Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Беларусь беларускі

Работа добавлена на сайт samzan.net:


20.2 КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII ПЕРІПАЙ ПАЛОВЫ XIX ст.

Пашостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні і іншых гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, артыкулы з назвамі "Беларусь", "беларускі". Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных навук А.ПЛгнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў "Беларусь", "беларускі" не існавала

Пасёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля забароны тэрмінаў "Беларусь" і "Літва" было ўведзена "невыразнае штучнае найменне" "ПаўночнаЗаходні край", "Заходні край". Але гэта яўная недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні край, Заходняя паласа Расіі — гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі і Літвы (Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гродзенская губерні і Беластоцкая вобласць). ПаўднёваЗаходні край — гэта тэрыторыя Украіны, ПаўночнаЗаходні край — тэрыторыя тагачаснай Літвы, як яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь). Указ ад 18 снежня 1842 г. "О преобразованнн СевероЗападных губерннй" сведчыць аб тым, што ПаўночнаЗаходні край — гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ "Об нзьятнн Мннской губерннн нз ведення главного управлення СевероЗападным краем". Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай тубернямі).

  Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці "Беларускія губерні",

  Павосьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрадавае распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX  пачатку XX ст. (гл. раздзел V).

  Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах вострай ідэалагічнай барацьбы. Новаму буржуазнаму класу неабходна было ідэйна абгрунтаваць свае правы на эканамічнае і палітычнае панаванне ў грамадстве. Так з'явілася ў Еўропе антыфеадальная паводле сваёй сацыяльнапалітычнай сутнасці ідэалогія Асветніцтва. Яе распаўсюджванне ў Беларусі прыпадае на канец XVIII  першую трэць XIX ст. Працягваючы ў новых умовах гуманістычныя традыцыі эпохі Адраджэння, асветнікі прапаведвалі прыярытэт розуму, асветы і навукі ў жыцці асобы і грамадства. Замест ідэалу былых часоў  чалавека старых правіл, набожнага, экзальтаванага, непрымірымага да ўсяго новага — перадавое шляхецкае асяроддзе фарміравала іншы ідэал. Гэта — чалавек разумны, рацыяналіст і скептык, крытык рэлігіі, рэфарматар, адкрыты дасягненням сусветнай культуры і новым яе павевам.

  Усе сацыяльныя інстытуты феадалізму прыхільнікамі асветніцкай ідэалогіі лічыліся "неразумнымі" і "ненатуральнымі". Замест хрысціянскадагматычных уяўленняў сярэднявечча ідэолагі Асветніцтва прапанавалі свае рацыяналістычныя тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і рэлігіі. У прыватнасці, тэорыя "натуральнага права", якую падтрымліваў І.Страйноўскі, зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей і такім чынам ідэалагічна абгрунтоўвала патрабаванні дэмакратычных свабод. Тэорыя "грамадекага дагавору" Русо, выкладзеная Т.Млоцкім, адвяргала боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава  вынік дамовы паміж людзьмі. Гэтым даказвалася права народа пазбавіць улады манарха, які не выконваў умоў дагавору і не ахоўваў "натуральныя правы" грамадзян. Асноўнымі "натуральнымі правамі" людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць.

21.1 Адмена прыгоннага права .Рэформы 60-70 гг. 18ст.

   Дзве галоўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Нельга сказаць, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі зусім спыніла эканамічнае развіццё краіны. Яно працягвалася, і даволі хутка. Так, на тэрыторыі Беларусі з 1828 па 1860 г. колькасць прадпрыемстваў (без вінакурных) павялічылася з 449 да 942, колькасць рабочых — з 4674 да 9269. Калі ў 1845 г. было 9 прадпрыемстваў, дзе прымяняліся машыны, то ў 1860 г. — ужо 30. Узрастала інтэнсіфікацыя працы, кваліфікацыя працоўных, фарміравалася мясцовая буржуазія, расло гарадское насельніцтва (з 1825 па 1861 г. яно павялічылася з 261,4 тыс. да 330 тыс. чалавек).

   Памешчыцкая гаспадарка таксама паступова развівалася. Беларускія памешчыкі, прыстасоўваючыся да запатрабаванняў рынку, пераводзілі сваю гаспадарку на вытворчасць тых тавараў, якія карысталіся найболыным попытам. Галоўнай рыначнай культурай напярэдадні рэформы было жыта, а найболып выгаднай формай рэалізацыі таварнага жыта — вінакурэнне. Да прыбытковых таварных сельскагаспадарчых культур адносіліся таксама лён і бульба. Лён прызначаўся галоўным чынам на экспарт, а бульба ў асноўным ужывалася ў мясцовай вінакурнай вытворчасці. У цэлым эканоміка развівалася невысокімі тэмпамі, пераважна экстэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях развіцця, папершае, меў пэўныя межы, падругое, ужо не адпавядаў запатрабаванням часу. Яскравым сведчаннем крызісу прыгонніцкай сістэмы стала Крымская вайна. Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Захрдняй Еўропы і пацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна прайграе капіталістычнай з яе таварнаграшовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.

На працягу ўсёй першай паловы XIX ст. пытанне аб адмене прыгоннага права займала цэнтральнае месца ў ідэалагічных спрэчках. Зямля павінна выкупляцца на працягу 10 — 15 гадоў па цане, якая ўключала б у сябе і кампенсадыю страты памешчыкам яго ўлады над асобай селяніна; польны надзел мог быць зменшаны і аддадзены селяніну ў карыстанне за асобную плату грашыма ці працай; у аддаленай будучыні мог адбыцца выкуп гэтай зямлі па добраахвотнай дамоўленасці памешчыка з селянінам. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў.

  Ужо ў пачатку XIX ст. у беларускіх губернях назіралася тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Памешчыкі перасялялі сваіх сялян на горшыя землі, адразалі ў іх частку зямлі, увогуле пазбаўлялі надзелаў. Калі ў пачатку стагоддзя ў заходніх беларускіх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстанні сялян было 2/3, то перад рэформай у Віленскай губерні сялянам засталося толькі 52,5 % ворыва і сенажацей, у Гродзенскай — 55,8 %. Значна павялічылася еярод сялян колькасць старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся расклад кай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улпд, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы

    

27.1 Беларусь у гады першай сусветнай ванны

    У пачатку вайны беларускія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваеннапаліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені —ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні такімі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў.

  3 лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Як гэта адбылося?

Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, меркавала нанесці галоўны ўдар па АўстраВенгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор

і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя залатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франкарускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць АўстраВенгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1ю і 2ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі.

На ПаўднёваЗаходнім фронце 3я і 7я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы ПаўночнаЗаходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага "мяшка", церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі — Англія і Францыя — нічога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выкарыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх салдат. Пазбягаючы акружэння ў Полынчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву.

Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня — Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск.

Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхнікаэканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транспарт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае па здабычы вугалю, пятнаццатае — па вырабу электраэнергіі. Амаль палову станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародкавым стане знаходзіліся аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў.

21.2Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70 гг. 18ст.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спо цыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары.

      Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі, як ужо было сказана, ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны болын чым на 1/6. Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, у тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш за 9 гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк, гэта значыць выконваць фак тычна тыя ж самыя павіннасці, што і ў часы прыгоннага права, Адмяняліся толькі так званыя дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і да т.п.), крыху скарачалася падворная павіннасць, забара няўся перавод сялян з аброку на паншчыну і ў дваровыя. Такое становішча сялян закон прызнаваў часовым. Пагэтаму асабіста сва бодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.

   Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала'ІОО рублёу (6 р. 6 %, 100 р.  100 %). Ад 20 да 25 % гэтай сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.

           Сялянскі рух 1861 — 1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленні сялян былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863 — 1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслі істотныя змены ў "Палажэнні" ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні. Сяляне пераставалі быць часоваабавязанымі і станавіліся ўласнікамі зямлі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %.

Буржуазныя рэформы 60-70х гадоў

Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі — прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўнапалітычнага ладу. У 60 — 70я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

    

21.3 Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70 гг. 18ст.

3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой — з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя — сенат.    На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі

  Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.)« Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболыл буйныя плацелыычыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую — сярэднія падаткаплацелыпчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю — дробныя падаткаплацелыычыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы.  Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым ліку і Віленская, у якую ўвайшлі ўсе беларускія губерні) і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваеннасудовы статут, які выходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя інстанцыі — палкавы, ваеннаакруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі зацвярджэнню палкавога і акруговага военачальнікаў.

   Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкладанне т.зв. класічных моў — грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін.

     Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 — 70х гадоў XIX ст., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ болып абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.

Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. Узмацніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім.

27.2 Беларусь у гады першай сусветнай ванны

знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсераў, 22 эсмінцы.

3 першых дзён вайны адчуваўся востры недахоп узбраення і боепрыпасаў. Расій(жая армія была дрэнна забяспечана артылерыяй і снарадамі. Не хапала нават вінтовак і патронаў да іх. У 1915 г. дэфіцыт вінтовак склаў 11 млн, патронаў — болып за 2 млрд штук. На Заходнім фронце, што праходзіў Ітраз тэрыторыю Беларусі, не хапала каля 500 тыс. вінтовак. У запасных часцях і пунктах камплектавання адна вінтоўка прыпадала на 13 чалавек.

  У выніку недахопу ўзбраення і боепрыпасаў, адсутнасці дапамогі ад англафранцузскіх саюзнікаў расійская армія несла велізарныя страты. У перыяд летніх баёў 1915 г. яны былі настолькі значныя, што ў карпусах засталося ўсяго па некалькі тысяч салдат: у грэнадзёрскім — каля 2400, у 2м стралковым — 5 тыс., у 15м  каля 8 тыс. (штатная ж колькасць салдат і афіцэраў пяхотнага корпуса складала каля 50 тыс. чалавек).

Нягледзячы на велізарныя страты і адсутнасць узбраення, царскі ўрад без перапынку гнаў на фронт няўзброеных салдат. Паводле звестак аддзела камплектавання, з 15 жніўня да 9 верасня 1915 г. на Заходні фронт было накіравана 590 няўзброеных рот.

    На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных устаноў і г. д.

    Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усё зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы.

   Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак.

 3-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5 — 8 разоў у параўнанні з 1913 г.

Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага чаду, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху.

  Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакаў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі зпад арышту болыы за 800 чалавек.

35.1 Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы

Лічыцца, што аднаўленне народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. СССР па аб'ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва ў 56 разоў адставаў ад развітых капіталістычных краін. Яшчэ горшым было становішча ў Беларусі. Яна паранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6 % тэрыторыі (3,4 % насельніцтва) СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6 % прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублікі складала толькі 23,5% (у СССР — 39,1 %). Не адбылося значных змен і ў структуры прамысловасці. Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала асноўная частка агульнага аб'ёму валавой

прадукцыі. Прамысловасць Беларусі паранейшаму заставалася дробнай і кустарнай. Толькі на 30 прадпрыемствах налічвалася больш чым па 300 рабочых, і ўсяго на 6 прадпрыемствах працавала больш чым па 1000 чалавек.

   Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынернатэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У 1927 г. удзельная вага інжынераў і тэхнікаў складала 2 % ад агульнай колькасці работнікаў, занятых у прамысловасці. Асабліва не задавальняў патрабаванням якасны склад спецыялістаў: вышэйшую адукацыю мелі 82 чалавекі, або 17,3 %, сярэднюю  111, або 23,4 % ад агульнай колькасці інжынернатэхнічных работнікаў. Большасць спецыялістаў складалі практыкі. У той жа час і культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва э&етаваўся яшчэ нізкім. Шсьменнымі ва ўзросце 9 гадоў і старэй, паводле перапісу 1926 г., з'яўляліся 53,1 % жыхароў.

У   сё гэта, разам узятае, перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі. У той жа час магчымасці далейшага значнага павелічэння вытворчасці на старой базе аказаліся вычарпанымі.

Сутнасць індустрыялізацыі, як адзначалася ў рашэннях XIV з'езда ВКП(б), заключалася ў наступным: "весці эканамічнае будаўніцтва пад такім вуглом гледжання, каб СССР з краіны, якая ўвозіць машыны і абсталяванне, ператварыць у краіну, якая выпускае машыны і абсталяванне". Дзеля таго, каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, падняцце яе на новы тэхнічны ўзровень, аб'яўлялася пераважным развіццё цяжкай індустрыі, асабліва тых яе галін, што вьфаблялі сродкі вытворчасці.

 Погляды "новай апазіцыі" і трацкістаў на метады правядзення індустрыялізацыі атрымалі йеабходны адпор з боку з'ездаў і ўсёй партыі. Катэгарычна па гэтым пытанні выказаўся XV з'езд партыі (снежань 1927 г.)« У рэзалюцыі "Аб дырэктывах па складанні пяцігадовага плана народнай гаепадаркі" гаварылася: "Няправільна зыходзіць з патрабавання максімальнай перапампоўкі сродкаў са сферы сялянскай гаспадаркі ў сферу індустрыі, бо гэта патрабаванне азначае не толі^кі палітычны разрыў з сялянствам, але і падрыў сыравіннай базыісамой індустрыі, падрыў унутранага рынку, падрыў экспарту і парушэнне раўнавагі ўсёй народнагаспадарчай сістэмы".

 Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў. Эканоміка Савецкай Беларусі была неад'емнай, арганічнай часткай эканомікі Савецкага Саюза, і індустрыялізацыя рэспублікі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсёй краіны.

Разам з тым на Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці. Адрозненні ў тэрмінах і тэмпах індустрыялізацыі, галіновых і структурных прапорцыях былі абумоўлены:

35.2 Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы

--геапалітычным становішчам Беларусі ў міжваенны перыяд (прымежнае знаходжаняе, адсюль немэтазгоднасць развіцця цяжкай прамысловасці, прадпрыемстваў ваеннапрамысловага комплексу);

—адсутнасцю разведаных радовішчаў нафты, газа, каменнага вугалю, руд чорных і каляровых металаў, сыравіннай базы будаўнічых матэрыялаў;

— арыентацыяй прамысловасці на мясцовую сыравіну, першачарговым развіццём лёгкай і харчовай прамысловасці;

— недахопам кваліфікаваных кадраў і інш.

Шляхі і метады ажыццяўлення індустрыялізацыі, з улікам асаблівасцей Беларусі, намеціў Пленум ЦК КП(б)Б, які адбыўся 2729 красавіка 1926 г. Плануючы стварэнне прамысловасці па вырабу сродкаў вытворчасці, пленум прызнаў неабходным і хуткае развіццё галін, якія базіраваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны: керамічнай, шкляной, запалкавай, дрэваапрацоўчай, ільнопрадзільнай, папяровай, гарбарнай, харчовай і інш. Курс на развіццё гэтых галін адпавядаў структуры прамысловасці рэспублікі, што склалася гістарычна, яе эканамічным і фінансавым магчымасцям, сыравінным і працоўным рэсурсам. Як і ў даваенны час, перапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі займала вядучае месца ў прамысловасці БССР.

  Асноўнай крыніцай накаплення з'яўлялася сама прамысловасць. Мэта была дасягнута шляхам пастаяннага скарачэння накладных расходаў, зніжэння сабекошту прадукцыі, паскарэння абарачальнасці сродкаў, шырокай рацыяналізацыі прамысловасці, укаранення найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэння прадукцыйнасці працы, умацавання працоўнай дысцыпліны.

  Сродкі, неабходныя для індустрыялізацыі, дзяржава атрымлівала і за кошт удасканальвання структуры дзяржапарату, ліквідацыі ў ім лішніх і дубліруючых звенняў. Толькі ў 1926/27 гаспадарчым годзе ад скарачэння дзяржапарату ў Беларусі сэканомлена амаль 5,5 млн рублёў.

 Значныя асігнаванні выдзяляліся народнай гаспадарцы Беларусі з агульнасаюзнага бюджэту. За тры гады, пачынаючы з 1926/27 гаспадарчага года, яны склалі болып за 19 млн рублёў. Усяго за 1925— 1927 гг. у прамысловасць Беларусі было ўкладзена 40 млн рублёў. Асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся ў паліўную, дрэваапрацоўчую, папяровую, гарбарную, харчовую галіны прамысловасці.

прафсаюзныя арганізацыі, адміністрацыі прадпрыемстваў развівалі рух за авалоданне тэхнікай, тэхнічнымі ведамі. Былі арганізаваны школы, курсы, гурткі вытворчага навучання рабочых, павышэння кваліфікацыі брыгадзіраў, майстроў, начальнікаў цэхаў на ўсіх прадпрыемствах.

      У выніку росту тэхнічнага і культурнага ўзроўню працоўных на болын высокую ступень узнялося сацыялістычнае спаборніцтва. Гэта знайшло адлюстраванне ў пашырэнні такіх яго форм, як ударніцтва, сустрэчнае планаванне, рух гаспадарчаразліковых брыгад, "грамадскі буксір" і г.д. У 1935 г. ударніцтвам і іншымі формамі спаборніцтва было ахоплена 72 % рабочых. Але ў арганізацыі руху вынаходнікаў, як і ў развіцці спаборніцтва, меліся відавочныя недахопы. Наватарства, працоўнае спаборніцтва набывала характар кампаній, нормай станавіліся фармалізм, прыпіскі, заарганізаванасць.

    Адным са станоўчых вынікаў індустрыялізацыі з'явілася істотнае змяненне сацыяльнай структуры грамадства. Гэта ў першую чаргу было звязана з колькасным ростам рабочага класа. Як сведчаць даныя Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г., яго доля ў складае насельніцтва БССР дасягнула 21,9 %.

35.3 Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы

Індустрыялізацыя абумовіла развіццё адукацыі, сістэмы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, навукі і культуры народа. Доля інтэлігенцыі, паводле вынікаў гэтага ж перапісу, узрасла да 14,5 %.

Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.   Працоўныя атрымалі ад дзяржавы дадатковыя даходы ў выглядзе выплат па сацыяльным страхаванні, пенсій, затрат на народную адукацыю і медыцынскае абслугоўванне, аплатных адпачынкаў, прадастаўлення бясплатных і льготных пуцёвак у санаторыі і дамы адпачынку.

     Аднак Беларусь усё яшчэ адчувала вялікія цяжкасці ў забеспячэнні насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі. Лёгкая і харчовая прамысловасць не забяспечвалі попыт на многія віды вырабаў.

Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР. Нягледзячы на гэта, XVIII з'езд партыі (сакавік 1939 г.) заявіў, што "пастаўленая другім пяцігадовым планам задача павышэння ўзроўню народнага спажывання ў два разы і болей... выканана". Скажэнне рэчаіснасці, замоўчванне цаны і сродкаў дасягненняў садзейнічалі ўмацаванню дырэктыўнага механізма кіравання і гаспадарання, развіццю культу асобы Сталіна.

11




1. Дж де Кирико Гебдомерос
2. Саммит Земли сентябрь 2002 г
3. репродуктивный 3 балла 1315 ошибок 4 балла 1012
4. НАУЧНЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ И ИННОВАЦИИ Раздел содержит статистическую информацию о состоянии и развитии научн
5. На тему- Биополимеры и их структурные компоненты
6. Те кто первым делом моют голову личности артистичные
7.  2013 г
8. Память в когнитивной психологии
9. 310 Зубарева Дмитрия Цель работы- Целью данной работы является определение коэффициента взаимной индукции
10. 1 Динамическое расслабление Поднимите правую руку вверх
11. Вступление Написанное ниже полностью перевернёт представления читавших пьесу или смотревших экранизации-
12. Лекции по эстетике МЕСТО ИСКУССТВА ПО ОТНОШЕНИЮ К РЕЛИГИИ И ФИЛОСОФИИ Так как искусство занимается.html
13. Пояснительная записка1
14. РЕФЕРАТдисертації на здобуття наукового ступеня кандидата технічних наук Київ ~ Дисе
15. РЕФЕРАТ дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата технічних наук6
16. ДВИГАТЕЛЬНАЯ ТЕРАПИЯ Танцевальнодвигательная терапия работая
17. 111 0758 ББК Ч 481
18. Модуль упругости МПа 200000 55000 Относительное удлинение 25
19. Курсовая работа Физиология слуха
20. Развитие Северо-Кавказского экономического района