У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

СевероЗападный край 1902 1905 гг

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.12.2024

Беларуская журналістыка ХХ ст.

Друк Беларусі ў перыяд СТВАРЭННЯ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ (1895—1904 гг.)

Актывiзацыя рабочага руху.

Стварэнне палітычных арганiзацый і партый: Усеагульны яўрэйскi рабочы саюз у Лiтве, Польшчы i Расii (Бунд), 1897; Расiйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), 1898; Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэры), 1901; Беларуская сацыялiстычная грамада (БСГ), 1903. Пачатак iх выдавецкай дзейнасцi.

Стварэнне грамадска-палiтычнай газеты «Северо-Западный край» (1902—1905 гг.). Паказ эканамiчнага i палiтычнага становiшча сялян i рабочых. Прапаганда ў газеце марксiсцкай тэорыi. Артыкулы У. Ленiна ў газеце. Матэрыялы па гiсторыi i фiласофii. Лiтаратурны аддзел у газеце (публiкацыя верша Я. Купалы «Мужык»). Публiцыстычная i лiтаратурная работа ў газеце М. Мысаўскога, Д. Бохана, Я. Окунева i iншых.

Працяг выхаду «Виленского вестника», «Губернских ведомостей».

Друк Беларусі ў перыяд буржуазна–дэмакратычнай РЭВАЛЮЦЫІ 1905 Г.

Актывiзацыя палiтычнай i выдавецкай работы камiтэтаў i груп РСДРП, БСГ, эсэраў, меншавiкоў, Бунда. Выпуск пракламацый, лiстовак, зваротаў Мiнскай, Гомельскай, Магiлёўскай, Вiцебскай i iнш. групамi сацыял-дэмакратаў. Лiстоўкi Палескага камiтэта РСДРП (Гомель) «Да ўсiх!», «Воля царская», «Да сялян»; Паўночна-Заходняга камiтэта РСДРП (Мiнск) «Новая мабiлiзацыя», «Да мiнскiх грамадзян», «Да салдат», «Праўда аб вайне», «Цар, папы i рабочыя», «Да навучэнцаў», «Царскiя перамогi i нашы патрабаваннi», «Слова i справа», «Палiтычная адукацыя»; БСГ «Царова дума» i iнш.

Выпуск першых падпольных газет «Летучий листок Гомельского районного комитета Российской социал-демократической рабочей партии», «Листок Полесского комитета» («Летучий листок Полесского комитета», «Полесский листок»), «Листок Северо-Западного союза», «Минский летучий листок» (Мiнск). Iдэйна-тэматычны змест выданняў сацыял-дэмакратаў.

Стварэнне сацыял-дэмакратычнай газеты «Солдатская воля» (Гродна), 1906 г. Адлюстраванне ў газеце жыцця царскай армii.

«Наша доля»першая масавая легальная нацыянальна-дэмакратычная газета на беларускай мове. Абарона газетай «Наша доля» сацыяльных i нацыянальных правоў беларускага народа, барацьба за вырашэнне сялянскага пытання, удзел у выбарчай кампанii ў мясцовыя органы кiравання i Дзяржаўную думу. Удзел Якуба Коласа, Ядвiгiна Ш., Цёткі i iнш. беларускiх пiсьменнiкаў i публiцыстаў ў газеце.

Стварэнне газеты «Наша нiва». Праблематыка выдання.

Стварэнне лiберальна-буржуазных рускамоўных перыядычных прыватных выданняў у Мiнску, Вiцебску i iнш. гарадах Беларусi — «Голос провинции», «Жизнь провинции», «Окраина», “Витебский голос» i iнш.

Працяг выхаду «Виленского вестника», «Губернских ведомостей».

Беларуская журналістыка ў МІЖРЭВАЛЮЦЫЙНЫ перыяд

(чэрвень 1907–люты 1917 гг.)

Выдавецкая дзейнасць сацыял-дэмакратаў, бальшавiкоў, меншавiкоў, грамадоўцаў, бундаўцаў, эсэраў, у 1907—1917 гг. Лiстоўкi камiтэтаў РСДРП «Таварышы рабочыя!» (Мiнск), на беларускай мове «Таварышы салдаты!” (Слуцк), «Таварышы!» (Гомель) i iнш.

Газета «Наша нiва» у час вайны. Прапаганда ў газеце праграмы Беларускай сацыялiстычнай грамады (БСГ). Сялянскае i рабочае пытаннi. Мiжнароднае жыццё ў газеце. «НН» аб гiсторыi, этнаграфii, фальклоры беларусаў. Пiсьменнiкi-публiцысты «Нашай нiвы» — Я. Купала, Я. Колас, Ядвігін Ш., М. Багдановiч, М. Гарэцкi, З. Бядуля, Ц. Гартны. А. Уласаў, Я. Купала — рэдактары «Нашай нiвы». «Наша нiва» — асяродак Адраджэння. Значэнне газеты ў фарміраванні беларускай нацыi i стварэннi дзяржаўнасцi. Нашаніўская праграма нацыянальна-дэмакратычных рэформ.

Стварэнне сельскагаспадарчага часопiса «Саха» (1912 г.). Тэматыка выдання.

Першыя беларускамоўныя дзiцячыя выданнi — часопiсы «Ранiца» (г. Пецярбург, 1914 г.), «Лучынка» (г. Мiнск, 1914 г.). Творы Я. Коласа, У. Уласава, Цёткi, Б. Тарашкевiча, А. Паўловiча, Ц. Гартнага, Ядвiгiна Ш., У. Галубка, Я. Купалы, Л. Гмырака i iнш. у часопiсах.

Газеты «Дзяннiца» (г. Петраград, 1916 г.), «Swietac» («Светач») — г. Петраград, 1916 г. аб становiшчы Беларусi ў час iмперыялiстычнай вайны. Ц. Гартны — рэдактар і публіцыст.

Выданне газеты «Homon» («Гоман») — г. Вiльня, 1916—1918 гг. В. Ластоўскi — рэдактар газеты. «Гоман» аб беларускiм Адраджэннi.

Стварэнне газет «Минское слово», «Окраина России», «Белорусская жизнь», часопiса «Крестьянин».

Працяг выхаду «Виленского вестника», «Губернских ведомостей». Пераезд рэдакцыi «Виленского вестника» ў Гомель (1915 г.).

Рэлігійныя праваслаўныя выданні. «Епархиальные ведомости» .

Друк Беларусі ў час падрыхтоўкі і правядзення КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ (1917)

Закрыццё дарэвалюйцыйных газет.

Стварэнне Беларускага нацыянальнага камiтэта (БНК) i яго газеты “Вольная Беларусь”. Выхад газет «Грамада», «Гоман», «Хрысцiянская думка». Тэматыка выданняў у перыяд дзейнасці Часовага ўрада.

Стварэнне Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў i iх друкаваных органаў — газет «Известия Советов».

Барацьба сацыял-дэмакратычных i меншавiцка-эсэраўскiх прадстаўнікоў у Саветах i iх друкаваных органах. «Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов». М. Фрунзе — рэдактар.

Стварэнне «Крестьянской газеты».

Выхад  армейскiх  перыядычных  выданняў — газет  «Фронт»,  «Голос  II  армии», «Голос Х армии», «Наша газета» i iнш.

Арганiзацыя i выхад газеты «Звезда» — першай масавай газеты РСДРП(б) i бальшавiкоў Заходняга фронту ў Беларусi. Праграма бальшавiкоў па праблемах вайны, мiру i рэвалюцыi. Перамена назвы («Молот», «Буревестник»). Публiцысты «Звезды» — А. Мяснiкоў, М. Фрунзе, В. Кнорын, К. Ландэр і інш.

Журналістыка Беларусі ў гады замежнай інтэрвенцыі

і ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ (1918-1920 гг.)

«Звезда» — першая  масавая газета у сiстэме бальшавiцкай прэсы.

«Дзяннiца» – першая савецкая газета на беларускай мове. Ц. Гартны i Янка Нёманскi – рэдактары «Дзяннiцы».

Стварэнне БНР (Беларускай народнай рэспублікі). Выхад часопiсаў «Белорусская криница», «Чырвоны шлях»; газета Смаленскага аддзялення Белнацкома «Рунь».

Перыядычныя  выданнi  на  тэрыторыi  Беларусi ў час нямецкай акупацыi. Рубрыка «Звезды» «У акупiраваным краi».

Аднаўленне сеткi перыядычнага друку пасля выгнання нямецкiх захопнiкаў з Беларусi. Мерапрыемствы ўрада БССР па ўмацаванню прэсы

Газеты на мовах нацыянальных меншасцяў («Млот» (польск.), «Векер» (яўрэйск.) і інш.).

Беларускiя выданнi ў час польскай  акупацыi. Газеты  «Звон», «Беларусь», iх iдэйна-тэматычная накiраванасць. Адлюстраванне ў падпольных i партызанскiх газетах, лiстоўках барацьбы беларускага народа супраць белапольскiх акупантаў. Газета партызан-камунiстаў «Белорусская правда».

Стварэнне газеты «Савецкая Беларусь». Удзел у рабоце рэдакцыi Ц. Гартнага, М. Чарота, К. Крапiвы, З. Бядулi, П. Труса. Пытанні дзяржаўнага i культурнага будаўнiцтва.

Журналістыка Беларусі ў МІЖВАЕННЫ перыяд (1921-1939)

Аднаўленне гаспадаркі.

Арганізацыя Беларускага бюро Расiйскага тэлеграфнага агенцтва (Бел РАСТА).

Выданне ЦБ КП(б)Б масавай сялянскай газеты “Белорусская деревня”.

Першыя маладзёжныя выданнi: «Красная смена», «Юный пахарь», «Малады араты» (Мiнск), «Набат молодёжи» (Гомель); дзiцячы часопiс «Зоркi». Стварэнне прафсаюзнага друку.

Беларускi друк i новая эканамiчная палiтыка НЭП.

Крызiс друку 1921-1922 г. i закрыццё пераважнай большасцi павятовых газет. Мерапрыемствы кiраўнiцтва рэспублiкi па умацаванню палiграфiчнай базы перыядычных выданняў.

Часопiсы «Полымя», «Маладняк», «Известия Гомельского губкома РКП(б)».

Выданне ў Беларусi насценных газет.

Развiццё масавага рабселькораўскага руху. Падрыхтоўка i правядзенне I, ІІ, ІІІ Усебеларускіх з‘ездаў рабселькораў. Стварэнне газеты «Рабселькор», часопiса «Районная печать».

Узбуйненне тэрыторыi Беларусi (1924) i стварэнне сеткi акруговых перыядычных выданняў на беларускай мове.

Пераход «Звязды» на беларускую мову.

Выданнi на мовах нацыянальных меншасцяў («Юнгер арбетер», «Гвязда млодзежна», «Векер», «Млот», «Акцябр», «Раўдонасіс артояс» і інш.).

Лiквiдацыя акруг i разгортванне сеткi раённых газет. Газета “Бальшавiк Барысаўшчыны”, «Чырвоная Полаччына», «Калгаснік Мазырышчыны» і інш. Развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы раённых выданняў; падрыхтоўка кадраў беларускай журналiстыкi. Часопiсы «Савецкае будаўнiцтва», «Беларуская работнiца i сялянка», «Беларусь калгасная», «Плуг».

Прапаганда ў друку перадавога вопыту калгаснага ладу жыцця.

Новыя формы i метады работы друку: сустрэчныя планы, вытворчыя агляды, пераклiчкi, анкеты чытачоў, днi прамысловасцi, конкурсы, выяздныя рэдакцыi, вагон-рэдакцыi. «Адкрытыя пiсьмы» «Звязды», стварэнне ўдарных рабселькораўскiх брыгад.

Узнікненне і развіццё беларускага радыё.

Стварэнне БелТА (1932 г.).

Згортванне палiтыкi беларусiзацыi да 1930-х гг.

Стаханаўскi рух i яго асвятленне ў перыёдыцы.

Стварэнне газеты «Літаратура і мастацтва» (1934 г.). ЛІМ

Журналістыка ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1938-1944)

Перадваенны этап:

Стварэнне газеты «Знамя юности» (1938 г.).

Выкрыццё ў перыёдыцы “ворагаў народа”, “шкоднiкаў” i гiстарычная праўда абвiнавачванняў i працэсаў 30-х гг. з пазiцый гуманнасцi i дэмакратыi.

Стварэнне сеткi перыядычных выданняў у вызваленых абласцях Заходняй Беларусi.

Рэарганiзацыя дзейнасцi друку.

Выхад агiтплаката «Раздавiм фашысцкую гадзiну» (пераймен. у мірны час у “Вожык”). Публiцыстычная дзейнасць беларускiх паэтаў i празаiкаў Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, М. Танка, П. Броукi, К. Крапiвы, А. Астрэйкi i iнш.

Выданне газеты «Савецкая Беларусь» на беларускай мове ў г. Арол. Распаўсюджванне газеты на акупiраванай тэрыторыi Беларусi.

Газеты «За Савецкую Беларусь», «За Свабодную Беларусь». Памфлеты  i  фельетоны К. Крапiвы, К. Чорнага, I. Гурскага,  П. Глебкi,  М. Машары.

Падпольны i партызанскi друк на тэрыторыi Беларусi i яго iдэйная барацьба з калабаранцкімі выданнямi на тэрыторыi Беларусi («Менская газета», «Пагоня», «Баранавiцкая газета», «Газета Случчыны», «Слонiмскi кур‘ер», «Беларускi работнiк» i iнш.). Выданне падпольнай газеты «Звязда» ў акупiраваным Мiнску. «Звязда» і газета «Чырвоная змена» у зоне партызанскіх злучэнняў.

Беларуская журналістыка ў АДНАЎЛЕНЧЫ ПЕРЫЯД (1946-1955 гг.)

Партыйныя пастановы аб друку i ўзмацненне iдэалагiчнага кантролю над перыёдыкай. Газета «ЛiМ» i яе роля ва ўзмацненнi прэсiнгу супраць творчай iнтэлiгенцыi. Крытыка твораў пiсьменнiкаў, драматургаў, паэтаў на старонках газеты. Рэпрэсiўная палiтыка ў калектывах рэдакцый часопiсаў «Полымя» i «Беларусь», газеце «ЛiМ».

Пастановы аб паляпшэннi работы раённых газет i пераход iх на чатырохпалосны фармат.

Формы масавай работы — рэйды, агляды, выяздныя рэдакцыi.

Гiгантаманiя i яе адлюстраванне на старонках перыядычных выданняў.

Журналістыка Беларусі 1950-1980-х гг.

Змяншэнне колькасцi беларускамоўных выданняў.

Выкрыццё культу асобы Сталiна i дэмакратызацыя СМI.

Выданне дзіцячага часопiса «Вясёлка».

Стварэнне шматтыражных выданняў на прадпрыемствах, у iнстытутах, калгасах i саўгасах.

Адкрыццё 1 студзеня 1956 г. і развіццё тэлевяшчання ў Беларусі.

Газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Знамя юности», іх тэматыка.

Шэфства газет над важнейшымi будоўлямi i прадпрыемствамi ў 1960-я гг.

Выхад газеты «Вечерний Минск», праблемы сталіцы Беларусі.

Цэнзурныя абмежаваннi ў друку. Замоўчванне друкам негатыўных з‘яу, праблем i супярэчнасцей. Забароненыя тэмы для СМI, пашырэнне параднасцi i словаслоў‘я, «палiтычнай траскатнi».

Беларуская журналістыка ў перыяд крызісу сацыялістычнай сістэмы,
ПЕРАБУДОВА

Стварэнне бюлетэняў «Весткi Адраджэння», «Супольнасць» i iх тэматыка.

Часопiсы рэлігійнага кірунку «Праваслаўная думка» i «Унiя». Аднаўленне “Епархіяльных ведамасцяў”.

Заснаванне «Народнай газеты», “Рэспублікі”. Тэма Адраджэння на старонках друку: пераемнасць традыцый, падтрымка новых iдэй.

Дзяржаўная і недзяржаўная, прэса “новых партый”.

«Белыя плямы» у беларускіх газетах.

Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі (1994 г.).




1. Адольф Слаби - немецкий пионер радиосвязи
2. Авиньонское пленение пап
3. ТЕМА 8- УХОД ПРИ ЗАБОЛЕВАНИЯХ ОРГАНОВ ДЫХАНИЯ
4. Трудовые затраты как потенциальная будущая выгода предприятия
5. ТЕМА 3 КОМАНДНІ ТА ОРГАНІЗАЦІЙНІ ЗМІНИ Поняття групи та переформування її в команду Рабочая группа э
6. Управленческий финансовый учет Целью РГР является углубленное изучение состава и содержания финансо
7. Курсовая работа- Затраты на предприятии
8. ТЕМАТИКА КОНТРОЛЬНЫХ РАБОТ Влияние процесса формирования художественного рынка на развитие изобразит
9. Реферат- История развития учения о кровообращении
10. Вставай Вставай Сука драная Сука Сука драная Вставай сука Вставай Вставай.html
11. на тему- Управление организационными конфликтами на примере ООО
12. Основы социально-экономической статистики
13. і Характеристика підписується керівником відповідного правоохоронного чи судового органу
14. Краткий курс словесности
15. Анализ финансово-Хозяйственной деятельности предприятия ГУП комбинат строительных материалов
16. Логика
17. Тематические контрольные работы Контрольная работа 1 Вариант 1 1
18.  Тюмень 2003. 57с. В словаре рассмотрены специальные термины театрального эстрадного искусства
19. задание Частота вращения вала двигателя ; Частота вращения выходного вала ; Вращающий момент на вы
20. Переменная ~ изменяющаяся величина способная принимать любое значение из установленного множества