Сучасная беларуская літаратурная мова для студэнтаў 1 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецы
Работа добавлена на сайт samzan.net:
Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
от 25%
Подписываем
договор
Зацвярджаю
Пратакол пасяджэння кафедры
ад _29.11.2013 г. № 5
Загадчык кафедры філалогіі
__________Т.М. Пучынская
Пытанні да экзамену па дысцыпліне «Сучасная беларуская літаратурная мова» для студэнтаў 1 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці
1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура (БЯЛ-11)
- Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Беларуская мова сярод славянскіх моў.Сучасная беларуская літаратурная мова, яе вусная і пісьмовая формы.
- Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Слова як адзінка мовы. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае; свабоднае і несвабоднае (фразеалагічна звязанае, сінтаксічна абумоўленае).
- Мнагазначнасць слова. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафары прывычныя (акамянелыя, сцёртыя), агульнамоўныя, аўтарскія.
- Амонімы. Лексічныя амонімы (поўныя і няпоўныя). Шляхі ўзнікнення лексічных амонімаў. Марфалагічныя амонімы. Фанетычныя амонімы. Паронімы. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці.
- Сінонімы. Семантычныя, стылістычныя і семантыка-стылістычныя сінонімы. Абсалютныя сінонімы (дублеты). Кантэкстуальныя сінонімы. Сінанімічны рад. Шляхі ўзнікнення сінонімаў.
- Антонімы. Рознакаранёвыя і аднакаранёвыя антонімы. Антанімія і мнагазначнасць. Кантэкстуальныя антонімы. Слоўнікі антонімаў.
- Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай лексікі: індаеўрапейскія, агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы.
- Запазычаныя словы ў беларускай мове, іх прыметы. Семантычнае, фанетычнае і марфалагічнае асваенне запазычаных слоў. Калькі і паўкалькі. Экзатызмы. Варварызмы.
- Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка. Дыялектызмы, іх тыпы (лексічныя, семантычныя, фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя). Спецыяльная лексіка (тэрміналагічная і прафесійная).
- Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы). Гістарызмы часу і стылістычнага выкарыстання. Тыпы архаізмаў (лексічныя і семантычныя), іх выкарыстанне ў мове. Неалагізмы, шляхі іх узнікнення.
- Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм як адзінка мовы, яго асноўныя асаблівасці. Суадноснасць фразеалагізма з іншымі адзінкамі мовы (словам, свабодным словазлучэннем, сказам). Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці.
- Фразеалогія беларускай мовы паводле паходжання. Варыянтнасць фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў паводле адпаведнасці часцінам мовы, сінтаксічным адзінкам, паводле стылістычнай афарбоўкі.
- Парэміялогія. Устойлівыя параўнанні. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы, выслоўі і афарызмы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў, прыказак, крылатых слоў. Перыфраза.
- Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі (даведнікі). Будова слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных і лінгвістычных слоўніках.
- Арфаграфія. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Змест і задачы арфаграфіі, яе сувязь з фанетыкай і графікай. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі (фанетычны і марфалагічны). Абмежаванасць дыферэнцыйных і традыцыйных напісанняў у беларускай мове.
- Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе правапісу. Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе правапісу.
- Напісанні слоў разам, праз злучок і асобна.
- Правілы ўжывання вялікай літары.
- З гісторыі беларускай арфаграфіі. Станаўленне сучаснай беларускай арфаграфічнай сістэмы ў XIX пачатку XX ст. Змены і спрашчэнні беларускага правапісу ў 1933 г. Удакладненні і частковыя змены беларускага правапісу ў 1957г. Закон «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (23 ліпеня 2008 г.).
- Гукі [в], [ў] і іх месца ў сістэме зычных. Зычны [ў] і яго суадноснасць з гукамі [в], [л], [у]. Прыстаўныя зычныя і галосныя.
- Правапіс змякчальнага і раздзяляльнага мяккага знака.
- Правапіс галосных о, э а. Правапіс літар е, ё я.
Складальнік В. М. Шавель