У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы Факультэт эканомікі і кіравання Кафедра матэматычна

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.12.2024

2

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

Факультэт эканомікі і кіравання

Кафедра матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння інфармацыйных сістэм

Рэферат па дысцыпліне: «Гісторыя Беларусі ў кантэксце міравых цывілізацый»

БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ У 1917 ГОДЗЕ

Спецыяльнасць: «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)»

  Падрыхтаваў:

  Студэнт 1 курса                                                                           Гардзеня Вадім

  6 групы                                                                                         Віктаравіч

Гродна 2012

ЗМЕСТ:

Вытокі беларускага нацыянальнага руху……………………………………… 1

1.Нацыянальнае самавызначэнне і  Лютаўская рэвалюцыя (сакавік - кастрычнік 1917 года)……………………………………………………………. 3

2.Усебеларускі з'езд (5-17.12.1917). Раскол беларускага нацыянальнага руху……………………………………………………………………………….14

Заключэнне……………………………………………………………………….26

Крыніцы і літаратура……………………………………………………………27

Вытокі беларускага нацыянальнага руху

(уводзіны)

"Мы  называем  беларускі  нацыянальны  рух  адраджэннем,  - пісаў  Антон  Луцкевіч  -  адраджэнец  і  лідэр  беларускага  нацыянальнага  руху  ў  пачатку  XX  стагоддзя,  -  аднак  адраджаць,  уваскрашаць  можна  толькі  тое,  што  некалі  нарадзілася,  жыло  і памерла. У гісторыі беларусаў як нацыі мы назіраем усе гэтыя тры моманты:  нараджэнне  -  пачатак  XIX  стагоддзя,  калі  прадстаўнікі мясцовай  інтэлігенцыі  ўсведамілі  неабходнасць  звярнуцца  да

беларускага  селяніна,  як  асноўнага  прадстаўніка  нацыі  на  яго "простай"  мове  з  асветніцкімі  мэтамі:  гэтым  самым  яны  стараліся абудзіць  свядомасць народа  ў  тым, што ёсць непаўторная  мова, якая служыць індыкатарам існавання беларускасці; станаўленне -  сярэдзіна  XIX  стагоддзя,  калі  Кастусь  Каліноўскі,  першым  з прадстаўнікоў  беларускай  інтэлігенцыі,  разглядае  беларускае пытанне ў чыста палітычнай плоскасці, але не як частку "польскага пытання"  (як  рабілі  ягоныя  папярэднікі),  а  як  пытанне самастойнае,  дзеля  чаго  пытаецца  ўзняць  сялянскія  масы  на барацьбу  за  палітычнае  вызваленне  Беларусі  і  Літвы  ў  імя нацыянальнай свабоды, у імя сацыяльных інтарэсаў беларускага сялянства,  яго  ідэі  працягваюць  "народавольцы"  і  "гоманаўцы", якія  даюць  сваё  абаснаванне  ідэі  беларускага  дзяржаўнага будаўніцтва,  хоць  і  ў  федэратыўнай  сувязі  з  Расіяй,  але  маючы сваю  дзяржаўную  свабоду; успенне беларускага руху  ў канцы XIX стагоддзя,  калі  царызму  ўдалося  на  некаторы  час  задушыць імкненне  народнай  інтэлігенцыі  да  раскрыцця  народнай  самабытнасці ў справе "людзьмі звацца'".

Так  пісаў  гэты  чалавек  у  пачатку  XX  стагоддзя,  калі  пачаў адраджаць рух беларускага народа за сваю непаўторнасць, за сваё развіццё  на  аснове  дзяржаўнасці,  за  сваё  месца  ў  сусветнай

цывілізацыі.  I  тое,  што  зрабіў  гэты  чалавек  у  гэтым  плане, паклаўшы  на  алтар  гісторыі  сваё  жыццё  разам  з  такімі  ж рупліўцамі як сам, яшчэ не ў поўнай меры ацэнена сучаснікамі. Яго

імя  неадназначна  ацэньваецца,  але  ўся  гісторыя  Беларусі  XX  стагоддзя трымаецца на ім, як падмурку беларускай дзяржаўнасці, у якой мы зараз жывём.                                                                                                                                               3  рэалій  сучаснага  гістарычнага  працэсу,  калі  існуюць  розныя ацэнкі  гэтага  працэсу,  можна  зрабіць  вывад,  што  "беларускі  нацыянальны  рух  -  гэта  грамадскі  рух  беларускага  народа за сваё нацыянальнае  адраджэнне,  за  свабоднае  развіццё  на  аснове дзяржаўнасці, як канечнай мэты сваёй дзейнасці і ажыццяўлення ўласнай творчай ролі ў сусветнай цывілізацыі".        У  савецкай  гісторыяграфіі  не  сустракаўся  такі  тэрмін.  Само паняцце  "нацыянальны"  лічылася  тады  нечым  варожым, непатрэбным.  нацыянальную  годнасць  любой  нацыі,  не  адно беларускай, у тыя часы нелыа выстаўляць напаказ. У беларускай гісторыяграфіі з пачатку  90-х гадоў XX стагоддзя даследчыкі  пачалі  ўжываць  тэрмін  "беларускі  нацыянальна-вызваленчы  рух",  які,  на  наш  погляд,  не  раскрывае  ўсёй  паўнаты дадзенай тэмы і не актуальны ў сучасным гістарычным працэсе.  Аўтар  кнігі  па-новаму падыходзіць  да  дадзенай  тэмы.  Дапамагае  гэтаму  выкарыстанне  невядомых  архіўных дакументаў з беларускіх і расійскіх фондасховішчаў. Прыходзіцца спадзявацца, што гэты працэс прадоўжаць іншыя   даследчыкі,  справа  "беларускасці"  будзе  працягвацца,  а  значыць  падымацца суб'ектна-творчая роля беларускага народа ў сусветнай  цывілізацыі.

 

1.Нацыянальнае самавызначэнне і  Лютаўская рэвалюцыя (сакавік - кастрычнік 1917 года).

Лютаўская рэвалюцыя стала вынікам удзелу Расійскай імперыі  ў  першай  сусветнай  вайне.  Лёгкасць  здзяйснення  рэвалюцыі  сведчыла  аб  тым,  што  Расія  была  на  грані  эканамічнага  і палітычнага  крызісу.  Вялікая  дзяржава  зусім  магла  знікнуць  з палітычнай карты свету.

Палітычныя сілы, якія прыйшлі на змену самадзяржаўю, былі ў асноўным  прадстаўнікамі  ліберальна-дэмакратычных  колаў,  і  не ведалі  як  у  поўнай  меры  распарадзіцца  абрынутымі  на  іх палітычнымі  свабодамі.  Эліты  нярускіх  народаў  Расійскай  імперыі спадзяваліся атрымаць волю сваім народам, палепшыць сацыяльны  статус  усіх  праслоек  грамадства.  "Турма  народаў",  паводле  У.І.Леніна, адчыніла свае дзверы, і многія разгубіліся. Часовы ўрад, імкнучыся  да дэмакратычных  ператварэнняў,  у  першай  жа дэкларацыі  ад  3  сакавіка  1917  года  абвясціў ураўнаванне  ўсіх грамадзян  у  правах  незалежна  ад  саслоўнай,  рэлігійнай  і нацыянальнай  прыналежнасці3.  Дазвалялася  ўжываць нацыянальную  мову  ў  прыватных  арганізацыях  і  навучальных установах, хаця руская мова захавала статус дзяржаўнай. Устанаўленне  роўнасці  перад  законам  грамадзян  рознай нацыянальнасці  не  забяспечвала  аўтаматычна  групавыя  правы нацыянальных  супольніцтваў.  Дзяржаўна-прававыя  акты  не закраналі  многія  праблемы  дзяржаўна-палітычнага  статусу шматлікіх народаў краіны. Аслабленне  цэнтралізаванай  агульнарасійскай  улады, дэмакратычныя  свабоды  стварылі  спрыяльныя  ўмовы  для арганізацыйнага  афармлення  нацыянальных  рухаў  Расіі, абвяшчэнне іх палітычных праграм. На працягу сакавіка 1917 г. на Украіне, у Прыбалтыцы, Малдове, Паволжы, Сібіры, Сярэдняй Азіі хутка  ўтвораныя  разнастайныя  нацыянальныя  ўстановы  і арганізацыі  распрацоўвалі  ўласныя  праекты  дзяржаўнага жыцця на аснове роўнасці І суверэнітэту народаў. У  авангардзе  нацыянальных  рухаў  ішла,  вядома,  Украіна.  У пачатку  сакавіка  1917  года  ў  Кіеве  была  сфармавана Украінская  Цэнтральная  Рада  -  орган  каардынавання ўкраінскімі  нацыянальна-дэмакратычнымі  арганізацыямі.  Яна выказалася  за  пераўтварэнне  Расійскай  імперыі  ў дэмакратычную  федэратыўную  рэспубліку,  у  ёй  кожны  народ павінен  атрымаць  права  нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі.  УЦР  пачала  прэтэндаваць  на  частку  беларускіх земляў, дзе жылі і ўкраінцы.

Такія  ж  прэтэнзіі  пачалі  выказваць  літоўцы  і  латышы  на беларускія паветы, хаця яны там складалі меншасць.

Аб'ектыўным  ходам  падзей  маглі  паставіць  такое  пытанне  і беларусы  -  аб  сваім  месцы  ў  будучай  федэрацыі.  Аднак  для сапраўднага  адраджэння  і  ажыўлення  беларускага нацыянальнага  руху  ў  гэты  час  былі  непераадольнай перашкодай  аб'ектыўныя  фактары:  першая  сусветная  вайна падзяліла  Беларусь  на  дзве  часткі.  Заходняя  была  акупавана германскай  арміяй,  усходняя  бьша  прыфрантавой  зонай  для расійскіх армій. аб'яднаных у Заходні фронт.  Ён аб'ядноўваў на 1 лютага  1917  года  1620,6  тысяч  салдатаў,  афіцэраў,  ваенных чыноўнікаў,  больш  за  сто  тысяч  ваенных  у  тылавых арганізацыях  фронту .  Амаль  усе  яны  былі  выхадцамі  з цэнтральных  рэгіёнаў  Расіі,  Каўказа  і  Сярэдняй  Азіі, беларускія  нацыянальныя  інтарэсы  іх  не  цікавілі,  у далейшым  яны  будуць  актыўна  супрацьдзейнічаць беларускаму  нацыянальнаму  руху.  Гэтая  акалічнасць, пакладзеная  на  аб'ектыўную  запаволенасць  фармавання беларускай  нацыі  і  яе  самасвядомасці,  абумовіла замаруджанасць  працэсу  самасцвярджэння  беларусаў.  Не забудзем, к таму часу на Беларусі асела каля 175 тысяч бежанцаў з Польшчы, якія пасля стануць апорай легіёнаў Доўбар-Мусніцкага і  Пілсудскага.

    Тым часам  сотні  тысяч  беларусаў  былі мабілізаваны  ў  царскую  армію.  Толькі  з  Мінскай,  Віцебскай, Магілёўскай  губерняў  і  ўсходніх  паветаў  Віленскай  адправіліся ваяваць 682,2 тысячы чалавек, 12-13% насельніцтва.  Па  меры  набліжэння  фронту  да  Беларусі  адсюль  рушылі  на ўсход  бежанцы.  На  пачатак  1917  года  іх  налічвалася  1474444 чалавек  у  розных  расійскіх  губернях,  або  54%  ад  усяго  складу бежанцаў  у  Расіі.  Такім  чынам,  патэнцыял  беларускага нацыянальнага  руху  ў  асобе  мабілізаваных  салдат  і  афіцэраў, эвакуяваных  рабочых  і  служачых,  бежанцаў-беларусаў  часткова перамясціўся за межы Беларусі. Бежанцамі  ў  асноўным  былі  бяднейшае  і  сярэдняе сялянства, праваслаўнае духавенства, інтэлігенцыя. Не  прыкметнае  дома  нацыянальнае  пачуццё  беларусаў  у асяроддзі адразу не проста прачнулася-завіравала. Апынуўшыся  ў  іншаэтнічным  асяроддзі,  яны  ўсё  выразней усведамлялі  сваю  нацыянальную  адметнасць,  станавіліся ўспрымальнымі  да  нацыянальных  ідэй  вызвалення  ад  уласнага няпомніцтва,  ад  пакоры  другім  нацыям.  Аднак,  адарваныя  ад радзімы  і  расцярушаныя  па  розных  кутках  неаб'ё'мнай Расійскай  імперыі,  гэтая  частка  беларускага  народа  не  магла прыняць  непасрэдны  ўдзел  у  перыпетыях  рэвалюцыйнай барацьбы  на  тэрыторыі  самой  Беларусі,  хоць  менавіта  тут  у першую  чаргу  вырашалася,  ці  здабудуць  беларусы  права  на самастойнае развіццё на аснове ўласнай дзяржаўнасці. Калі  на  акупаванай  германскімі  войскамі  тэрыторыі Беларусі  ўжо  з  канца  1915  года  дзейнічаў  Віленскі  Беларускі Народны  Камітэт,  каардыноўчы  орган  нацыянальных арганізацый  Заходняй  Беларусі,  то  на  ўсход  ад  лініі  фронту  да падзення  царызму  не  існавала  палітычнага  цэнтра,  які аб'ядноўваў  бы  беларускія  нацыянальныя  арганізацыі, выказваў  інтарэсы  вялікай,  значнай  беларускай  нацыі. Актывісты беларускага нацыянальнага руху Янка Купала, Вацлаў Іваноўскі, Якуб  Колас, Іван  Краскоўскі,  Максім  Гарэцкі  апынуліся за  межамі  Беларусі.  Разрозненасць  была  паўсямесная.  Усюды. Толькі  ў  Петраградзе,  Мінску,  Яраслаўлі,  Казані  дзейнічалі нешматлікія,  ледзь-ледзь  звязаныя  паміж  сабой  беларускія арганізацыі,  створаныя,  як  правіла,  дзеля  дабрачыннай  і культурна-асветнай дзейнасці сярод беларусаў-бежанцаў. У  Мінску  дзейнічала  дабрачынная  арганізацыя  -  Мінскі аддзел беларускага Таварыства дапамогі пацярпелым ад  вайны .  Пасля  Лютаўскай  рэвалюцыі  ён  абвясці ў  сябе Нацыянальны м Камітэтам, абвясціў пра скліканне ў Мінску з'езда беларускіх  нацыянальных партый і арганізацый8. Гэты з'езд адбыўся  25-27  сакавіка  1917 г.  Удзельнічала  звыш  150 чалавек. 25  сакавіка  1917  г.  група  дэлегатаў  (Аркадзь  Смоліч, Антон  Бурбіс.  Зміцер  Жылуновіч,  Вацлаў  Адамовіч,  інш.) пастанавіла  аднавіць  легальную  дзейнасць  "старой  баявой адзінкі"  -Беларускай  Сацыялістычнай  Грамады  (БСГ)9. З'езд  яны  палічылі  як  канферэнцыю  БСГ.  

    БСГ  была адзінай партыяй  на  той  час  на  Беларусі,  якая  аднавіла  сваю дзейнасць.  Канферэнцыя  сфармулявала  галоўную стратэгію  партыі  на  бліжэйшы  час - аўтаномія  Беларусі  ў складзе  федэратыўна й  дэмакратычнан  Расійскай Рэспублікі. Тактычнымі задачамі  былі:  перамовы  з  Часовым  урадам аб  статусе  Беларусі;  распрацоўка  пытання  аб  межах  краю; стварэнне  мясцовага  самакіравання.  У  якасці  вышэйшага заканадаўчага  і  выканаўчага  органа  ўлады  аўтаномнай Беларусі  праектавалася  стварэнне  Беларускан  Краёвай Рады. Да выбару апошняй з'езд абвясціў сябе "вышэйшай краёвай  інстытуцыяй",  а  сваім  выканаўчым  органам  - Беларускі  Нацыянальны  Камітэт  (БНК),  якому даручалася  падрыхтаваць  выбары  ў  Беларускую  Краёвую Раду. Рэалізацыя  такой  "стратэгічнай  задачы"  была,  аднак магчымая  толькі  пры  ўмове,  што  беларускія  адраджэнцы здолеюць  аб'яднаць  вакол  ідэі  стварэння  агульнакраёвай сістэмы  ўлады  ўсе  ўплывовыя  палітычныя  сілы  Беларусі,  а таксама  асноўную  частку  насельніцтва  -  беларускае сялянства.  У  склад  БНК  увайшлі  прадстаўнікі  зямельнай алігархіі  Раман  Скірмунт,  Пятро  Аляксюк,  Пятро  Заяц, духавенства  Вінцэнт  Гадлеўскі  і  іншыя,  усяго  18  чалавек. Старшынёй  камітэта  быў  абраны  дэпутат  расійскай  думы Раман Скірмунт.  Выбіраючы Рамана  Скірмунта, па  сутнасці на той час лідэра беларускага нацыянальнага руху, дэлегаты разлічвалі  на  яго  палітычны вопыт, былыя сувязі ў вышэйшых эшалонах расійскай улады, кампетэнтнасць.  Вынікам сакавіцкага з'езда  стала  тое,  што  ў  Мінску  ўзнік  актыўны  палітычны цэнтр, вакол якога  мелася адбыцца кансалідацыя беларускай нацыі.  

    Аўтаномія  Беларусі  ўяўлялася  пры  гэтым  блізкай перспектывай,  яе  атрыманне  з  рук  дэмакратычнай  расійскай улады здавалася магчымым у выніку невялікіх намаганняў. "Нам  патрэбна  аўтаномья,  каб  запэўніць  беларускага  хлебароба,  што  гэта  найбольшы  прыбытак,  а  беларускага пралетарыя, што гэта найвышэйшы заробак, каб гэтым самым даць сваім людзям працу дома, на месцы, на грунце ўласнай беларускай  прамысловасці, і каб нашы людзі не вандравалі, шукаючы заробкаў на  чужбіне,  дзе  сам  працаўнік  і  яго  рабочая  сіла  прападалі  для нашага  краю".  Так  пісаў  Язэп  Лёсік,  галоўны  рэдактар друкаванага  органа  БСГ  газеты  "Вольная  Беларусь",  выказнік інтарэсаў  асноўнага  класа  беларускай  нацыі  -  сялянства,  сам выхадзец з яго шэрагаў. Пасля гэтага з'езда колькасць  членаў БСГ пачала імкліва расці, да лета 1917 года налічвала 10 тысяч чалавек12. Яе філіялы ўзніклі ў губернскіх  і  павятовых  гарадах  Беларусі,  у  Маскве,  Петраградзе, Саратаве,  Казані,  Адэсе,  іншых  гарадах.  Яна  стала  самай уплывовай палітычнай  сілай беларускага нацыянальнага руху на дэмакратычным  этапе  рэвалюцыі.  Гэта  адбылося,  дзякуючы радыкальнай  і  зразумелай  усім  сацыяльна-эканамічнай  праграме, найперш  па  аграрнаму  пытанню  (з-за  якой  яе  падтрымала большасць  сялянства).

    Шырокія  дэмакратычныя  абяцанні  ў праграме  ў  сваю  чаргу  задаволілі  інтарэсы  інтэлігенцыі,  астатніх слаёў  насельніцтва.  Калі  б  усё  ішло  нармальным  чынам,  калі  б гарапашная Беларусь не была на сумежжы франтоў і на сумежжы інтарэсаў  самых  розных  дзяржаў,  —  беларускі  народ дэмакратычным  шляхам  прыйшоў  бы  да  ўласнай  дзяржаўнасці, незалежнасці. Ужо ў той ранні рэвалюцыйны час. Аднак  перагаворы  беларускай  дэлегацыі  з  Часовым  урадам вынікаў  не  далі,  бо  ён  стаяў  на  пазіцыях  адзінай  і  непадзельнай Расіі.  Не  ўдалося  вырашыць  аграрнае  пытанне  на  карысць сялянства, і летам 1917 года Беларускі нацыянальны камітэт пачаў  страчваць  свой  уплыў  сярод  насельніцтва. Знаходжанне  на  чале  БНК  буйнага  землеўласніка  Рамана Скірмунта  па  вобразнай  характарыстыцы  ўдзельніка  тых падзей  Аляксандра  Цвікевіча,  "чалавека  надзвычай непапулярнага  сярод  сялянскага  насельніцтва'"3,  адмоўна сказвалася  на  аўтарытэце  Камітэта.  Мабыць,  з  прычыны кансерватыўна-ліберальнага  аблічча  кіраўніцтва,  БНК  не звязваў  ажыццяўленне  асноўных задач нацыянальнага  руху (беларуская  незалежная  дзяржаўнасць,  культурна-нацыянальнае  адраджэнне)  з  вырашэннем  агульных  для народных мас сацыяльных праблем. На сесіі БНКу сярэдзінемая 1917 г. у Мінску разгарнулася палеміка  паміж  ліберальным  крылом  і  прадстаўнікамі  БСГ, якія  дабіваліся  дэмакратызацыі  камітэта,  настойвалі  на спалучэнні  ў  яго  дзейнасці  палітычнай  і  нацыянальна-культурнай  працы  з  праграмай  сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.  Буйныя  землеўласнікі  Раман  Скірмунт, Эдвард Вайніловіч, Магдалена Радзівіл, Данііл Друцкі-Любецкі блакіравалі прыняцце новых пастаноў. Вырашэнне аграрнага пытання  на  Беларусі,  якога  так  чакалі  сяляне,  было адкладзена да заканчэння Устаноўчага сходу Расіі. Разнагалоссі  памі ж  розньші  ўдзельні камі  БНК, недастатковая выніковасць практычнай дзейнасці камітэта, змушаная  праходзіць  у  рэчышчы  афіцыйнай  палітыкі Часовага  ўрада,  няўдачы  БНК  у  аб'яднанні  палітычных  сіл краю  вакол  ідэі  аўтаноміі  Беларусі,  недаацэнка сацыяльнага  аспекту  праблемы  —  прывялі  да незадаволенасці ў беларускіх арганізацыях на месцах. Прадстаўнікі левай  плыні ў  БНК Зміцер  Жылуновіч і  Антон Бурбі с  настаялі  на  скліканні  но вага  з'езда  беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён адбыўся ў Мінску 8-10 ліпеня  1917  года.  З'езд  скасаваў  Беларускі  Нацыянальны  Камітэт  і пастанавіў  утварыць  новы  каардынацыйны  орган  -Цэнтральную  Раду  Беларускіх  Арганізацый  (ЦРБА). Цэнтральная  рада  па  свайму  складу  і  поглядах  аказалася больш  дэмакратычнай  за  БНК.  Яна  імкнулася  аб'яднаць  усе беларускія  нацыянальна-дэмакратычныя  сілы  на  тэрыторыі Беларусі і за  яе  ме жамі,  актыўна  памагала  Р адзе  га зет а "Вол ьная  Беларусь",  рэдактарам  якой  быў  Язэп  Лёсік. Газета абуджала нацыянальную самасвядомасць беларускага народа.

    Дэмакратызацыя  цэнтральнага  каардынацыйнага  органа беларускага  руху,  паглыбленне  сістэмнага  крызісу  ў  краіне садзейнічалі  далейшаму  разгортванню  беларускага нацыянальнага  руху  ва  ўсім  краі.  Насуперак  масіраванаму ціску  агульнарасійскіх  партый  і  арганізацый ліберальнага і  сацыялістычнага накірунку, ідэі беларускага нацыянальнага  самавызначэння  і  аўтаноміі  Беларусі знаходзілі  ўсё  болей  прыхільнікаў  у  беларускай  вёсцы. Абуджалася  цікавасць  да  гэтых  ідэй  у  гарадах  і  мястэчках, хаця,  трэба  шчыра  прызнаць,  наезд  сюды  этнічна  чужых людзей,  перакаты  вайсковых  фарміраванняў,  узнаўленне асабістага  нацыянальнага  руху  ў  габрэйскіх  асяродках  — мяшалі  беларускаму  руху.  Тармажэнне  працы  беларускіх актывістаў  у  выніку  значнага  змянення  этнічнага  складу жыхараў гарадоў у час вайны нарастала. На  першай  сесіі  ЦРБА  (Мінск,  5-6  жніўня  1917  г.) удзельнічалі  прадстаўнікі  23  беларускіх  арганізацый.  У  іх шэрагах  было  за  23  тысячы  чалавек14.  Гэта  сведчыла  аб узрослай  цікавасці  насельніцтва  да  беларускага  пытання. Цэнтральная  рада  была  прызнана  сесіяй  як  а дзіны  кіраўніцкі  і  прадстаунічы  орган  "усяе  беларускае справы".

    У  адпаведнасці  з  настроямі  грамадства  было прынята  рашэнне,  што  ў  аснове  дзейнасці  Рады пакладзены  два  прынцыпы:  палітычны  прадугледжваў поўны  дэмакратызм,  сацыяльны  прызнаваў  перадачу працоўнаму народу ўсёй зямлі без выкупу, а таксама абарону інтарэсаў працаўнікоў. Згодна  з  прынятай  сесіяй  Статутам  складалася  Рада  з дэпутатаў,  якіх  дэлегавалі  ўсе  палі ты чныя  беларускі я арганізацыі,  гарады,  паветы,  мястэчкі,  бежанскія арганізацыі  і  вайсковыя  часці,  што  "прызнаюць  патрэбу аўтаноміі  Беларусі,  роднай  мовы  і  развіцця  беларускай нацыянальнай культуры". Ва  ўмовах  росту  сацыяльна-класавых  супярэчнасцяў  у краіне  кіраўніцтва  Цэнтральнай  Рады  актывізавала  дзейнасць  па стварэнню  нацыянальнага  беларускага  фронту  на  аснове рэалізацыі  ідэі  нацыянальна-культурнай  аўтаноміі  ў  рамках дэмакратычнай  Расіі.  Дзейснай  формай  выхавання  беларускай нацыянальнай  самасвядомасці  сталі  шматлікія  грамадскія, культурна-асветніцкія,  літаратурныя,  тэатральна-мастацкія суполкі і арганізацыі.                  Большы  водгук  ідэі  і  лозунгі  беларускага  нацыянальнага  руху знаходзілі  па-за  межамі  краю  сярод  бежанцаў  і  беларусаў-вайскоўцаў,  бо,  адарваныя  ад  Радзімы,  яны  вельмі  балюча рэагавалі  на  адбываныя  падзеі.  Так,  арганізацыйны  беларускі камітэт  ад  імя  воінаў-беларусаў  12-й  арміі  (паўночны  фронт) звярнуўся  да  ЦРБА  з  просьбай  прыслаць  праграму,  газеты, брашуры  па  беларускім  пытанні.  На  агульным  сходзе  воінаў-беларусаў  12-й  арміі  2  жніўня  1917  г.  прысутнічала  каля  600 чалавек;  у  прынятай  рэзалюцыі  падкрэслівалася,  што "палітычная  будучымя  Беларусі...  павінна  выразіцца  ў  яе тэрытарыяльнай  аўтаноміі  з  заканадаўчым  органам".  Такіх прыкладаў было мноства — у армейскіх калектывах, на заводах, у вёсках.  I  асабліва  шмат  у  інтэлігентных  асяродках  —  школах, бальніцах, установах. Восенню 1917 года беларускі нацыянальны рух у войску пачаў афармляцца  ў  арганізацыйныя  структуры,  якія  потым  амаль самастойна  пачнуць  весці  працу  па  стварэнню  беларускага войска,  як  дзяржаўнай  інстытуцыі  будучай  беларускай дзяржавы.  Пра  гэта  сведчаць  беларускія  вайсковыя  з'езды Заходняга,  Паўночнага,  Паўднёва-Заходняга,  Румынскага франтоў,  матросаў  Балтыйскага  флоту.  На  гэтых  з'ездах дэлегаты заклікалі гуртаваць сілы  для барацьбы за  тое, каб  беларускі  народ "мог  заняць  месца  ў  вялікай  Расійскай  федэратыўнай  (саюзнай) дэмакратычнай рэспубліцы як роўны з роўным". Зыходзячы  з  рэальнай  сітуацыі  падзелу  Беларусі  і  акупацыі  яе часткі германскімі войскамі, а таксама пагрозы цэласнасці Беларусі з боку прагных суседзяў, Полынчы, Літвы і  Латвіі, з'езды прызналі "стварэнне  беларускага  войска  ў  цяперашні  час  краше неабходным"19.  У  кастрычніку  1917  года  на  вайсковых з'ездах была створана Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада  (ЦБВР),  яе  мэта  —  каардынаваць  і  накі роўваць стварэнне  будучага  беларускага  войска.  Старшынёй  яе часовага  выканаўчага  камітэта  быў  абраны  Сымон  Рак-Міхайлоўскі.  ЦБВР  адразу  па-сапраўднаму  ўзялася  за стварэнне  беларускіх  вайсковых  фармі раванняў.  У кастрычніку  1917  года  дэлегацыя  беларусаў  Заходняга фронту  ў  складзе  Сымона  Рак-Міхайлоўскага,  генерала  Кастуся  Кандратовіча,  Міхася  Ярушэвіча,  Івана  Шчэрбы ездзіла  ў  Стаўку  Вярхоўнага  Галоўнакамандавання  да генерала  Мікалая  Духоніна  і  атрымала  дазвол  на  стварэнне беларускага корпуса на Заходнім фронце. Ужо ў снежні 1917 года  быў  створаны  1-ы  беларускі  полк.  Для  беларускіх вайскоўцаў  часовы  выканкам  ЦБВР  выдаваў  газету "Беларуская Рада". У  1917  годзе  беларусы-бежанцы  стваралі  ўласныя нацыянальныя  арганізацыі  ў  розных  гарадах  Расійскай імперыі.  У  Адэсе  ўзнікла  арганізацыя  "Беларускі  гай", аб'ядноўвала  600  чалавек;  у  Маскве  -  Беларуская  народная грамада  (БНГ),  налічвала  больш за  тысячу  чалавек;  у  Арле  - "Беларуская  х атка",  уваходзіла  за  350  чалавек.  У  аснове  іх палітычных  платформ  было  пакладзена  патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. У  Вільні,  на акупіраванай германскай  арміяй  тэрыторыі, дзейнічалі  некалькі  беларускіх  арганізацын.  Адна  з  іх  -"Сувязь  незалежнасці  і  непадзельнасці  Беларусі", палітычная  арганізацыя,  якая  існавала  ў  Вільні  ў  1917-1918 гг.  У  яе  ўвахо дзілі  прадстаўні кі  зямельнай арыстакратыі,  прадпрымальні кі,  банкі ры  -  эліта грамадства -  Вацлаў  Ластоўскі, князь Вінцэнт Святаполк - Мірскі,  барон  Карл  Шафнагель,  іншыя.  Намеры арганізацый  і  погляды  яе  кіраўніцтва  былі  выкладзены  ў чатырох лістоўках,  выдадзеных з  2  чэрвеня  1917 году  да  22 красавіка  1918  год.  Асобныя  гісторыкі  мяркуюць,  што аўтарам  лістовак  быў  Вацлаў  Ластоўскі.  У  іх прапаноўвалася  на  этнічных  землях  Беларусі  ўтварыць незалежную  Беларускую  дзяржаву,  устанавіць  у  ёй рэспубліканскі лад, правесці беларусізацыю школ, рэлігійнага жыцця  і  дзяржаўных  устаноў,  пры  гэтым  забяспечваць правы  нацыянальных  меншасцяў.  Кіраўніцтва  віленскай арганізацыі вітала стварэнне Украінскай Нацыянальнай Рады і жадала, каб Украіна была прызнана незалежнай дзяржавай, прапаноўвала  ідэю  "Беларуска-Украінскай  федэратыўнай дзяржавы". Праграмныя палажэнні арганізацыі "Сувязь незалежнасці і  непадзельнасці  Беларусі"  пазней  былі  прыняты  Беларускім Народным  Камітэтам  і  некаторымі  іншымі  беларускімі  нацыянальнымі  арганізацыямі,  напрыклад,  Беларускай  сацыял-дэмакратычнай  работніцкай  групай,  Віленскім камітэтам  Беларускай  сацыялістычнай  грамады.  Віленскія нацыянальныя  арганізацыі  выступалі  ў  адрозненне  ад нацыянальных  арганізацый  Усходняй  Беларусі  за  поўную незалежнасць Беларусі, пераўтварэнне  яе  ў  дэмакратычную парламенцкую  еўрапейскую  дзяржаву.  Гэтаму  мала,  але садзейнічала  падтрымка  іх  акупацыйнай  адміністрацыяй Германіі, якая мела ўласныя палітычныя разлікі, выгады. Ідэя дзяржаўна-палітычнага і нацыянальна - культурнага самавызначэння, няўхільна, хоць і марудна, замацоўвалася ў беларускай  грамадскай  свядомасці  восенню  1917  года.

    У рэзалюцыях  беларускіх  мітынгаў  і  сходаў,  згуртаванняў  вайскоўцаў,  бежанскіх,  вучнёўскіх  арганізацый  восенню 1917  года  ўсё  часцей  гучаць патрабаванні  самавызначэння, лозунгі  аб  вольнай  Беларусі.  Агульная  колькасць  членаў розных беларускіх згуртаванняў, якія мелі прадстаўніцтва ў адной  Цэнтральнай  Радзе  Беларускіх  Арганізацый,  у кастрычніку  1917  года  складала  больш  за  27  тысяч чалавек. Ва  ўмовах  татальнага  эканамічнага  крызісу,  асабліва выяўленага пад восень 1917 года, і непазбежнасці рэвалюцыі беларускія  нацыянальна-дэмакратычныя  сілы,  каб перагрупаваць свае сілы і яшчз болей згуртаваць свае рады, правялі  на  II  сесіі  Цэнтральнай  Рады  Беларускіх Арганізацый  (5-12.7.1917)  рэарганізацыю  кіраўнічага  цэнтра беларускіх  нацыянальных  сіл.  Утварылі  новы  беларускі  нацыянальны орган  дэмакратычных  сіл пад  назвай Вялікая Беларуская Рада (ВБР). Яна адразу заявіла, што бярэ на сябс ролю Беларускай  Краёвай  Улады  і  будзе  "бараніць  увесь  беларускі  народ". Гэта азначала, што рэарганізацыя Рады адбылася на аснове ідэі адзінства  ўсіх  слаёў  беларускага  насельніцтва  ў  адстойванні агульнанацыянальных інтарэсаў. У склад выканаўчага камітэта ВБР уваходзілі  вядомыя  беларускія  дзеячы:  Вацлаў  Адамовіч (старшыня),  Алесь  Прушынскі  (Алесь  Гарун)  і  Аркадзь  Смоліч (намеснікі  старшыні),  Людвіка  Сівіцкая (Зоська  Верас) і  Аркадзь Сакалоўскі  (сакратар)  -  усяго  24  чалавекі,  яны  прадстаўлялі розныя  сацыяльныя  слаі  беларускага  нацыянальнага  руху. Найбольш  рашучыя  ўдзельнікі  ВБР  адразу  пачалі  заклікаць  да стварэння незалежнай Беларускай дзяржавы ў цэнтры  Европы, як самастойнага  суб'екта  міжнароднага  права,  аднак  большасць беларускіх  дзеячаў  выказаліся  за  непарыўнасць  сувязей  з Расійскай рэспублікай і аўтаноміі ў яе складзе.

   Такім  чынам,  беларускі  нацыянальны  рух  дабіваўся  на дэмакратычным этапе рэвалюцыі, па вобразнаму азначэнню Алеся  Гаруна,  стварэння  неабходнай  для  беларусаў  "уласнай  хаты,  як пакоя  з  асобнымі  дзвярыма  ў  служнай  хароміне  Расійскай федэрацыі". Такую пазіцыю гэты беларускі нацыянальны дзеяч тлумачыў  спадзяваннямі  на  дэмакратычны  патэнцыял  расійскай рэвалюцыі". Іначай  не  магло  і  не  павінна  было  быць.  "Кепскім  суседам лічыўся  б  той  народ,  каторы,  маючы  перад  вачыма  магчымасць добра  ўжыцца  з  сваімі  суседзямі,  не  спрабаваў  выкарыстаць  гэту магчымасць да канца".

2.Усебеларускі з'езд (5-17.12.1917).

Раскол беларускага нацыянальнага руху.

Ва ўмовах татальнага эканамічнага і палітычнага крызісу, у  які м  знаходзілася  Расійская  дзяржава,  скарыстаўшы няздольнасць  дэмакратычных  сіл  сфарміраваць  устойлівыя ўрадавыя структуры,  што змаглі б пры  дапамозе Устаноўчага сходу  зрабіць  Расію  дэмакратычнай  еўрапейскай  краінай, радыкальная  партыя  бальшавікоў  змагла  выкарыстаць дадзеную  сітуацыю  і  ажыццявіць  пераварот  у  кастрычніку 1917 года. Паўстанне было прымеркавана да II Ўсерасійскага з'езда  Саветаў  рабочых  і  салдацкіх  дэпутатаў,  які  павінен быў  прыдаць  так  званую  легітымнасць  пе раходу  ўлады да  РСДРП(б).  Крайне  нізкі  ўзровень  прававой  свядомасці расійскіх  рабочых,  сялян,  салдат  -  сацыяльнай  апоры бальшавікоў  -дазволіў  РСДРП(б)  разгарнуць  агітацыю  за неадкладнае  ажыццяўленне  папулісцкіх  лозунгаў  "Мір  - народам!", "Зямля - сялянам!'', Фабрыкі - рабочым!", "Права нацый на самавызначэнне!".

   У першых дэкрэтах аб міры і зямлі  бальшавікі  на  словах  улічвалі  настрой  і  пажаданні простага народа, пры гэтым абсалютна не лічыліся з тым, што рэалізацыя  дадзеных  законаў  можа  прывесці  да  расколу  ў грамадстве. Дэкрэтам аб міры "бальшавізм засцярог сябе ад усялякіх уціхамірвальных экспедыцый з фронту", а дэкрэтам аб  зямлі  на  пэўны  час  здабыў  лаяльнасць  вялікай  часткі сялянства. Адозва II Усерасійскага  з'езда Саветаў  рабочых і  салдацкіх дэпутатаў  "Рабочым,  салдатам  і  сялянам!"  (26  кастрычніка 1917г.)  утрымлівала  таксама  вымушанае  абяцанне,  што савецкая  ўлада  "забяспечыць  усім  нацыям,  якія  насяляюць Расію, сапраўднае права на самавызначэнне". Расшыфроўка гэтага  тэзісу  ўтрымлівалася  ў  "Дэкларацыі  правоў  народаў Расіі",  абвешчанай  2  лістапада  1917  года  Саветам народных  ка місара ў  на  ча лс  з  Уладзіміра м  Ле ніны м. Яна  прадубліравала  адмену  "ўсіх  і  ўсялякіх нацыянальных  і  нацыянальна-рэлігійных  прывілеяў  і абмежаванняў",  прадэкларавала  "свабоднае  развіццё нацыянальных  меншасцяў  і  этнічных  груп".  Новым  было прызнанне  за  народамі  Расіі  не  толькі  "роўнасці",  але  і "суверэннасці"  і  наданне  ім,  у  адпаведнасці  з  ленінскай  дактрынай,  нрава  "на  свабоднае  самавызначэнне  аж  да аддзялення  і  ўтварэння  самастойнай  дзяржавы".

Акцэнтаванне  гэтых  лозунгаў  у  самы  разгар  схваткі  за ўладу, відавочна, мела на мэце забяспечыць бальшавікам калі  не  падтрымку,  то  хаця б  прыхільнасць  набіралых моц нацыянальных рухаў. Кастрычніцкая  рэвалюцыя  паскорыла  размежаванне беларускаг а  нацыянальнага  руху  на  два  на пра мкі: нацыянальна-дэмакратычны і рэвалюцыйна-класавы.

Нацыянальна-дэмакратычныя  сілы  аб'ядноўвалі сярэдняе і  заможнае  сялянства( 88%),  частку  дэмакратычнай інтэлігенцыі(11,6%), зямельную і прамысловую  алігархію(7%). Па свайму складу яны пераўзыходзілі рэвалюцыйна-класавыя сілы, ужо да рэвалюцыі былі аб'яднаны ў палітычныя партыт і арганізацыі (БСГ,  БПНС,  ВБР),  вялі барацьбу  спачатку за дасягненне  аўтаномнага  статуса  Беларусі  ў  складзе Расійскай дэмакратычнай  рэспублікі, а  пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі,  убачыўшы  яе  таталітарны  не  дэмакратычны напрамак,  за  незалежную  беларускую  дзяржаву  з парламенцкай  формай  кіравання  і  дэмакратычнымі дзяржаўнымі  інстытутамі.  Іх  сацыяльны  статус  парушыла Кастрычніцкая  рэвалюцыя,  у  выніку  якой  яны  не  па  сваёй волі  страцілі  былое  значэнне  ў  грамадстве.  Менавіта  па гэтаму  Кастрычніцкую  рэвалюцыю  яны  сустрэлі  адмоўна, назвалі  яе,  як  і  самі  бальшавікі  на  пачатку,  дзяржаўным пераваротам.  Язэп  Лёсік,  так  абгрунтоўваў  стратэгію нацыянальна-дэмакратычных  сіл:  "рускія  сацыялісты (бальшавікі),  не  ведаючы  жыцця  нашага  краю...  шыюць  для нас  абутак  па  сваёй  маскоўскай  мерцы.  Разумеецца,  такі абутак нам будзе заўсёды цесны і ціснуць пры нашэнні". Рэвалюцыйна-класавыя сілы беларускага нацыянальнага руху абапіраліся  на  бяднейшае  сялянства  (11%),  маламаёмныя гарадскія  нізы  (8%),  салдат  Заходняга  фронту  (каля  1,6 тысячы  чалавек),  бежанцаў  у  Расіі  і  на  Украіне  (1,5  мільёна чалавек).  Іх  арганізацыйна-палітычнымі  структурамі  былі:  1. Філіялы БСГ у Петраградзе, Нарве, Кранштаце, на базе якіх пасля рэвалюцыі  пераўтварыліся  ў  Беларускую  сацыял-дэмакратычную  рабочую  партыю  на  чале  з  А. Чарвяковым.  2. Беларускі  Абласны  Камітэт  (БАК),  які  ўзнік  у  Петраградзе  з дэлегатаў  сялян  -  беларусаў  на  Усерасійскім  сялянскім  з'ездзе.  3. Беларускія  секцыі  РКП(б).  4.  Беларускі  нацыянальны  камісарыят (Белнацкам). У  выніку  рэвалюцыйна-класавыя  сілы  паправілі  сваё маёмаснае  становішча  і  хацелі  замацаваць  гэтае  становішча  ў грамадстве.  Калі  нацыянальна-дэмакратычныя  сілы  лічылі Кастрычніцкую  рэвалюцыю  нацыянальнай,  то  рэвалюцыйна-класавыя  —  сацыяльнай.  Нацыянальна-дэмакратычны  бок  лічыў, што  ўсе  сацыяльныя  пытанні  павінны  быць  вырашаны  ў адпаведнасці з патрэбамі ўсяго насельніцтва Беларусі толькі ў  тым выпадку,  калі  Беларусь  самаарганізуецца  як  дзяржаўнае ўтварэнне28.  Яны  хацелі  замяніць  разселыя  ў  краі  яўрэйскую  і рускую  буржуазію  на  беларускую,  аддзяліць  нацыянальны  рух  ад сацыяльнага. Гэтым самым  яны хацелі ўплоцевіць ідэі, дэмагогію Кастрычніцкай  рэвалюцыі  ў  жыццё,  а  фактычна,  як  пасля,  праз гады,  адзначаць  многія  яе  апалагеты-навукоўцы,  —  гэтым  самым яны паказвалі сапраўдны твар Кастрычніцкага перавароту, то бок зніжалі ўзровень вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першая  сусветная  вайна  раздзяліла  Беларусь  на  дзве  часткі.  Ва ўсходняй  часцы  стаіць  Заходні  фронт,  гэтая  тэрыторыяназываецца  Заходняя  вобласць.  Пасля  Кастрычніцкай рэвалюцыі  кіраўніцтва  Заходняга  фронту  заявіла  аб  сваіх прэтэнзіях  на  ўладу,  стварыла  свой  орган  улады  -  Абласны выканаўчы  камітэт  Саветаў  рабочых,  салдацкіх  і  сялянскіх дэпутатаў  Заходняй  вобласці  і  фронту  (Аблвыкамзах).  Ён прэтэндаваў  на  заканадаўчую,  а  ўтвораны  ім  Савет  народных камісараў  -  на  выканаўчую  ўладу  на  ўсёй  тэрыторыі дыслакацыі  Заходняга  фронту,  то  бок  на  ўсёй  Беларусі. Аблвыкамзах быў выключна  франтавым органам  улады, які  мала быў  зацікаўлены  ў  кіраўніцтве  грамадска-палітычным, эканамічным  і  культурным  жыццём  Беларусі.  Гэты  орган складаўся  на  90%  з  вайскоўцаў  рускай,  латышскай, яўрэйскай,  польскай,  армянскай  нацыянальнасцей.  Там не было  беларусаў,  хоць  пытанні,  якія  належала  яму вырашаць,  датычыліся  беларускай  нацыі. Тым  не  меньш, забяспечыўшы  ў  створаных  для  кіравання  вобласцю органах  сваё  поўнае  верхавенства,  балыыавікі  Заходняга фронту  абвясцілі,  што  " франтавая  арганізацыя  як самастойная  скасоўваецца,  уваходзіць  цалкам  у  склад абласнога цэнтра". Фактычна  быў  ажыццёўлены  манеўр  па  дэмабілізацыі народжаных  фронтам  уладных  структур  шляхам  іх  мімікрыі пад  уяўнае  паўнамоцнае  прадстаўніцтва  рабочых  і  сялян Беларусі. Фармаванне  бальшавікамі з  дапамогай  насілля і  дэмагогіі сістэмы  ўласнага  адзінаўладдзя,  іх  імкненне  навязаць Беларусі ўтапічны  курс  на  пабудову  сацьтялізму  выклікала рэзкае  непрыманне  з  боку  розных  палітычных  сіл.  27 кастрычніка  1917  года  БСГ.  ЦБВР,  Беларуская  Народная партыя  сацыялістаў  (БНПС),  Беларускі  выканаўчы  Камітэт Заходняга  фронту  выдалі  'Трамату  да Беларускага народу",  у  ёй  заклікалі  ўсіх  згуртавацца  вакол  Вялікай Беларускай  Рады,  каб  пакончыць  з  бязладдзем  і  абараніць родны  край.  Язэп  Лёсік:  "Цяпер  на  варце  інтарэсаў  нашага народу  стала  Вялікая  (Беларуская)  Рада,  і  яна  павіннатолькі сачыць за тым, што робіццанавокал, і абараніць маёнтнасць і цэльнасць айчыны сваёй". "I  сама  цяпер,  калі  анархія  і  гаспадарчае  бязладдзе разліліся  руйнавальнай  навальніцай  па  ўсяму  цэнтру расійшчыны, беларускі народ утварыў сабе грунтоўны цэнтр, моцную,  непарушную  падвалу  і,  згуртаваўшыся  ў  адну згодную  дэмакратычную  сям'ю,  здолее захаваць  сябе і  свой край  ад  бязладдзя,  калатні  і  заняпаду,"  -  пісаў  праўдалюб Язэп Лёсік.

    Дзякуючы  арганізацыйным  намаганням  Вялікай (Беларускай) Рады,  у  апошнія  месяцы  1917  года  прыкметна паскорыўся  рост  свядомасці  беларускага народу (беларусаў, рускіх,  палякаў,  габрэяў),  павялічы ўся  рост  беларускага нацыянальнага руху за кошт далучэння да яго прадстаўнікоў розных  класаў і  сацыяльных груп.  Адзін за  адньш  па  ўсёй Беларусі  і  заяе  межамі  паўставалі  яго  новыя  асяродкі.  3 розных  паветаў  -  Вілейскага,  Дрысенскага,  Слуцкага...  - паступала  інфармацыя  аб  сялянскіх  сходах,  на  якіх  сяляне галасавалі  за  аўтаномію  Беларусі,  за  стварэнне нацыянальнага войска, навучанне дзяцей на роднай мове. Моцнага, яраснага падзелу на нацыянальныя патрабаванні фактычна  яшчэ  не  было.  Гэта  яшчэ  выспявала,  —  пад уздзеяннем  крывадушша  маскоўскіх  цывільных  і  ваенных кіраўнікоў,  палітыкі  заходніх  краін,  памылак  беларускіх  партый і рухаў (галоўная з іх,як і пазней,  —  незгуртаванасць,  канфрактацыя, а то і вайна адной з другой). 30  лістапада  1917  года  беларускія  нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі звярнуліся з адозвай "Ко всему народу  белорусс ком у",  дзе  абвясцілі  сваю  палітычную праграму,  у  якой  прадугледжваліся абвяшчэнне  Беларусі дэмакратычнай рэспублікай і перадача ўсёй улады ў Беларусі  Краёвай  Радзе.  Для  арганізацыі  такой  улады  ў адозве аб'яўлялася скліканне на 5 снежня 1917 года ў Мінску з'езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. ВБР звярнуўся  да  кіраўнікоў  Абвыкамзаха Карла  Ландара і  Вільгельма  Кнорына  з  прапановай  аб  супрацоўніцтве  ў стварэнні  беларускай  дзяржаўнасці.  Аднак  Абвыкамзахаўцы адхілілі прапанову ВБР. Аблвыкамзах асноўную ўвагу надаваў праблемам  фронту і  дэмабілізацыі  арміі, праблемы беларусаў яго  мала  цікавілі. Некаторыя з яго  членаў (Карл  Ландар, Ісак Рэйнгольд,  Міхаіл  Фрунзе)  наогул  не  прызнавалі  існавання беларускай нацыі.  Больш  за  тое, кіруючыся ідэямі сусветнай рэвалюцыі,  Аблвыкамзах  успрымаў  патрабаванне самавызначэння  беларусаў  контррэвалюцыйным  (узгадаем мары Троцкага пра  сусветную  рэвалюцыю, намеры  ленінцаў распаліць кастры ў Германіі, Венгрыі і г.д.). Ідэю  склікання  Усебеларускага  з'езда  падтрымаў Беларускі  абласны  камітэт,  даўно  створаны  пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. БАК  17  лістапада  1917  года  апублікаваў  дэкларацыю, звярнуўся да працоўнага беларускага сялянства, земстваў і гарадскіх  органаў  самакіравання  Беларусі,  да  воінаў-беларусаў. інтэлігенцыі,  да  меншасцяў,  да  ўсяго  насельніцтва  з  заклікам паставіць у парадак дня самае важнае пытанне — пра лёс Беларусі. У  дэкларацыі  яшчэ  раз  .выказваліся  ідэі  ўтварэння  "аўтаномна-свабоднай  Беларусі  як  часткі  Расійскай  федэратыўвай рэспублікі". Толькі ў рамках федэратыўнага саюза з рэвалюцыйнай Расіяй кіраўнікі  БАК  бачылі  магчымасць  культурнага  і  дзяржаўнага развіцця самавызначанай рэспублікі. Па  сваёй  палітычнай  сутнасці  БАК  быў  леваэсэраўскай арганізацыяй.  Яе  кіраўнік  Яўсей  Канчар  да  гэтага  часу  часцяком называў сябе тэарэтыкам беларускага нацыянальнага руху, цяпер адмоўна  ставіўся  да  беларускай  ідэі,  федэралізму  Беларусі  з Расійскай рэспублікай. Беларускі  Абласны  Камітэт  (БАК)  (эсэраўская  арганізацыя радыкальнага  характару)  быў  лаяльна  настроены  да  Савецкай  улады  і  выступаў  супраць  падзелу  Расіі  на  рэвалюцыйныя дзяржавы.  БАК  намерваўся  быць  арганізатарам  будучага беларускага  з'езда.  Паміж  ВБР  і  БАК  разгарнулася  барацьба  па пытанню  правядзення  з'езда.  Леваэсэры  (БАК)  фактычна  зрабілі спробу  перахапіць  дзяржаваўтваральную  ініцыятыву  ў  ВБР.  Яны падключылі  да  гэтага  працэсу  іншыя  ўплывовыя  беларускія арганізацыі, з немалым габрэйскім элементам. БАК  не  сарамаціла  не  трывожыла,  што  апрача  слоўнай траскатні, усемагчымых выпадковых выступленняў на сходах, у іх не было сеткі нізавых арганізацый, асабліва шматлікіх. На  другім  з'ездзе  бежанцаў-беларусаў,  скліканым  па ініцыятыве  БНГ  у  Маскве  19—21  лістапада  1917  года,  была прынята  спецыяльная  адозва  да  беларускага  народа.  У  ёй прапанавалася склікаць у  Магілёве Беларускі народны  савет, які б прадстаўляў  насельніцтва  ўсіх  беларускіх  губерняў.  Аднак  і  гэтая спроба аказалася нерэалізаванай.

    Першы Усебеларускі з'езд праходзіў з 7 да 18 снежня 1917 года ў Менску.  У  ім  удзельнічалі  1872  дэлегаты,  абраныя  губернскімі, павятовымі,  валаснымі  земствамі,  губернскімі,  павятовымі зямельнымі  камітэтамі,  беларускімі  нацыянальнымі  камітэтамі, беларускімі  нацыянальнымі  арганізацыямі,  вайскоўцамі, саветамі рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Па сацыяльнаму складу дэлегаты з'езда прадстаўлялі пераважна сялян, рабочых, інтэлігенцыю,  па  нацыянальнаму  –  беларусаў.  Па  свайму прадстаўніцтву  і  складу  гэта  быў  у  поўнай  меры  паўнамоцны з'езд.  Старшыня  Сымон  Рак-Міхайлоўскі  аб'явіў  першы Усебеларускі з'езд адкрытым і выступіў з кароткай эмацыянальнай прамовай  перад  дэлегатамі.  "Народ  беларускі!  Мне  выпаў  высокі гонар адкрыць гэты з'езд, - зазначыў прамоўца. - Паўз вашы плечы бачу  я  ўсю  Беларусь.  Яна  стаіць  перад  вамі  змучаная,  поўная журботы і надзеі. Па яе схуднелых шчаках цякуць слёзы. Беларусы! Вы прыйшлі сюды сказаць  сваё слова. Працуйце жа на  карысць свайго  народу.  Няхай  жыве  Вольная  Беларусь!"35.  Прагучала беларуская  марсельеза  "Ад  веку  мы  спалі"  ў  выкананні ўдзельнікаў  хору,  адзетыхубеларускія  нацыянальныя  касцюмы. Урачыстае  адкрыццё  з'езда  спрыяла  псіхалагічнаму  збліжэнню дэлегатаў,  усведамленню  імі  сваёй  місіі,  як  выразнікаў  волі адзінага вялікага беларускага народа. "Уздым  нацыянальнага  самавызначэння  пачаў  адразу адчувацца  (пасля  адкрыцця  Усебеларускага  з'езда.  -  М.К.).  Калі  мы пачулі  нашу  родную  беларускую  мову,  беларускую  песню,  сваіх паэтаў,  беларускую  музыку,  убачылі  на  сцэне  беларускі  тэатр  - міжвольна  ўсе  сталі  аб'ядноўвацца,  пакрысе  чуць  сябе  адзіным беларускім людам, які павінны  мець сваё законнае месца ў свеце, уласную дзяржаўную будучыню. 3-за палітычнай няўзгодненасці мы доўга  не маглі  дамовіцца,  з  чаго пачаць,  што  рабіць,  як  ратаваць  і самавызначаць  свой  край.  Пры  адкрыцці і  далей  мы  ўсе  адразу сталі  пачувацца  адзіным  беларускім  народам,  і  гэта  самае галоўнае,  пісаў  Кастусь  Аляксееўскі  ў  дзень  адкрыцця Усебеларускага  з'езда,  стваральнік  будучага  беларускага нацыянальнага войска36. Ад імя Вялікай Беларускай Рады з прывітаннем выступіў Пятро Аляксюк: "Беларускі народ! Ты маеш сілу, ты пабудуеш сваё жыццё. Колькі  магілак  беларускіх  на  палях  і  дарогах  выраслі  за апошнія  гады.  Імёнамі  гэтых  магілак,  магілак  бацькоў  і дзяцей,  заклікаю  вас,  сыны  Беларусі,  да  дружнай  працы. Магілы  заклікаюць  цябе.  Я  веру,  ты,  Беларусь,  пастаіш  за сябе. Дык будуй жа сваё жыцце, беларус!". 3  першага  дня  з'езда  пачалася  барацьба  паміж нацыянальна-дэмакратычным  і  рэвалюцыйна-класавым напрамкамі  беларускага  нацыянальнага  руху.  Левыя  эсэры, прадстаўнікі  БСДРП,  выступалі  за  аўтаномію  Беларусі  ў складзе  Расіі  (як  аўтаномнай  вобласці),  прыхільнікі  Вялікай Беларускай  Рады  -  за  стварэнне  Беларускай  Народнай Рэспублікі  па  ўзору  еўрапейскіх  дзяржаў.  Агульным  у  іх было:  абодва  цэнтры  нацыянальнага  руху  на  з'ездзе выступалі  супраць  улады  балыпавікоў  на Беларусі.  8—9 снежня 1917 года былі створаны дзве фракцыі, у якія ўвайшлі прадстаўнікі  беларускага  нацыянальнага  руху.  Першая фракцыя — сацыялістычны блок  (БСГ,  БПНС, ВБР,  ЦВБР), другая - левая фракцыя (БСДРП, БАК)3*. Першае  ўтварэнне  параўнальна  з  другімі  займала  больш "правую"  ні шу,  аб'ядно ўвала  дэлегатаў,  што  і шлі  з а нацыянальнымі адраджэнцамі з  Беларускай  сацыялістычнай грамады і блізкіх да яе групаў. Фракцыю ўзначальвалі Тамаш Грыб,  Сымон  Рак-Міхайлоўскі,  Антон  Бурбіс,  Язэп  Дыла, іншыя.  Па  колькасці яна была  параўнаўча  нешматлікай,  але згуртаванай, уплывовай, была касцяком з'езда. Галоўнае пытанне з'езда - пра ўладу - сацыялістычны блок лічыў павінны вырашыць Беларускі  Устаноўчы Сход, выбраны ўсеагульным дэмакратычным галасаваннем. Часова, на іх погляд, да склікання Устаноўчага Сходу, на чале Беларусі павінны  стаць  Краёвы  Заканадаўчы  орган,  вылучаны  з складу цяперашняга Усебеларускага з'езду "па тыпу Савецкай улады"  (гэта  азначала  забеспячэнне  ў  ім  большасці  за сялянамі, салдатамі і рабочымі). У  левай  фракцыі  вядучую  ролю  адыгрывалі  Фабіян Шантыр, Уладзімір Фальскі, Міхась Касцевіч, Антон Акаловіч і іншыя. Склад левай фракцыі не быў пастаянным. Лідэру левай фракцыі  Фабіяну  Шантыру,  дзякуючы  яго  энергіі  і апантанасці, удалося на нейкі момант павесці за сабой да паловы з'езда. На пленарным паседжанні левай фракцыі 10 снежня 1917г. ён  выступіў  з  такой  прапановай:  "Успомніце  жыццё  беларускага народа,  жыццё  сярод  беднасці  і  гора... Беларускі  народ  быў настолькі  прыніжаны,  што  не  ведаў,  хто  ён.  Калі  яго  пыталіся,  ён нізка  кланяўся  і  казаў,  што  ён  "тутэйшы". Беларусы  заўсёды  ішлі наперадзе рэвалюцыйнай масы. Стойце да канца і пакляніцеся, што  вы  не  здрадзіце  рэвалюцыі.  Чаму  вы  сабраліся  сюды?  Вас прывяло  сюды,  браты,  нацыянальнае  пачуццё.  Нацыянальнае адраджэнне  ніколі  не  загіне...  Калі  народ  свядомы  і  ад  нікога незалежны. то і яго асвета не будзе слугою паноўных над народам, памагачкаю ў закабаленні народа, а будзе ясным шляхам да працы і хараства". Левая  фракцыя  мела  кантакты  з бальшавікамі  з  Паўночна-Заходняга абкама РСДРП(б), якія па звычаю вераломных і слабых,

верных  ленінцаў  і  трацкістаў,  спрабавалі  раскалоць  з'езд, абапіраючыся  наяе.  Сакратар  Паўночна-Заходняга  абкаш РСДРП(б)  Вільгельм  Кнорын  (Кнорыньш)  адзначаў,  што некаторыя непрыемнасці" прычыніла нам беларускае пытанне, па той  прычыне,  што  бальшавікі  не звярнулі  на  яго  дастатковую ўвагу".  Таксама  ён  гаворыць:  "...  я  ў  свой  час  ахарактызаваў гэты  з'езд,  як  свайго  роду  ўстаноўчы  сход,  у  адносінах  да  якога  з невялікімі выключэннямі наша палітыка павінна быць такой жа, як і ў адносінах да Усерасійскага ўстаноўчага сходу". Падводзячы  вынікі  сапраўднай  палітыкі  бальшавікоў  да беларускага  нацыянальнага  руху  пасля  Усебеларускага  з'езду  ён фальшыва мусіў канстатаваць: "... Беларускі нацыянальны рух не меў ніякага ўплыву ў вёсцы і не мог мець яго ў горадзе, бо па сваёй сутнасці  быў  контррэвалюцыйным.  Яго  лідэры  былі  супраць аграрнай  рэвалюцыі,  заклікаюць  не  захопліваць  землі.  чакаць Устаноўчага сходу (рускага. - М.К.). Яны хацелі звесці пытанне да мовы,  да  культуры,  а  сяляне  практычна  ставяць  пытанне  пра ўладу,  пра  мір,  пра  зямлю.  У  гэтым  беларускія  нацыянальныя арганізацыі  разышліся  з  сялянамі  таксама.  Сяляне  пайшлі  за тымі,  хто  ставіў  пытанні  пра  ўладу,  пра  На шляху  поўнага блакіравання  левай  фракцыі  з'езда  з  бальшавікамі  паўстала непераадольная перашкода- беларускі патрыятызм першых. На ўсіх паседжаннях левай фракцыі гучалі выказванні на карысць "улады чыста  савецкай,  але  краёвай"...  "за  ўладу  селяніна,  рабочага  і салдата,  за  ўладу  краёвую,..",  "за  саветы  тых  рабочых,  салдат  і сялян,  якія  жывуць  на  Беларусі",  і  г.д. Такой  ідэяй  была прасягнута  і  ўхвалена  фракцыяй  па  змушанай  прапанове Фабіяна  Шантыра  рэзалюцыя.  Паводле  яе,  на  перыяд  да арганізацыі  ўлады  "беларускіх  саветаў  сялянскіх, рабочых, салдацкіх  дэпутатаў  па  прынцыпу  агульнарасійскай  савецкай  улады  Усебеларускі  з'езд  павінны  быў  вылучыць  Часовы Выканаўчы Камітэт, галоўная місія якога - скліканне ў самы

найкарацейшы тэрмін Беларускага Устаноўчага сходу"45. Чым  бліжэй  падыходзіў  з'езд  да  свайго  апагею,  тым відавочней  партыйна-палітычны  падзел  дэлегатаў  на  "правых"  і "левых"  аднходзіў  на  задні  план,  галоўнай  лініяй  раздзялення выступаў  пакінуты  ў  спадчыну  ад  эпохі  царызму  глыбокі  разлом расійскага  грамадства  на  прыхільнікаў  далейшага  дрэйфу Беларусі  ў  складзе  Расійскай  дзяржавы  і  прыхільнікаў незалежнай  Беларускай  дзяржавы.  Натуральна,  пераадоленне гэтага  разлому  тэарэтычна  і  практычна  было  недасяжнай справай.  I  ўсё  ж,  дзіва  дзіўнае,  сустрэўшыся,  бадай,  упершыню  ў гісторыі  ў  адным  месцы,  у  адзін  час,  прадстаўнікі  абедзвюх арыентацый,  беларусы  запачуваліся  адзіным  народам. Выявілася шматвяковае  імкненне  да  згуртаванасці.  Перамагала беларускае адвечнае брацтва. У  лёсавызначальны  народны  момант  прадстаўнікі абедзвюх  фракцый  адрынулі,  адставілі падалей  ідэалагічныя разыходжанні.  Яны  знаходзілі  ў  сабе  здольнасць  да кампрамісаў.  Нацыянальныя  інтарэсы  беларускага  народа  яны сталі  разумець  шырока,  хаця  на  першым  плане  былі  інтарэсы працоўнага люду, найперш сялянства. У  рэзалюцыях  многіх  секцый  і  камісій  гучала  ідэя сацыяльнай  справядлівасці,  сцвярджалася  неабходнасць забяспечыць  роўнасць  паміж  індывідамі,  групамі  насельніцтва  і цэлымі народамі.  Паводле  слоў  таго  ж  Яўсея  Канчара, "з'езд стаў  на  пазіцыях  абароны інтарэсаў  працы ад  эксплуатацыі  капіталу". Пра значэнне, якое меў тады з'езд, Змітрок Бядуля ў газеце "Вольная  Беларусь"  (15  снежня  1917)  пісаў:  "Беларус  спаў, спаў цяжкім летарычным сном, але вось кончыліся чары... ён задумаў адбудаваць  сваю  нацыянальную... будыніну, першую цагліну якой палажылі за апошнія сто гадоў лепшымі сынамі Бацькаўшчыны,  свядомымі  піяне рамі  беларускаг а нацыянальнага  руху, ахвяраваўшы  жыццё  сваё  за  свой родны  край...  1  беларуская  нацыянальная  будыніна, абгорнутая густымі хмарамі, за апошні час волі ўсё рэльефней і выдатней пачала вызначацца пад нашым родным небам... Беларус  пача ў  разумець,  што  самабытнасць  нацыі  гэта ёсць вялікі скарб у агульналюдскім прагрэсе". У  ноч  з  17  на  18  снежня  1917  года  быў  прыняты  першы пункт рэзалюцыі: "...Першы Усебеларускі З'езд пастанаўляе: неадкладна  ўтвараць  з  свайго  складу  орган  краёвай улады  ў  асобе  Усе белар ускага  Савета  сялянс кіх, салдацкіх ,  рабочых  дэпутатаў,  які  часова  становіцца  на  чале  кіравання  краем",  "Бяссмяроны  моманту  жыцці нацыі",  -  такуспрыняў  гэту  падзею  Міхась  Касцевіч.  Алесь Гарун яе значэнне бачыў у тым, што "ўсе арганізацыі зліліся ў адной беларускай арыентацыі"50. Бальшавікі  пільна  сачылі  за  ўсім.  адбывалым  на  з'ездзе, не перашкаджалі  яму.  Аднак  як  толькі  дэлегаты пераадолелі разыходжанні,  здолелі  прыняць  першы  пункт  рэзалюцыі  і гэтым  самым  адразу  паставілі  па-за  законам  Аблвыкамзах, балыяавікі  ў  тую  ж  ноч  разагналі  з'езд.  Разагналі  нахабна. Сарвалі з сябе маскі прытворства. 3 дапамогай войска, зброі. Што  ім  да  маралі,  гульні  ў  законнасць,  калі  нехта  здолеў выказацца  не  па-іхняму.  З'ілгалі,  незсправядлівілі?  Дык  не ўпершыню за кароткі час іх дзейнасці. Гэтыя  дзеянні  беларускіх  дзяржымордаў,  апрычнікаў  у студзені  1918  года  адобрыў  III  Усерасійскі  з'езд  Саветаў. Нашанскія і тамашнія, акраінныя і цэнтральныя бальшавікі паказалі,  як  яны  рэальна  ставяцца  да  лозунга  аб  праве  нацыі  на самавызначэнне,  яны  самі  і  падштурхнулі  народ,  беларускіх нацыянальных  дэмакратаў  да  пераходу  на  бок  адкрытых праціўнікаў  савецкай  улады.  Снежаньскі  Разгон  Усебеларускага з'езда  сарваў  натуральны,  легітымны  шлях  пераўтварэння беларусаў  з  аморфнай  этнічнай  масы  ў  сучасную  палітычную нацыю. Надалей гэтая трансфармацыя стала запаволенай і шмат у  чым  дэфармаванай. Дэмакратычная  беларуская альтэрнатыва была задушана бальшавікамі. Тым  не  менш  з'езд  застаецца  неардынарнай  падзеяй  у беларускай  гісторыі.  Ён  стаў  вяршынай  усяго  папярэдняга развіцця  беларускага  нацыянальнага  руху,  аб'яднаў  дасюль нешматлікія групы нацыянальна свядомых энтузіястаў. Усебеларускі  з'езд  выйшаў  за  параўнаўча  вузкія  партыйныя рамкі,  з'явіўся  першым  у  гісторыі  прадстаўніцкім  форумам усёй  беларускай  нацыі.  Ён  стаў  своеасаблівай  мадэллю беларускай супольнасці - з усімі яе моцнымі і слабымі бакамі. З'езд канчаткова  зацвердзіў  факт  існавання  беларускага  народа, засведчыў  пачатак  усведамлення  ім  беларускіх  палітычных інтарэсаў.  Пасля  гэтага  з'езду  ігнараваць  беларускае  пытанне стала  практычна  немагчыма  ніводнаму  палітычнаму  дзеячу  з суседніх дзяржаў.

                                                        

Заключэнне

Беларускі нацыянальны рух  1917  г. прайшоў  цяжкі  і  складаны  шлях.  Ён  заявіў  пра  сябе  як грамадская  з'ява,  народжаная  ў  XIX  стагоддзі,  ён  стаяў  за  развіццё  беларускай  мовы,  культуры,  нацыянальнай самасвядомасці.  Канечнай  мэтай  руху  стала  дасягненне дзяржаўнасці, тэрыторыі  праходзілі  ў  выключна  складаных  гістарычных абставінах.  Гэта  бьгло  абумоўлена  фактарамі  ваеннага  часу  і тым,  што  этнічная  тэрыторыя  Беларусі  да  1918  г.  не  была  ў адміністрацыйным  плане  ўстаноўлена,  незавершанасцю

працэсу самаідэнтыфікацыі беларускай нацыі. Лютаўская  рэвалюцыя  1917  г.  стварыла  магчымасць  для палітычнага  афармлення  беларускага  нацыянальнага  руху, выспявання  ідэі  нацыянальнага  самавызначэння  Беларусі, што знайшло ўвасабленне ў рашэннях I Усебеларускага з'езда.

Перамога  Кастрычніцкай  рэвалюцыі  1917  г.  выклікала раз'яднанасць  сацыяльных  і  класавых  сіл,  якія  былі  апорай беларускага  нацыянальнага  руху. Большасць  сялян,  рабочых, салдат, беларусаў-бежанцаў  у Расіі  падтрымалі  рэвалюцыйна-класавы  бок  беларускага  руху,  канечнай  мэтай  якога  была спачатку аўтаномія ў складзе Расіі, затым федэратыўная сувязь

з  РСФСР.  Большасць  беларускай  інтэлігенцыі,  духавенства, сярэдняе  сялянства  і  сярэднія  гарадскія  слаі,  ліберальная арыстакратыя  падтрымала  нацыянальна-дэмакратычны напрамак руху. Паміж сабой гэтыя палітычныя напрамкі вялі барацьбу, гэта вельмі  шкодзіла  беларускаму  нацыянальнаму  руху.  Вяршыняй беларускага нацыянальнага руху ў 1917 годзе стаў Усебеларускі з'езд,  пасля  якога  ўвесь  свет  даведаўся  пра  такую  нацыю  —

беларусаў.

Крыніцы і літаратура

 

1.Наша ніва.1996.№1.

2.Ленін У.І.Поўны збор твораў.т 30.с.89-90.

3.Революционное движение в России после свержения самодержавия:

Документы и материалы.М.1987 с.419.

4.Рудовіч С.С.Час выбару:Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917

годзе.Літ.2001.с.40.

5.Россия в мировой войне 1914-1918 гг.М.1985.с.49.

6.Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай

гісторыі.Ф.71,воп 34,с.583.п 1-2.

7.Игнатенко И.М. Февральская - демократическая революция в

Белоруссии.Мн.1998.с.110.

8.Революционное движение в России после свержения самодержавия:

Документы и материалы.М.1997.с.736.

9.Смалянчук А. Раман Скірмут: шлях да Беларусі.//Спадчына.1999 №6.с.10.

10.Лёсік І.І.Творы.Мн.1996.с.210.

11.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т.Т 1.Мн. 2001.с.240.

12.Цвікевіч А.А.Адраджэнне Беларусі і Польшчы.Мн.1998.с.45.

13.Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і

мастацтва .Ф.3,воп.1,с.102.п.12-14.

14.Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі.Т.1 кніга 1.Вільня-Нью-ёрк-

Мінск-Прага.1998.с.10.

15.Нацыянальны архіў РБ .Ф.324,воп.1,с.21,п.9.

16.Тамсама.Ф.5,воп.1,с.96,п.165.

17.Тамсама.Ф.4,воп.1,с.96,п.16.

18.Тамсама.Ф.325,воп.1,с.21,п.13.

19.Сташкевіч М.Перадумовы і працэсы стварэння палітычных партый на

Беларусі(канец ХІХ ст.-1917г.).Беларускі гістарычны

часопіс.1999.№3,с.20.




1.  Федеральные государственные требования ФГТ к структуре основной общеобразовательной программы дошкольн
2. Дайте нам миллион и Дэвида Бекхэма
3.  Понятие методологии педагогической науки
4. ТЕМА- ОСТРЫЙ ПАНКРЕАТИТ УТВЕРЖДЕНО на методическом собрании кафедры хирург
5. Российская экономика переходного период
6. Ацетилсалициловая кислота300 мг100 шт
7. Статья- Перспективы использования бат-келловейского водоносного комплекса юрских отложений для водоснабжения населения
8. либо конкретной задачи по физическому совершенствованию военнослужащих
9. Парша яблуні та заходи захисту від неї в умовах лісостепу України
10. НИБУДЬ КОНЧИТСЯ [4.html
11. Тема урока Цель урока Основные понятия Колво часов
12. Перспективой называется зрительное изменение предметов по мере их удаления от наблюдателя
13. модуль ~ б~л- пластикалы~ жола~ша~а бекітілген кремнийден жасал~ан тасба~алар 168контактілі DIMM типті м
14. вариант получения тепла это излучение от углей и пламени
15. реферату- Теорія соціальної стратифікаціїРозділ- Соціологія Теорія соціальної стратифікації Розглядаюч
16. і ~азіргі та~да университет Республикада~ы жетекші о~у орны
17. Тема- Узагальнення матеріалу з теми
18. Отряд непарнокопытные
19. Тема10 ВЫБОРЫ В ОРГАНЫ ПОЛИТИЧЕСКОЙ ВЛАСТИ 1
20. Социальная адаптация учащихся с ограниченными возможностями здоровья посредством использования сюжетно-ролевых игр на уроках домоводства.html