Уводзіны ў літаратуразнаўства для студэнтаў 1 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці-1
Работа добавлена на сайт samzan.net:
Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
от 25%
Подписываем
договор
Зацвярджаю
Пратакол пасяджэння кафедры
ад ___19.11.2013 г.___№ __5___
Загадчык кафедры філалогіі
______________Т.М.Пучынская
Пытанні экзамену па дысцыпліне «Уводзіны ў літаратуразнаўства»
для студэнтаў 1 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці:
1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура
- Літаратуразнаўства як навука. Літаратуразнаўства і іншыя навуковыя дысцыпліны: эстэтыка, філасофія, гісторыя, псіхалогія, эканоміка, тэалогія, сацыялогія, герменеўтыка, этыка, матэматыка і кібернетыка. Сумежныя літаратуразнаўчыя дысцыпліны: фалькларыстыка, этнаграфія, літаратурнае краязнаўства, кнігазнаўства, бібліятэказнаўства, музеязнаўства.
- Асноўныя раздзелы літаратуразнаўства. Тэорыя літаратуры. Тэорыя літаратуры і метадалогія. Гісторыя літаратуры, яе суадносіны з гісторыяй цывілізацый. Літаратурная крытыка. Асоба крытыка.
- Паэтыка як літаратуразнаўчая дысцыпліна і як сістэма вобразнага адлюстравання свету. Паэтыка агульная, гістарычная, функцыянальная, параўнальная, нарматыўная, практычная і інш.
- Дапаможныя літаратуразнаўчыя дысцыпліны: тэксталогія і яе адгалінаванні (палеаграфія, дыпламатыка, сфрагістыка, атрыбуцыя), гістарыяграфія, бібліятэказнаўства.
- Спецыфіка мастацкай літаратуры. Віды пазнання: навуковае і мастацка-эстэтычнае, іх мэты і сродкі. Паняцце аб прыгожым. Паняцце аб эстэтычным ідэале. Суадносіны абектыўнага і субектыўнага.
- Мастацкі вобраз як форма адлюстравання рэчаіснасці мастацтвам, «канкрэтная і той самы час абагульненая карціна жыцця людзей, створаная з дапамогаю вымыслу і якая мае эстэтычнае значэнне» (Л. Цімафееў).
- Літаратура як від мастацтва. Прадмет літаратуры. Месца мастацкай літаратуры ў гісторыка-культурным кантэксце. Літаратура і іншыя віды мастацтва (выяўленчае мастацтва, музыка). Падзел літаратуры паводле характару вобразнага адлюстравання на мастацкую, публіцыстычную, дакументальную, дыдактычную, эпісталярную. Падзел літаратуры на прозу, паэзію і драматургію. Дзіцячая літаратура. Масавая літаратура.
- Нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры. Грамадзянскасць літаратуры. Тэорыя «чыстага мастацтва», або «мастацтва для мастацтва». Герметызм як супрацьлегласць грамадзянскасці. Літаратура і гуманізм.
- Мастацкі пераклад як від творчасці. Віды мастацкага перакладу: аўтарскі, аўтарызаваны, паслоўны, падрадкоўны, вольны, дакладны.
- Функцыі літаратуры: эстэтычная, выхаваўчая, пазнавальная, камунікатыўная, геданістычная. эўрыстычная.
- Праблема аўтара. Формы прысутнасці аўтара ў творы. Аўтар біяграфічны як асоба па-за мастацкім творам, у гістарычнай рэальнасці. Невядомы аўтар у славеснасці розных народаў (аэд, бард, жанглёр, шпільман, музыка).
- Аўтар-стваральнік, дэміург, майстар, «эстэтычна дзеючы субект» (Бахцін). Імпліцытны (абстрактны) аўтар. Экспліцытны (драматызаваны) аўтар. Наратар (драматызаваны апавядальнік). Паняцце пра лірычнага героя. Уяўны апавядальнік.
- Творчая лабараторыя пісьменніка. Псіхалогія творчасці. Рэчаіснасць і асоба пісьменніка. Перадумовы творчага працэсу. Талент. Натхненне. Назіранне. Уяўленне. Інтуіцыя. Этапы творчага працэсу: узнікненне творчай задумы, падрыхтоўчы этап, напісанне твора, апрацоўка і перапрацоўка тэксту.
14. Паняцце пра твор і тэкст. Падтэкст, кантэкст, генатэкст, інтэртэкст, звыштэкст, метатэкст. Паняцце пра рамачны (дадатковы, пабочны) тэкст. Рамачныя кампаненты тэксту. Асноўны тэкст і яго прыкметы.
15. Змест і форма як філасофска-эстэтычныя, літаратуразнаўчыя катэгорыі. Структура твора і яго фармальна-змястоўныя кампаненты. Адзінства формы і зместу. Паняцце аб змястоўнасці формы. Сутнасць фармалізму і вульгарнага сацыялагізму ў мастацкай літаратуры.
16. Тэматыка, праблематыка, ідэя. Віды тэм у дачыненні да рэальнасці (актуальныя, гістарычныя, агульначалавечыя, «вечныя»). Ідэя асноўная абагульняльная думка ў творы. Інтэрпрэтацыя мастацкага вымыслу, магчымасці яго неадназначнага разумення. Сукупнасць праблем і іх месца ў творы (галоўная, другасная): філасофскія, сацыяльна-палітычныя, маральна-этычныя, нацыянальна-гістарычныя.
17. Пафас і яго віды (гераічны, трагічны, драматычны, рамантычны, сатырычны, камічны).
18. Сюжэт у сістэме мастацкага твора. Асноўныя элементы сюжэта і іх значэнне ў творы. Хранікальная і канцэнтрычная пабудова сюжэтаў. Сюжэтныя лініі ў вялікім мастацкім творы.
19. Сюжэт і канфлікт. Канфлікт рухаючая сіла развіцця сюжэту. Віды канфліктаў: сацыяльны, псіхалагічны (знешні і ўнутраны), сямейна-бытавы і інш. Сутнасць «тэорыі» бесканфліктнасці ў мастацкай літаратуры. Сюжэт і фабула: агульнае і адметнае. Залежнасць сюжэта ад родавай і жанравай спецыфікі твора. Адметнасць сюжэта ў лірыцы. Сюжэтныя і пазасюжэтныя элементы, іх суразмернасць і ўзаемадзеянне.
20. Кампазіцыя як спосаб арганізацыі мастацкага матэрыялу ў творы. Паняцце пра архітэктоніку. Рэтраспекцыя, інверсія. Мастацкае адзінства твораў, абяднаных агульнай задумай, тэмай, ідэяй, вобразамі. Асаблівасці лірычнай кампазіцыі.
- Вобразны свет твора. Віды вобразаў: па прадмету адлюстравання (вобразы людзей, жывёл, пейзаж, інтэрер, падзеі), эстэтычнай афарбоўцы (прыгожае, узвышанае, трагічнае, камічнае), ступені абагульнення (агульначалавечае, нацыянальнае). Вобраз і знак (матэрыяльны прадмет як прадстаўнік і намеснік іншага прадмета). Паняцце пра архетып.
- Спосабы характарыстыкі вобраза-персанажа, сродкі яго стварэння. Паняцці «персанаж характар тып». Прыёмы стварэння персанажаў. Партрэт. Сістэма персанажаў у творы. Тыпалогія персанажаў. Антыгерой у літаратуры.
- Прадметны свет твора. Пейзаж і яго мастацкія функцыі. Віды пейзажу. Рэч. Інтэрер як сродак характарыстыкі персанажа. Інтэрер у структуры сюжэта. Мастацкая дэталь.
- Час і прастора ў творы. Хранатоп (па М.Бахціну) і віды мастацкага часу і мастацкай прасторы. Субект адлюстравання (лірычны субект, вобраз аўтара, апавядальнік у творы).
- Мова мастацкай літаратуры. Мова народная, літаратурная і мова мастацкай літаратуры. Выяўленчыя, выяўленча-выразныя сродкі ў літаратуры. Іх мастацкія функцыі.
- Мастацкая мова з пункту гледжання яе паходжання і сферы ўжывання (архаізмы, гістарызмы, дыялектызмы, прафесіяналізмы, жарганізмы і т.д.). Макаранічная мова. Эўфемізмы.
- Паняцці пра сінанімію, полісемію. Выкарыстанне пісьменнікам антонімаў і амонімаў. Фразеалагізмы.
- Троп: вызначэнне паняцця. Класіфікацыя тропаў. Простыя тропы (параўнанне, эпітэт) і іх выкарыстанне ў літаратуры.
- Складаныя тропы (метафара, метанімія, сімвал, алегорыя, гіпербала, літота і інш.). Іх мастацкая функцыя ў творы.
- Паэтычны сінтаксіс. Стылістычныя (сінтаксічныя, інтанацыйныя) фігуры. Паўторы і віды паўтораў (анафара, эпіфара, кальцо, стык, бяззлучнікавасць, шматзлучнікавасць і інш.). Віды і формы парушэння сувязі паміж словамі (інверсія, анакалуф, эліпсіс і інш.). Рытарычныя фігуры (рытарычны зваротак, рытарычнае пытанне і інш.). Градацыя.
- Паэтычная фанетыка (эўфоніка). Гукапіс. Алітэрацыя. Асанас. Гукаперайманне. Паранімія.
- Сістэмы вершаскладання. Антычнае (метрычнае) вершаскладанне і яго асноўныя памеры (гекзаметр, пентаметр). Традыцыі антычнай сістэмы вершаскладання ў еўрапейскай, у т.л. беларускай, літаратуры.
- Сілабічнае вершаскладанне (сілабіка). Сілабічны верш у славеснасці розных народаў. Выкарыстанне сілабічнага верша ў жанрах пасланняў, прадмоў, у творчасці С.Полацкага і інш. Танічнае вершаскладанне (тоніка). Паходжанне ад народна-паэтычнай традыцыі. Роля перакладной літаратуры. Паняцце «танічны верш» (дольнік, тактавік, акцэнтны верш).
- Сілаба-танічнае вершаскладанне. Паняцце пра памер і стапу і яе мадыфікацыі. Рытмічныя вызначэнні верша. Паўза. Клаўзула. Гукавыя паўторы.
- Паняцце пра рыфму і яе віды (па складоваму саставу, па сугучнасці, па размяшчэнні ў радках страфы). Рыфма канцавая, унутраная і пачатковая. Рэдкая рыфма. Экзатычная рыфма. Банальная рыфма. Спосабы рыфмоўкі. Белы верш. Верлібр (свабодны верш).
- Строфіка як раздзел вершазнаўства і як сукупнасць строфаў. Віды строфаў. Простыя віды: двухрадкоўі, трохрадкоўі і інш. Класічныя (складаныя) віды строфаў: (ад шасці да шаснаццаці радкоў).
- Цвёрдыя страфічныя формы (санет, трыялет, секстына, тэрцыны, актава, рандэль, рандо, анегінская страфа, хоку, танка і інш.). Вянок санетаў. Вянок вянкоў санетаў. Вольная страфа.
- Літаратурны род як спосаб вобразнага адлюстравання рэчаіснасці. Тры роды мастацкай літаратуры: дыскусійнасць пытання. Формы адлюстравання рэчаіснасці: апавяданне (яго падзейныя і непадзейныя элементы), прамая мова персанажаў (маналог, дыялог). Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае. Паняцце пра лірычны род. Спецыфіка бессюжэтнай прозы. Драматычны род і яго агульная характарыстыка.
- Паэзія і проза: агульнае і падобнае (спецыфіка і форма адлюстравання свету і яго прадмет, сюжэтна-кампазіцыйная будова твораў, іх вобразны свет, мастацкая мова).
- Паняцце пра літаратурны від як унутрыродавую і міжродавую катэгорыю.
- Жанр «гістарычна складзены тып літаратурнага твора», «форма праяўлення літаратурных родаў і відаў». Яго тыпалагічныя ўласцівасці. Паняцці пра жанравы змест і жанравую форму.
- Асноўныя літаратурныя віды і жанры. У лірыцы: філасофска-медытатыўныя творы (медытацыя, пасланне, стансы, ямбы, філасофскі верш), велічальныя (гімн, ода, дыфірамб, панегірык, мадрыгал, эпітафія, эпіталама), песенныя (раманс, песня, серэнада, марш, баркарола), сатырычныя (эпіграма, пародыя, інвектыва, сатыра). Лірыка грамадзянская, філасофская, пейзажная, інтымная.
- Асноўныя літаратурныя віды і жанры. У эпасе: эпапея, раман (рыцарскі, пастаральны, махлярскі, сацыяльна-псіхалагічгы, сямейна-бытавы, гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны, навукова-фантастычны), аповесць, апавяданне, гумарэска, нарыс, фельетон, памфлет.
- Асноўныя літаратурныя віды і жанры. У драме: трагедыя, камедыя (сацыяльна-бытавая, сатырычная, лірычная), драма (сацыяльна-псіхалагічная, гераічная, лірычная, сацыяльна-бытавая), трагікамедыя.
- Асноўныя літаратурныя віды і жанры. Жанры ліра-эпічныя (балада, паэма, версет) і ліра-драматычныя (байка, драматычная паэма).
- Паняцце пра літаратурны працэс. Заканамернасці літаратурна-мастацкага развіцця. Умовы ўзнікнення літаратурнага працэсу. Асноўныя прыкметы літаратурнага працэсу: масавасць і бесперапыннасць літаратурных зяў і фактаў, пісьменніцкія ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы, пераемнасць і развіццё літаратурных традыцый.
- Традыцыі і наватарства. Паняцце аб паскораным развіцці літаратуры. Літаратурны працэс на Беларусь.
- Мастацкі метад і стыль. Асноўныя мастацкія метады: класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм (крытычны, сацыялістычны). Сувязь літаратурнага працэсу з грамадска-палітычнымі абставінамі ў краіне, з эстэтычнымі ідэаламі пэўнага гістарычнага перыяду, з распрацаванасцю літаратурнай мовы.
- Літаратурны напрамак. Літаратурныя напрамакі ў межах аднаго мастацкага метаду, іх падабенства і адрозненне (пафас, галоўны герой). Натуралізм. Сімвалізм. Футурызм. Імажынізм.
- Рамантычны і рэалістычны тыпы творчасці пісьменніка. Мастацкі стыль. Мнагазначнасць тэрміну. Стыль пісьменніка. Яго залежнасць ад метаду і напрамку, ад таленту, светапогляду і творчага вопыту мастака слова. Стылёвая плынь. Суаднесенасць стылю з мастацкім метадам (сентыментальны, рамантычны, рэалістычны стылі).
Складальнік: старшы выкладчык Ж.В. Косціна