У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

я і 1960я гг з 1970 ~ 1980х гг

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-03-30

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 2.2.2025

ЛЕКЦЫЯ №19. Кніга ў эпоху Навейшага часу

(другая палова ХХ – пачатак ХХІ ст.)

 У другой палове ХХ ст. працэс канцэнтрацыі выдавецкай вытворчасці прывёў да стварэння буйных выдавецтваў і прамысловых аб’яднанняў – канцэрнаў, мультымедыйных карпарацый. Буйнейшыя выдавецкія канцэрны набылі універсальны характар. Кніжны гандаль характарызаваўся развітым рынкам і высокім узроўнем расходаў на кнігі ў разліку на душу насельніцтва.

Пасля некаторага спаду ў 1950-я і 1960-я гг., з 1970 – 1980-х гг. назіраецца тэндэнцыя не толькі роста колькасці выдавецкай прадукцыі, але і рост кошту на кнігі. Адначасова, даволі значнае месца ў кніжным патоку займаюць “кішэнныя” выданні ў мяккай вокладцы – “покет-бук” або “пейпер-бук”, бестселеры.

У распаўсюджанні выдавецкай прадукцыі важную ролю адыгрываюць як прафесійныя аб’яднанні кнігавыдаўцоў і кнігагандляроў, так і кніжныя клубы, якія ствараюцца пры буйнейшых выдавецка-кнігагандлёвых кампаніях.

Значнае месца пачынае займаць і экспарт кнжнай прадукцыі, для дапамогі развіцця якога ствараюцца спецыяльныя арганізацыі, кшталту “Экспартных саветаў” пры асацыяцыях выдаўцоў, у якія ўваходзяць буйнейшыя выдавецкія групы і кампаніі.

Яшчэ адна асаблівасць еўрапейскага кнігавыдання – гэта падпарадкаванне яго амерыканскаму капіталу (яскравы прыклад –Францыя).

У другой палове ХХ ст. назіраецца паступовае памяншэнне колькасці спецыялізаваных прыватных кампаній. Так, напрыклад, навуковыя выданні, выданні па культуры ўсё больш фінансуюцца дзяржавай, грамадскімі арганізацыямі, мецэнатамі.

1970 – 1980-я гг. – пачатак выпуску кніг на нетрадыцыйных носьбітах – аўдыё- і відэакасетах, кампакт-дысках – CD (Францыя). У паліграфічнай прамысловасці таксама пачынаецца ўвядзенне камп’ютэрнай тэхнікі.

Краіны Усходняй Еўропы ў галіне выдавецкай справы мелі свае асаблівасці: у канцы 1940-х гг. адбываецца нацыяналізацыя прыватных выдавецтваў, узнікаюць дзяржаўныя і грамадскія выдавецтвы, прымаюцца дзяржаўныя законы аб друку і ў кожнай краіне сацыялістычнага лагеру ствараюцца адзіныя дзяржаўныя кіруючыя цэнтры выдавецкай справай. Друк меў значны партыйны ўплыў і залежнасць ад савецкай палітыкі і ідэалогіі. Большасць выдавецтваў былі спецыялізаванымі (па гінах ведаў ці па тыпах выданняў). Калі ў развітых капіталістычных краінах выпуск мастацкай літаратуры займаў вядучае становішча, то ў краінах сацыялістычнага лагеру – гэта грамадска-палітычная літаратура. Значная частка ў кнігавыдавецкім рэпертуары належала перакладной літаратуры з рускай мовы. У некаторых краінах Усходняй Еўропы значнае месца ўдзялялася выданню бібліяфільскай і кнігазнаўчай літаратуры (Венгрыя, Польшча). Адна з тэндэнцый у кнігавыданні краін сацыялістычнага лагеру – змяншэнне кошту на кніжную прадукцыю, які, у большасці сваёй падтрымліваўся штучна. Для усіх гэтых краін характэрна развіццё эмігранцкага друку, а таксама “самвыдаву”.

З канца 1980 – пачатку 1990-х гг. пачынаецца працэс дэманапалізацыі дзяржаўнага кнігавыдання ў краінах Усходняй Еўропы – адбываецца рост прыватных выдавецтваў, акцыянерных прадпрыемстваў, цалкам назіраецца дэмакратызацыя друку. Праўда, некаторыя краіны, як Польшча, захоўвалі сваю традыцыйныю выдавецкую структуру, у якой і ў часы савецкай дамінацыі прадаўжалі дзейнічаць прадпрыемствы розных тыпаў і форм уласнасці: як дзяржаўныя, партыйныя, так і кааператышныя, царкоўныя, прыватныя.

У канцы ХХ ст. вядучымі кнігавыдавецкімі краінамі былі ФРГ, ЗША, Вялікабрытанія.

 Вялікабрытанія. На 1987 г. у Англіі было зарэгістравана 8 000 паліграфічных прадпрыемстваў, 23 500 выдавецтваў і выдавецкіх арганізацый, 350 з іх уваходзілі ў “Асацыяцыю выдаўцоў”. Цэнтр англійскага кнігавыдання – Лондан, у горадзе размешчана 86% усіх прадпрыемстваў кніжнай справы.

У Англіі асноўная частка выдавецкіх прадпрыемстваў – прыватныя. Існуе толькі 1 дзяржаўнае выдавецкае прадпрыемства – “Каралеўскае таварыства друку” (заснавана ў 1786 г.). Гэта універсальнае выдавецтва, фінансаванне якога ажыццяўляе дзяржава. Прадпрыемства мае ўласную друкарню, 9 кніжных магазінаў, свае прадстаўніцтвы не толькі ў 34 гарадах Англіі, але і ў 36 краінах свету. Штогод выпускае да 6 тысяч назваў кніг, каля 80 назваў розных часопісаў. 1/3 частка выдавецкай прадукцыі – гэта афіцыйныя выданні.

Значную ролю ў Англіі адыгрываюць выдавецтвы універсітэтаў – Оксфардскага (з 1585 г.) і Кембрыджскага (з 1583 г.). Напрыклад, выдавецкая марка выдавецтва Оксфардскага універсітэта – гэта тры кароны, якія сімвалізуюць тры асноўныя задачы выдавецтва: выданне навуковай кнігі, яе папулярызацыя і рэнтабельнасць. Выданні разлічаны на розныя групы чытачоў – вучоных, студэнтаў, фермераў, рабочых.

На кніжным рынку краіны дамінуюць12 выдавецкіх груп-канцэрнаў, якія маюць значны ўплыў на міжнародны кніжны гандаль.

У Англіі дзейнічаюць і “сямейныя” выдавецтвы – “Макмілан і К°”, “Лонгмэн груп” і інш. Буйнейшае выдавецтва па выпуску кніг “кішэннага” фармату – “Пінгвін”. 55% яго выдавецкай прадукцыі ідзе на экспарт. Для выдавецтва характэрна выданне серыяльнай літаратуры, кніг, падабраных па “касеіах” (напрыклад, 10 кніг аднаго аўтара), якія афармляюцца адпаведна іх тэматыкі (у блакітнай вокладцы з выявай пінгвіна друккуюцца выданні па мастацкай літаратуры; у аранжавай з выявай пелікана – навукова-папулярныя выданні). 50% кніжнай прадукцыі выдавецтва – мастацкая літаратура. Па чытацкім прызначэнні палову выданняў складае дзіцячая літаратура.

У Англіі працуюць і невялікія спецыялізаваныя выдавецтвы, як “Путнэм”, якое займаецца выпускам мастацкай літаратуры і літаратуры па мастацтве. У Англіі працуе больш за 30 прыватных кніжных клубаў.

Сярэдні выпуск кніг штогод складае больш за 95 тысяч назваў )у сярэдзіне 1990-х гг.). На першым месцы ў кнігавыдавецкім рэпертуары – мастацкая літаратура, 40% якой выпускаецца ў мяккай вокладцы – “покет-бук”; 35% – у цвёрдай вокладцы. Бестселерамі лічацца тыя кнігі, якія прададзены на працягу года ў колькасці 50–100 тысяч экземпляў (у цвёрдай вокладцы) і 1 млн. – у мяккай вокладцы. На другім месцы – выпуск дзіцячай літаратуры (асаблівай папулярнасцю карыстаюцца раманы для падлеткаў і навуковая фантастыка). 15–20% у кніжным рэпертуары англійскіх выдавецтваў займае навуковая і навукова-папулярная літаратура. У апошні час назіраецца рост выданняў па мастацтве, а таксама такіх відаў выданняў, як вучэбныя, даведачныя і энцыклапедычныя. Штодзень у Англіі выходзіць каля 30 млн. экземпляраў газет.

Германія. У сярэдзіне 1990-х гг. у аб’яднанай Германіі налічвалася больш за 19 тысяч выдавецкіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у нацыянальную асацыяцыю “Біржавы саюз нямецкіх кнігагандляроў” (заснавана у 1955 г.). Арганізацыя мае сваю ўласную спецыялізаваную бібліятэку па пытаннях выдавецкай справы і кніжнага гандлю.

У Германіі дзейнічаюць мультымедыйныя карпарацыі – “Асель Шпрынгер Фэрлаг Гмбх”, “Хольцбрынг”, якія аб’ядналі шэраг больш дробных выдавецкіх прадпрыемства. Сярод спецыялізаваных выдавецтваў – “Бракгаўз”, “Кезель Фэрлаг” (з 1593 г.), “Селіер Фэрлаг” (з 1702 г.), “Фішэр Фэрлаг”, “Юліус Шпрынгер Фэрлаг і К°” (з 1884 г.). Выдавецтва “Ровальт Гмбх” (заснавана ў 1908 г., у другой палове ХХ ст. увайшло ў склад “Хольцбрынга”) выпускала знакамітую кніжную серыю “Ro-Ro-Ro” (Ратацыйныя Раманы Ровальта), дэвізам якой быў: “Як мага больш літар на як мага меншым лісце паперы за як мага меншы кошт”. Выдавецтва “Антона Хізэрмана” вызначылася выпускам “Кнігазнаўчай бібліятэкі”, шматтомных бібліяграфічных выданняў. Выдавецтва “Фэрлаг Кунст” (заснавана ў 1952 г.) спецыялізуецца на выпцску кніг па мастацтве.

Італія. Для Італіі характэрна таксама канцэнтрацыя і манапалізацыя кнігавыдавецкай справы, у якой прымаюць удзел нават буйнейшыя прамысловыя канцэрны, як, напрыклад аўтамабільны канцэрн “ФІАТ”. У 1869 г.у Італіі была заснавана “Асацыяцыя італьянскіх выдаўцоў і кнігагандляроў”. У 1946 г. дзейнасці асацыяцыі была ўзноўлена і атрымала назву “Італьянская асацыяцыя выдаўцоў”. У яе складзе 400 членаў. У параўнанні з англамоўнымі краінамі ў Італіі тыражы кніг у 6–7 раз меншыя. У сярэдзіне 1990-х гг. каля 3 тысяч выдавецтваў сканцэнтраваны на Поўначы і ў Цэнтры Італіі. Больш за 50% кніжнага рынку знаходзіцца ў руказ 7 буйнейшых выдавецкіх фірм. Галоўны выдавецкі цэнтр – Мілан. Буйнейшае універсальнае выдавецтва – выдавецкая група “Мандадоры” (заснавана ў 1907 г.). Мае 40 кніжных магазінаў за мяжой Італіі, распаўсюджвае сваю прадукцыю праз уніжныя клубы. Сярод універсальных выдавецтваў – “Рыцолі”, “Каса Эзсторычэ Сансоні” (заснавана ў 1873 г.); спецыялізаваных – “Інстытут Геаграфіі Агастыні” (з 1901 г.) – першае італьянскае выдавецтва па выпуску геаграфічнай літаратуры, картаў і атласаў. Энцыклапедычныя выданні выпускаюць выдавецтвы “УІЭТ” і “Куцыя” (з 1988 г.), па культуры – “Эйнаўдзі” ( заснавана ў 1933 г.). У Італіі дзейнічаюць царкоўныя і партыйныя выдавецтвы. Значная частка кнігавыдавецкага рэпертуару – перакладная літаратура.

Галандыя. 60% усіх кніжных выданняў Галандыі выпускае 18 выдавецкіх канцэрнаў, сярод якіх адзін са старэйшых – “Эльзевір”. У краіне развіта не толькі сістэма кніжных клубаў, але і “кніга-поштай”. Галандскія выдаўцы экспартуюць свае выданні ў 140 краін свету. З 1979 г. у Галандыі існуе “Экспартны савет”, з 1815 г. – буйнейшае прафесійнае аб’яднанне. У 1990-я гг. у Галандыі каля 560 выдавецкіх прадпрыемстваў. Кнігавыдавецкія і кнігагандлёвыя цэнтры сканцэнтраваны  не толькі ў Амстэрдаме (працуе 100 выдавецтваў), але і іншым буйнейшых гарадах краіны. З 1959 г. у Галандыі выпускаецца папулярная кішэнная серыя – “Бей”.

Францыя. У сярэдзіне 1990-х гг. у Францыі каля 15 тысяч выдавецтваў, каля 3 тысяч паліграфічных прадпрыемстваў. Асноўны выдавецкі цэнтр – Парыж. 70% кніжнага рынка прыпадае на 2 канцэрны – “Ашэт” і “Груп дэ ла Сітэ”. Характэрнай асаблівасцб кніжнай справы Францыі з’яўляецца супрацоўніцтва з амерыканскім капіталам, асабліва па выпуску медыцынскай і навукова-тэхнічнай літаратуры. З 1847 г. у Францыі існуе “Таварыства выдаўцоў і кнігагандляроў”. Значнае месца займае экспарт французскамоўнай кнігі. У Францыі існуе дзяржаўная падтрымка кнігавыдання Міністэрствам культуры і Міністэрствам замежных спраў. Дзяржавай фінансуецца выпуск навуковых выданняў. У 1961 г. быў створаны “Саюз выдаўцоў французскай мовы”, каб займацца папулярызацыяй французскамоўнай кнігі, стумуляваць яе выданне і супрацьстаяць канкурэнцыі англамоўных выданняў. Буйнейшае выдавецтва па выпуску масавай кнігі (у асноўным дэтыктыўнай, эратычнай) – “Філіпакі” (заснавана ў 1970 г.). Аднак выдавецтва выпускае і навукова-пазнавальную літаратуру, як серыя “Хачу ўсё ведаць”. Сярод спецыялізаваных выдавецтваў вызначаецца выдавецтва па выпуску кніг для дзяцей – “Л’Эколь дэ Луазіар”; аўдыёкніг – “Фернан”.

Расія. У пачатку ХХІ ст. у Расіі актыўна дзейнічае каля 6 тысяч выдаўцоў (у ССР іх было не больш 250), укараняюцца новыя формы кніжнага гандлю (уключаючы інтэрнет-тэхналогіі), знікла паняцце “кніжны дэфіцыт”. У краіне дзейнічае больш за 4,5 тысячы кніжных магазінаў. У Расіі атрымліваюць далейшае развіццё рынкаввыя адносіны. У першае пяцігоддзе ХХІ ст. назіраўся рост колькасці выпуску назваў кніг (рэкордны паказчык – больш за 102 тысячы назваў у 2006 г.; у ССР рэкорд – 84 тысячы назваў), адначасова падае агульны тыраж выданняў, памяншаецца сярэдні тыраж кнігі, і ў выніку адбываецца павышэнне кошту на кнігі.

На змену разбуранай у канцы 1980-х гг. цэнтралізаванай сістэме (“Союз-книга”, рэспублікансім аптовым базам) прыйшлі дробныя, хаатычна раскіданыя кнігагандлёвыя фірмы. Ствараюцца кнігагандлёвыя арганізацыі і буйнейшымі выдавецтвамі (амаль усе спецыялізуюцца на масавай, забаўляльнай літаратуры – дэтэктывах, містыцы, “любоўных” і псеўдагістарычных раманах).

Вопыт замежных краін падказвае неабходнасць стварэння аптымальнай структуры кніжнай справы: дзяржаўна-карпаратыўнай. У Расійскай кніжнай палаце (атрымлівае абавязковы экземпляр усёй выпускаемай прадукцыі) створана і працуе Нацыянальная сістэма “Книги в наличии и печати” (“Букс ін прынт”). Асноўная задача сістэмы – прадастаўленне ўсім чытачам і суб’ектам кніжнага рынка Расіі кнігагандлёвай бібліяграфічнай інфармацыі аб перспектыўных і выйшаўшых з друку выданнях. Інфармацыю пра кнігі даюць не толькі выдаўцы, але кнігагандляры. Інфармацыю паступае ад выдаўцоў дабраахвотна і бесплатна, а за мяжой выдавецтвы абавязаны яе пастаўляць, бо могуць быць пазбаўленымі якіх-небудзь ільгот і прывілеяў, а таксама за гэта яны ўносяць плату.

Па афіцыйных дадзеных статыстыкі друку Расія займае трэцяе месца ў свеце па колькасці штогод выпускаемых назваў кніг, уступаючы толькі Кітаю (больш за 210 тысяч назваў) і ЗША (каля 200 тысяч назваў). Да 100-тысячнай мяжы ў колькасці выпускаемых выданняў набліжаюцца такія краіны, як Японія, Германія і Вялікабрытанія.

Статыстыка геаграфіі выпуска кніжных выданняў пацвярджае стабільныя пазіцыі лідэраў у расійскім кнігавыданні – гэта Масква, як агульнанацыянальны цэнтр кнігаввыдання. На яе долю прыпадае каля 56% усіх назваў і 85% агульных тыражоў. Таксама стабільна на другім месцы размяшчаецца Санкт-Пецярбург – адпаведна 10,5% назваў і 4% тыражоў. Назіраецца таксама рост кнігавыдання і ў расійскіх рэгіёнах (у Татарстане, Башкартастане, а таксама ў Саратаўскай, Самарскай, Омскай, Чалябінскай, Валгаградскай абласцях, дзе гадавы прырост колькасці назваў кніг і брашур скаладае 10-20%.

Сярод выдаўцоў-лідэраў на першым месцы па ўсіх паказчыках выдавецтва “Эксмо” (больш за 6 тысяч назваў і каля 70 тысяч тыраж); “АСТ” (каля 5 тысяч назваў, больш за 35 тысяч тыраж); “Дрофа”, “Просвещение”, “Экзамен ХХІ”, якія выпускаюць больш за 1 тысячу назваў у год. У першай дзесятцы дамінуюць выдаўцы, якія спецыялізуюцца на выпуску вучэбнай літаратуры.

 Значная ўдзельная вага ў кніжным рэпертуары належыць серыяльных выданням, як масавая, камерцыйная, так і спецыялізаваная, малатыражная. Вызначылася перавага выпуску сацыяльна значымай літаратуры (палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, тэхнічнай, па адукацыі і культуры). Назіраецца скарачэнне выпуску ў апошні час мастацкай літаратуры (бестселераў). Па мэтавым чытацкім прызначэнні пераважае дзіцячая літаратура.

Будучае кнігі. Як прадукт паліграфіі кніга яшчэ дамінуе на кніжным рынку. Але ўжо цяпер можна зафіксаваць з’яўленне новага віду кніжнай прадукцыі – так званых электронных кніг, здольных змясціць на сваіх “старонках” значна большы аб’ём інфармацыі – ад збору сачыненняў пэўнага аўтара да цэлай галіны ведаў. У будучым, як прадказваюць даследчыкі, адна такая кніга можа замяніць сабой цэлую бібліятэку. Тут можна прагназіраваць некалькі форм культурнай зменлівасці – якасці ініцыяванага ці спантаннага самаабнаўлення культуры – развіццё і дэградацыю. З аднаго боку, назіраецца страта кнігай свайго першапачатковага сэнсу, змена гэтага сэнсу, інтэрпрэтацыі і ацэнкі кнігі ў грамадскай думцы, што характэрна для дэградацыі аб’екта. З другога боку, кніга, займаючы сваю унікальную нішу ў сістэме традыцыйных духоўных каштоўнасцей, шукае сваё месца і ў электроннай культуры будучыні. Змену культурнай формы кнігі можна назіраць ужо сёння. Беларуская даследчыца Ю. Болатава сцвярджае, што беларуская кніга імкнецца, не страчваючы сваёй унікальнай сацыяльнай і культурнай ролі, адпавядаць сучаснай парадыгме. Так, многія падручнікі выдаюцца з дадаткам аўдыё- і відэаматэрыялаў. Назіраецца выбух выяўленчасці ў кнігавыданні. Кніга ў каляровай вокладцы, з ілюстрацыямі стала больш заўважальнай. З’яўляюцца кнігі нетрадыцыйнай формы.

Даследчыкі неадназначна інтэрпрэтуюць праблему кніжнай культуры і цывілізацыі. З аднаго боку, яны пацвярджаюць фарміраванне адзінай сусветнай супольнасці з неабмежаванымі магчымасцямі камунікацыі, з другога боку, занепакоены магчымасцю страты культуры. У першым выпадку кніга разглядаецца як з’ява гістарычная, што саступае месца новым носьбітам інфармацыі. А. Пяцігорскі сцвярджае, што з друкаванай кнігай адбудзецца тое, што калісьці адбылося з рукапіснай. У. Эка параўноўвае манітор з універсальнай кнігай, дзе свет прадстаўлены ў словах і падзелены на старонкі. Р. Эскарпі падкрэсліваў, што кніга з’яўляецца вынікам тэхнічных працэсаў і падпарадкавана ім. Тэхніка змяняе саму кнігу, а таксама яе месца і ролю ў жыцці чалавецтва. Адначасова даследчыкі занепакоены віртуальнасцю сацыяльнай рэальнасці і рэзка супрацьпастаўляюць “кніжную культуру” і “электронную цывілізацыю” (ці “беспапяровае грамадства”, “інфармацыйнае грамадства”). У якасці сінонімаў супрацьлегласцям “кніга і інфармацыя” выказваецца класічнае супрацьпастаўленне “культура і цывілізацыя”. Кніга, як культура ў тэорыі нямецкага культуролага О. Шпенглера, выкладзенай ім у працы “Закат Еўропы”, уяўляе з сябежывы арганізм, дае прастору для развіцця літаратуры і мастацтва, для творчага росквіту асобы і індывідуальнасці. У “інфармацыйнай цывілізацыі” няма месца для творчасці, у ёй пануе тэхніка і бяздушны інтэлект, яна ператварае людзей у істоты. Па меркаванні М. Бярдзяева, у культуры акцэнтуецца духоўны, індывідуальны, якасны, эстэтычны, стабільны, часам кансерватыўны пачатак, а ў цывілізацыі – матэрыяльны, колькасны, тыражаваны, агульнадаступны, дэмакратычны, прагрэсіўны. Менавіта такія ўласцівасці прыпісваюць адпаведна “кніжнай культуры” і “электроннай цывілізацыі”.

Такім чынам, прыхільнікі “тэхнізацыі культуры” разглядаюць друкаваную кнігу пераважна як спосаб фіксацыі сэнсавай інфармацыі з мэтай яе перадачы ў часе і прасторы і маюць рацыю ў тым, што “манаполія кнігі”, безумоўна, скончылася. Аднак традыцыйная кніга, на нашу думку, нягледзячы на развіццё эфектыўных сродкаў інтэлектуальнай камунікацыі, не толькі выжывае і не страчвае сваёй функцыі як аднаго са сродкаў чалавечага прагрэсу, але і далей развіваецца. Ніводны з новых тэхнічных сродкаў камунікацыі не можа цалкам замяніць кнігу. Але прыхільнікі друкаванай кнігі часта, абараняючы традыцыйныя каштоўнасці, не хочуць заўважаць перавагі новых тэхнічных сродкаў. На наш погляд, кніга з’яўляецца адначасова дасягненнем і культуры, і цывілізацыі, якія непадзельныя і не могуць існаваць адна без другой. Па меркаванні большасці даследчыкаў, друкаваная кніга і электронныя носьбіты інфармацыі будуць суіснаваць. Камп’ютэры, лічыць У. Эка, распаўсюджваюць новую форму адукаванасці, але яны не здатныя задаволіць тыя інтэлектуальныя патрэбы, якія самі і стымулююць. Гіпертэкст зробіць непатрэбнымі “даведачныя кнігі” (слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі), аднак камп’ютэр не заменіць “кнігу для чытання”. Г. Гесэ пісаў, што не трэба баяцца будучага знікнення кнігі, наадварот: чым больш з часам будуць задаволены пэўныя патрэбы мас у забавах і адукацыі з дапамогай іншых вынаходніцтваў, тым больш аўтарытэту верне сабе кніга.

Заданне для самастойнай работы:

Заканспектаваць наступны матэрыял, дапоўніўшы тэкст лекцыі,

1. Ленский, Б.В. Книгоиздательская система современной России [Тэкст] / Б.В. Ленский. – Москва : Наука, 2001. – C. 75–79.

2. Шомракова, И.А. Всеобщая история книги / И.А.Шомракова, И.Е.Баренбаум. – СПб., 2005. – С. 328–342.




1. Тема 6. 1. Тема 6
2. Тема XI ЗАСОБИ МАСОВОЇ ІНФОРМАЦІЇ Тема уроку Засоби масової інформації в демократичному суспільс
3. Задание 1 Авантюра заимств
4. методологічних поглядів на розуміння сутності змісту цілей завдань принципів критеріїв та організаційно
5. тема- Внешние устройства ПК
6. Отели Испании
7. Основные черты феодального уголовного права и процесса по каролине
8. Оксана Владимировна Солодовникова Прими силу рода своего
9. Маркетинговый анализ деятельности ООО Торговый дом Динамо
10. Психология и Христианство (Статья)