Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Чалавецтва здаўна цікавілася пытаннямі клімату, таму што з кліматам былі звязаны ўмовы яго існавання. Першыя звесткі аб назіранні і вывучэнні атмасферных зяў зафіксаваны ў старажытных летапісах Кітая, Індыі, Егіпта, Грэцыі, Рыма і іншых краінах высокаразвітай старажытнай культуры. Многа звестак аб надворі знаходзіцца і ў беларускіх летапісах.
З летапісаў вядома, што ў старажытнам Егіпце яшчэ да IV ст. да н.э. меліся дажджамеры. Першая ў свеце кніга аб атмасферных зявах пад назвай “Метэаралогіка” была напісана вядомым грэчаскім вучоным Арыстоцелем у IV ст. да н.э. Ужо ў яго працы даволі дакладна апісана ўтварэнне расы, інея і вясёлкі.
Аднак прынята лічыць, што метэаралогія як навука ўзнікла ў ХVІІ ст. і пачала развівацца з моманту вынаходніцтва асноўных метэаралагічных прыбораў тэрмометра (Галілей, 1597 г.), ртутнага барометра (Тарычэлі, 1643 г.) і барометра-анероіда (Лейбніц, 1700 г.), дажджамера, флюгера і іншых, якія далі магчымасць праводзіць рэгулярныя інструментальныя назіранні за тэмпературай, ціскам, ападкамі, ветрам.
У 1657 былі праведзены першыя інструментальныя метэаралагічныя назіранні ў Італіі. У гэты ж час паявіліся пачатковыя тэарэтычныя меркаванні аб атмасферных працэсах. Так, Э. Галлей абаснаваў прычыны праяўлення мусоннай цыркуляцыі, а Э. Гадлей даў дастаткова правільныя тлумачэнні пасатнай цыркуляцыі (ячэйка Гадлея).
У другой палове ХVІІІ стагоддзя было арганізавана прыватнае Мангеймскае метэаралагічнае таварыства, якое стварыла ў Еўропе на дабрачыннай аснове сетку з 39 метэаралагічных станцый. Усе метэаралагічныя станцыі аснашчаліся аднатыпнымі прыборамі, а назіранні праводзіліся па адзінай методыцы, што стымулявала далейшае развіццё метэаралагічных даследаванняў.
У пачатку ХІХ стагоддзя была створана першая сінаптычная карта, якая дазволіла выяўляць носьбіты надворя вобласці высокага і нізкага ціску, якія рухаліся пераважна з захаду на ўсход.
Важным у развіцці метэаралогіі ў ХІХ стагоддзі зявілася адкрыццё шэрагу фізічных законаў (газавых, выпраменьвання, тэрмадынамікі, гідрастатыкі і гідрадынамікі). Яны былі з поспехам выкарыстаны для тлумачэння шматлікіх атмасферных зяў. На аснове гэтых законаў узніклі і пачалі развівацца фізіка атмасферы і дынамічная метэаралогія. Дадатковы імпульс для развіцця атрымала сінаптычная метэаралогія.
А. Гумбальдт - даследаванне размеркавання клімату ў залежнасці ад геаграфічнай шыраты месца і вышыні над узроўнем мора, распрацаваў метад адлюстравання на картах сярэдніх тэмператур пры дапамозе ізатэрм. Ён пабудаваў першую карту гадавых ізатэрм для ўсяго Зямнога шара. Стварэнне такой карты спрыяла ўвядзенню картаграфічнага метада ў кліматалогію, што дапамагала выяўляць асноўныя заканамернасці ў размеркаванні метэаралагічных элементаў на Зямлі.
У другой палове ХІХ ст. метэаралогія развівалася на аснове выкарыстання законаў гідрамеханікі і тэрмадынамікі. Вялікі ўклад ў развіццё дынамічнай метэаралогіі ўнеслі Карыоліс і Пуассон (Францыя), В. Феррэль (ЗША), Г. Гельмгольц (Германія), Г. Мон і К. Гульдберг (Нарвегія). Даследаванні клімату ў залежнасці ад геаграфічных фактараў яго фарміравання праведзены А.І. Ваейкавым (Расія), Ю. Ганнам (Аўстрыя), В. Кёппенам (Германія) і інш.
У ХХ стагоддзі метэаралогія развівалася ў рэчышчы дасягненняў у фізіцы, хіміі, матэматыцы і вылічальнай тэхніцы. У гэты час атрыманы новыя веды ў развіцці дынамічнай і сінаптычнай метэаралогіі. Гэтыя поспехі звязаны з працамі В. Бьёркнеса (Нарвегія), М. Маргулеса (Аўстрыя), К. Росбі (Швецыя). Пачалі ўкараняцца вылічальныя метады прагнозу (К. Росбі, Швецыя), Ж. Черні, Н. Філіпс, Дж. Смагарынскі (ЗША), а таксама распрацоўвацца методыка доўгатэрміновых прагнозаў надворя.
1902 г. А. Тэйсеран де Бор (Францыя) адкрыў існаванне трапапаузы і стратасферы. Пазней гэта адкрыццё падцвердзіў Р. Асман (Германія).
У другой палове ХХ стагоддзя шырокае ўжыванне для аэралагічных даследванняў знайшлі метэаралагічныя радыёлакатары. Пачалося актыўнае выкарыстанне ў кліматалогіі мадэлей агульнай цыркуляцыі атмасферы, а таксама сумешчаных мадэлей агульнай цыркуляцыі атмасферы і акіяна.
Запуск у красавіку 1960 г. першага метэаралагічнага спадарожніка заклаў аснову для развіцця спадарожнікавай метэаралогіі і кліматалогіі. З гэтага моманту пачаліся рэгулярныя вымярэнні радыяцыйнага балансу Зямлі і яго складаючых, а таксама зявілася магчымасць сачыць за вялікай колькасцю элементаў і велічынь, якія характарызуюць не толькі клімат сам па сабе, але і разнастайныя ўласцівасці атмасферы, акіяна, сушы, снегавога і ледзянога покрыва, а таксама паследства дзейнасці чалавека ў іх сістэмным узаемадзеянні.
Першыя звесткі аб надворі і клімаце нашай бацькаўшчыны знаходзяцца ў беларускіх летапісах і хроніках. З летапісаў вынікае, што ў ІХ ХІІ ст.ст. на Беларусі адбывалася пацяпленне клімату, а ў ХІV ХVІІ стагоддзях яго пахаладанне.
У старажытныя часы на Беларусі склалася народная метэаралогія, у аснове якой ляжалі мясцовыя прыродныя прыкметы, што даюць падставу меркаваць аб магчымым надворі ў бліжэйшы, ці больш аддалены час.
Навуковая літаратура на Беларусь паступала з боку Заходняй Еўропы. Шырокае выкарыстанне мела кніга Арыстоцеля “Метэаралогіка”. На аснове еўрапейскай літаратуры пісаліся свае кнігі, якія ўтрымлівалі навуковыя тлумачэнні аб нябесных целах, аб будове Зямлі, аб вадзе, паветры, розных краінах.
К. Тураўскі (ХІІ ст.) тлумачыць прыродныя і атмасферныя зявы.
У шматлікіх працах Ф. Скарыны (ХVІ ст) маюцца звесткі па геаграфіі і прыродных зявах.
Найбуйнейшы росквіт старадаўняй навукі і культуры Беларусі прыпадае на ХV-ХVII ст.ст.Залаты век краіны. Мікалай Радзівіл Сіротка ажыццявіў падарожжа на Блізкі Ўсход. У сваіх “Вандроўках” Сіротка падрабязна апісаў прыроду і клімат тых мясцін, якія ён наведаў. Гэтыя апісанні паспрыялі развіццю цікавасці да назіранняў за атмасфернымі зявамі і надворем.
У ХVІІІ ст. пачалі выдавацца айчынныя школьныя падручнікі: “Сучасная геаграфія” (1786, 1794), “Агульная геаграфія” (1773). Падручнік па матэматычнай геаграфіі Яна Снядзецкага ўтрымліваў веды аб зямной атмасферы і атмасферных зявах.
Навуковыя даследванні надворя і клімату Беларусі адносяцца да ХVІІІ ст. Пры школах, вучылішчах, калегіўмах і гімназіях адкрываліся метэаралагічныя станцыі і вяліся журналы назіранняў за змяненнямі надворя.
Фарміраванне дзяржаўнай сеткі метэаралагічных станцый пачалося на пачатку ХІХ стагоддзя. Першыя метэаралагічныя станцыі былі створаны ў Магілёве (1809), Віцебску (1810).
Першыя навуковыя абагульненні матэрыялаў назірання належаць рускаму кліматолагу А.І. Ваейкаву. У 1899 г. ім была выдадзена праца “Клімат Палесся”, у якой на прыкладзе дадзеных метэаназіранняў у Прыпяцкім Палессі даследаваны ўплыў асушэння балот на клімат.
У першай палове ХХ стагоддзя амаль уся тэррыторыя нашай краіны была пакрыта шчыльнай сеткай метэастанцый.
Кагародавыў З 1919 г. ён загадваў кафедрай метэаралогіі і кліматалогіі ў Горыцкім сельскагаспадарчым інстытуце.
А. І. Кайгародаў заклаў асновы кліматалогіі, сельскагаспадарчай метэаралогіі і службы надворя Беларусі. Ён упершыню падагульніў дадзеныя шматгадовых назіранняў усёй сеткі метэастанцый з 1871 па 1917 г. Клімат А. І. Кайгародаў лічыў важнейшым прыродным кампанентам, які ўплывае на ўсе бакі арганічнага і неарганічнага жыцця і чалавечай дзейнасці.
“Кліматычны атлас Беларусі” кайгородава.
У пасляваенныя гады была адноўлена разбураная метэасетка.
Найбольш поўнае і глыбокае абагульненне даных метэаназіранняў Беларусі ажыццявіў прафесар А.Х. Шкляр (1910 1977). Ён істотна развіў кліматычныя праблемы Беларусі, выдаў шэраг фундаментальных манаграфій. Прафесар А.Х. Шкляр прааналізаваў ўмовы ўвільгатнення на тэрыторыі Беларусі ў перыяд вегетацыі культурных раслін. Ім распрацаваны аптымальныя тэрміны сяўбы сельскагаспадарчых культур, зроблена агракліматычнае раяніраванне, устаноўлены для яго абектыўныя паказчыкі. Вылучаныя агракліматычныя раёны цесна ўвязаны з фізіка-геаграфічнымі раёнамі.
Сучасны перыяд кліматычных даследванняў мацуецца на трывалым падмурку тэарэтычных распрацовак, створаных папярэднімі пакаленнямі кліматолагаў Беларусі. Распрацавана методыка пабудовы буйнамасштабных мікракліматычных карт, якія дазваляюць вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры ў адпаведнасці з асаблівасцямі мікраклімата гаспадаркі і нават канкрэтнага поля (Каўрыга, 1995).
Логінавым У.Ф. (1992, 2002) прааналізаваны знешнія і ўнутраныя фактары кліматычных змяненняў. Асобая ўвага ўдзелена змяненню газавага і аэразольнага складу атмасферы, а таксама электрамагнітнаму і карпускулярнаму выпраменьванню, абумоўленаму вулканічнай і антрапагеннай дзейнасцю. Акрамя таго, выкладзены агульныя прынцыпы збора, перадачы, кантроля, апрацоўкі, захавання і распаўсюджвання гдраметэаралагічнай інфармацыі.
Актуальныя сучасныя праблемы кліматалогіі і агракліматалогіі адлюстраваны ў калектыўнай манаграфіі “Змяненне клімату і выкарыстанне кліматычных рэсурсаў” (пад рэд. П.А. Каўрыга, 2001). У манаграфіі на глабальным і рэгіянальным узроўнях аналізуюцца хістанні тэмпературы і атмасферных ападкаў.
Выкарыстанне колькасных і матэматычных метадаў, а таксама кампютарнага мадэліравання пры аналізе структуры гідраметэаралагічнага рэжыма Беларусі даследавана Р.І. Сачком (1980, 1994). Аграэкалагічнае даследаванне клімату і кліматычных рэсурсаў рэспублікі праведзена А.М. Вітчанкам (1996).
Уплыў змянення клімату на агракліматычныя рэсурсы і прадукцыйнасць сельскагаспадарчых культур вывучаны В.І.Мельнікам (2004).