У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Авесты слова dh~n~ што адпавядае нашаму din песня менаваіта і мае значэнне рэлігія

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.12.2024

Ярмо творчасці

Дайнюс Разаўскас

Літва — гэта не геаграфія, эканоміка альбо палітыка. Літва — гэта паэзія, гэта песня нашых сэрцаў, наш замак мары. Геаграфія, эканоміка ці палітыка — гэта толькі акустычная скрынка, толькі ўзмацняльнік, што мае ўзмацніць гэту мелодыю.

Літва — гэта самабытны духоўны светацям і шлях да Бога. А значыць — рэлігія. Дарэчы, у мове стараіранскай «Авесты», слова dhaēnā, што адпавядае нашаму daina (песня), менаваіта і мае значэнне «рэлігія». Святарамі гэтай рэлігіі былі і застаюццаДаўкантас, Басанавічус, Чюрлёніс, у пазнейшыя часы — Юсцінас Марцінкявічус і плойма, плойма іншых. Сярод іх, натуральна,Валанчус і Майроніс, яны відавочна паказалі, што дзве рэлігіі неабавязкова мусяць супрацьстаяць адна адной і адмаўляць адна адну, але могуць жыць у суладдзі ды з падвойнай сілай ушаноўваць таго ж самага адзінага Бога, як вучыў карольГедымін. Разнастайныя гістарычныя рэлігіі не заміналі гэтай песне — Дайне, гэта ўжо даўно спраўдзілі літоўскія татары-мусульмане, аддана ахоўваючы і баронячы яе, а таксама літоўскія караімы-юдэі. Выбітнымі яе святарамі былі таксамаАдам Міцкевіч і Тэадор Нарбут, якія пісалі па-польску, а таксама Юргіс Балтрушайціс, які, пішучы па-руску, яскрава паказаў, што мова не ёсць немагчымай перашкодай для гэтай Дайны. Яшчэ болей гэта ў навуковых працах паказаў гэткі волат думкі, як рускі Уладзімір Тапароў.

Літва — гэта не ўласнасць нейкай сям’і, роду, або партыі. Наадварот, кожны, якога б паходжання ён ні быў — жыд, рускі, паляк або хтосьці яшчэ, — калі толькі ён уклаў сэрца ў гэтую Дайну, калі далучыў да яе свой голас, калі толькі палюбіў яе і знайшоў у ёй сэнс свайго жыцця, той, натуральна, увайшоў у нашыя шэрагі. Кожны, хто ахвяруе ў гэты святы Агонь, ёсць літоўцам. Кожны, хто прынёс свой камень у гэты замак (літ.pilis), ёсць ягоным грамадзянінам (літ. pilietis). Гэта і ёсць сапраўдная сутнасць грамадскай супольнасці.

І наадварот — вораг Літвы не нейкі пэўны народ. Увогуле, вораг Літвы не нейкія людзі ці чалавек. Вораг Літвы — злыя думкі, якія грызуць сэрца і душаць, падаўляюць гэтую Дайну, якія квапяцца згасіць гэты Агонь і разбурыць наш Ахвярнік. І няважна хто — жыд, паляк, рускі, ці сам літовец здасца гэткім злым думкам, гэтым ён сам вывядзе сябе з кола грамадзянаў замку. Літва не генетычны, не расавы, не цялесны панятак. Літва — гэта духоўная з’ява, самабытны духоўны шлях. Гэта трэба вельмі добра зразумець, каб не нарабіць непапраўных памылак.

Разам з тым мусіць стаць зразумелым, што і дзейнасць дзеля яе дабра мусіць быць духоўнай. Любая праца дзеля дабра Літвы, хоць і якімі б штодзённымі, зямнымі не падаваліся б яе бачныя абрысы — эканамічная, палітычная або якая яшчэ дзейнасць, — павінна мець духоўнае ядро. У індыйская традыцыі гэткая духоўная праца, духоўная дзейнасць у гэтым свеце завецца karma-yoga, што літаральна значыць «працоўная дысцыпліна» ды «навучанне дзейнасці». Цікава, што перадаючы гэтае паняцце этымалагічымі адпаведнікамі, па-літоўску выйшла б «ярмо творчасці». Няшмат пацярпела б у такім выпадку і значэнне.

Мы прызвычаіліся працаваць заўжды спрабуючы прадказаць вынікі, угледзецца ў канчатковыя наступствы. Мы спрабуем прадбачыць абставіны, дзеянні і рэакцыі іншых, прадугледзіць магчымыя неспадзяванкі, таму аддаемся вылічэнням, робім карэкцыі і ідзем на кампрамісы. Але паміж кожнай працай і яе вынікамі — Боская воля, таму ў рэшце рэшт ніколі не можаш быць упэўненым, ці дасягнеш сваёй мэты. Наадварот, наступствы могуць быць супрацьлеглымі таму, што чакалася. Таму чалавек ніколі не можа быць упэўнены ў выніках сваёй дзейнасці.

Затое чалавек можа быць упэўненым у сваіх прычынах, сапраўднай крыніцы сваіх паводзін і дзеянняў. Можна працаваць і рабіць, гледзячы не на вынікі, а на прычыны, засяродзіўшыся на сваім сэрцы. І тады, калі нават не пашчасціць, можна быць упэўненым, што рабіў тое, што сапраўды хацеў. А ў процілеглым выпадку, калі нават пашчасціць, то дасягнеш толькі сваіх выпраўленых кампрамісамі мэтаў, а не той сапраўднай мэты. І можа падацца, што сам сябе абхітрыў, калі пачуецца зусім не тая мелодыя, якую надумаў пець спачатку.

Такім чынам — уздымі вочы да неба, засяродзься на сваёй Мары, і рабі гэтак, як мусіш рабіць, рабі і не думай пра вынік. Прыслухайся да свайго сэрца і пой, і не хвалюся, дзе і як будзе гэта гучаць. Бо гэта — найлепшае, што чалавек можа зрабіць у гэтым свеце, і толькі такім чынам увогуле можна стварыць што-небудзь вартае. А на ўсё астатняе — Боская воля.

 

З літоўскай мовы пераклала Кацярына Казачонак паводле alkas.lt

kryuja.org

30 чэрвеня 2011




1. Маркетинговые исследования в туризме
2. психологические особенности отличающие одного человека от другого; от них зависит успешность приобретени
3. Бухгалтерський облік загальна теорія для заочної форми навчання 1
4. реалістичного психоаналізу Нетрадиційна літературна герменевтика Постфройдизм постструктуралізм і
5. Медиа 2012 ~ 400 с- ил
6. Тема 5 Сучасні проблеми функціонування органів м-с Н
7. Курсовой проект студента 2го курса заочного отделения по дисциплине УПРАВЛЕНИЕ ПЕРСОНАЛОМ ОРГАНИЗАЦИИ С.
8. Курсовая работа- Основания возникновения, изменения и прекращения правоотношения
9. Держава і політична система суспільства
10. Введение3 Понятие и признаки юридическ
11. НА ТЕМУ- ФОРМИРОВАНИЕ КОЖИ И ШЕРСТИ У ОВЕЦ Выпо
12. Правовий статус політичних партій та громадських організацій в Україні
13. Закономеpности связей словообpазовательного значенияс лексической семантикой [15]; Компоненты знач
14. то делать Это пусть философы психологи всякие там гносеологи и прочие бездельники делают как раз для них
15. Курсовая работа- Последовательность закрытия счетов и отражение их в бухгалтерских регистрах
16. реферату- Бюджетний дефіцитРозділ- Фінанси Бюджетний дефіцит 1.
17. Восточная Европа.html
18. Реферат на тему Нравственная культура педагога
19. Лекция ’1 Структура и функции транспортногрузовых систем Устройство техникоэксплуатационные харак.html
20. операціїоперанди Граф потокиданні Граф читання запис Граф змінні алгоритми Як