Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і Варажба з вянкамі на воднай паверхні возера або ракі мела разнастайныя прыметы і асаблівасці ўвасаблення

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2015-07-10

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 8.5.2024

ЭКСПАЗIЦЫЙНАЯ ЧАСТКА СВЯТА, ЯЕ АГУЛЬНЫЯ I РЭГIЯНАЛЬНЫЯ КАМПАНЕНТЫ

Экспазіцыйная частка свята пачыналася варажбой з вянкамі, святочнай вячэрай і танцамі.

Варажба з вянкамі на воднай паверхні возера або ракі мела разнастайныя прыметы і асаблівасці ўвасаблення: у адных мясцовасцях дзяўчаты вечарам кідалі на ваду вянкі, а раніцай прыходзілі глядзець, у які бок ён паплыў: гэта азначала, што ў тым баку дзяўчыну чакаюць шчасце, замужжа; у другіх вянкі кідалі па чарзе і па парах (юнак і дзяўчына). Прыметы значылі наступнае: разлучэнне вянкоў не прадказвае шчаснага лёсу; патоне адзін вянок — смерць; спыніцца адзін вянок або далучыцца да іншага — не быць у пары з абранай асобай. У Шумілінскім раёне Віцебскай вобласцi дагэтуль існуе старадаўняя традыцыя пускаць вянкі парамі на метр адзін ад аднаго ў стаячую ваду возера. Ваду палкай круцяць і глядзяць: калі вянкі сыдуцца, то дзяўчыне суджана ісці, а калі разыдуцца — то не. У Барысаўскім раёне дзяўчаты кідалі вянкі ў ваду, стоячы спіной да ракі. Iснавала павер’е, што, калі вянок заплыве далёка, быць замужам далёка ад дома; калі даплыве да другога берага, быць замужам за хлопцам з суседняй вёскі; калі вянок закруціцца і патоне — дзяўчыне ніколі не быць замужам.

Ва Усходняй Беларусі дзяўчаты кідалі вянкі на бярозу, загадваючы пэўнае жаданне. Калі вянок зачэпіцца ці павісне на галінцы дрэва — то, згодна з павер’ем, загаданае збудзецца. У в. Баркулабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласцi захавалася унікальная купальская варажба, якую па традыцыі праводзяць у пачатку свята. Вось яе змест.  Дзяўчаты ўтыкалі ў зямлю невялічкія галінкі дрэў, утвараючы контуры сонца з прамянямі двухметровай даўжыні. Адна з удзельніц свята размяшчалася паміж “прамянямі сонца”, апускала ўніз руку з вянком і заплюшчвала вочы (або іх ёй закрывалі хусткай, каб не было бачна). Загадаўшы нейкае жаданне, дзяўчына пераступала цераз “прамень” з раслін, потым загадвала наступнае жаданне, ізноў пераступала праз “прамень” і г.д. Гэтая варажба працягвалася да той пары, пакуль вянок або нага дзяўчыны не зачэпяцца за раслінны “прамень”. Такая ўдзельніца варажбы, якая здолела прайсці ўвесь круг, лічылася самай шчаслівай, бо павінны былі збыцца ўсе пажаданні, што яна загадвала.

Разам з калектыўнымі варожбамі на Купалле бытавала індывідуальная варажба шлюбнай скіраванасці.

На Палессі ў купальскі вечар на заходзе сонца дзяўчына бегла ў поле так, каб  ніхто яе не бачыў. Там яна iрвала купальскае зелле, у якім каточкі яшчэ не распусціліся. Потым, не азіраючыся, вярталася дадому, затыкала зелле ў шчыліну пад ложкам, а частку каля сябе — пад галаву, і клалася спаць з упэўненасцю, што ноччу сасніць суджанага. Калі назаўтра каткі, заткнутыя ў сценку, добра распусцяцца, то ў яе будзе шчаслівае жыццё, а калі не — чакае ліхая доля. У той жа мясціне на Купалле пасля заходу сонца (як заблішчаць зоркі) голыя дзеўкі беглі за вёску на ростані, станавіліся ракам і зубамі, як гавяда, iрвалі падарожнік. З гэтым зеллем яны моўчкі беглі дадому і клаліся спаць, паклаўшы падарожнік пад галаву. Ноччу ім павінен быў сасніцца суджаны. Падобная варажба, зафіксаваная У.А. Васілевічам у апошнія гады на Капыльшчыне, ужо мела пластычную адметнасць, набыла пэўны гульнявы змест. Позна вечарам пасля танцаў трэба было бегчы на крыжавую дарогу і там у 12 гадзін ночы, заклаўшы рукі за спіну, нахіліцца наперад тройчы і зубамі сарваць ліст трыпутніка.                              (А хлопцы ўжо падпільноўвалі, каб напалохаць дзевак.) З тым лісцем у роце беглі дадому — і ўжо ні з кім нельга было гаварыць, каб не перашкодзіць варажбе. У тую ноч сасніцца жаніх. Ва Усходнім Палессі напярэдадні св. Яна дзяўчына ішла ў поле, ірвала зубамі трошкі лёну, клала яго рукамі за пазуху, пасля чаго, стараючыся нікога не бачыць і нікім не быць убачанай, хавалася дзе-небудзь у зацішным месцы і там засынала; будучы муж павінен быў убачыцца ёй у сне. Такога кшталту варажбу называюць “прычыннай”.

Адметная асаблівасць экспазіцыйнай часткі свята ў некаторых раёнах Усходняй Беларусі (Шклоўшчына, Аршаншчына) — абрад развівання вянкоў. Гэты абрад пададзены ў купальскай песні, якая даволі выразна адлюстроўвае рытуальны атрыбут Купалля — варажбу на вянках — і закранае свет чалавечых перажыванняў:

 Дзеўкі на Тройцу вянкі вілі,

 А на Купалле развівалі,

 На Дунай-рэчку пускалі,

Сваю долю загадвалі:

    — Ой, калі доля, дык зялён сад,

    А калі бяздолле — дык ссохні, звянь.

Яшчэ больш выразна і пашырана фінал варажбы пададзены ў другім варыянце, запісаным С. Міско                        ў 1967 г. у в. Ордаць Шклоўскага раёна:

     Калі мая добрая доля,

     Звіся, вяночак, як гаёчак,

     Калі ж мая добрая доля.

     А калі ж маё бяздоллейка,

     Ссохні, вяночак, як сухарочак

У асобных месцах Магілёўскай губернi (Рагачоўскі, Аршанскі, Круглянскі, Гомельскі паветы) на Купалле захаваўся абрад кумлення. Дзяўчаты звязвалі на бярозе вянок, папарна тройчы праходзілі пад ім, цалаваліся праз яго і абменьваліся якімі-небудзь рэчамі (пяр-сцёнкамі, завушніцамі, пацеркамі і да т. п.). Пакуміцца, г. зн. стаць сяброўкамі — гэта была свайго роду ініцыяцыя, якая паказвала, што дзяўчаты гатовыя да шлюбу: кумленне з’яўлялася прызнаннем іх членамі жаночага саюза. Асобныя даследчыкі лічылі, што кумленне на Iванаў дзень — гэта водгалас старажытнага абраду прыняцця ў род, рэлікт абрадаў заключэння шлюбу пры першабытнаабшчынным ладзе.

Выдатны беларускі фалькларыст А. Ліс, разгляда-ючы гэты абрад скрозь прызму купальскай песні, пісаў, што песня “Куміліся дзве кумічанькі” закранае старадаўні звычай кумлення, найбольш развіты калісьці, мяркуючы па водгаласе ў песні, на ўсходзе Беларусі. Аднак тэма варажбы ў ёй гучыць больш пераканаўча. Звычай жа кумлення тут толькі названы, узяты за зыходны момант:

Куміліся дзве кумічанькі,

А трэцця — не.

Прасілася, малілася:

— Прыміце мяне!

Як пойдзеце ў зелен сад,

Завіце мяне!

Як будзеце вяночкі віць,

Савіце і мне!

Як будзеце на Дунай пускаць,

Пусціце і мой!

Песня, як гэта нярэдка бывае ў народнай паэзіі, не надта ўважлівая да часавай паслядоўнасці. Яна пакідае нейкі прамежак часу і адразу ж за просьбай дае заключны абразок, дзеля якога стваралася:

 Усе вянкі паверх плывуць,

 А мой на дно паў,

 Усе дружкі з вайны ідуць,

 А мой прапаў.

У запісаным гадоў праз 80—90 на той жа Гомель-шчыне варыянце гэтай песні змяніўся зачын, што выразна сведчыць аб частковым забыцці традыцыі кумлення. Аднак купальская прымеркаванасць песні новым зачынам падкрэсліваецца яшчэ больш.                                             У ёй “купалачкамі” называюцца дзяўчаты-ўдзель-   ніцы свята:

  Купалачкі-галубачкі,

  Падружанькі мае.

  Куміцеся, любіцеся,

  Любіце і мяне...

Далей тэкст паўтораны даслоўна і толькі канцоўка зменена, уласна яна якраз выказвае меркаванне дзявочай купальскай варажбы адносна будучага замужжа:

 Усе вянкі па пары пайшлі,

 А мой патануў,

 Усе дзеўкі замуж пайшлі,

 А я не пайду.

У Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласцi па сённяшні дзень жыве памяць аб купальскай традыцыі завіваць касу з жытніх каласоў на полі (дзяўчына, чыя каса разаўецца, скора пойдзе замуж).

У заходніх раёнах Магілёўскай вобласцi дагэтуль памятаюць звычай “гукаць” на Купалле “долю”. “Калі я была дзяўчынай, тады, бывала, ідзём па мяжы і долю гукаем: “Доля мая, доля! Адгукніся мне!                                  Гу-у-у!...” — Адкуль адгукнецца рэха, туды, значыць, замуж пойдзеш (в. Уланава Шклоўскага раёна). Рысы гэтай традыцыі захаваліся і ў тэкстах купальскіх песень:

    На Йвана Купала

    Па жыту хадзіла,

    Iванечку гукала:

    — А-гу-гу! Купала!

    — I-у-у-у, Iванечка!

    — Гу-гу-гу! Я ж тута!

    — А Iванечка, падыдзі жа ты! — і г. д.

Такім чынам, купальскія варожбы шлюбнай накіраванасці ў экспазіцыйнай частцы свята мелі рознаварыянтныя спосабы ўвасаблення ў прасторавым вырашэнні і ў залежнасці ад традыцый мелі мясцовыя адрозненні (поле, лес, рэчка, возера, перакрыжаванне дарог).

Пасля варажбы з вянкамі ў многіх мясцінах беларускай зямлі пачыналіся танцы. У Мінскай губернi ўсе прысутныя абіралі з грамады лепшую дзяўчыну і лепшага хлопца, якіх называлі Галоўнай Купалінкай і Галоўным Купалішам, г. зн. галоўнымі распарад-чыкамі танцаў.

Рытуал выбараў распарадчыкаў танцаў захаваўся на Бягомльшчыне (Віцебская вобласць). Вечарам дзяўчаты (пасля пляцення васільковых вянкоў у іржышчы і варажбы) і хлопцы (пасля вогнішча) сустракаліся на масточку каля млына і станавіліся ў хлапечы і дзявочы рады. Спяваючы песні, яны па чарзе наступалі адзін на аднаго.

Дзяўчаты: А мы жыта сеялі, сеялі.

Хлопцы: А мы жыта вытапчам, вытапчам.

Дзяўчаты: А ў нашым палку Купалінка цвiце, цвiце.

Хлопцы: А мы з вашага палку Купалінку бяром, бяром.

У гэты момант хлопец, якога абавязкова звалі Янка (Iван), апрануты ў вышываную кашулю і падперазаны поясам, падыходзіць да дзяўчат, выбірае з іх ліку самую прыгожую і вядзе ў рад хлопцаў:

Дзяўчаты: А ў нашым палку выбыла, выбыла.

Хлопцы: А ў нашым палку прыбыла, прыбыла.

Дзяўчаты: А ў нашым палку слёзы льюць, слёзы льюць.

Хлопцы: А ў нашым палку піва п’юць, піва п’юць.

Пасля гэтага ўсе прысутныя аж да распальвання вогнішча разам з Купалінкай і Янкам вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі.

Разглядаючы гэты рытуал, можна меркаваць, што выбары распарадчыкаў танцаў на Бягомльшчыне — больш позняе новаўтварэнне, дзе перапрацаваная веснавая песня “А мы проса сеялі” існавала як форма пластычнага вырашэння — вызначэння Купалінкі і Янкі.

Этнографы мінулых пакаленняў, на жаль, не пакінулі нам гэтага фрагмента Купалля. Яны толькі адзначылі, што выбраныя арганізатары ставілі ўсіх удзельнікаў па парах і распачыналі танцы, якія суправаджаліся масавым выкананнем песень. Танцы часта працягваліся цэлую ноч пад акампанемент дуды, скрыпкі, іншых інструментаў, насілі масавы характар, у іх прымалі ўдзел моладзь і сталыя людзі. Разам з парнымі танцамі на Купаллі ладзілі карагоды. Відавочца такіх карагодаў на Палессі I.А. Сербаў пісаў, што гэтыя карагоды, якія суправаджаюцца пяшчотнымі песнямі, выклікаюць у гледачоў глыбокае ўражанне.

У пераважнай большасці раёнаў Беларусі пасля варажбы наступаў час урачыстай святочнай вячэры,  якая з’яўлялася абавязковай часткай Купалля ва ўсіх рэгіёнах.

Першыя запісы гэтага фрагмента былі зроблены беларускімі этнографамі і фалькларыстамі толькі                                    ў сяр. XIX—пач. XX ст., калі рытуальная семантыка абрадавай вячэры была страчана і ўдзельнікі свята праводзілі яе па традыцыі.

Але ўлічваючы тое, што на Віцебшчыне Купалле было пярэдаднем “пятроўскіх дзядоў”, можна дапусціць, што купальская вячэра адлюстроўвала культ продкаў. На гэтую думку наводзіць і звычай арганізацыі абрадавага купальскага стала, які захаваўся ў в. Вялікая Гаць Iвацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У гэтай мясцовасці вечарамі “ўдзельнікі свята збіраліся ў канцы вёскі і выраблялі ляльку-дзяўчыну: палку паставяць, клёна навешаюць, ліпы, а потым ёй вянок з дзеразы кладуць. Стужкі купяць, хусткай накрыюць. Дзяўчаты ходзяць вакол той дзеўкі, пацеркі навешаюць, стужкі. Потым ідуць ёй кланяцца. А там перад ёй на стале віно стаіць і сядзяць дзед з бабай. Дзядок налівае хлопчыкам, а бабуля — дзяўчатам. Потым дзяўчаты і хлопцы ходзяць вакол лялькі-дзяўчыны і спяваюць песні”. Гэты звычай апiсала Г.В. Таўлай (Таўлай Г.В. Белорусское Купалье. — Мн., 1986. —С. 158).

Падобныя звесткі аб абрадавай вячэры з антра-паморфнай лялькай зафіксаваны ў іншых народаў. Напрыклад, на Украіне ў XIX—пач. XX ст. у м. Ахтырка, што на Сумшчыне, перад такой лялькай удзельнікі купальскага свята ставілі стол, на якім стаяла                                    “з невядома якім напоем шкляніца”. На Харкаўшчыне (в. Арапаўка) таксама перад абрадавай выявай ставілі накрыты белым абрусам стол з хлебам і соллю. Вакол стала дзяўчаты, спяваючы, вадзілі карагоды, а потым, у час вячэры, гэты хлеб з’ядалі.

Прыведзеныя апісанні захаваных рэшткаў купаль-скіх абрадавых вячэр усходніх славян даюць падставы для сцвярджэння, што сэнсам гэтага дзеяння было імкненне людзей заручыцца дапамогай памерлых продкаў у перыяд даспявання ўраджаю.

Аналізуючы нататкі аб святочнай вячэры, пада-дзеныя вучонымі мінулых пакаленняў з розных мясцін Беларусі, можна зрабіць вывад: агульнанацыянальнай стравай беларусаў на Купалле была кулага (завараная жытняя мука з калінавымі ягадамі). Прыгатаванне кулагі кожным гаспадаром і ўжыванне яе на свяце ў старадаўнія часы мела важнае значэнне, пра што сведчыць тэкст купальскай песні:

 А йшоў Купала сялом, сялом,

 Ай, насіў кулагу гаршком, гаршком.

 А хто нам кулагі да не вынесець,

 Ай, тэй заўтра з хаты да й не вылезець.

Даследчыкі адзначалі, што купальская калектыўная вячэра складалася галоўным чынам з раслінных страў: каша, цыбуля, часнок, халаднік-квас, сочні-скавароднікі, а таксама варэнікі, якія ў розных тэрыта-рыяльных зонах Беларусі мелі адметнае начыненне: на Магілёўшчыне варэнікі рабілі на аснове густа замя-шанага цеста з грэцкай мукі, начыненага тоўчанымі каноплямі і тонка парэзанай цыбуляй; на Палессі ўжывалі варэнікі з чорным макам, з пастэрнакам; у іншых месцах — з тварагом. Выключэннем з расліннага меню купальскай вячэры былі сыр і тварог, якія ўжывалі паўсюль, а таксама яечня (Гродзеншчына), верашчака, у якой ужывалі сала і мяса (Цэнтральная Беларусь), рыба з перцам (Магілёўшчына), каўбаса (Паўночная Беларусь). Пералік некаторых страў купальскай вячэры ўпамінаецца і ў купальскай песні:

Купала на Йвана...

— Што Купала ужывала?

Купала на Йвана,

Купала на Йвана.

— Ужывала варэнішча ў алеішчы,

Купала на Йвана,

Купала на Йвана.

Рыбку з перцам, часнок з алейцам,

Купала на Йвана... i г. д.

У в. Лошыца Мінскага павета, як згадвае ў сваёй паэме “Купала” В. Дунін-Марцінкевіч, на свяце ўжывалі смажанага парсючка, кілбасу, парсючковую шынку. Але ў гэтым пераліку адчуваецца моцная ідэалізацыя аўтарам тагачаснага сялянскага побыту. Справа ў тым, што купальскае свята адбывалася                                  ў час, які папярэднічаў збору новага ўраджаю, г. зн. у самы галодны для селяніна-земляроба перыяд. Менавіта таму купальскае “меню” было пераважна расліннае, з мясных страў заставаліся толькі рэшткі: мясныя прыпасы заканчваліся, а забіваць жывёлу ў найбольш спрыяльны для нагулу час было немэтазгодна.

Агульным напоем купальскай вячэры была гарэлка. У XIX ст. на свяце ўжывалі “выключна гарэлку ў магчымым мностве. Звычайна цвярозымі некаторае выключэнне складалі толькі беларусы і літоўцы. А так, як збіраюцца натоўпы людзей, то, безумоўна, ужыва-юцца цэлыя бочкі і бочачкі, іх жа разбітыя рэшткі і ідуць у дадатак кастроў”, — адзначаў П. Бяссонаў.

На купальскім свяце ў час вячэры ўдзельнікі звычайна размяшчаліся сем’ямі вакол вогнішча. Пачастункі, якія прыносіліся з усіх заможных дамоў, ужывалі і паасобку, і гуртом, і ў складчыну і, падсілкоўваючыся, запрашалі частавацца ежай, напо-ямі сяброў, сваякоў, знаёмых.

У час вячэры расказвалі аб купальскіх павер’ях, паданнях, аб дзівах, якія ў гэтую ноч дзеюцца на зямлі.

У асобных месцах застолле набывала тэатралізаваны характар. Так, у в. Заспа Рэчыцкага раёна знаходзіла ўвасабленне тэатралізаваная гульня пад назвай “Марусіначка”. Выконвалася яна толькі на купальскае свята, уяўляла сабой дзею з элементамі вясельнага абраду, вянчаннем і застольным рытуалам з песнямі, музыкай, скокамі.

Задоўга да свята хлопцы рыхтавалі тры невялікія калоды і прыносілі іх на месца дзеяння. Дзве калоды ставіліся воддаль вогнішча (на іх пасля садзіліся абраныя бацька і маці), трэцяя — бліжэй да вогнішча (для маладога). На ролю жаніха выбіраўся прыгожы хлопец з русявымі валасамі, якому надавалі ў ходзе гульні імя Iванка. Дзяўчаты браліся за рукі, вадзілі карагод вакол калоды, на якой сядзеў Iванка. У гэты час дзяўчына, абраная за “Марусіначку” і прыбраная як маладая, знаходзілася ля маці і бацькі.

Сёння Купалле, заўтра Iвана Купалы,

Купала, Купала, Iван Купала,

Iван Купала ў рэчцы купаўся, Купала,

Купала, Купала, у рэчцы купаўся.

У рэчцы купаўся з Iсусам Хрыстом, Купала,

Купала, Купала, Iван Купала.

А па лужочку па зялёненькім, Купала,

Тудою Марусіначка ішла, Купала,

Купала, Купала, Iван Купала,

Марусіначка ішла, Iваньку знайшла, Купала,

Купала, Купала, Iваньку знайшла.

У час карагода Марусіначка хадзіла вакол удзельнікаў, шукаючы суджанага. Калі дзяўчаты спявалі “Iваньку знайшла”, то Марусіначка праходзіла пад іх рукамі, брала Iваньку за руку, выводзіла яго з карагода. Дзяўчаты працягвалі спяваць:

Iваньку знайшла, за ручку ўзяла, Купала,

Купала, Купала, за ручку ўзяла,

Павяла яго к атцу — мамачцы, Купала,

Купала, Купала, к атцу — мамачцы.

Марусіначка падводзіла Iваньку да мужчыны і жанчыны, абраных за бацьку і маці, якія сядзелі на дзвюх калодах крыху далей ад вогнішча, і прасіла ў іх дазволу, спяваючы:

Ох ты, мамачка, ох ты, татачка, Купала,

Разрашы ты нам з Iванькам у шлюб стаці, Купала,

Купала, Купала, у шлюб нам стаці.

У шлюб жа стаці, у цэркві звянчацісь, Купала.

Бацька (уставаў з калоды і падыходзіў да маладых): Разрашаю вам, дзеткі любыя, у шлюб стаці, Купала.

Маці: У шлюб стаці, у цэркві звянчацісь, Купала.

Марусіначка (спявала):

Ой, падружачкі мае родныя, Купала,

Ой, бярыце ж вы Марусіначку, Купала,

Ой, вядзіце ж мяне ды да цэркаўкі, Купала,

Купала, Купала, дый да цэркаўкі, Купала.

Маці: Пасля цэркаўкі дамоў вядзіце, Купала,

Купала, Купала, дамоў вядзіце, Купала.

Бацька: Свадзьбу згуляем, вас благаслаўлю, Купала,

Купала, Купала, вас благаслаўлю, Купала,

Купала, Купала, вас благаслаўлю, Купала.

Бацька, Маці (разам):

Штоб у пары жылі, дый друг друга любілі, Купала.

Адна з сябровак Марусіначкі падыходзіць да маладых, ускладае ім на рукі купальскі вянок і вядзе да “царквы”. Дзяўчаты ж, суправаджаючы маладых з двух бакоў, абкідваюць іх кветкамі. Ля вогнішча (умоўна ў царкве) праходзіць абрад вянчання. Мужчына, які ўвасабляў бацюшку, рыхтаваўся да гэтага значна раней: яшчэ да пачатку гульні ён накідваў на плечы абрус, вышыты крыжыкамі. Тут жа на калодзе былі падрых-таваныя вяночкі з крыжамі.

У час “вянчання” хлопец з дзяўчынаю трымалі вянкі над галовамі Iванькі і Марусіначкі. “Бацюшка” завязваў невялічкай хусткай ім рукі і абводзіў вакол купальскага вогнішча, якое быццам бы мела ачышчальную сілу.

Маладыя ішлі “дахаты”, дзе іх сустракалі “бацька” і “маці” з хлебам і мёдам на ручніку. Тут жа выконвалі свае абавязкі “хросны” з “хроснаю”.

Застольны рытуал адбываўся ля дзвюх калод, на якія садзілі маладых. На мураве перад імі рассцілалі абрусы, ставілі прынесеную святочную вячэру і розныя прысмакі, самаробную выпіўку. Усеагульная купальска-вясельная рытуальная вячэра стварала атмасферу святочнасці і весялосці, бо тут жа спяваліся песні, а пад гармонік ладзіліся скокі.

Пытаннi i заданнi

1. Растлумачце семантыку рознаварыянтнай купальскай варажбы з вянкамi ў экспазiцыйнай частцы свята.

2. Дакажыце, што купальская вячэра з’яўляецца адлюстраваннем культу продкаў.

3. Даведайцеся, якiя стравы традыцыйна ўжывалi на Купаллi ў вашай мясцовасцi i якая страва была абрадавай.




1. Курсовая работа- Ответственность за бездействие по российскому уголовному праву
2. Божественная канцелярия инсценировка А
3. добрым насаждением Господа во славу Его Исайя 61-3
4. Реферат- Критерии психики
5.  Wht is the logicl reltionship between ldquo;devicerdquo; nd ldquo;uxiliry devicerdquo;- b generl nd specific 2
6. Большое Гнездо спектакль
7. Металлургический комбинат
8. К лабораторной работе 7
9. Основные тенденции социально-экономического и политического развития государств Латинской Америки в 4050-е годы
10. рефераті. Сьогодні прийнято говорити про професійну етику лікаря педагога журналіста депутата судді від
11. тематик физик физиолог и философ создатель знаменитого метода координат
12. Методология лженаук
13. 1Линейный 2Алгоритм с разветвлением 3 Циклический Содержит одно или несколько логических услови
14. нибудь или распечатай чтобы ты мог их периодически просматривать и практиковаться.
15. РЕФЕРАТ дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата медичних наук2
16. тематический и постоянный анализ потребностей и требований ключевых групп потребителей а также разработка
17. Критерии выбора средств респираторной защиты
18. либо системе часто встречается с необходимостью повторять некоторые последовательности действий много раз
19. I Первые каменные храмы II
20. Реформы Столыпина и анализ причин их краха