Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

Подписываем
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
Подписываем
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»
Кафедра гісторыі і культуралогіі
Станаўленне і развіццё Суверэннай рэспублікі беларусь
(1991 2010 гг.)
МАТЭРЫЯЛЫ Для САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ
Для студэнтаў усіх факультэтаў
Горкі 2011
Рэкамендавана метадычнай камісіяй савета па гуманітарызацыі адукацыі і выхавання БДСГА 26.10.2010 (пратакол № 3).
Склала Н. А. Глушакова.
ЗМЕСТ
Уводзіны....……………………………………………………………………………… 3
Літаратура……………………………………………………………………………….. 87
УДК 94/99(476)072
Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1991 2010 гг.): матэрыялы для самастойнай працы / Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; скл. Н. А. Глушакова. Горкі, 2011. 88 с.
У кароткай і зручнай для карыстання форме прадстаўлены фактычны матэрыял па вузлавых праблемах сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да экзамену, семінарскіх заняткаў і правядзенні кампютэрнай прэзентацыі.
Для студэнтаў усіх факультэтаў.
Бібліягр. 34.
Рэцэнзенты: А.А. ГЕРАСІМОВІЧ, Г.А. ГУСАРАВА, кандыдаты гіст. навук, дацэнты.
© Складанне. Н. А. Глушакова, 2011
© Установа адукацыі
«Беларуская дзяржаўная
сельскагаспадарчая акадэмія», 2011
УВОДЗІНЫ
Мэтай дадзенай вучэбна-метадычнай распрацоўкі зяўляецца ака-занне студэнтам дапамогі ў прадметным засваенні курсу «Гісторыя Беларусі», сістэмнай арыентацыі ў працэсах сучаснага гістарычнага развіцця; фарміраванне інтарэса да грамадскага жыцця краіны; вы-хаванне гонару за сваю Радзіму і яе дасягненні.
Выданне падрыхтавана з улікам вопыту выкладання курсу «Гісто-рыя Беларусі» ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і зяўляецца працягам папярэдніх аналагічных выданняў. Яно прызвана вылучыць асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь з 1991 г. па сённяшні дзень; дапамагчы глыбей вывучыць і зразумець падзеі сучаснасці. Пры гэтым асноўны акцэнт зроблены на абагуль-ненне фактычнага матэрыялу, фарміраванне цэласнага ўяўлення аб вузлавых праблемах развіцця краіны.
Метадычнае выданне змяшчае пералік асноўных паняццяў і тэрмі-наў, храналогію падзей, план для самастойнай падрыхтоўкі, а таксама структурна-лагічныя схемы, табліцы і гістарычныя даведкі, што дапа-магае вызначаць паслядоўнасць развіцця падзей, правільна суадносіць гістарычныя факты, канцэнтраваць увагу на галоўным і замацоўваць атрыманыя веды.
Прадстаўленыя тэсты і пытанні для самакантролю накіраваны на папаўненне і абагульненне ведаў, фарміраванне агульнавучэбных і спецыфічных для вывучэння гісторыі ўменняў і навыкаў.
Прапанаваны матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да модуляў і экзамену, семінарскіх заняткаў і пры правядзенні кампю-тэрнай прэзентацыі на тэму «Суверэнная Рэспубліка Беларусь (1991 2010 гг.)».
Паняцці і тэрміны
Дэнансацыя, дзяржава прававая, дзяржава сацыяльная, дэмакратыя, ідэалогія беларускай дзяржавы, Канстытуцыя, медаль «Герой Бела-русі», палітычная партыя, Парламент (Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь), плюралізм, урад (Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь), унітарная дзяржава.
Храналогія
1990 г., 27 ліпеня прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэ-нітэце Беларускай ССР.
1991 г., 25 жніўня наданне статусу канстытуцыйнага закона Дэк-ларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Бела-рускай ССР.
1991 г., 26 жніўня прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап этап незалежнай дзяржавы.
1991 г., 19 верасня замена назвы «БССР» на назву «Рэспубліка Беларусь» і зацвярджэнне нацыянальнай сімволікі.
1994 г., 15 сакавіка прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
1994 г., 10 ліпеня Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А. Р. Лукашэнка.
1995 г., 14 мая рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях дзяр-жаўнага статуса беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга), эканамічнага збліжэння (інтэграцыі) з Расіяй.
1996 г., 24 лістапада рэспубліканскі рэферэндум, які адобрыў унясенне дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і пераня-сенне Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.
1996, 2001, 2006, 2010 гг. першы, другі, трэці і чацвёрты Усебеларускія народныя сходы.
2001, 2006, 2010 гг. выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перамогу на выбарах атрымаў А. Р. Лукашэнка.
2004 г., 17 кастрычніка рэспубліканскі рэферэндум аб унясенні паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, звязаных з парадкам правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Гістарычныя асобы
Андрэйчанка У. П. дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. па сённяшні дзень Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Карват У. М. ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэс-публіцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэс-публікі Беларусь Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў палаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей.
Лукашэнка А. Р. дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990 1994 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10 ліпе- ня 1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакаман-дуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 2001, 2006 і 2010 гг. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання беларускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.
Рубінаў А. М. дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 2010 г. па сённяшні дзень Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мясніковіч М. У. дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. У 1991 1994 гг. першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларусі, 1994 1995 гг. намеснік прэмер-міністра Беларусі, 1995 2001 гг. кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2001 г. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. У снежні 2010 г. прызначаны на пасаду прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Шушкевіч С. С. навуковец, савецкі і беларускі палітычны дзеяч. Удзельнік сустрэчы ў Белавежскай пушчы (Віскулі) (снежань 1991 г.) з Прэзідэнтамі Расіі Б. Ельцыным і Украіны Л. Краўчуком, дзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі СССР і стварэнні СНД. Пасля жні-веньскіх падзей 1991 г. Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Бе-ларусь (да студзеня 1994 г.).
План для самастойнай падрыхтоўкі
Аналіз заканадаўча-прававога афармлення дзяржаўнага суверэ-нітэту Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж прыпыненнем існавання СССР, стварэннем СНД і замацаваннем суверэнітэту Беларусі. Асобна пажадана спыніцца на рашэнні Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага ста-тусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпе-ня 1990 г., а таксама разглядзе Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», зацвярджэнні новай назвы краіны, дзяржаўнай сімволікі і інш. Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што асобнае месца ў замацаванні суверэнітэту краіны займала прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994 г.). Звярніце ўвагу на аналіз розных пунктаў гледжання па пытанні аб прыпыненні існавання СССР і падкрэсліце гістарычнае значэнне абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Аналізуючы асновы дзяржаўнага ладу краіны, важна правільна тлумачыць прынцып падзелу ўлад, характэрныя рысы дзяржаўнага суверэнітэту і прыкметы прававой дзяржавы. Мэтазгодна таксама спыніцца на працэсе фарміравання шматпартыйнасці ў рэспубліцы, уплыву палітычных партый і грамадскіх абяднанняў на фарміраванне і дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і грамадскае жыццё ў краіне.
Характарызуючы грамадска-палітычнае жыццё пазначанага пе- рыяду, варта спыніцца на разглядзе найважнейшых пытанняў раз- віцця краіны, што выносіліся на рэспубліканскія рэферэндумы (14 мая 1995 г., 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г.) і Усебеларускія народныя сходы (1996, 2001, 2006, 2010 гг.). Звярніце ўвагу на форму дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь да і пасля правядзення рэспубліканскага рэферэндума 24 лістапада 1996 г.
Гістарычная даведка
Звання «Герой Беларусі» былі ўдастоены за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны шэраг грамадзян нашай рэспублікі. Сярод іх генеральны дырэктар вытворчага абяднання «БелАЗ» П. Л. Марыеў. «БелАЗ» уваходзіць у лік вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці карернай тэхнікі. Заводу належыць каля 30 % сусветнага рынку карерных самазвалаў. У 2005 г. распрацаваны і выраблены самазвал грузападымальнасцю 320 т.
Званне «Герой Беларусі» атрымаў таксама генеральны дырэктар навукова-інжынернага РУП «Белаўтатрактарабудаванне» М. С. Высоц-кі. Ён стварыў шэсць пакаленняў магістральных аўтапаяздоў, апошнія з якіх адпавядаюць патрабаванням міжнародных стандартаў Еўра-2 і Еўра-3.
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П. П. Пракаповіч званне Героя Беларусі атрымаў за значны ўклад у забеспячэнне ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі, стабільнае функцыянаванне банкаўскай сістэмы, развіццё жыллёвага будаўніцтва і яго ільготнага крэдытавання, павышэнне на гэтай аснове ўзроўню жыцця насельніцтва рэспублікі.
Вышэйшай ступені адзнакі ўдастоены працаўнікі сельскагаспадар-чай вытворчасці. Сярод іх старшыня сельскагаспадарчага прад-прыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна В. І. Крамко, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат “Сноў”» Нясвіжскага раёна М. А. Карчміт. «Агракамбінат “Сноў”» са-праўдная візітоўка аграпрамысловага комплексу нашай краіны. Высокае званне атрымаў старшыня сельскагаспадарчага вытворчага каапера-тыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна В. А. Равяка, які працуе ў сельскай гаспадарцы больш за 30 гадоў і вывеў сваё прадпрыемства ў лік лепшых у рэспубліцы, ператварыўшы яго ў школу перадавога гаспадарчага вопыту.
Дадатковы матэрыял
«Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспуб-лікі, выказваючы волю народа Беларускай ССР, урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх зносінах і заяўляе аб рашучасці стварыць прававую дзяржаву.
Артыкул 1. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неадемнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу…
Артыкул 2. Грамадзяне Беларускай ССР усіх нацыянальнасцей складаюць беларускі народ, які зяўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы…».
Вызначце, у чым заключаецца гістарычнае значэнне прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава…
Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі зяўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы…
Артыкул 6. Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяў-ляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую…
Як рэалізаваны прынцып падзелу ўлады паміж заканадаўчай і выканаўчай яе галінамі згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?
Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
Пытанні для абмеркавання
Тэст
1. Калі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце?
2. Калі быў прыняты Закон аб наданні статуса кастытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР?
1) 27 ліпеня 1990 г.;
2) 6 верасня 1991 г.;
3) 25 жніўня 1991 г.; 4) 27 жніўня 1994 г.
3. Калі Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?
4. Хто быў абраны першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь?
1) А. Лукашэнка;
2) В. Кебіч;
3) С. Шушкевіч;
4) А. Дубко.
5. У які дзень у Беларусі адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?
6. 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. А ў якой еўрапейскай краіне адзначаецца Дзень бацькі?
7. 3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь зяўляецца святам:
|
а) увядзенне прэзідэнцкай фор-мы рэспублікі; |
|
б) абвяшчэнне Дня яднання Бе-ларусі і Расіі; |
|
в) абвяшчэнне Беларусі нейт-ральнай дзяржавай; |
|
г) дэнансацыя Дагавора аб утва-рэнні СССР. |
9. Вызначце правільную паслядоўнасць:
Паняцці і тэрміны
Аграгарадок, дзяржбюджэт, Еўразійская эканамічная супольнасць (ЕўрАзЭС), інавацыя, інвестыцыі, інтэнсіўны шлях, інфармацыйнае грамадства, ліберальная эканоміка, постіндустрыяльнае грамадства, прыватызацыя, сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка.
Храналогія
2004 г., сакавік прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага са-
цыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. (НСУР-2020).
2005 г., сакавік прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 2010 гг.
2007 г., чэрвень прыняцце Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007 2010 гг.
2007 г., сакавік прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
2010 г., сакавік прыняцце Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010 2015 гг.
План для самастойнай падрыхтоўкі
Характарыстыку асноўных тэндэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пажадана пачаць з аналізу эканамічных вынікаў распаду СССР. Пры гэтым мэтазгодна адзначыць, што для эканамічнага развіцця пачатку 1990-х гг. было характэрна падзенне тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнне асноўных эканамічных паказчыкаў. Таму ў сярэдзіне 1990-х гг. галоўнай задачай стала ажыццяўленне Праграмы выхаду эканомікі краіны з крызісу.
Можа быць карысным параўнанне цэнтралізаванай каманднай сістэмы кіравання эканомікай і рыначнай сістэмы з дзяржаўным кіраваннем. Асобна спыніцеся на характарыстыцы змен у эканамічным развіцці Беларусі, звязаных з пераходам да рыначнай эканомікі. Звярніце ўвагу на прычыны захавання моцнага дзяржаўнага сектара.
Разглядаючы асноўныя этапы і накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы фактычны матэрыял, прааналізуйце планы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, прынятыя на першым, другім, трэцім і чацвёртым Усебеларускіх народных сходах, і іх вынікі. Пажадана падкрэсліць, што выкананне рашэнняў першага Усебеларускага народнага сходу дазволіла нашай краіне першай на постсавецкай прасторы пераадоліць крызісныя тэндэнцыі ў эканоміцы і аднавіць у 2000 г. узровень вытворчасці прамысловай прадукцыі 1990 г.
На канкрэтных прыкладах пакажыце асноўныя дасягненні і праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі. Асобна спыніцеся на характарыстыцы Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 2010 гг., якая прадугледжвала прынцыпова новую сельскую сацыяльную структуру, а арыентацыя на стварэнне і развіццё аграмястэчак дазволіла забяспечыць рост дабрабыту і ўмоў жыцця сельскага насельніцтва.
Завяршаючы разгляд пытання, неабходна падкрэсліць, што асноўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны стала стварэнне і дзеянне аптымальнай сацыяльна-эканамічнай сістэмы, атрымаўшай назву беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Пры гэтым пажадана аргументавана выказаць свае адносіны да метадаў, якія выкарыстоўваюцца пры яе рэалізацыі, вызначыць яе характэрныя рысы, правесці параўнальны аналіз з ліберальнай мадэллю рынку.
Дадатковы матэрыял
«Мы не паддаліся спакусе разбурыць створанае пакаленнямі, ісці па крайне балючым і небяспечным шляху «шокавай тэрапіі», на якім чалавека падсцерагаюць беспрацоўе, галеча і адчай…
Мэты рэзкае павышэнне дабрабыту народа і набліжэнне яго да ўзроўню эканамічна развітых еўрапейскіх дзяржаў шляхам паступовага, эвалюцыйнага руху наперад, заснаванага на палітычнай і сацыяльна-эканамічнай стабільнасці грамадства. Убудоўванне беларускай эканомікі ў сістэму сусветных гаспадарчых сувязей пад кантролем грамадства і дзяржавы, падтрыманне навуковага патэнцыялу».
Вызначце, у чым заключаюцца прыкметы сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
«Упершыню за шматвяковую гісторыю наш народ стварыў суверэнную дзяржаву Рэспубліку Беларусь. Сёння наш суверэнітэт рэальны фактар сусветнай палітыкі…
Мы змаглі зрабіць нашу краіну не толькі суверэннай, але і эканамічна незалежнай…
Сёння мы жывём у стабільнай, шчаслівай, цывілізаванай краіне. У нас моцная эканоміка, развітыя навука і культура, адна з лепшых у свеце сістэма адукацыі. Поўнасцю забяспечана нацыянальная бяспека…
Мы павінны імкнуцца да таго, каб праз пяць гадоў якасць жыцця нашых грамадзян давесці да ўзроўню, параўнальнага з заходнееўрапейскім…
Каб дасягнуць пастаўленай мэты, нам неабходна навучыцца выкарыстоўваць больш дзейсныя падыходы, імкнуцца да больш высокага ўзроўню арганізацыі ўсёй нашай дзейнасці…
Мы ўжо шмат што зрабілі і маем права гэтым ганарыцца. Вынікі апошніх гадоў даказалі эфектыўнасць выкарыстання беларускай мадэлі для пераходнага перыяду развіцця дзяржавы».
Вызначце, у чым асаблівасці беларускай мадэлі эканомікі і яе адрозненні ад ліберальнай мадэлі рынку.
Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
Пытанні для абмеркавання
Тэст
1. На колькі працэнтаў знізіўся валавы ўнутраны прадукт прамысловасці Беларусі за 1994 1995 гг.?
1) На 5 %;
2) 9 %;
3) 13 %;
4) 20 %;
5) 25 %;
6) 24 %.
2. У якім годзе Беларусь першай з постсавецкіх рэспублік аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г.?
1) 1997 г.;
2) 1999 г.;
3) 2001 г.;
4) 2002 г.;
5) 2007 г.
3. У якім годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўпершыню заявіў аб беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця?
1) 1995 г.;
2) 1999 г.;
3) 2002 г.;
4) 2001 г.
4. У якім годзе быў праведзены першы Усебеларускі народны сход?
1) 1995 г.;
2) 1996 г.;
3) 2001 г.;
4) 2006 г.
5. У якім годзе быў праведзены трэці Усебеларускі народны сход?
1) 1996 г.;
2) 2001 г.;
3) 2005 г.;
4) 2006 г.
6. Суаднясіце паняцце з яго азначэннем.
Інвестыцыі |
мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуе дзяржаўны і прыватны сектары эканомікі, а дзяржава займае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва |
Інтэграцыя |
доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіны эканомікі ўнутры краіны і за мяжой |
Сацыяльна арыен- таваная рыначная эканоміка |
працэс, вынікам якога з'яўляецца дасягненне адзінства і цэласнасці, узгодненасць унутры сістэмы, заснаванай на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці асобных спецыяліза-ваных элементаў |
Дзяржава сацыяльная |
дзяржава, якая імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну належныя ўмовы іс-навання, сацыяльнай абароненасці, саўдзель-ніцтва ў кіраванні вытворчасцю |
7. Вызначце правільную паслядоўнасць:
Паняцці і тэрміны
ААН, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), глабалізацыя, Еўрапейскі Саюз, нейтральная дзяржава, Садружнасць незалежных дзяржаў (СНД), Саюзная дзяржава, ЮНЕСКА.
Храналогія
1991 г., 8 снежня падпісанне Пагаднення аб стварэнні СНД.
1992 г. адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН; падпісанне Рэспублікай Беларусь у Хельсінкі Заключнага акта Савета па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь бязядзернай зонай і дзяржавай, якая імкнецца да нейтралітэту. Канчатковы вывад ядзернай зброі за межы рэспублікі 1996 г.
1993 г., 31 снежня уваходжанне Рэспублікі Беларусь у Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
1995 г. далучэнне Беларусі да Праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».
1996 г., 2 красавіка падпісанне Дагавора аб стварэнні Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
1997 г., 2 красавіка утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.
1999 г., 8 снежня падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
2000 г. заснаванне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС).
Гістарычныя асобы
Мартынаў С. М. беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. З 2003 г. па сённяшні дзень міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мядзведзеў Д. А. расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, трэці (самы малады ў гісторыі сучаснай Расіі (42 гады і 8 месяцаў) Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, абраны на выбарах 2008 г. Вярхоўны Галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі і Старшыня Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Пан Гі Мун 8-ы Генеральны сакратар ААН, займае пасаду з 1 студзеня 2007 г. Змяніў на гэтым пасту Кофі Анана. Прафесійны дыпламат, раней працаваў у Міністэрстве замежных спраў і знешняга гандлю Паўднёвай Карэі і ў ААН.
Пуцін У. У. расійскі палітычны дзеяч, з 2008 г. па сённяшні дзень Старшыня Урада краіны. Другі Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі з 2000 па 2008 г. (пасля адстаўкі Прэзідэнта Б. М. Ельцына выконваў абавязкі Прэзідэнта краіны з 1999 па 2000 г.).
План для самастойнай падрыхтоўкі
Аналіз міжнароднага становішча і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і вызначэннем яе самастойнага знешнепалітычнага курсу. Пры гэтым пажадана параўнаць знешнюю палітыку краіны да і пасля абвяшчэння суверэнітэту па наступных прыкметах: удзел у рабоце ААН, статус дзяржавы ў міжнародных зносінах, удзел у ваенна-палітычных саюзах, валоданне ядзернай зброяй.
Неабходна падкрэсліць, што сёння Рэспубліка Беларусь з'яўляецца раўнапраўным і незалежным членам сусветнай супольнасці, ажыц-цяўляе самастойную знешнюю палітыку, асноўныя прынцыпы якой замацаваны ў Канстытуцыі. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці яна кіруецца прынцыпамі Статуту ААН і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь нейтральная бяз'ядзерная дзяржава.
Характарызуючы асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі рэспублікі на міжнароднай арэне, звярніце ўвагу на наданне асаблівай ролі ўмацаванню адносін з краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў, і ў першую чаргу з Расіяй. Выкарыстоўваючы фактычны матэрыял, вызначце асноўныя этапы інтэграцыйнага працэсу паміж Беларуссю і Расіяй, дасягненні і актуальныя пытанні супрацоўніцтва. Звярніце таксама ўвагу на праблемы, якія існуюць у пытаннях эканамічнай і палітычнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у адносінах рэспублікі з краінамі СНД і Еўропы.
Завяршаючы разгляд пытання, неабходна на канкрэтных прыкладах праілюстраваць шматвектарнасць знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь (развіццё сувязей з краінамі Захаду; фарміраванне на новай аснове адносін з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы; супрацоўніцтва з краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, далучэнне да працэсу глабалізацыі праз удзел у рабоце міжнародных арганізацый), абгрунтавана выказаць свае адносіны да інтэграцыйных працэсаў, у якіх удзельнічае рэспубліка.
Дадатковы матэрыял
З перадвыбарнай праграмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Верасень 2001 г.:
«Нашы перспектывы ў свеце:
Беларусь у цэнтры Еўропы, і яна будзе жыць у адзінай Еўропе, у міры і згодзе з усімі суседзямі.
Знешняя палітыка беларускай дзяржавы будзе заснавана на прынцыпах шматвектарнасці і захавання норм міжнароднага права.
Саюзныя адносіны з братняй Расіяй асноўны прыярытэт знешнепалітычнай дзейнасці кіраўніцтва Беларусі.
Мы будзем будаваць самыя трывалыя адносіны з нашымі суседзямі і краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў.
Адначасова мы адкрыты для ўсебаковага і раўнапраўнага супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі свету. Нам важна і выгадна выкарыстоўваць каштоўны вопыт і дапамогу ААН, Еўрасаюза, Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых міжнародных арганізацый і абяднанняў.
Але будаваць свае адносіны з усімі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі мы будзем толькі зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі».
У чым заключаецца шматвектарны знешнепалітычны курс Рэспублікі Беларусь?
Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
Пытанні для абмеркавання
Тэст
1. Kaлi ў Будапешце Прэзідэнты Беларусі, Pacii, ЗША, прэмер-міністр Вялікабрытаніі падпісалі Мемарандум, які ўтрымлівае гарантыі бяспекі ад ядзерных краін і палітычнай незалежнасці Беларусі?
1) 5 снежня 1994 г.;
2) 15 снежня 1995 г.;
3) 25 снежня 1996 г.;
4) 3 лістапада 1997 г.;
5) 5 снежня 1998 г.
2. Калі было падпісана Пагадненне аб утварэнні СНД?
1) 8 снежня 1991 г.;
2) 10 снежня 1991 г.;
3) 21 жніўня 1991 г.;
4) 18 снежня 1991 г.;
5) 21 снежня 1991 г.
3. Калі Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дэнансаваў дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР?
1) 8 снежня 1991 г.;
2) 10 снежня 1991 г.;
3) 21 жніўня 1991 г.;
4) 18 снежня 1991 г.;
5) 21 снежня 1991 г.
4. Калі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі i Pacii?
1) 2 красавіка 1996 г.;
2) 2 красавіка 1997 г.;
3) 23 мая 1997 г.;
4) 25 снежня 1998 г.;
5) 8 снежня 1999 г.
5. Калі быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Pacii?
1) 2 красавіка 1996 г.;
2) 2 красавіка 1997 г.;
3) 23 мая 1997 г.;
4) 25 снежня 1998 г.;
5) 8 снежня 1999 г.
6. Калі Беларусь i Расія падпісалі Дагавор аб Саюзнай дзяржаве?
1) 2 красавіка 1996 г.;
2) 2 красавіка 1997 г.;
3) 23 мая 1997 г.;
4) 25 снежня 1998 г.;
5) 8 снежня 1999 г.
7. З якой краінай Лацінскай Амерыкі Беларусь падтрымлівае плённыя адносіны?
1) Бразілія;
2) Перу;
3) Аргенціна;
4) Венесуэла;
5) Эквадор;
6) Парагвай.
8. З якой дзяржавай Усходу Беларусь падтрымлівае асабліва эфектыўныя адносіны?
1) Манголія;
2) КНДР;
3) Кітай;
4) Ветнам;
5) Паўднёвая Карэя;
6) Японія.
9. З якой дзяржавай Заходняй Еўропы Беларусь падтрымлівае асабліва плённыя эканамічныя сувязі?
1) Францыя;
2) Вялікабрытанія;
3) Іспанія;
4) Германія;
5) Італія.
Паняцці і тэрміны
СКІФ, Беларускі касмічны апарат «БелКА», Парк высокіх техналогій.
Храналогія
1990 г. прыняцце Закона «Аб мовах у Беларускай ССР». Беларуская мова была абвешчана дзяржаўнай мовай, яе статус быў заканадаўча замацаваны ў Канстытуцыі 1994 г.; святкаванне па рашэнні ЮНЕСКА 500-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны.
1991 г. прыняцце Закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Агульная базавая адукацыя абяўлена абавязковай.
1992 г. прыняцце закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».
1996 г. Рэспубліка Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на ХХVI Алімпійскіх гульнях.
2002 г. зацвярджэнне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
2005 г. падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.
2006 г. адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.
Гістарычныя асобы
Мулявін У. Г. народны артыст СССР (1991 г.), музыкант, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Аўтар шматлікіх апрацовак беларускіх песень. У 2001 г. узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. У гэтым жа годзе ў Маскве на Алеі зорак закладзена зорка ў гонар У. Мулявіна і ансамбля «Песняры».
Пташук М. М. вядомы беларускі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Народны артыст Беларусі (1990 г.). Зняў шэраг кінафільмаў па творах беларускіх пісьменнікаў: «Вазьму твой боль» (па І. Шамякіну), «Чорны замак Альшанскі» (па У. Караткевічу), «Знак бяды» (па В. Быкаву). Рэжысёр пяцісерыйнай кінастужкі «Час выбраў нас». Апошні фільм «У жніўні 44-га ...».
Савіцкі М. А. савецкі і беларускі мастак. Народны мастак СССР (1978 г.) і БССР (1972 г.), сапраўдны член Расійскай Акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны (№ 1). У 2006 г. мастаку прысвоена званне «Герой Беларусі».
У гады Вялікай Айчыннай вайны М. Савіцкі удзельнік абароны Севастопаля. Быў вязнем фашысцкіх канцлагераў Бухенвальд, Дахаў і інш. Аўтар мастацкіх твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, ратнаму і працоўнаму подзвігу савецкіх людзей, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. (цыклы карцін «Лічбы на сэрцы», «Чорная быль» і інш).
Сакалоўскі Н. Ф. беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г. і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны У. Карызнай. У 2002 г. зацверджана новая рэдакцыя гімна.
Філарэт мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання Героя Беларусі.
План для самастойнай падрыхтоўкі
Разглядаючы духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ ХХI стст., неабходна падкрэсліць, што атрыманне рэспублікай дзяржаўнага суверэнітэту абумовіла новы этап у развіцці нацыянальнай культуры. Яго асаблівасцямі стала пашырэнне формаў і жанраў развіцця культуры, нацыянальна-культурнае адраджэнне, вяртанне айчыннай гістарычнай спадчыны.
Пры гэтым неабходна адзначыць, што пачаткам шляху нацыянальна-культурнага адраджэння было стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай мовы і культуры (у 1990 1991 гг. прымаецца шэраг законаў «Аб мовах у Беларускай ССР», «Аб культуры ў Беларускай ССР», «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» і інш.)
Звярніце ўвагу, што падмуркам сацыяльна-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага развіцця краіны ва ўмовах станаўлення інфармацыйнага грамадства стала стварэнне ўстойлівай сістэмы развіцця адукацыі і навукі. У 1990-е гг. пачала праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы, звязаная з пераходам на 12-гадовае навучанне, у тым ліку на 10-гадовае абавязковае, паўсталі новыя формы вучэбных устаноў гімназіі, ліцэі, каледжы, пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў.
У новых умовах змяніліся прыярытэты сучаснай беларускай наву- кі атрыманне навуковых вынікаў, накіраваных на практычнае выкарыстанне, інавацыйнае развіццё (СКІФ, Парк высокіх тэхнало- гій і інш.).
Характарызуючы развіццё сучаснай беларускай літаратуры і мастацтва, неабходна адзначыць, што ў канцы ХХ пачатку ХХI стст. скарбонка беларускай культуры папоўнілася значнымі творамі літаратуры і мастацтва, зявілася шмат новых імён. Разам з тым ішоў актыўны пошук новых літаратурных і мастацкіх формаў, назіраўся рост цікавасці да мадэрнізму і постмадэрнізму.
Творчым працэсам у гэты час давялося таксама сутыкнуцца з шэрагам негатыўных тэндэнцый у выглядзе камерцыялізацыі важнейшых пластоў культуры, з аднаго боку, і недахопам грашовых сродкаў, змяненнем прыярытэтаў і каштоўнасцей у грамадстве, з другога. Мэтазгодна прывесці прыклады значных падзей культурнага жыцця Беларусі ў апошні час.
Аргументавана праілюструйце адну з важнейшых задач палітыкі дзяржавы ў вобласці культуры захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. Асобна спыніцеся на змене адносін царквы і дзяржавы ад канфрантацыі да супрацоўніцтва.
Дадатковы матэрыял
Культурна-гістарычнае асяроддзе:
Дакажыце, што адносіны паміж вернікамі розных канфесій у Беларусі маюць талерантны характар.
Фігуратыўныя рэльефы ўнутры будынка адлюстроўваюць гістарычныя сюжэты. Сярод іх рэльеф «Сказ аб Нясвіжы», які расказвае пра паходжанне гэтага старажытнага горада, сімвалізуе яго ўладароў Радзівілаў, увасабляе вобразы С. Буднага і яго мецэната Мікалая Радзівіла Чорнага. Інтэрер бібліятэкі аздабляюць творы мастацтва. Гэта кампазіцыя мастака Г. Вашчанкі «Айчына», якая складаецца з чатырох частак, што адлюстроўваюць рамантычны Мірскі замак, гатычную Сынковіцкую царкву-крэпасць, барочны Сафійскі сабор у Полацку, класічны палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі. На карціне мастака Л. Шчамялёва «Музычны Віцебск» прадстаўлены горад, які набыў у сучаснай Беларусі статус другой культурнай сталіцы. Мастак М. Данцыг намаляваў для бібліятэкі палатно «Мінск. XXI стагоддзе», на якім уключыў у гарадскі пейзаж сам будынак бібліятэкі.
Увагу чытачоў бібліятэкі прыцягваюць асобы, адлюстраваныя на роспісах, прысвечаных абласцям нашай краіны і яе сталіцы. Брэстчыну прадстаўляюць К. Лышчынскі, А. Міцкевіч, Н. Орда і інш.; Віцебшчыну Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Я. Драздовіч і інш.; Гомельшчыну Кірыла Тураўскі, М. Доўнар-Запольскі і інш.; Гродзеншчыну І. Фёдараў, Я. Чачот, Цётка і інш.; Магілёўшчыну П. Мсціславец, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч і інш.; Міншчы-ну С. Будны, Я. Купала, Я. Колас і інш.; Мінск М. Гусоўскі, В. Ваньковіч, С. Манюшка, Ф. Багушэвіч, М. Багдановіч і інш.
Успомніце словы Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Прыкладныя тэмы дакладаў і паведамленняў
1. Асноўныя канфесіі на тэрыторыі Беларусі.
2. Месца pэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа.
3. Балонскі працэс i рэформа нацыянальнай сістэмы адукацыі.
4. Беларуская навука на мяжы тысячагоддзяў.
5. Беларуская літаратура ў канцы XX пачатку XXI стст.
6. Мастацтва Беларусі на мяжы XX пачатку XXI стст.
Пытанні для абмеркавання
Літаратура |
Жывапіс |
Тэатр |
Кіно |
Тэст
1. У якім годзе ўрад Беларусі зацвердзіў Праграму развіцця нацыянальнай сістэмы адукацьі на перыяд да 2010 г.?
1) 1995 г.;
2) 1996 г.;
3) 1997 г.;
4) 1998 г.;
5) 1999 г.;
6) 2000 г.
1) пачатковая;
2) няпоўная сярэдняя;
3) сярэдняя;
4) вышэйшая.
3. У якім горадзе штогод праводзіцца міжнародны музычны фестываль «Славянскі базар»?
1) Мінск;
2) Брэст;
3) Магілёў;
4) Віцебск;
5) Маладзечна.
4. Якая царква найбольш уплывовая ў Рэспубліцы Беларусь?
1) Праваслаўная;
2) каталіцкая;
3) пратэстанцкая.
5. У якім годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый»?
1) 1990 г.;
2) 1991 г.;
3) 1992 г.;
4) 1993 г.;
5) 1995 г.
6. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:
7. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:
8. Вызначце правільную паслядоўнасць:
9. Вызначце правільную паслядоўнасць:
Літаратура
Нарматыўна-прававыя дакументы
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Дадатковая
PAGE 4