У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

тыс. гг. да н. э. Чалавек навучыўся здабываць і падтрымліваць агонь будаваць прымітыўнае жыллё авалодаў.html

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-01-17

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 2.2.2025

6. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства

Каменны век.  Позні палеаліт (35-8 тыс. гг. да н. э.)

Чалавек навучыўся здабываць і  падтрымліваць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, авалодаў спосабамі палявання на буйных жывёл. З крамянёвых адшчэпаў вырабляліся прылады працы 20 тыпаў - рубіла, востраканечнікі, нажы, скрабкі; касцяныя іглы і г.д. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памёршых, ажыццяўлялі калектыўныя работы. У познім палеаліце ўзнікла мастацтва. На сценах пячор, дзе жылі краманьёнцы, захаваліся малюнкі жывёл – аб’ектаў палявання. З іклаў маманта выразаліся статуэткі жанчын, выявы жывёл, птушак і рыб.У побыце былі касцяныя праколкі, іголкі, кінжалы, рагавыя жэзлы і інш. Асабліва прыгожыя вырабы знойдзены  беларускімі археолагамі пры раскопках ў Юдзінаве і Елісеевічах.

Мезаліт (сярэдні каменны век, 8-5 тыс. гг. да н.э.). Напярэдадні мезаліта была вынайдзена магутная паляўнічая зброя – лук са стрэламі, якая шырока распаўсюдзілася сярод лясных плямён.  Наканечнікі стрэл розных тыпаў рабіліся з крамянёвых пласцін. Пры дапамозе лука можна было забіваць жывёл на адлегласці да 100 м. Ва ўмовах лясной мясцовасці чалавеку даводзілася вырабляць у вялікай колькасці рубячыя прылады працы – сякеры, цяслы, долаты з крэмню, якія насаджваліся на рукаядкі. З’яўляюцца  маленькія крамянёвыя пласцінкі (мікраліты) памерам 1-2 см, якія маюць выгляд ножыкаў, трохвугольнікаў, трапецый. Яны выкарыстоўваліся як устаўкі пры вырабе складаных прылад працы. Дзякуючы ўдасканаленню прылад працы, чалавек мог індывідуальна паляваць на дробных жывёл і птушак. Панавала прысвойваючая гаспадарка – чалавек толькі прысвойвае гатовыя прадукты прыроды, нічога не вырабляючы сам. Асноўнымі заняткамі з’яўляюцца: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.

Неаліт (новы каменны век, 5-3 тыс. гг. да н.э.). Распаўсюджваюцца шліхтаваныя прылады  працы, керамічная вытворчасць, архаічнае земляробства і жывёлагадоўля. Чалавек навучыўся вырабляць і абпальваць  гліняны посуд. Гліняны посуд звычайна нізкі, шырокагорлы, з высокай канічнай прыдоннай часткай. Вострадонныя гаршкі трэба было ставіць у ямкі або паміж камянямі вогнішча. У познім неаліце паявіліся пасудзіны з плоскім донцам, вырабляліся невялікія кубкі, арнаментаваныя грузікі. Арнаментацыя  посуду была вельмі багатая, ускладнена-геаметрычная, трохзанальная. Асаблівую прыгажосць надаюць авальныя лапчастыя наколы. На сценцы аднаго гаршка з паселішча Ліцвін змешчаны міфічны эпізод: мужчына-воін, які танцуе перад качкай. На посудзе з Кіеўшчыны захаваліся адбіткі зерня ячменя. Чалавек ўдасканаліў спосабы рыбнай лоўлі і палявання, а потым паступова пачынае пераходзіць да вытворчай гаспадаркі - гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы такім заняткам, як земляробства і жывелагадоўля. Амаль тысячагоддзе спатрэбілася для таго, каб развітая прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве, рыбная лоўлі, і керамічная вытворчасць распаўсюдзіліся сярод усяго насельніцтва Беларусі. Яшчэ больш часу пайшло на авалоданне прымітыўным земляробствам і жывёлагадоўляй. Гэты велічэзны ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы  пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі.

 Бронзавы век ( 2-1тысячагоддзе да н.э.). Разам з каменнымі пачаліся выкарыстоўвацца медныя і бронзавыя прылады працы. На тэрыторыю Беларусі медзь і бронза паступалі з Каўказа і Прыкарпацця праз абмен паміж плямёнамі.На тэрыторыі Беларусі пераважна ў магільніках знойдзена каля 80 бронзавых, некалькі медных рэчаў. Пачынаецца паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і першабытнага земляробства, прычым удзельная вага жывёлагадоўлі была больш значная. Насельніцтва разводзіла буйную і дробную рагатую жывёлу, коней, свіней.  Невялікія ўчасткі зямлі апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Жалі крамянёвымі сярпамі, зерне расціралі з дапамогай ручных зерняцёрак. Больш разнастайным па вызначэнню стаў гліняны посуд. Змянілася форма пасудзін. Іх дно было акруглым, затым сплошчаным і, нарэшце, зусім плоскім, што тлумачыцца з’яўленнем ачага з роўным подам і стала. Разам з тым узнікла маёмасная няроўнасць, вылучалася рода-племянная знаць.

Жалезны век (1 тысячагоддзе да н.э. – 5 ст. н.э.). Пачынаюць рабіць вырабы з жалезадля гаспадаркі, побыту і ваеннай справы. Здабываць жалеза на тэрыторыі Беларусі пачалі ў 700-600-я гады да нашай эры, а ў паўночнай яе частцына тры-чатыры стагоддзі пазней. Месцы здабычы жалезных руд размяшчаліся часта на берагах рэчак. Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўздымалі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і пераўтваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала,  крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася якаснае “крынічнае” жалеза.

Многія каменныя і бронзавыя прылады працы былі заменены жалезнымі. З дапамогай жалезнай сякеры можна было ачышчаць ад лесу значныя дзялянкі, якія былі неабходны для падсечнай (ляднай) сістэмы земляробства, характэрнай для ранняга жалезнага веку. Ссечаныя дрэвы спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі “сукаваткай”, якую рабілі з верхавіны дрэва.Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, дзялянку пакідалі і пераходзілі на іншую, загадзя падрыхтаваную. Кінутае поле зарастала хмызняком і травой, станавілася “лядай”. Ляднае земляробства паступова ператваралася ў галоўны занятак старажытных плямён. Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі (гадавалі рабочую жывёлу).

Жалеза з’яўлялася асноўным матэрыялам, з якога выраблялі зброю – наканечнікі стрэл, баявыя сякеры, нажы і інш. З дапамогай жалезных сякер і цяслаў уводзілі больш трывалыя, чым раней, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Жалезныя прылады працы забяспечалі далейшае развіццё іншых галін хатняга рамяства – апрацоўку дрэва, косці і рога жывёл. Значнага развіцця дасягнула апрацоўка бронзы і іншых каляровых металаў, з якіх звычайна выраблялі ўпрыгожанні. Ва ўсіх плямёнах  пастаяннымі заняткамі сталі прадзенне і ткацтва, шыццё адзення, пляценне ды выраб глінянага посуду ручным спосабам (без прымянення ганчарнага круга). Разлажэнне першаабшчынных адносін, сутычкі паміж родамі і плямёнамі знайшлі адлюстраванне  ў характары ўмацаваных пасёлкаў, рэшткі якіх называюцца гарадзішчамі.




1. 92 отличается- удобством в работе приборы не требуют обслуживания реактивов и расходных материалов;
2. ТематическиЙ план изучения дисциплины- Трудовое право по направлению-
3. вариант 1 Для проведения самоанализа предлагается ответить на вопросы- Какие возможности и особе
4. закулисными секретами своего успеха в бизнесе
5. функц. объединения составляющих элементов- молекулярный субклеточный клеточный органотканевый организме
6. РЕФЕРАТдисертації на здобуття наукового ступеня кандидата фармацевтичних наук Харків
7. The selection nd dpttion of the mteril on the topic Towns nd plces
8. Пиво
9. Органическая химия и здоровье человека
10. Взаимосвязь между процессом создания рекламы и творческой идеей