Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
1 пытанне:
Мовазнаўства гэта навука пра натуральную чалавечую мову і мовы свету як яе прадстаўнікоў. Пачало развівацца ў Азіі (Месапатаміі) ў ІІІ тыс. да н.э., гэта даволі маладая навука, бо раней мова не лічылася нечым цяжкім для вывучэння. Першая граматыка санскрыту Паніні (пятае ст. да н.э.)У свеце налічваецца каля 6 тысяч моў і толькі іх 10 частка мае сістэму пісьма. Мовазнаўства падзяляецца на агульнае і прыватнае, тэарэтычнае і прыкладное, сінхранічнае і дыяхранічнае, супастаўляльнае і тыпалагічнае.
Прадмет вывучэння мовазнаўства мова, задача вывучэнне мовы з усіх бакоў.
Асноўные праблемы: прырода і сутнасць мовы, унутраная будова мовы, паходжанне і развіццё мовы, класіфікацыя моў, метады даследавання, выкарыстанне мовы і сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі.
Мовазнаўства мае цесную сувязь з гуманітарнымі навукамі (літаратуразнаўства, псіхалогія, археалогія) і прыродазнаўчымі навукамі (фізіка, медыцына, семіётыка).
2 пытанне:
Паняцце мовы ўключае ў сябе тое, што яна зяўляецца сістэмай знакаў.
Семіётыка навука аб знаках. Знак гэта матэрыяльны абект для перадачы інфармацыі, які мы можам успрыняць пры дапамозе розных органаў. Ён мае шмат асаблівасцей, якія і робяць яго знакам: наўмыснасць, двухбаковасць (форма можа быць графічнай або акустычнай, змест гэта заключаная ў яго інфармацыя),
канвенцыянальнасць (дамоўленасць), абумоўленасць, камунікатыўнасць, сацыяльнасць. Гук не знак, бо ў ім няма зместу. Марфема субзнак, мае і змест і форму, але не самастойная. Слова класічны знак. Сказ суперзнак.
Аманімія форма застаецца, змест мяняецца. Сінанімія наадварот.
Універсальныя сувязі, якімі звязаны ўсе моўныя знакі сінтагматычныя (словы-партнёры) і парадыгматычныя (словы-дублёры).
3 пытанне:
Першым, хто раздзяліў мову і маўленне быў швейцарскі вучоны Ф. дэ Сасюр.
Мова гэта сістэма адзінак і правіл іх функцыявання, якія выкарыстоўваюцца для зносін між людзьмі.
Маўленне канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і бывае вусным і пісьмовым, рэалізацыя сістэмы.
Мова рэалізуееца ў маўленні, яны складаюць дзве часткі аднаго цэлага.
Адрозненні мовы і маўлення: мова абстрактная і ўзнаўляльная, маўленне канкрэтнае і непаўторнае, мова патэнцыйная, маўленне актуальнае, мова стабільная і ўнармаваная, маўленне зменлівае і варыянтнае, мова мае ўзроўневую будову, маўленне лінейную, мова першасная, маўленне другаснае, мова незалежная ад сітуацыі, маўленне залежнае, мова не можа быць ацэненай, маўленне можа.
4 пытанне:
Структура мовы сукупнасць сувязей і адносін, спосаб арганізацыі сістэмы. Узроўні мовы сукупнасць больш менш аднародных адзінак мовы і правіл іх функцыявання.
Узроўні мовы:
Узровень |
Адзінка мовы |
Адзінка маўлення |
Сінтаксіс |
Сказ |
Выказванне |
Лексіка |
Слова |
Алалекса |
Марфалогія |
Марфема |
Аламорф |
Фаналогія |
Фанема |
Гук |
Універсальныя сувязі, якімі звязаны ўсе моўныя знакі сінтагматычныя (словы-партнёры) і парадыгматычныя (словы-дублёры).
5 пытанне:
Функцыі мовы: камунікатыўная (зносіны, абмен інфармацыяй), кагнітыўная (мысленне), пазнавальная, намінатыўная, рэгулятыўная (уздзеянне на суразмоўцу), фатычная (“Як справы?”), эмацыянальная, магічная, эстэтычная (тэкст ператварае ў мастацтва), метамоўная.
Лакуна прадмет ёсць, а назвы няма (у англійскай мове «рука» - «hand» і «arm»). Фантом наадварот (казачныя героі).
6 пытанне:
Фанетыка вывучае гукі ў трох аспектах: акустычным, артыкуляцыйным і функцыянальным. Акустычны складаецца з сілы гуку, вышыні гуку, працягласці гуку і тэмбру. Артыкуляцыйны складаецца з трох фаз: экскурсія, вытрымка, рэкурсія. Функцыянальны гавора пра тое, што галосныя гукі часцей складаўтваральныя, але ў некаторых мовах і зычныя могуць выконваць гэтую функцыю.
7 пытанне:
Зычныя гукі падзяляюцца на санорныя (голас пераважае над шумам), звонкія (шум пераважае над голасам), глухія (толькі шум).
Галосныя гукі (толькі голас).
8 пытанне:
Моўны апарат сукупнасць органаў для ўтварэння гукаў. Перцэпцыя магчымасць успрымаць гукі, артыкуляцыя вымаўляць.
Будова моўнага апарату: дыхальны апарат (лёгкія, бронхі, трахеі), гартань (галасавыя звязкі), надгартанныя поласці (глотка, рот, нос). Органы маўлення падзяляюцца на актыўныя і пасіўныя.
9 пытанне:
Галосныя гукі класіфікуюцца паводле ўдзелу языка ў іх вымаўленні. У залежнасці ад гэтага яны адрозніваюцца месцам і спосабам утварэння. Месца (рад): пярэдні, сярэдні і задні. Спосаб (падём): верхні, сярэдні, ніжні.
Таксама можна адзначыць лабіялізацыю, назальнасць, працягласць (прыклад з эстонскай мовы: sada, saada, saaada), аднароднасць артыкуляцыі (манафтонг, дыфтонг, трыфтонг).
Сістэма галосных называецца вакалізмам.
10 пытанне:
Зычныя гукі класіфікуюцца паводле месца і спосабу ўтварэння. Месца: губныя, язычныя, увулярныя, гартанныя, фарынгальныя. Спосаб: змычныя, шчылінныя, афрыкаты, змычна-праходныя, дрыжачыя.
+ 7 пытанне.
Дадатковая артыкуляцыя: палаталізацыя (мяккасць), велярызацыя (цвёрдасць), лабіялізацыя (агубленасць), працягласць.
Сістэма зычных называецца кансанантызмам.
11 пытанне:
Пазіцыйныя змены гэта змены, якія залежаць ад пазіцыі гука ў слове. Да іх адносяцца: рэдукцыя галосных (змяненні гука не пад націскам, колькасная і якасная), аглушэнне на канцы слова і пратэза (бывае кансанантная - возера і вакалічная - ільвы).
12 пытанне:
Камбінаторныя змены гэта змены, якія ўзнікаюць з-за ўзаемадзеяння гукаў маўленчай плыні. Да іх адносяцца: акамадацыя (прагрэсіўная і рэгрэсіўная), асіміляцыя (па глухасці, звонкасці, мяккасці, цвёрдасці, шыпячасці), дысіміляцыя, дыярэза (капуста - капусны), гаплалогія (мінерал + логія = мінералогія), эпентэза (рубль - рубель), метатэза (ладонь - далонь), кантракцыя (француз-скі - францускі).
13 пытанне:
Націск бывае свабодны (дзеліцца на рухомы і нерухомы) і фіксаваны па месцы ў слове. Бывае дынімічны (выдзяляецца сілай), колькасны (выдзяляецца працягласцю) і музычны (выдзяляецца высатой голасу).
Ёсць мовы без націску палеаазіацкія. Існуюць асноўны і пабочны націскі (у складаных словах).
Фразавы націск выдзяляе слова ў выказванні, перанос яго стварае лагічны націск.
14 пытанне:
Фанема гэта найменшая адзінка мовы, якая служыць для ўтварэння, распазнання і адрознення значэнневых адзінак (слоў і марфем). Выконвае дзве асноўныя фуекцыі перцыптыўную і сігніфікатыўную. Адрозненні фанемы і гука: фанема абстрактная, яе нельга вымавіць, фанема моўная адзінка, фанема незалежная ад пазіцыі ў слове, фанема сацыяльная зява, фанем абмежаваная колькасць.
15 пытанне:
Прыметы фанем канстытуцыйныя, г.зн. пазіцыйна незалежныя. Яны падзяляюцца на інтэгральныя (агульныя для фанем): абедзве кансанантныя, глухія і дыферэнцыяльныя (розныя для фанем): адна вакалічная, другая кансанантная.
16 пытанне:
Пазіцыя фанемы гэта яе становішча ў слове, можа быць слабой і моцнай. Нейтралізацыя фанемы гэта страта ёй сігніфікатыўнай функцыі. Вылучаюць два асноўныя тыпы фанем варыянт і варыяцыя. Асноўны алафон гэта той, які стаіць у моцнай пазіцыі. Гіперфанема немагчымасць вызначыць асноўны алафон, паколькі ён не ўжываецца ў моцнай пазіцыі (слоўнікавыя словы).
17 пытанне:
Транскрыпцыя умоўная перадача гучання слова на пісьме. Транслітэрацыя умоўная перадача напісання слова адным алфавітам з іншага алфавіту. Фанетычная транскрыпцыя гэта дакладны запіс слова гукамі з уласцівымі адценнямі мовы або дыялекту. Фанематычная транскрыпцыя перадае фанемны склад слова.
Практычная транскрыпцыя перадача іншамоўных слоў сродкамі сваёй мовы з улікам іх вымаўлення (Петров - Пятроў).
Стэнаграфія спецыяльнае пісьмо для хуткага запісу вуснага маўлення.
18 пытанне:
Пісьмо штучна створаная сістэма графічных знакаў, якая служыць для перадачы вуснага маўлення на адлегласці і замацавання яго ў часе. Першым было прадметнае “пісьмо” сімвалы абазначалі пэўныя словы або дзеянні. Яно выступала ў некалькіх разнавіднасцях: прыродныя прыкметы і ўпарадкаваная сістэма пэўных прадметаў.
У сваім развіцці графічнае пісьмо прайшло некалькі этапаў:
1. Піктаграфія (рысункавае пісьмо)
2. Іідэаграфія (знакавае пісьмо) іерогліфы, клінапіс (рыскі), сілабаграфія (склад=знак)
3. Фанаграфія (літарнагукавае пісьмо): кансанантна-гукавае і кансанантна-вакалічна-гукавае.
19 пытанне:
Арфаграфія агульнапрынятая сістэма правіл, якая забяспечвае аднастайную перадачу маўлення на пісьме. Арфаграмма выбранае з некалькіх варыянтаў і прынятае як правільнае напісанне слова.
Існуе 4 прынцыпы арфаграфіі: фанетычны (напісанне супадае з вымаўленнем), марфалагічны (адны і тыя ж марфемы перадаюцца на пісьме нязменна), гістарычны (паводле старажытнага напісання), ідэаграфічны (рознае напісанне слоў з аднолькавым гучаннем). У беларускай мове спалучаюцца фанетычны і марфалагічны прынцыпы.
20 пытанне:
Марфема мінімальная частка слова, якая мае пэўнае значэнне, зяўляецца субзнакам. Условах марфемы выдзяляюцца падборам і параўнаннем аднаструктурных слоў. Віды марфем: корань, афікс (любамая марфема, акрамя кораня) прэфікс, постфікс (суфікс і флексія), інтэрфікс (злучальны галосны), інфікс, конфікс, амбіфікс, трансфікс.
Афіксы могуць быць словаўтваральнымі і формаўтваральнымі.
Нулявы афікс не мае фармальнага гукавога ці моўнага выражэння, але зяўляецца паказчыкам пэўных граматычных значэнняў