Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з~яўлялася Полацкае княства

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 24.11.2024

Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыблізна  ў  той  час,  калі  на  Русь  былі  запрошаны  варагі,  у  Полацку існавала  мясцовая  княжацкая  дынастыя,  правы  якой  захоўваліся  на  працягу многіх  пакаленняў.  Пры  Алегу  ў  ліку  падданых  Кіева  пісьмовыя  крыніцы называюць  і  крывічоў,  на  якіх  ён  наклаў  даніну.  Паход  на  Візантыю  ў 907 г. Алег здзейсніў з удзелам крывічоў і радзімічаў. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод  іншых  гарадоў,  якія  мелі  права  на  даніну,  упамінаецца  і  Полацк.  Як саюзнікі  Кіева,  полацкая  знаць  і  мясцовыя  князі  абапіраліся  на  вялікага кіеўскага князя. Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найваж-нейшым палітычным цэнтрам.Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. Тураў мог разглядацца як буфер паміж Полацкам і Кіевам, калі мець на ўвазе агрэсіўную палітыку ў адносінах да суседзей з боку полацкіх князёў  і  небяспеку  літоўскіх  і  яцвяжскіх  набегаў.  Пагэтаму  кіеўскія  князі імкнуліся трымаць Тураў пры сабе, накіроўваючы туды князямі сваіх сыноў і блізкіх сваякоў.Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь.

 




1. ТЕМА РЕФЕРАТА Ниже приведены тематические направления по которым Вы можете писать рефераты
2. Основы маркетинга1
3. Лабораторная работа 3 Тема Дискретное цифровое представление текстовой графической звуковой информац
4.  ІСТОРІЯ РОЗВИТКУ ХОЛОДИЛЬНОЇ ТЕХНІКИ 2
5. ЛАБОРАТОРНАЯ РАБОТА 4 символьный и строковый типы 1
6. Subject field treted by the text coupled with the reserch skills needed to write like n expert on the leding edge the leding edge of prticulr re of reserch or development is the re of it tht seems m
7. а В дальнейшем развитии культура связывается с оккультным тайным непознаваемым
8. Контрольная работа- Основные понятия и результаты кибернетики
9. XIX веков Каждое из них стало ldquo;основой нового изобретения или нового усовершенствования методов производс
10. Административно-правовой режим военного положения- понятие, содержание и правовые основы
11. Екатерина II Немка на престоле или Великая государыня
12. .1] 1 Расчётная часть [1
13. Это сделано для вашего удобства
14. Рынок информационных услуг в России- проблемы формирования и развития
15. Государства, основанные германцами
16. Задачи и функции мерчандайзинга
17. Реферат на тему- Моральний вчинок як міра духовного розвитку особистості Викона.html
18. Note down- the speker~s reltionship to the victim e
19. Изучением действия лекарственных веществ на организм человека занимается фармакология которая
20. Беззаботное скитание в мире сокровенного и таинственного- М Хайдеггер и даосизм