Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

прыметнікі марфалагічны агульныя марфалагічныя адзінкі і сінтаксічны агульныя сінтаксічныя ўласцівасц

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 9.11.2024

41 пытанне:

Часціны мовы – самыя буйныя класы слоў, якія вылучаюцца на аснове семантычных і граматычных уласцівасцей. Вылучаюць тры крытэрыі класіфікацыі часцін мовы: семантычны (аднясенне да адной часціны мовы слоў з найбольш агульным граматычным значэннем: прыгожы, белы, злосны - прыметнікі), марфалагічны (агульныя марфалагічныя адзінкі) і сінтаксічны (агульныя сінтаксічныя ўласцівасці: дзейнік, выказнік).

У розных мовах свету не супадае колькасць часцін мовы, іх класіфікацыя. У беларускай мове яны дзеляцца паводле паўназначнасці і непаўназначнасці. Трывалай мяжы між часцінамі мовы няма і яны могуць перахлдзіць з адной у іншую, такая з’ява называецца канверсіяй.

42 пытанне:

Афіксацыя – асноўны спосаб перадачы граматычных значэнняў пры дапамозе афіксаў. Па ступені злітнасці асновы з афіксамі адрозніваюць фузійныя (афіксы мнагазначныя, асновы без афіксаў - рэдкаўжывальныя) мовы і аглютынатыўныя (аснова нязменная і афіксы стандартныя).

Флексія – чаргаванне ўнутры слова для перадачы граматычнага значэння: назваць  - называць. Пазіцыйныя чаргаванні не адносяцца да змены граматычнага значэння: аглушэнне і г.д.

43 пытанне:

Па ступені злітнасці асновы з афіксамі адрозніваюць фузійныя (афіксы мнагазначныя, асновы без афіксаў - рэдкаўжывальныя) мовы і аглютынатыўныя (аснова нязменная і афіксы стандартныя). Фузійныя: індаеўрапейскія мовы, семіта-хаміцкія. Аглютынатыўныя: цюркскія мовы, мовы Афрыкі і Акіяніі.

44 пытанне:

Націск як сродак выражэння граматычнага значэння характэрны для моваў са свабодным націскам. Беларуская мова: рУкі – рукІ.

Суплетывізм – формы аднаго слова не аднакаранёвыя: многа – больш.

Рэдуплікацыя (паўтарэнне) поўнае (поўная) або частковае (няпоўная) паўтарэнне кораня або асновы. Поўная часцей у азіацкіх мовах:  orang – чалавек, orang-orang – людзі (на пісьме orang²). Няпоўная ў індаеўрапейскіх, цюркскіх: кулак – кулак-мулак.

45 пытанне:

Парадак слоў сустракаецца ў слабаразвітых сістэмах словазмянення, напрыклад у англійскай, дзе замацаваны парадак слоў у сказе. Ён адрознівае: дзейнік і дапаўненне, азначэнне і выказнік, канкрэтнае і прыблізнае значэнне колькасці, тыпы сказа.

Інтанацыя выкарыстоўваецца ў сказе і адрознівае: пытальны ад клічнага, мадальныя значэнні, сувязь членаў сказа, лагічны націск.

Службовыя словы – гэта прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, артыклі і г.д. Яны не выконваюць намінацыйнай функцыі, а служаць для выражэння адносін між самастойнымі словамі.

46 пытанне:

Аналітычныя мовы вызначаюцца пераважным ужываннем аналітычных спосабаў выражэння граматычнага значэння: службовыя словы, месца слова ў сказе, інтанацыя. Да іх адносяцца англійская, французская, балгарская і г.д.

Сінтэтычныя мовы вызначаюцца пераважным ужываннем сінтэтычных спосабаў выражэння граматычнага значэння: афіксацыя, унутраная флексія, націск, суплетывізм і г.д. Да іх адносяцца беларуская, украінская і г.д. мовы.

47 пытанне:

У мове і маўленні існуюць такія адзінкі сінтаксісу як сказ і выказванне.

Сказ – асноўная моўная адзінка сінтаксісу, якая замацавана і аформлена граматычна і сэнсава. У адрозненні ад слова і словазлучэння сказ камунікацыйны, самастойны, структурна цэласны. Таксама яго найважнейшыя асаблівасці – гэта прэдыкатыўнасць (сінтаксічная катэгорыя, якая перадае зносіны зместу сказа і пазамоўнай рэчаіснасці: “Дождж!”) і мадальнасць (сінтаксічная катэгорыя, якая перадае стаўленне гаворачага да выказвання: у прошлым, будучым).

Выказванне – выражэнне сказа ў маўленні, не замацаванае. Здольнасць выказвання апісваць час ці месца называецца парадыгмай. Валентнасць – здольнасць змяшчаць актанты: “хто” + “дзе” + “калі”.

48 пытанне:

Выказнік абазначае не толькі дзеянне і стан прадмета, але і яго прымету. Выказнік можа быць іменны і дзеяслоўны, просты і састаўны. Прэдыкатыўнасць - сінтаксічная катэгорыя, якая перадае зносіны зместу сказа і пазамоўнай рэчаіснасці: “Дождж!”.

Сінтаксічная мадэль сказа: S(суб’ект) + V(дзеянне) + O(аб’ект) + Loc(месца).

49 пытанне:

Складаны сказ адрозніваецца ад простага структурай: у ім дзве і больш граматычных асноў. Кожная з яго частак нагадвае просты сказ таго  ці іншага тыпу, звязваюцца яны між сабой злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю.

Складаназлучаны сказ: [], i [].

Складаназалежны сказ: [], што ().

50 пытанне:

Словазлучэнне – гэта сінтаксічная канструкцыя, якая складаецца не менш як з двух самастойных слоў, аб’яднаных сэнсава і граматычна. Яно не існуе па-за сказам, не з’яўляецца для яго будаўнічым матэрыялам. Яно перадае адносіны між паняццямі, гэта ж яго асноўная функцыя.

1. Прэдыкатыўныя словазлучэнні – гэта дзейнік + выказнік. Сярод непрэдыкатыўных вылучаюць злучальныя (ішоў і спяваў) і падпарадкавальныя (будаваць дом) словазлучэнні.

2. Таксама вылучаюць свабодныя (два прытанні) і несвабодныя (адно пытанне) словазлучэнні.

3. Простыя (2 словы) і складаныя (2+ словы) словазлучэнні.

4. У залежнасці ад марфалагічнай прыналежнасці галоўнага слова падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя, адвербіяльныя.

51 пытанне:

Семантычная структура сказа

Прэдыкатаў (лац. praedicatum - сказанае) у лінгвістыцы - выказнік меркавання, тое, што выказваецца (сцвярджаецца або адмаўляецца) пра суб'ект. У меркаваньні «Белая котка скокнула на стол» суб'ектам з'яўляецца «белая котка», а прэдыкат - «скокнула на стол».

Сірканстант - залежнае ад прэдыкатнага слова, якоезапаўняе яго актыўную сінтаксічную валентнасць, але не адпаведнае ніякай яго семантычнай валентнасці. Сірканстанты абазначаюць разнастайныя абставіны, якія вызначаюцца галоўным словам сітуацыі.

52 пытанне:

Камунікатыўны аспект вывучае сэнсавую структуру сказа і звязан з актуальным падзелам (сэнсавы падзел на тэму і рэму) сказа. Тэма – вядомая частка выказвання, тое, што дадзена. Рэма – тое, што паведамляецца новае.

Асноўнымі сродкамі падзелу выказвання з’яўляюцца лагічны націск і парадак слоў.

53 пытанне:

Тыпалагічная класіфікацыя моў – класіфікацыя, якая выяўляе агульныя і адметныя рысы моў незалежна ад іх роднасці, геаграфічнага размяшчэння і г.д. Марфалагічная класіфікацыя, фанематычная класіфікацыя, сінтаксічная класіфікацыя, функцыйная тыпалогія і г.д.

54 пытанне:

Параўнальна-гістарычны метад – устанаўленне паходжання і развіцця роднасных моў. Генеалагічная класіфікацыя моў – групаванне моў свету на аснове роднасных сувязей. Роднасныя мовы ўзніклі шляхом распаду першамовы. Тры спосабы вылучэння роднасці моў: супастаўленне слоў старажытнага паходжання, параўнанне граматычных змен, параўнанне гукавых змен. Асноўныя моўныя сем’і: індаеўрапейская,семіта-хаміцкая, іберыйска-каўказская, фіна-ўгорская, цюркская, мангольская, тунгуса-маньчжурская, кітайска-тыбецкая, тайская, малайска-палінезійская, аўстраазіяцкая, аўстралійская, дравідская, Далёкага Усходу.

55 пытанне:

Індаеўрапейская сям’я: больш як 2 млрд. носьбітаў, звыш 150 моў, 12 груп: славянская, балтыйская, раманская, германская, кельцкая, індыйская, іранская, тахарская, хецка-лувійская, армянская, албанская, грэчаская.

Славянскія мовы: тры падгрупы: усходняя: беларуская, руская, украінская; заходняя: польская, чэшская, кашубская, палабская, лужыцкая, славацкая; паўднёвая: балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская.

56 пытанне:

Пытанне паходжання і ўзнікнення мовы разглядаецца вучонымі і да гэтага часу.

Існуе шмат міфаў і легендаў пра ўзнікненне чалавечай мовы, таксама і шмат тэорый, але ні адна з іх не можа быць сапраўднай на сто працэнтаў. Асноўныя: гукапераймальная тэорыя (перайманні гукаў прыроды), выклічнікавая, гукасімвалічная, сацыяльнай дамоўленасці, працоўных выкрыкаў, жэстаў і г.д.

57 пытанне:

Мова роду мова племенімова народнасцімова нацыі. Нацыянальная мова падзяляецца на літаратурную і нелітаратурную мову.

Шляхі ўтварэння нацыянальных моў: узвышэнне з гаворкі (французская), змяшэнне нацый (англійская), канцэнтрацыя дыялектаў.

58 пытанне:

Мова – грамадская з’ява, галоўная яе функцыя камунікатыўная. Грамадства карыстаецца мовай і можа змяняць яе, але маўленне і лексічны склад у кожнага чалавека розны і залежыць гэта ад шматлікіх фактараў.

Чалавек можа свядома паўплываць на мову і нават прыдумаць сваю.

59 пытанне:

Літаратурная мова – унармаваная, апрацаваная частка нацыянальнай мовы, на якой выдаюцца розныя дакументы, пастановы і г.д.

Тэрытарыяльны дыялект – гэта дыялект , які мае распаўсюджанне на пэўнай тэрыторыі. Сацыяльны дыялект – дыялект, якім карыстаецца малая або вялікая сацыяльная група: прафесіяналізмы, жаргон, слэнг і г.д.

60 пытанне:

Мёртвыя мовы – выйшлі з ужытку і засведчаны толькі пісьмовымі помнікамі: старажытнагрэчаская, палабская і г.д.

Штучныя мовы -  гэта знакавыя сыстэмы, якія ствараюцца для тых сфер, у якіх выкарыстаньне натуральных моваў менш эфэктыўнае ці папросту немагчымае. Па спэцыялізацыі і прызначэньні выдзяляюць спэцыялізаваныя і неспэцыялізаваныя (міжнародныя) штучныя мовы. Эсперанта (Заменгорф), валапюк, іда.




1. Законов был найден в 1901 1902 гг
2. Он пришел и сел за стол
3. САМАРСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ АЭРОКОСМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ имени академика С
4. РЕФЕРАТ дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата педагогічних наук2
5. Підвищення платоспроможності підприємств України з позиції ТОВ Таргет
6. тематике. Хорошо что ручка которую дал ему мистер Браннер учитель латинского языка превращается в настоящи
7. Первоцветы Украин
8. Аналіз уроку української літератури.html
9. Направления совершенствования маркетинговой деятельности предприятия Завод печатных плат
10. а Балки б Колонны в Решётчатые конструкции г Оболочковые конструкции Высота балки рассчитывае
11. Неклассическая биология, уровни биоса и биофилософия
12. 2002 г УЧЕБНАЯ ПРОГРАММА по курсу ОСНОВЫ ПСИХОЛОГИИ СЕМЬИ И СЕМЕЙНОГО КОНСУЛ
13. Судебные речи. Он подходил уже к лестнице когда чьято большая холодная рука просунулась между его туло
14. Лентяи по сути своей дырявая лодка сидящая на мели
15. Жизели Шел третий час ночи я не могла заснуть
16. по теме- Страхование финансовых инвестиций Исполнитель- магистрант гр
17. тема РФ Выполнил- Студент группы Ф101 Овсепян Цагик Меружановна Проверил- Ст
18. организацией индивидуальным предпринимателем или физическим лицом
19. Вариант 1 Утверждаю Зам
20. Анализ работы подстанции Южная с исследованием надежности