Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Развiццё метадычнай думкi на Беларусi

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.11.2024

Панькова М. Ю

Кантрольная работа па методыцы выкладання мовы

Тэарэтычная частка (пiсьмовыя адказы на пытаннi)

1. Развiццё метадычнай думкi на Беларусi. Спадчыны Францыска Скарыны. 

Заснаванне беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй духоўнай дзейнасці Францыска Скарыны, найбольш выразным і яскравым пралогам беларускага Адраджэння 1-й пал. XVI ст. У друкаванай кнізе Скарына бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, усё большага далучэння і актыўнага ўзаемадзеяння з еўрапейскім культурна-гістарычным соцыумам. Верагодна, доўгія падарожжы Скарыны па краінах з развітым кнігадрукаваннем (Польшча, асабліва Італія, Чэхія і інш.), знаёмства з друкаванай кнігай, якая з канца XV ст. ўсё ў большых маштабах пранікала на землі ВКЛ, спрыялі яго планам, а падтрымка беларускіх мяшчан Вільні і Полацка забяспечыла іх ажыццяўленне. У адрозненне ад Польшчы, дзе ў той час значныя колы духавенства і вярхоўная ўлада не падтрымлівалі падобных праектаў (як раней Ш. Фіёля ў канцы XV ст.), дзе існавала значная манапалізацыя друкарскай справы, больш падыходзіла для рэалізацыі яго планаў Чэхія. Менавіта ў Празе Скарына ў асноўным завяршыў свой пераклад і каменціраванне тэкстаў Бібліі на падставе лацінскіх, чэшскіх, старажытна-яўрэйскіх і царкоўна-славянскіх крыніц і ў 1517—19 выдаў 23 кнігі Старога Запавету. Віленскія выданні 1520-х г. — «Малая падарожная кніжка» і Апостал — больш звязаны з традыцыйнай беларускай і ўсходне-славянскай кніжнасцю (за выключэннем некаторых дадаткаў, арнаментыкі і каментарыяў Скарыны) і выдаваліся на царкоўна-славянскай мове. У Вільні Францыск Скарына ў адрозненне ад Прагі меў сваю друкарню ў доме найстаршага бурмістра Якуба Бабіча каля Рынку і больш актыўна займаўся непасрэднымі друкарскімі справамі.

Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Святога Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Арнаментальныя матэрыялы Віленскай друкарні Скарыны да 1652 выкарыстоўваліся ў выданнях найбуйнейшай беларускай друкарні — Віленскай брацкай друкарні і яе філіяла — Еўінскай друкарні, а некаторыя пражскія ініцыялы сустракаюцца ў выданнях Астрожскай друкарні на Украіне ў канцы XVI ст.

2. Вiды пераказаў, методыка падрыхтоўкi i правядзення. 

У працэсе падрыхтоўкi i правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчны аналiз тэксту, выдзяляць у iм галоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi. Апрача таго,пераказы пашыраюць слоўнiкавы запас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць.

Вiды пераказаў: 

Па мэце правядзення:

  1.  навучальны;
  2.  кантрольны;
  3.  з лінгвістычным заданнем.


Па спосабу перадачы зместу:

  1.  блізкі да тэксту;
  2.  выбарачны;
  3.  з творчым заданнем.

Па адносінах да аб’ёму тэксту:

  1.  падрабязны;
  2.  сціслы;

Па ступені самастойнасці:

  1.  з папярэдняй падрыхтоўкай;
  2.  самастойны.

Па ўспрыманні тэксту:

  1.  па праслуханым тэксце;
  2.  па прачытанным тэксце;
  3.  па тэксце, успрынятым на слых і зрокава.

Па адносінах да характару тэксту

  1.  пераказ-апісанне;
  2.  пераказ-разважанне;
  3.  пераказ-апавяданне з элементамі апісання;
  4.  пераказ тыпу характарыстыкі;
  5.  пераказ у навуковым, мастацкім ці публіцыстычным стылі.

Па форме маўлення:

  1.  вусны;
  2.  пісьмовы.

Па адносiнах да зместу зыходнага тэксту

1. поўныя

3. Вiды сачыненняў , методыка падрыхтоўкi i правядзення. 

Пры напісанні сачыненняў выяўляюцца творчыя здольнасці вучняў, глыбіня іх ведаў, самастойнасць думак і выказванняў, уменне дакладна і вобразна выказваць свае пачуцці і думкі.

Па мэце правядзення:

  1.  навучальныя;
  2.  кантрольныя;
  3.  з граматычным заданнем.


Па крыніцы і характару матэрыялу:

  1.  на аснове жыццёвага вопыту вучняў;
  2.  на аснове літаратурных твораў;
  3.  на аснове кінафільмаў, тэлеперадач, твораў жывапісу, тэатральных пастановак;
  4.  на аснове асабістых назіранняў;
  5.  5.на аснове фантазіі.


Па аб’ёму гатовага тэксту:

  1.  разгорнутае;
  2.  мініяцюра.


Па тэматыцы:

  1.  на літаратурную тэму;
  2.  на лінгвістычную тэму;
  3.  на вольную тэму.


Па спосабу выкладу думак:

  1.  апісанне, апавяданне або разважанне;
  2.  сачыненне змешанага тыпу маўлення;
  3.  нататка, рэцэнзія, рэпартаж, нарыс, навуковае паведамленне.


Па стылі:

  1.  мастацкае;
  2.  навуковае;
  3.  дзелавое;
  4.  публіцыстычнае.

Па ступені самастойнасці: 

  1.  з працяглай падрыхтоўкай;
  2.  без папярэдняй падрыхтоўкі;
  3.  самастойнае

4.Урок-паўтарэння i абагульнення. Вiды паўтарэння, метады i прыёмы паўтарэння i абагульнення. 

Паўтарыць і абагуліць вывучаны матэрыял можна наступным чынам :

1. Мабілізаваць ўвагў школьнікаў.

2. Выкарыстаць розныя  формаы апытвання (вуснае, пісьмовае, камбінаванае апытванне).
3. Дыферэнцыраваная праца.

4.Узнаўленне ўсіх вывучаных паняццяў па тэме, вызначэнне агульных рыс і характэрных прымет кожнага паняцця; удакладненне іх ролі ў мове.

5. Супастаўленне вывучаных моўных з’яў.

6. Праца на абагульненне з выкарыстаннем класіфікацыйных і абагульняльных табліц.

7. Выяўленне сувязей паміж паняццямі тэмы, вызначэнне месца вывучанай тэмы ў сістэме беларускай мовы.
8.Праверка ўменняў знаходзіць вывучаныя з’явы ў тэксце.

Практычная частка

  1.  План-канспект урока, на якiм праводзiцца падрыхтоўчая работа да пераказа.  

План:

  1.  Мэты i задачы ўрока. Сфарміраваць ўменне дакладна перадаваць змест выказвання, ствараць тэкст на аснове прапанаванага.

  1.  Уступная гутарка.  Добры дзень! Сення мы з вамі будзем весці падрыхтоўчую работу да пераказу. Слухайце мяне ўважліва, а калі ўзнікнуць нейкія пытанні, то не саромціся іх задаваць. У нас ёсць  тэма, значыць  мы павінны паставіць перад самой пэўныя мэты і задачы. Перш за ўсе пераказ нам неабходны для таго, каб навучыцца дакладна перадаць змест выказвання, а таксама ствараць тэкст на аснове прапанаванага.
  2.  Чытанне  тэксту.

Пераказ: Дзівосная і прываблівая прыгажосць.

 Снег пайшоў больш густы. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Дзівосная і прываблівая прыгажосць была ў іх палёце і кружэнні. Яна зачароўвала, напаўняла адчуваннем няспыннасці руху, нараджала простую і зразумелую ўрачыстасць у душы. Але і ад гэтага было таксама добра, як і ад адчування руху. I настрой рабіўся лагодны-лагодны, забываліся ўсе непрыемнасці, усе турботы жыцця.

Уехалі ў лес, і сняжынкі раптам як бы запаволілі сваё імклівае кружэнне. Паабапал дарогі пацягнуўся бор з высокімі старымі соснамі, галіны якіх павіслі над шашой. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі і лёгкі. Адразу знікла адчуванне імклівасці руху, па лёту, але з'явілася новае пачуццё — захапленне веліччу і хараством лесу. Паважна і ўрачыста кланялі- ся машыне рэдкія бярозы і дубы, на якіх дзе-нідзе звісала пад цяжарам снегу карычневае лісце. Сосны, падобныя адна на адну, як сёстры, стварылі ўзбоч дарогі суцэльныя сцены, велічна ўздымалі ў белае неба свае заснежаныя густыя шапкі. (159)                                                              Паводле I . Шамякіна

4.Аналiз тэксту: 

4.1. Тэма (дзівосная і прываблівая прыгажосць.).

Асноўная думка (аўтар хацеў передаць захапленне веліччу і хараством прыроды.).

Тып (апісанне).

Стыль (мастацкі).

4.2. Пытаннi па змесце тэксту.

5. Лексiчная праца (тлумачэнне значэння незразумелых слоў).

6. Складанне плана:

Пункты плана

Апорныя словы

7. Арфаграфiчная праца.

8. Пунктуацыйная праца.

2. План-канспект звычайнага ўрока (напрыклад, урок новых ведаў, цi камбiнаваны ўрок, цi урок замацавання).

3. Аналiз школьнага падручнiка па мове (аўтары, год выдання, школы, пабудова падручнiка, характар падачы матэрыяла, якасць практычнага матэрыяла, кантрольных пытанняЎ i заданняў, ажыццяўленне мiжпрадметных сувязяў i г. д.).







1. Темные аллеи посвящен извечной теме любого вида искусства ~ любви
2. Межгосударственный уровень устойчивого развития
3. Экономическая политика Витте
4. I. ФИЗИЧЕСКАЯ КУЛЬТУРА И СПОРТ
5. Литосферные опасности
6. тема наиболее общих взглядов на мир челка на его место в мире
7. тематическому моделированию физических систем
8. Общее образование детей в общеобразовательных школах начальное основное среднее в том числе содержание
9. варіантів гена що має унікальну послідовність нуклеотидів
10. Тема- Защита трудовых прав работников
11.  Понятие договора поставки 5 2
12. А в Новый год у нас как в сказке
13. язык тела существенно отличается от вашего например он сидит скрестив ноги и руки в то время как ваша поз
14. Совершенствование системы заработной платы на предприятии
15. Понятие метода воспитания
16. Сага о Форсайтах
17. Статья- Символика имен в рассказе Льва Толстого «Хозяин и работник»
18.  доктор философских наук ведущий научный сотрудник Института аграрных проблем РАН Саратов; ВИНОГРАДСКА
19.  Властивості інформації
20. Технология и организация строительного производства к