэальнасці. Напрыклад, для таго каб пратлумачыць, што такое чырвоны колер гэтага абажура, пад якім я разважаю аб чырвоным як такім, неабходна перш за ўсе адвовіцца ад гэтага чырвонага, якое нанесена на гэты абажур,таго каб разважаць аб чырвоным, неабходна гэта чырвонае замяніць на “нешта”, у гэтым выпадку чырвонае для мяне есць проста фізікалісцкі прадмет і для мяне ен увогуле не есць “сам прадмет” (чырвонае).

Фенаменалогія звяртае ўвагу, што ў чалавека заўседы есць нешта дарэфлексіўнае, г. зн. есць нешта на што чалавек спецыяльна не звяртае ўвагі. У сілу таго, прызнаецца існаванне чагосці дарэфлексіўнага ад навукі і ад чалавека, гэтае дарэфлексіўнае заўседы  “ўплывае”.

Фенаменальная редукцыя

Тут пад рэдукцыяй разумеецца наступнае: адсоўванне назад, адыход, адступленне. Гусерль зыходзіў з таго, што гэтак званыя вышэйшыя формы матэрыі могуць быць пратлумачаны толькі на аснове гэтак званых ніжэйшых форм матэрыі.

Фенаменалогія адстойвае палажэнне аб тым, што ўсе законы ў прыродазнаўчых навуках заўседы адкрываюцца і афармляюцца з пазіцыі чыстага розуму і яны не могуць быць правераны на практыцы, напрыклад, закон сусветнага прыцягвання паводле Гусерля з’яўляецца ўсяго толькі звычайнай інтэлектуальнай фікцыяй у сілу таго, што гэты закон немагчыма ніколі вопытна праверыць і падмацаваць практыкай. Пагэтаму навучныя законы не з’яўляюцца сінонімамі ісціны, атрымліваецца што ісцінная філасофская катэгорыя і ісціна,якая здабыта навукай далека не адно і тое самае. Напрыклад з таго факту, што падкінуты ўгару камень падае на зямлю, нельга зрабіць выснову, што ўсе прадметы ў ва ўсіх выпадках і ва ўсе часы павіны прыцягвацца і падаць на зямлю, гэта не магчыма праверыць вопытна і падмацаваць практыкай.

Філасофію Гусерля зусім не цікавіць прырода і грамадства ў іх рэальнае, а яго цікавіць толькі тая прырода і тое грамадства, якія прысутнічаюць як вобразы ў межах “чыстай свядомасці”. Феномены – гэта структурныя элементы свядомасці, але такой якая не падпадае якому-небудзь назіраню і якою немагчыма зафіксаваць; такую свядомасць чалавек можа толькі перажываць і ў яе ўжывацца, і толькі зрабіўшы гэта можна будзе больш правільна і адэкватна зразумець сутнасць усіх прадметаў і працэсаў якія есць у рэальным жыцці.

Структура феноменаў

Мае наступныя пласты:

а) кожны феномен, як элемен свядомасці, як думка, мае моўную абалонку, так як ен утрымліваецца ў якім-небудзь слове;

б) кожны феномен мае эмацыянальную афарбоўку (псіхічныя перажыванні).

У Гусерля рэдукцыя выкарыстоўваецца для таго, каб растлумачыць фізічныя з’явы і прадметы не ў іх фізічнасці, а зразумець іх толькі як думкі аб гэтых прадметах і з’явах, напрыклад, у практычным плане чалавек не здольны адказаць, што такое чырвонае, ен можа толькі параўноваць яго ці супрацьпастаўляць беламу ці чорнаму і г.д. Рэдукцыя азначае: неабходна пераходзіць з пытання “што такое чырвонае?”  на пытанне “як існуе чырвонае ў думках, ці як псіхічнае перажыванне?”, адказаць на гэтае пытанне можна толькі з пазіцыі логікі ці матэматыкі напрыклад геаметрыі, якая прывучае нас “бачыць” намаляванай геаметрычнай фігуры нейкую матэматычную сутнасць, а разам з гэтым заўважаць у ей праблему, задачу, і варыянт яе разважання. Выснова: крызіс навуковай сферы адбываецца з таго факту, што логіка-матэматычны аналіз чалавечых думак падмяняе вывучэнне рэальных прадметаў, а калі так, то вывучэнне прыродных прадметаў і з’яў не залежыць ад іх анталагічных (прыродных) характарыстык, а толькі залежыць ад тых значэнняў, якія ім прадпісвае даследчык, пагэтаму Гусерль працягваў лінію Канта адносна таго, што ноўмены “ці рэчы ў сабе” заўседы ўтрымліваюць векавечныя тайны для чалавецтва, якія ніколі не раскрываюцца.

52) Неапазітывізм.Фізікалізм у сацыялогіі.

Гэта адзін з напрамкаў сучаснай філасофіі.Назва яго паходзіць з лаціны “positiv” ,станоўчы ,дадатны.пачынальнікам пазітывізскай філасофіі з’яўляецца франц. Філосаф О.Конт(1798-1857).Першапачаткова  пазітывісты лічылі,што ўсе станоўчыя веды,усю інфармацыю можна атрымаць толькі  пры дапамозе вузскіх спец.навук,якія маюць справу з нейкімі канкрэтнымі  фактамі. Затым пазітывізм   адзначаў ,што ў светапоглядных адносінах прыкладныя навукі бездапаможныя.Гэта адбываецца ў сілу таго, што любая навука і яе законы  няздольны адказваць на пытанні ”чаму?”,а навука можа адказваць толькі на пытанне ”як?” , г. зн. навука можа займацца  толькі апісальніцтвамфактаў,якія ёсць у прыродзе ці ў грамадствах,пагэтаму задача навукі назапашваць(збіраць) факты, вывучаць іх узаемасувязі паміж сабою, але пры гэтым  навука не павінна  спрабаваць разабрацца ў сутнасці гэтых фактаў.Напрыклад,медыцына можа падрабезна зрабіць фіксацыю і апісанне фактаў 9-месячнага ўнутрыутробнага развіцця чалавека,але яна не павінна і не здольна адказваць на  пытанне чаму менавіта 9 мес.і чаму ўвогуле існуе нараджальнасць.

Сутнасць фізікалізма.

Неапазітывізм  пачынае развівацца ў 20 ст як працяг пазітывізскай традыцыі 19 ст.Найбольш значнымі прадстаўнікамі з’яўляюцца англ.філосаф і матэматык Б Рассел(1872-1970) і англ.філосаф К Поппер(1902-1994).

Згодна неапазітывізма пры вывучэнні грамадства сацылогія як навука аб ім павінна выкарыстоўваць канцэптуальную схему,якая выпрацавана сучаснай фізікай.У выніку гэтага і для сацыялогіі ,і для  фізікі існуюць адзіныя і універсальныя прынцыпы і падыходы.Напрыклад,тэрмін энэргія з фізікі пераходзіць у сацыялогію і з дапамогай яго аналізуецца пэўны стан грамадства. Для гэтага сацыялогія выкарыстоўвае паняцце накшталт сацыяльная энэргія,сацыяльны атам(чалавек у грамадстве).У грамадствах таксама ёсць рух,адносіны ,сутыкненні паміж людзьмі ,г. зн. усё тое,што існуе і выяўляецца пры характарыстыках адносна атамаў.Напрыклад, неапазітывізм  ілюструе такое становішча наступнай схемы:паводзіны чалавека,які ўцякае ад раз’юшанага натоўпу і палёт  аркуша паперы ад сілы  ветра ,з’яўляюцца аднапарадкавымі  фактамі,так як і той і другі факт можа быць пратлумачаны,як рух цела ўсілавым поле.

Аналагам фізічнаму паняццю сілавога поля ў сацыялогіі выкарыстоўваецца паняцце сітуацыя.Менавіта  чалавек заўсёды трапляе  ў  нейкія жыццёвыя сітуацыі ці ў сілавыя полі,якія далёка не заўсёды  залежаць толькі ад самога чалавека.

Згодна неапазітывізма немагчыма моваю фізікі апісаць прыродныя факты ў поўным аб’ёме,так як немагчыма зразумець іх сутнасць з пазіцыі  знешняга назірання.Таксама моваю  сацыялогіі немагчыма апісаць ,напрыклад, мэту жыцця чалавека,ягоныя жаданні,магчымасці.Пагэтаму фізіка вывучае толькі даступныя бачныя бакі фізічных працэсаў і з‘яваў,а сацыялогія можа вывучаць толькі паводзіны і дзеянні людзей ,г зн. усё тое,што паддаецца фіксацыі і вымярэнню з пазіцыі  знешняга назірання.

Сутнасць верыфікацыі.

Верыфікацыя(лац.”шукаць ісціну”).Неапазітывізм лічыць,што ўсе выказванні,усе граматычныя сказы,усе думкі чалавека,калі іх немагчыма вопытна праверыць  з’яўляюцца бессэнсоўнымі,напрыклад,гэта ўласціва і адносіцца да ўсіх навуковых адкрыццяў філасоф. І рэлігійн. палажэнняў,г зн. калі іх немагчыма верыфікаваць(вопытна праверыць),то яны не ўтрымліваюць  ісціну.Выказванне “душа  з’яўляецца бессмяротнай”- немагчыма верыфікаваць.

Палажэнне сучаснай  астраносміі аб тым ,што планеты варочаюцца вакол сонца таксама немагчыма верыфікаваць ,так як можна ў’явіць такую сітуацыю,калі якая-небудзь планета ў які-небудзь можа змяніць сваю арбіту.

У дачыненні да чалавека неапазітывізм сцвярджае,што аб’ектам вывучэння можа выступаць якая-небудзь група людзей,нейкія  калектывы ,а не асобныя людзі.Асобнага чалавека нельга верыфікаваць,так як ён ўпадабляецца таму аркушу паперы,які трапляе ў сілавое поле.Чалавек ,у разуменні неапазітывізму, заўсёды падпарадкаваны калектыўным жаданням,каштоўнасцям,мэтам,а калі так,то перад тым,як даследваць асобнага чалавека неабходна спачатку вывучыць калектыў,грамадства ,сям’ю,г зн. нейкія групы людзей,у межах якіх існуюць сілавыя полі.

 

53) Гэрменэўтыка.

Гэта таксама адзін з напрамкаў сучаснай аналітычнай філасофіі.Гістарычныя корні гэрменэўтыкі знаходзяцца  ў тысячагадовай практыцы тлумачэння чалавекам прыроды і грамадства.Тэрмін паходзіць са старажытна-грэчаскай мовы ад імя Гэрмеса,які лічыўся ў грэкаў ахоўнікам ,апекуном усіх тлумачальнікаў і інтэрпрытатарам,таксама ён быў богам прыгожага гаварэння і творчасці, а таксама богам поспеху,богам шляхоў і дарог.Слова   Гэрмес азначаў  камень,цвёрдасць,усё тое,у што нельга пранікнуць.

Першыя праявы гэрменэўтыкі прысутнічаюць у філасофіі піфагарыйцаў,якія спрабавалі разабрацца ў сутнасці  лічбаў.Таксама гэрменэўтычны метад шырока выкарыстоўваецца пры тлумачэнні рэлігійных тэкстаў- гэта называецца экзэгетыка .Напрыклад, талмуд ў іудаізме ёсць нішо іншае,як тлумачэнне ў алегарычных формах тэкстаў торы(святое пісьмо іудаізма),каббала ,як містычнае сярэдневяковае вучэнне іудаізма, сцвярджае,што бог зашіфраваў свае  таямніцы ў літарах і лічбах,пагэтаму для спазціжэння таямніцаў прыроды і чалавека неабходна дэшіфраваць сэнсы літараў і лічбаў,а гэта магчыма толькі вывучэнне тэкстаў святога пісьма

Актыўная распрацоўка  гэрменэштыкі пачынаецца толькі ў новай філасофіі,вялікі ўклад ў яе зрабілі ням.філосаф В.Дыльтэй(1833-1911)і Х.Гадамер(1900-2002)

Першапачаткова гэрменэўтыку цікавілі пытанні ці магчыма пранікнуць у духоўны свет іншага чалавека,у гістарычныя падзеі,у культуру,і гэтым ставілася яшчэ адно пытанне:ці магчыма зрабіць рэканструкцыю пачуццяў,думак, якія былі ў той  ці іншы гістарычны час у людзей і г.д. Затым сфера  гэрменэўтыкі значна пашыраецца і яна пачала разглядаць усю проыроду,тэхніку,архітэктуру,усе друкаваныя тэксты як нейкія шыфры,якія  неабходна разгадаць.

Метад гэрменэўтычнага кола.

Гэты метад заключаецца ў спробах зразумець цэлае праз ягоныя часткі і разуменне частак праз цэлае.Значыць ,напрыклад,каб зразумець сказ трэба спачатку ведаць і зразумець асобныя словы,але для  правільнага зразумення слова трэба гэтае слова зразумець толькі ў кантэксце сказу.Гэрменэўтычнае кола мае  не метадалагічны(даследчыцкі )характар,а  выключна анталагічны(прыподны )характар,г.зн.кола ствараецца не выселкамі даследчыка,а яно прысутнічае ва ўсіх прыродных  працэсах і з’явах тэхнічных сістэм,рэлігійных вучэннях(як вынік суаднясення цэлага і частак). Пагэтаму задача не ў тым ,каб выйсці з гэрменэўтычнага кола, а ў тым каб ў яго ўвайсці і знаходзіцца там.Даследчык ці назіральнік павінен  аб’ектыўна заўважаць усе зместы,якія утрымліваюцца  ў тэкстах(прырода,тэхніка,рэлігія і г. д.) і даць магчымасць гэтым тэкстам паведамляць тое,што яны ўтрымліваюць  у сабе.Пры гэтым  сэнс гэтых паведамленняў ці інфармацыі не павінен укладвацца ў нейкія існуючыя навуковыя тэорыі і гіпотэзы,традыцыі,альбо зводзіцца да нейкіх задумаў ці чаканняў аўтара.

У адваротным выпадку часткі будут вырывацца з цэлага і  ізалявана разглядацца ці наадварот цэлае будзе даследвацца без адносна ягоных складовых частак.

У працэсе зразумення мы заўсёды рухаемся ў нейкім поле і як правіла складаецца наступная сітуацыя:зразуменне цэлага ўзнікае не з частак  так,як яны толькі з ужо зразумелага цэлага  могуць інтэрпрытавацца  ў ягоныя часткі.Іншымі словамі ,для таго ,каб аднесці нейкія фрагменты з тэкстам прыроды,гісторыі,тэхнікі да якога-небудзь цэлага неабходна ўжо загаддзе мець ідэю менавіта гэтага цэлага,а не другога ,такім чынам можна частку фрагментаў сабраць у адно цэлае,а другую іх частку ў другое цэлае.

 

54) ПОСТМАДЭРНІЗМ.

Сінонімы: постмадэрн, новы мадэрн, нэаавангард, постцывілізацыя, пост поп-арт. Тэрмін постмадэрнізм уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрнізму. У 70-х г.г.20ст. постмадэрнізм замацоўваецца ў філасофіі, асабліва ў французскай, і пачаў падвяргаць рэвізіі  ўсю філасофію Новага часу з яе навукацэнтрызмам і гуманізмам. Асноўныя прадстаўнікі – фр. філосафы: М. Фуко(1926-1984), Ж.Дэррыда(1930-2004), Р. Рорці(г.н.-1931). У філасофскім постмадэрнізме прысутнічаюць элементы ўсіх плыняў сучаснай філасофіі, якія папярэднічалі яму. Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай (антычнай, нямецкай), так і ад усіх напрамкаў сучаснай, некласічнай філасофіі (экзістэнцыялізм, нэапазітывізм і др.) і называе сябе постнекласічнай. Постмадэрнізм,  удзяляе ўвагу толькі прыватнасцям і не прэтэндуе на стварэнне ўсеабдымнай філасофскай дактрыны. Асноўныя рысы постмадэрна: фрагментарнасць, неакрэсленасць, плюральнасць, рэлятывізм, іранічнасць,  адсутнасць аўтарытэтаў, інтэрпрэтыўная поліварыянтнасць. Постмадэрнізм выражае глыбокае расчараванне ўсім папярэднім  развіццём навукі і тэхнікі, так як яны прывялі да цяжкасцей ч-чага выжывання. І гэта адбываецца ў сілу таго, што працяглы час развіваўся культ навукі і тэхнікі; ч-к—мадэрн верыў у тое, што магчыма змяніць ўсё і падладзіць акаляючы свет  пад свае, ч-чыя патрэбы. Але гістарычны  час сведчыць, што і сусвет у цэлым і асобныя прадметы і з’явы ды і сам ч-к не паддаюцца адназначным апісанням і інтэрпрэтацыям; выключна ніхто і нішто не ўкладваецца ў нейкія тэарэтычныя схемы. Любая інтэрпрэтацыя робіцца сумніўнай і неадназначнай. Постмадэрнізм разумее і навуку і тэхніку і творчасць,

”як адкрыцці, якія даўно ўжо   адкрыты”.Напрыклад, няма ніякай патрэбы рабіць новыя адкрыцці ў тэхналогіях, а неабходна па-новаму даваць ім інтэрпрэтацыі, не прызнаваць аўтарытэтаў у гэтай сферы і г. д.

Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў форме сімулякра (дакладная копія, арыгінал якой ніколі не існаваў). Дзякуючы сімулякрам сціраецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Пагэтаму рэальнае падмяняецца толькі знакамі рэальнага і стварае гіперрэальнасць. Сімулякр (лац.--simulare—прытварацца) выцясняе сабою арыгінал, і робіцца важней арыгінала. Напрыклад, рэклама мае вельмі аддаленыя адносіны да рэальнага прадмета; купляючы прадмет, мы купляем не столькі сам прадмет, колькі ягоную рэкламу. Той хто прыкідваецца хворым, прэтэндуе на тое, што ён хворы; ў рэальнасці, той хто сімулюе хваробу, не можа  аб’ектыўна ўспрыняты ні як хворы, ні як здаровы.У якасці сімулякраў выступаюць тэхніка, навуковыя адкрыцці, каханне, праца, смерць, палітыка, хвароба, тэлебачанне і г. д. Сімулякры  ва ўмовах тэхнагеннай цывілізацыі праглынулі сабой ўсе прадметы, г.зн. рэальнасць ў звыклым сэнсе слова.

Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць.   Называецца гэта“мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі. Да іх адносяцца навука, рэлігіі, свабода, тэхналогіі, рынак, эмансіпацыя, сацыялізм, капіталізм і г. д. Менавіта, яны  прывялі да  трагедый фашызма і камунізма. Але ўсё гэта не азначае, што ўсе нарратывы павінны быць адкінутымі. Мікранарратывы(мікрарасказы) маюць права на жыццё. І гісторыя, і ісціна, і прырода трактуюцца, як мікрарасказы аб гістарычных  падзеях, аб прыродных з’явах як нарратыўная гісторыя. Паводле постмадэрнізма адзінае, цэлае не існуе, а існуе толькі шматлікае. А калі знікае адзінае, цэлае, то знікае і цэнтр яго; калі знікае цэнтр, то знікае і апазіцыя яму; цэлае заўсёды ўслізвае і хаваецца за фрагментарнасцю. У выніку дэцэнтрацыі пазнанне ч-ка  характарызуецца не  з дапамогай паняцця “дрэва” з ягонай вертыкальнасцю (як пераход ад ніжэйшага да вышэйшага),  а з дапамогай паняцця рызома(трава, карнявішча,грыбніца), якая сцелецца па зямлі і дае шмат парасткаў, у супрацьлегласць  структуры  “дрэва” з яе вертыкальнасцю супрацьстаячых апазіцый: навуковае--ненавуковае; ісцінае--ілжывае. Рызома так уладкавана, што ў ёй кожны парастак мае магчымасць перакрыжоўвацца з другім. Няма цэнтра, няма перыфірыі, няма выйсця,  такая структура патэнцыяльна безмежная; прастора дагадкі--гэта прастора рызомы. У класічным філасофскім здумленні прысутнічае гвалтоўная іерархія.  Усе паняцці дзеляцца на пары:  суб’ект--аб’ект; захад--усход; знешняе--унутранае; мужчыны - жанчыны, прыгожае -  агіднае, цэлае - частка. Адна з двух супрацьлегласцей “вядзе” другую, ці мае над ёй перавагі. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.Такім чынам, тое што лічылася раней неістотным, маргінальным, робіцца цікавым, значным, важным. Постмадэрніст адчувае сябе няўтульна, як у хаосе, так і ва ўладкаваным космасе, ў якім ён усё успрымае  не больш, чым нейкія забабоны. Ён жадаў-бы жыць ў тонкім памежным пласце паміж хаосам і космасам.

 

55) ПРАГМАТЫЗМ

Слова “прагма” паходзіць з лац. і ў перакладзе азначае—карысць,справа, дзеянне. Пагэтаму прагматызм называюць яшчэ філасофіяй дзеяння; філасофіяй матораў; інструменталізмам. Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст.,  ў  краінах Заходняй Еўропы, але найвышэйшага развіцця дасягае ў 20ст., ў ЗША  і прызнаецца ў неафіцыйным плане  ў якасці амерыканскай нацыянальнай ідэі. Пачынальнікамі прагматызма  з’яўляюцца амер. філосафы У. Джэмс(1847-1910), Ч. Пірс (1839 -1914), Д. Дз’юі (1859 -1952). Прагматызм звінавацў ўсю папярэднюю філасофію ў яе суглядальнасці. Галоўная задача філасофіі-- даваць людзям практычныя парады-- рэкамендацыі, а не абстрактныя развагі.  Галоўны герой прагматызма - дзялец, энэргічны, валявы ч-к, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця ч-ка - матэрыяльны дабрабыт, багацце ,шчасце,атрыманне асалоды. У практычных дзеяннях, ч-к павінен кіравацца толькі інтуіцыяй інач можна прагадаць свой шанс. У цэнтры ўвагі знаходзіцца ч-к, не як істота, якая пазнае і разумее, а толькі, як ацэньваючая , валявая, карыслівая. Гэтым самым прагматызм замяняе гнасіялагічнага суб’екта ў ацэньваючага. 1-ы імкнуўся да ведаў саміх па сабе; 2-гі імкнецца да ведаў, якія забяспечваюць практычны поспех. Ісціна, паводле прагматызма,-- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў ч-ка. Выснова: ўсе веды, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай сферы неабавязкова павінны быць ісцінымі. А гэта прыводзіць да суб’ектывісцкай інтэрпрэтацыі ісціны, дзе сціраецца мяжа паміж ісцінай і маной.

Такім чынам, прагматызм заснаваны на наступных палажэннях:

а). на замене гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.

б).пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канкрэтнай сітуацыі.

в).ч-к робіць з вопыту тую рэальнасць, якая яго задавальняе.

Ч. Пірс, як філосаф, матэматык, хімік, астраном сцвярджаў, што пазнанне—гэта не пераход  ад няведання да ведаў, а гэта пераход ад сумнення да веры. Напрыклад, ч-к сумняваецца ў тым ці  рухаецца сонца  па небу, але ўспрымаючы гэтую  з’яву пастаянна, ён  пачынае  проста верыць і гэта лічыцца неаспрэчнай ісцінай.  Гэтым сцвярджаецца, што ісціны ствараюцца самімі людзьмі.  Ісціну аб руху сонца,  знаходзіць сам ч-к: яму больш камфортна так думаць, а не разглядаць складаны астранамічны малюнак сонечнай сістэмы.Значыць, прыярытэтным з’яўляецца не той від пазнання, які больш выразна адлюстройвае “прыроду рэчаў”, а той які дазваляе атрымаць лепшы практычны вынік. Пагэтаму, згодна Дз’юі, перажыткам з’яўляецца традыцыйны погляд, што навука ў пошуках ісціны мае якія-небудзь прывілеі перад  рэлігіяй, казкамі, міфамі.Метад даследвання ў прагматызме: навука і рэлігія.Прызнаюцца чатыры метады:

а) метад упартасці ці рэлігійнага фанатызму.

б). метад аўтарытэтаў.

в) апрыёрны метад.  

г). навуковы метад.

Усе гэтыя метады існуюць не для пошуку рацыянальных ведаў, а толькі для абгрунтавання веры. Ч. Пірс параноўваў  навуковы метад, з метадам рэлігійнага фанатызму.  Навука пры дапамозе эксперыментаў, тэорый, прапануе паверыць, напрыклад,  у тое, што прырода мае пачатак свайго існавання, ці, што прырода  існуе вечна.Гэтыя два  палажэнні немагчыма даказаць,ў іх можна толькі паверыць. Пагэтаму фундаментальны пастулат навукі, як і рэлігіі заснаваны толькі на веры, якая ў любы момант будучыні можа пахіснуцца. Прагматызм не прызнае усемагутнасці бога, але прызнае карыснасць для ч-ка самой ідэі бога. У. Джэмс сцвярджае, што людзі, не прызнаюць і не разумеюць бога, а яны толькі карыстаюцца ім. Для ч-ка самае галоўнае, каб у патрэбны момант, бог мог апынуцца з ч-кам і прыдаць яму сілы. Прагматызм не сцвярджае, што бог рэальна існуе, а  прызнае, што ў ч-ка  існуе толькі   рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны ч-к у той ці іншай сітуацыі шукае бога, але невядома ці знойдзе яго.

 

56) ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ САЦЫЯЛЬНЫХ ПРАЦЭСАЎ.

Тэрмін глабалізацыя (лац.globus – зямны шар) – працэс універ-салізацыі, станаўленне адзіных для ўсёй планеты структур, сувя-зей, адносін ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. 1-ыя прык-меты глабалістыкі выяўляюцца ўжо ў  15–16ст. пад час Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Фундаментальная глабалізацыя заяві-ла аб сабе пад канец 19 –пач. 20ст., калі практычна завяршаецца эканамічны падзел свету. Пачынаюць узнікаць міжнародныя арганізацыі, кангрэсы і г.д. Увесь свет зрабіўся арэнай вострай барацьбы і падзелу сфер уплыву паміж моцнымі дзяржавамі і буйнымі манаполіямі,шматлікія войны ў тым ліку 2 сусветныя.

Шматаспектная глабалізацыя вядзе свой пачатак  з 70-х гадоў ХХст. Яе характарыстыка:

а). эфект рэзананса, калі эканамічныя ўздымы ці спады пераносяцца з адной краіны ў другія.

б).узнікненне сусветных рынкаў, кошты на якіх робяцца абавязковымі для ўсіх вытворцаў.

в). інтэрнэт зрабіў  свет  замкнёным інфармацыйна, ў якім ёсць практычна ўсё, акрамя межаў.

Адначасова сусветны “адзіны дом” для ўсіх дзяржаваў і народаў  уяўляе сабой супярэчлівы арганізм у сферы эканамічнага развіцця, дабрабыту, прыродных рэсурсаў, карысных выкапняў. Выпрацаваліся два светапоглядныя падыходы ў адносінах да глабалізацыі:

а).тэхнааптымізм ствараў ілюзію наконт развязвання любых зямных і нават касмічных праблем з дапамогай навукі і тэхнікі. Распрацоваюцца канцэпцыі “індустрыяльнага”, “постіндустрыяльнага”, “тэхнатроннага”,“інфармацыйнага”грамадства.

б).тэхнапесімізм звяртаў увагу на праблемы экалогіі, празмерны прырост народанасельніцтва, нераўнамернасць эканамічнага развіцця, энэргетычны і харчовы крызіс. Шмат хто з навукоўцаў і філосафаў выступілі супраць навукова – тэхнічнага прагрэса і бачылі ўсе беды ў бездушным сцыентызме (science—навука) – канцэпцыя, якая абсалютызуе ролю навукі ў жыцці грамадства. Узнікаюць ідэі, якія абгрунтоўвалі прынцып “анты-спажывання” з мэтай пераканаць “сярэдняга ч-ка” задавальняцца малым, а фактычна кіравацца лозунгам Ж. Русо, “назад да прыроды”г. зн. замарозіць эканамічнае развіццё на дасягнутым узроўні.

Асноўныя глабальныя праблемы:

1).праблемы вайны і міра; экалагічныя праблемы; энэргетычныя і сыравінныя рэсурсы: ўзнаўляемыя і неўзнаўляемыя, барацьба за іх і прывязка да палітычнай сферы.

2).нераўнамернасць эканамічнага і гендарнага развіцця кшталту: “багатая поўнач”, “бедны поўдзень”; высокая нараджальнасць у паўднёвых народаў і дэпапуляцыя   ў развітых краінах.

3) пераход з пазіцый антропацэнтрызму ( ч-к і яго патрэбы ў прыярытэце перад прыродай) на пазіцыі біясферацэнтрызма, які звяртае ўвагу на падтрыманні біясферы ў стане раўнавагі.

 

57) ФУТУРАЛОГІЯ  ЯК НАВУКА І ВОБРАЗ ЗДУМЛЕННЯ.

Тэрмін “футуралогія” ўтварыўся з двух слоў (з лац.futurum – будучыня; і грэч. логас) – і азначае: ў шырокім плане - будучыня чалавецтва;  ў вузкім -  сінонім прагностыкі. Сучасная футуралогія –  вынік тэхнагеннай цывілізацыі на аснове культуры заходняга тыпу, і яна склалася на стыку філасофіі,сацыялогіі, культуралогіі, паліталогіі. Футуралогія - гэта ненавуковыя, неаб’ектыўныя веды; гэта сінтэз рацыянальных і інтуітыўных элементаў прадбачання і прагназавання.  Даследванне  будучыні -  фарміраванне спецыфічнага спосаба думання па сцэнару “мы зможам перайначыць свет, калі зменім сваю  свядомасць” г. зн. немагчыма думаць адносна будучыні стандартамі сённяшняга дня.

Этапы развіцця футуралогіі:

1).У антычнасці будучыня -  гэта цыклічнае развіццё і пагэтаму прадбачыць будучыню – немагчыма. Першую футуралагічную мадэль будучага грамадства стварыў Платон.  Рымскія філосафы лічылі, што ўсе законы, якія ўстаноўлены грамадзянскім правам, могуць пераглядацца, а вось “натуральнае” права з’яўляецца справядлівым, вечным і нязменным. Пры гэтым, змяненні, якія звязаны з дзейнасцю  чалавека носяць рэгрэсіўны характар.

2).Сярэднія вякі ў разуменні будучыні.  Тут не гаварылася аб змяненні свету чалавекам, а заўважалі змяненні ў самім чалавеку. У трактаце Аўгустына “Аб горадзе Божым” робіцца новая, адрозная ад антычнай, трактоўка гістарычнага часу, як лінейная, адкрытая ў будучыню. Аўгустын звязвае прагрэс з духоўным дасканаленнем чалавека. Уся гісторыя чалавецтва пачынаецца з грэхападзення Адама і ў дальнейшым вядзе няўхільна да адпадзення чалавека ад граху – вось тады і ўзнікае Горад Божы. Паводле Аўгустына гісторыя мае лінейны характар пачынаючы ад Адама і закончыцца Страшным судом - гэта і ёсць будучыня.

3).Эпоха Новага Часу стварае найбольш выразную канцэпцыю будучыні дзе лічыцца, што культура суадносіцца не з вечнасцю, а з канкрэтным часам, які запоўнены дакладнымі справамі. У эпоху Адраджэння складваецца антропацэнтрычная мадэль сусвету (Г. Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна) у якой развіццё навукі і тэхнікі  заснаваны  на аснове гуманізма і рацыяналізма.

4).Цывілізацыйнае прадказанне будучыні.(ХХст.) У  посткласічнай філасофіі ствараюцца новыя мадэлі развіцця.  О.Шпэнглер ( “Прыцемкі Еўропы” ) і А. Тойнбі  (“Спасціжэнне Еўропы”) адмаўляюць паступальнае, прагрэсіўнае развіццё чалавецтва, так як кожная культура у сваім развіцці праходзіць пэўны цыкл і ўключае стадыю зараджэння, вяршыню свайго  развіцця, стагнацыю і пагібель. Пагэтаму  еўрапейская культура вычарпала свае творчыя рэсурсы, вырадзілася ў бездушны тэхніцызм і перайшла ва ўпадак, ці ў стадыю цывілізацыі.

5).Шматлінейная эвалюцыя. Усе грамадствы строга дыферэнцыраваны і маюць уласную хуткасць змяненняў, сваю траекторыю развіцця. Пагэтаму эвалюцыя носіць не лінейны характар, а сусветная супольнасць - не  гарманічнае цэлае, а канфліктнае. Навуковы прагноз – працэс складаны і тым больш дакладны, чым больш лакальнымі параметрамі ён ствараецца. Эвалюцыйны падыход сцвярджае, што няма адзінага сацыяльнага змянення, а  іх мноства ў розных пластах і ўзроўнях рэальнасці. Пагэтаму няма адзінай эвалюцыі, а ёсць  шматлінейная.

6).Інфармацыйны варыянт грамадства. З пераходам ад  індустрыяльнага да інфармацыйнаага грамадства, вытворчасць і праца адыходзяць на другі план, і саступаюць месца спажыванню. Геданізм (грэч. – асалода) ахоплівае вялікія масы людзей і  выклікае духоўную дэградацыю чалавека, які з разумнай істоты ператвараецца ў (homo consumens)  чалавека – спажыўца. У інфармацыйным  грамадстве чалавек не спраўляецца з наплывам інфармацыі, экранная культура прыводзіць да дыскрэтнасці ўспрыняцця і думання. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій     спараджае “тэхнафобію”, а ў сацыяльным плане можа прыводзіць да палітычнага сачэння за грамадзянінам. Духоўная сфера жыцця  збядняецца, змяняецца ўспрыняццё часу – яго прыраўнялі да грошай, жыццё грамадства пачынае падпарадкоўвацца рытмам машын.

 

58) УСХОД – ЗАХАД : ФІЛАСОФСКІ ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР.

У прафесійным асяроддзі няма выразнага разумення што такое “цывілізацыя” і якія прыкметы ёй уласцівы. Паступова замацоўваецца адносна ўстойлівая дэфініцыя: цывілізацыя – выхад чалавека з прыроднага царства для свайго адносна аўтаномнага і рацыянальнага існавання. Вызначаны параметры аўтэнтычнасці і супрацьстаяння цывілізацыі і культуры: як цела з духам.  

цывілізацыя  інструментальна(хлеб, дабрабыт.); -- культура гуманістычна(мараль,свядомасць.);

цывілізацыя захапляе матэрыяльнай веліччу;      --культура захапляе духоўнай сілай;

цывілізацыю разбурае мягкацеласць;                    -- культуру дэфармуе мяшчанства.

Існуюць дзве сацыяльныя мегасістэмы: Захад,Усход – гэта паняцці не геаграфічныя, а цывілізацыйна – тапалагічныя. Яны сімвалізуюць розныя напрамкі жыцця чалавецтва:

З А Х А Д: ліберальнасць.                 У С Х О Д:  уладарнасць.

       самаарганізаванасць.                            дырэктыўнасць.

       дыферэнцыраванасць палі-                 сінкрэтычнасць палі -

       тычнага і сацыяльнага.                         тычнага і сацыяльнага.

       індывідуальнасць.                                 калектыўнасць.

       самадастатковасць.                               сервільнасць.

       кансенсус.                                              канфлікт.

                  індустрыяльнасць                                  аграрнасць.

       інтэнсіўнасць.                                        экстэнсіўнасць.

       дэцэнтралізацыя.                                   цэнтралізацыя.

      дэмакратыя.                                           дэспатыя.

      ініцыятыва.                                            выкананне.

      гарызантальнасць.                                 вертыкальнасць.

      эфектыўнасць.                                       затратнасць.

      актыўнасць.                                            рэактыўнасць.

      мабільнасць.                                           інэрцыйнасць.

Усходняя ўлада перадаецца па спадчыне, а з ёй праз пасады прабіваецца доступ да ўласнасці ( ў заходняй традыцыі па спадчыне перадаецца толькі ўласнасць, але не ўлада). Правячыя пласты на усходзе дамінуюць ў эканоміцы; на захадзе эканоміка – справа толькі ўласнікаў. Абарона на Захадзе ад беззаконня – грамадзянская супольнасць, суд; на ўсходзе – карпарацыя., вельможная воля. На усходзе крэпнуць вертыкальныя сувязі: абшчынныя, кланавыя,зямляцкія, а на Захадзе гарызантальныя – сувязі непадначаленых, а магчымых сацыяльных партнёраў, кааператараў, саюзнікаў. На усходзе жадаюць моцнай улады, на захадзе правапрыменяльнай улады. Прычыны такога падзелу ў тым, што Усход фармаваўся на іншай,чым Захад аснове. Шматлікая працоўная сіла на алювіяльных землях (наносныя адлажэнні з глею, гліны, гравію) патрабавала працоўнай кааперацыі, а ў якасці прывадной шляі быў прыдатны толькі дэспатызм, цэнтралізм, абшчыннасць. Да 18ст. па тэмпах росту Усход  не адставаў ад Захаду; змянілася ўсё з развіццём машыннай індустрыі, якая сутыкнулася з усходняй кансерватыўнасцю і як вынік замацоўваецца  незаходні тып развіцця. Крытыкамі Усходу былі Мантэск’е, а яго абаронцамі Вальтэр.

У сучасны момант адсутнічаюць выразныя крытэрыі  аб прыналежнасці таго ці іншага народа  да Захаду – Усходу. Справа ў тым, што заходняя цывілізацыя (тэхналогіі, вытворчасць, шляхі зносін, пабудовы і г. д.) лёгка запазычваюцца на Усходзе, як найбольш надзейныя і рацыянальныя. Але пры гэтым ні адна культура ці яе элементы не падлягаюць якому – небудзь запазычванню, так як яна існуе толькі на нацыянальнай мове. Напрыклад, “нафтавыя” эміраты  арабскага ўсходу ці Персідскай затокі ў тэхніка – тэхналагічным плане перанялі ўзоры заходняй цывілізацыі, але па культуры ( мова, традыцыі, сямейны ўклад, і г. д.) – гэта Усход.

В Ы С  Н О В Ы:

1).цывілізацыі для чалавецта не ўніверсальныя.

2).цывілізацыі не адрозніваюцца па рэлігійнаму фактару.

3).асобныя рэгіянальныя цывілізацыі (Захад – Усход) пакідаюць пасля сябе сляды ў гісторыі. 4).некаторыя цывілізацыі( майя) паміраюць не ўплываючы на хаду агульналюдскага жыцця.

 

59) ФІЛАСОФСКАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час панавалі філасофска-тэалагічныя формы свядомасці. Гэта было звязана з рэальным становішчам рэлігіі і царквы, а таксама са спецыфікай Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ, пад час якіх узмацняліся ўплывы заходнееўрапейскіх традыцый на філасофскую думку айчыннай гісторыі.

У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вылучаюцца тры перыяды:

1).Ранняе Адраджэнне (16 ст.); Адраджэнне і Рэфармацыя (друг. пал. 16 ст.); позняе Адраджэнне і Контррэфармацыя (17-18 ст.ст).

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490-1551) -- першадрукар, асветнік, гуманіст, доктар медыцыны, папулятарызатар айчыннай і агульначалавечай спадчыны. Вышэй за ўсё ён ставіў законы логікі, якія вучаць чалавека рацыянальна думаць, разважаць Ф. Скарына--першы ,праспяваў, гімн беларускай мове, яе грамадскай і духоўнай каштоўнасці.. Погляды Ф. Скарыны супярэчлівыя, гістарычна абмежаваныя. На працягу 1517-1519 г. ён пераклаў на беларускую мову і надрукаваў 23 асобныя часткі( з Новага Запавету)  Бібліі, але зрабіў для іх не рэлігійныя, а свецкія каментары. З аднаго боку вялікі асветнік выкарыстоўваў біблійныя і евангелічныя тэксты для крытыкі схаластыкі і феадалізма, а з другога-- прапагандаваў паслухмянасць і няўмяшальніцтва ў хаду гістарычных падзей. Для спадчыны Ф. Скарыны характэрна традыцыйная тэалогія у спалучэнні яе з вальнадумствам эпохі Адраджэння. Крыніцу маралі ён знаходзіў у самім чалавеку, ў розуме яго, ў асабістых адносінах да бога. У рэлігіі Ф. Скарына імкнуўся раскрыць не знешні, дагматычна--абрадавы бок, а яе філасофска--этычную сутнасць. На самае вострае пытанне "ці створаны свет богам, ці ён існуе сам па сабе спрадвеку?" Скарына прытрымліваўся тэалагічнай канцэпцыі крэацыянізма(лац.: creatio—тварэнне),згодна якой і прырода і чалавек створаны богам “з нічога”. Разам з тым Ф. Скарына супастаўляў хрысціянскае вучэнне аб стварэнні свету з "нічога" і высновай Арыстоцеля, што " нішто з нічога не можа ўзнікаць". Ідэал Скарыны - чалавек, які спалучае ў сабе біблійную і філасофскую мудрасць.   

СЫМОН БУДНЫ (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму(anti грэч.--супраць і лац. trinitas--тройца), радыкальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога (бог-айцец, бог-сын і бог-дух святы).Крытыка антытрынітарызму была выкладзена ў працах  Сымона Буднага: "Аб дзвюх прыродах Хрыста"; "Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як Бог--айцец". С. Будны-- аўтар “Катэхізіса”(1560г.)-- першай кнігі створанай  на беларускай мове. Ён  заклікаў пануючыя колы, ў прыватнасці вяльможных Радзівілаў, клапаціцца аб развіцці мясцовай культуры, адукацыі, роднай мовы. С.Будны, ў цэлым, быў тэолагам--рэфарматарам, а філасофія ў сістэме ягоных поглядаў выконвала прыкладную функцыю. Ён прапагандаваў вяршэнства розума над верай, тлумачыў цуды Бібліі, як абумоўленыя прыродай падзеі, адмаўляў безсмяротнасць душы і існаванне замагільнага свету. У пытаннях пазнання ён прапагандаваў прынцып сумнення, паводле якога чалавек не павінен прымаць на веру нічога, і тым ліку і рэлігійныя тэксты, так як і ў іх могуць быць памылкі. Індывідуальны чалавечы розум з'яўляецца найважнейшым сродкам для пазнання. Праўда, ўсе веды  не прыроджаныя чалавеку, а фарміруюцца толькі на аснове пачуццёвага вопыту, як вынік ведання адзінкавых, канкрэтных рэчаў.

КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ (1634-1689). Па светапогляддзе ён матэрыяліст. У ягоным трактаце "Аб неіснаванні бога"  прызнаецца  існаванне вечнай і бясконцай прыроды, якая развіваецца згодна сваіх уласных законаў, і якая знаходзіцца ў пастаянным руху і развіцці, без умяшальніцтва бога-стваральніка. Немагчыма сродкамі логікі даказаць быццё Бога, без пасылкі-аксіёмы, што бог існуе, як гэта рабілі ў сярэднія вякі схаласты, у прыватнасці Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі). Пагэтаму ілжывыя мудрацы-прарокі ашукваюць чалавека аб існаванні бога, а самі ўпадабляюцца тым сляпым, якія хлусяць, што яны ўсё бачаць, нават, у цемры. Бог-- гэта стварэнне чалавечага розуму, вынік ягоных фантазій. К. Лышчынскі абвяргаў тэзу багасловаў пра прыроджаныя рэлігійныя пачуцці, пра нібыта ўласцівую чалавеку боскую ідэю, якая  сведчыць пра існаванне бога.  Вера аб якой гавораць, што яна ад бога , з’яўляецца толькі чалавечай гісторыяй. За трактат "Аб неіснаванні бога" К. Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

60)РАСІЙСКАЯ ФІЛАСОФІЯ 18-20 ст.

1).развівалася ў адрыве ад філасофскіх традыцый Грэцыі і Рыма і як вынік ніколі не існавала суцэльнай сістэмы рускай філасофіі, а былі толькі асобныя  фрагменты, ў той час як заходняя філасофія заўсёды адчувала сябе спадкаемцай і прадаўжальніцай традыцый Антычнасці.   

2).руская філасофія існавала  толькі ў нетрах  праваслаўных традыцый, і  разглядала ўсё не з абстрактна-філасофскіх падыходаў, а з канкрэтна - праваслаўных каштоўнасцей і традыцый.

3).ёй уласцівы антропацэнтрызм і сацыяльная скіраванасць. Чалавек як індывідум не адасабляецца ад іншых людзей, а аснову грамадства складае не асобнае "Я", а катэгорыя "Мы", якая абазначае  абстрактнае адзінства. Прапагандуецца ідэя саборнасці і адзінства не толькі ў рэлігійным плане, але і гэтак званае сабараванне (яднанне) іншых народаў пад уладай Расіі.

4).калі для заходняй філасофіі абавязковым з'яўляецца пазнанне  прадметаў і сусвету, то для рускай філасофіі галоўным выступаюць аналіз "сардэчных" перажыванняў чалавека. Пагэтаму праўду, ісціну трэба шукаць не толькі рацыянальна, але, ў першую чаргу, праз адчуванні сэрца.

5).спецыфікай рускай філасофіі з'яўляецца і тое, што філасофскія  ідэі прысутнічаюць не ў адмысловых філасофскіх сістэмах, трактатах, а ў асноўным  у творах мастацкай літаратуры (Ф.Дастаеўскі, Л. Талстой) ці ў тэкстах літаратурнай крытыкі(Дз. Пісараў, В. Бялінскі).

У рускай філасофіі 19-пач.20 ст. атрымалі вядомасць  заходніцтва і славянафільства.

Заходнікі:  Пётра Чаадаеў і іншыя лічылі, што будучыня Расіі ў яе еўрапеізацыі і што гісторыя Расіі – прыклад таго, як не трэба жыць. Дыскусія аб месцы Расіі ў еўрапейскай гісторыі распачалася ў “Философических письмах” П. Чаадаева ў 1836г., дзе ён сцвярджаў, што  Расія не Захад і не Усход і што ў яе няма традыцый ні заходніх, ні ўсходніх, так як “ мы стаім па  – за часам, сусветнае выхаванне чалавечага рода на нас не пашырылася. Калі б мы не раскінуліся ад Берынгава праліва  да Одэра, нас бы і не заўважылі б” Духоўным ідэалам заходнікаў былі  палажэнні каталіцызма (святасць папы рымскага) і як вынік адмаўленне святасці імператара, што  павінна, аздаравіць праваслаўе і ажывіць рускую  гісторыю. Славянафілы: ў прыватнасці Аляксей Хамякоў, наадварот, лічылі, што упадабленне Еўропе  - гэта хвароба, якая можа адабраць у Расіі ўнутраныя сілы і зрабіць яе існаванне безсэнсоўным. Яны адстойвалі самабытны шлях развіцця Расіі, ідэялізавалі дапятроўскую Русь, крытыкавалі палітыку Пятра І ў ягоных спробах еўрапізацыі Расіі. Славянафілы вылучалі ў якасці асновы існавання Расіі трыадычную каштоўнасць: праваслаўнасць, народнасць(рускую), царызм.

Філасофскі матэрыялізм.-Мікалай Чарнышэўскі - прапагандаваў антрапалагічны матэрыялізм, згодна якога, ўся прырода развіваецца ад ніжэйшага да вышэйшага, а чалавек -- частка прыроды, пагэтаму месца для бога ў гэтай канцэпцыі адсутнічала. Ядром ягонай этыкі была тэорыя г.зв. "разумнага эгаізма", ў якой ён аддаваў перавагу розуму над пачуццямі . Утылітарны матэрыялізм -- Дз. Пісараў  -   праводзіў думку, што  неабходна даследваць толькі вядомыя і карысныя для чалавека прыродныя з'явы і працэсы г.зн., чалавек павінен адносіцца да прыроды утылітарна (utilitas -  з лац. карысць, выгада). Пры вывучэнні грамадства асноўную ўвагу неабходна ўдзяляць толькі тым сферам, якія спрыяюць выжыванню чалавека ў грамадстве (накшталт, сямейна-шлюбных, роднасных, суседскіх адносін). З пазіцый утылітарызма ён  наіўна лічыў, што з Захаду можна запазычаць толькі карысныя з’явы (перадавыя тэхналогіі, жыццёвы дабрабыт), а разбуральныя (беспрацоўе, дэмаралізацыю, распусту)  адкідваць.

Рэлігійная філасофія. Яе сродкамі адстойваліся  ідэі саборнасці і ўсеадзінства. У прыватнасці, Уладзімір Салаўёў, як крытык абсалютнага самаўладдзя, саборнасць разумеў у трох праявах:

а) гнасіялагічным: як адзінства трох крыніц інфармацыі і ведаў: эмпірычнага (навука), рацыянальнага (філасофія) і містычнага (рэлігійнае сугляданне). Усё гэта спасцігаецца не ў выніку пазнавальнай дзейнасці, а выключна праз інтуіцыю і містычную веру.

б) сацыяльна-практычным: сусветнае ўсеадзінства можна дасягнуць праз адзінства дзяржавы, грамадства і царквы на аснове злучэння каталіцызма, пратэстанцтва і праваслаў'я,(асабістаУл. Салаўёў - прыхільнік каталіцызму) і стварэнне адзінай дзяржавы на аснове ўніверсальнай веры.

в) аксіялагічным: адзінства трох каштоўнасцей (дабра, ісціны і прыгажосці). 




1. Тарифная система оплаты труда в РБ.html
2. БАЙКАЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ЭКОНОМИКИ И ПРАВА ЧИ ГОУ ВПО БГУЭП Кафедра мировой эконо
3. Вариант 1 1 Для диагностики острого аппендицита НЕ применяют- 4
4.  Общая характеристика психологии развития и возрастной психологии как науки Старшеклассники существенно
5. Уральский государственный университет им
6. 0 создание FB2 lexndr
7. Восприятие русскими иностранцев по русским источникам 15-16 веков
8. Лекции по философии
9. Праздник и насилие
10. Тема- Основи трудового права
11. Аспекты анализа методологических проблем соотношения государства и права1
12. Содержание организации технической подготовки производства
13. Преобразователи напряжение-ток
14. тематики Дифференциальное исчисление
15. Трансформаторы
16. Загальна характеристика класу Птахи
17. докладу по выпускной квалификационной работе Для доклада по дипломной работе проекту оформляется иллю
18. 2012 В последний день летних Олимпийских игр в Лондоне казахстанские спортсмены завоевали золото серебро и
19.  По результатам выездной налоговой проверки в течение двух месяцев со дня составления справки о проведенной
20. семена рапса или кользы с низким содержанием эруковой кислоты