У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

знаемства з родаснымі словамі коранем слова вучацца падбіраць аднакараневыя словы

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-06-20

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 1.2.2025

Назваць граматычныя паняцці, якія засвойваюць вучні пачатковых класаў у працэсе вывучэння складу слова. Прааналізаваць сістэму работы ў пачатковых класах па фарміраванні навыкаў марфемнага аналізу.

Вывучэнне тэмы мае тэарэтычнае і практычнае значэнне: дзеці  ўзнаюць марфемную будову слова, вучацца вызначаць склад слова, утвараць новыя словы і такім вынікам  паглыбляць свой слоўникавы запас.

Праграмны змест

2 кл.- знаемства з родаснымі словамі, коранем слова, вучацца падбіраць аднакараневыя словы.

3 кл.-знаемства з коранем, прыстаўкай, суфіксам, канчаткам,  аднакарэннымі словамі, правапісам галосных зычных у прыстаўках ад-, над-, пад-; адрозненне прыставак ад прыназоўнікаў; апостраф пасля прыставак.

4 кл.-веды паглыбляюцца + паняцце аснова – частка слова без канчатка.

Работа над паняццямі

Родасныя словы

Словы блізкія па сэнсе. Пры падборы родасных слоў, трэба абмежавацца простымі па структуре і зразумелыя дзецям словамі ( лес, сад). Лепш браць словы без прыставак, каб агульная частка была выразная (лес, лясны, ляснік). Родасныя словы трэба вучыць адрозніваць ад другіх слоў з аднолькавай часткай: вада, вадзіць; гара, гарыць.  Увагу звернем на адсутнасць сувязі паміж гэтымі словамі. Знаемства з родаснымі словамі пачынаецца з аналізу блізкіх па сэнсе слоў і выдзяленні ў іх агульнай часткі. Каб успрыманне было свядомым, трэба разабраць некалікі груп родасных слоў. Звяртаем увагу, што агульная частка збліжае гэтыя словы ( стол, столік,столяр; рыба, рыбка, рыбак). Падводзім да вываду, што словы, якія маюць агульную частку і блізкія па сэнсе – родасныя. Для замацавання: падбор родасных слоў, размеркаванне па групах, выдзяленне агульнай часткі і г.д.

Корань

На базе ведаў аб родасных словах. Можна выкарыстаць параўнанне слоў сінонімаў з родаснымі( холад, мароз, сцюжа; грыбы, грыбок, грыбнік).

  1. У якім слупку запісаны родасныя словы?
  2. Выдзяліце агульную частку.

Вывад  можна прачытаць па падручніку (правіла). Не трэба гаварыць, што ў корані заключаецца асноўнае значэнне ўсіх родасных слоў.

Канчатак

Тлумачыцца на матэрыялу сінтаксісу, спачатку дзеці высвятляюць, што канчатак- гэта зменная частка. Каб растлумачыць, што канчатак служыць для сувязі слоў у сказе. Можна выкарыстаць дэфармаваныя сказы ( Мы даражыць свае школа)

  1. Ці гаворым мы так?
  2. Скажыце правільна.
  3. Што змянілася?

Вывад: канчатак- гэта зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе.

Прыстаўка

Знаемства пачынаецца з назірання за аднакараневымі словамі. Лепш узяць словы, у склад якіх уваходзяць прыстаўка і корань, у слове абазначым корань. Настаўнік паведамляе, што частка слова перад коранем- гэта прыстаўка. Паказвае як абазначаецца графічна. Потым высвятляецца роля прыстаўкі: нёс, занёс, вынес, паднёс.

Вывад: гэта частка слова, якая стаіць перад коранем і служыць для ўтварэння слоў з новым значэннем. Які правапіс звязан з прыстаўкай: перанос ( але не будзе па новых правілах, дзе збег зычных, правапіс  прыставак на –д (над-,  ад-,  пад-).

Суфікс

Аб ядноўваецца з прыстаўкай па функцыі, супрацьпастаўляюцца па месцы ў слове. Для назірання: зубкі, зубаты, зубасты, зубны.

  1. Вызначце корань
  2. Якая частка паказвае на рознасць узначэння?
  3. Дзе яна знаходзіцца?
  4.  Гэтая частка называецца суфіксам
  5. Дае настаўнік азначэнне

Вывад: суфікс- гэта частка слова, якая стаіць пасля кораня. Трэба звярнуць увагу, каб не блыталі суфікс з канчаткам: школьнік. Можна даць словы з суфіксам –к-, -ок-, -эк-, -ак-, -н-, -ск-, аньк- і інш.

Разбор слова па саставу

Пачынаецца ў 2 кл., праводзіцца на ізаляваным слове, а разбор па часцінах мовы на матэрыяле словазлучэння або тэксту.

Турысты наварылі кацялок смачнай кашы. Для разбору падыходзіць не кожнае слова, прадметам разбору могут быць словы, лексічнае значэнне якіх дзецям зразумела.

Для марфемнага разбору нельга браць словы:

  1.  З гукавымі зменамі (сонечны).
  2.  Словы з каранямі без галосных ( трэ, нарвалі).
  3.  Са складанымі суфіксамі (праверачны, начоўка).
  4.  Нязменныя словы( вышэй, трымаючы)
  5.  Складаныя словы (электравоз).



1.  Готовность к инновационным преобразованиям и творческой деятельности
2. Анализ себестоимости продукции
3. 20 г. ’ ФЕДЕРАЛЬНЫЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ СТАНДАРТ НАЧАЛЬНОГО П.html
4. Введение. Раздел 2
5. тема рассматривается как взаимодействие видов социальных норм выделенных по основанию их регулятивной спец.html
6. звездами но и мечтают примерить на себя их судьбу
7. тематике программысмены; а также придуманные вожатыми инструкторами преподавателями программы Живое Чер
8. Современные технологии строительного производства
9. Ярославская государственная медицинская академия Министерства здравоохранения Российской Федерации
10. Организация online трансляции для регионов Этапы- Подготовка мероприятия Проведение мероприятия